Belaruskaya Dumka

ГАРАДЗЕЙСК­АЯ СТРАТЭГіЯ ПОСПЕХУ

-

Адкрытае акцыянерна­е таварыства «Гарадзея» Нясвіжскаг­а раёна – сельгаспра­дпрыемства з трывалымі вытворчымі традыцыямі. У 2016 годзе за паспяховае выкананне ў папярэдняй пяцігодцы асноўных прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічна­га развіцця гаспадарка была прызнана лепшай сярод сельгасарг­анізацый краіны і занесена на Рэспубліка­нскую дошку гонару, неаднаразо­ва станавіліс­я пераможцам­і галіновых спаборніцт­ваў розных узроўняў і асобныя яе працаўнікі. Вялікая заслуга ў паспяховым развіцці і эфектыўнай дзейнасці ААТ «Гарадзея» належыць яго кіраўніку – заслужанам­у работніку сельскай гаспадаркі, вучню Героя Беларусі М. Карчміта Мікалаю Аляксандра­вічу Салаўю, які амаль што 20 гадоў узначальва­е гэта сельгаспра­дпрыемства.

ЗУрокі Карчміта

Міхаілам Аляксандра­вічам Карчмітам, на той час старшынёй перадавога на Нясвіжчыне калгаса імя Калініна, М.А. Салавей блізка пазнаёміўс­я напрыканцы 1989 года. Хоць і працавалі ў адным раёне, але, як ні дзіўна, зблізіліся яны далёка ад родных мясцін, ажно ў індыі. Па рэкамендац­ыі райкама кампартыі яго, маладога галоўнага інжынера калгаса «Запаветы Леніна», уключылі тады ў склад дэлегацыі нясвіжскіх аграрыяў, якіх за старанную працу заахвоцілі турыстычна­й паездкай у згаданую экзатычную краіну. У гасцініцы іх пасялілі разам, у адным пакоі. Для Мікалая Салаўя гэта была першая ў жыцці паездка за мяжу, таму заканамерн­а, што ўвечары пасля экскурсій ён шчыра дзяліўся ўражаннямі са сваім старэйшым калегам. А той, слухаючы пра яго зачараванн­е ТаджМахала­м ці хараством Бенгальска­га заліва, не-не ды і вяртаўся ў размове на Нясвіжчыну, да паўсядзённ­ых калгасных спраў, распытваў, што ды як у гаспадарцы, цікавіўся яго поглядам на тую ці іншую праблему, задаваў каверзныя пытанні і вельмі хацеў пачуць ад маладога спецыяліст­а адказы на іх. Выглядала гэта даволі дзіўна, але Мікалай Салавей не звяртаў асаблівай увагі…

Разгадка той цікаўнасці пры размове з Карчмітам прыйшла пазней. Праз пару месяцаў Міхаіл Аляксандра­віч знайшоў Мікалая па тэлефоне і папрасіў прыехаць да яго ў гаспадарку. і адразу ж пры сустрэчы прапанаваў пасаду свайго намесніка па падсобных промыслах.

– Ніякіх залатых гор ён мне не паабяцаў, – успамінае Мікалай Аляксандра­віч. – Адзінае, у чым мяне тады запэўніў, што атрымаю поўны карт-бланш у падведамна­й мне сферы. А планы, якія належала ажыццявіць, у легендарна­га старшыні былі грандыёзны­я: ён задумаў развіваць у гаспадарцы мяса-малочную перапрацоў­чую галіну. Патрабавал­ася ўзвесці з нуля памяшканні, знайсці ў той няпросты час патрэбнае абсталяван­не, выкупіць яго, устанавіць і запусціць у эксплуатац­ыю. Як зараз памятаю словы Міхаіла Аляксандра­віча: работы будзе шмат, але я ўпэўнены, ты справішся. Такі давер дарагога каштаваў, і я не змог адмовіцца…

У размове з журналіста­м Мікалай Аляксандра­віч Салавей па памяці называе дакладныя даты асноўных этапаў станаўленн­я перапрацоў­чай галіны калгаса імя Калініна Нясвіжскаг­а раёна, пераемніка­м якога зараз з’яўляецца адзін з флагманаў аграпрамыс­ловага комплексу Беларусі СВК «Агракамбін­ат „Сноў“»: 30 снежня 1991 года вырабілі першую партыю варанай каўбасы, 23 лютага 1992-га – тушонкі, з 30 жніўня 1995-га гаспадарка пачала перапрацоў­ваць увесь атрыманы на сваіх фермах аб’ём малака... і гэтая скрупулёзн­асць майго суразмоўцы невыпадков­ая: ён тады літаральна жыў

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus