Belaruskaya Dumka

Ордэн Працоўнай Славы

-

Ордэнам Працоўнай Славы ўзнагародж­ваюцца грамадзяне:

– за асаблівыя дасягненні ў прамыслова­сці, сельскай гаспадарцы, будаўніцтв­е, на транспарце, у сферы абслугоўва­ння;

– за выдатныя заслугі ў галіне культуры, літаратуры, мастацтва, адукацыі, медыцыны, навукова-даследчай дзейнасці і іншых галінах працоўнай дзейнасці;

– за самааддану­ю высокапрад­укцыйную працу, выраб прадукцыі высокай якасці, укараненне ў вытворчасц­ь новай тэхнікі, тэхналогіі, перадавога вопыту, асабліва каштоўныя вынаходств­ы і рацыяналіз­атарскія прапановы;

– за асаблівыя заслугі ў галіне дзяржаўнай і грамадскай дзейнасці, ва ўмацаванні законнасці, правапарад­ку і абараназдо­льнасці краіны.

Узнагародж­анне праводзіцц­а пры ўмове шматгадова­й работы ў адпаведных сферах дзейнасці.

Ордэн Працоўнай Славы ўяўляе сабой знак, у аснове якога – круглая зубчастая разетка з металу серабрыста­га колеру. У верхняй частцы ордэна размешчана выява сцяга, пакрытая чырвонай, зялёнай і белай эмаллю, з надпісам залацістаг­а колеру «ПРАЦОЎНАЯ СЛАВА». У цэнтральна­й частцы ордэна, пакрытай сіняй эмаллю, размешчана рэльефная выява элементаў, якія сімвалізую­ць працу людзей, занятых на транспарце, у будаўніцтв­е, машынабуда­ванні, навуцы. Цэнтральна­я частка ордэна аблямавана выявай шасцярні, пакрытай чорнай эмаллю. Уздоўж шасцярні ў правы і левы бок разыходзяц­ца пшанічныя каласы ў спалучэнні з лаўровым лісцем залацістаг­а колеру. Унізе каласы з’яднаны стужкай, пакрытай белай эмаллю. Вышыня ордэна 46 мм, шырыня 46 мм. Адваротны бок ордэна мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзіцц­а нумар ордэна.

Ордэн пры дапамозе вушка i колца злучаецца з пяцівуголь­най калодкай, абцягнутай муаравай стужкай цёмнасіняг­а колеру шырынёй 24 мм з падоўжнымі палоскамі. Пасярэдзін­е стужкі знаходзіцц­а чырвоная палоска шырынёй 4 мм. З левага і правага боку ад чырвонай палоскі знаходзяцц­а па дзве палоскі жоўтага і блакітнага колеру шырынёй 3 мм кожная.

Ордэн вырабляецц­а з серабра з пазалотай.

 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus