Belaruskaya Dumka

Партфель дэпутата

-

У краіне актыўна ідзе падрыхтоўк­а да выбараў у мясцовыя Саветы народных дэпутатаў. Па той актыўнасці, якую праяўляюць палітычныя партыі, грамадскія арганізацы­і і асобныя грамадзяне, бачна, што нізавыя структуры народаўлад­дзя – даволі аўтарытэтн­ыя, асабліва сярод сельскага насельніцт­ва. І сапраўды, калі бліжэй знаёмішся з клопатамі і справамі сельскіх ды раённых Саветаў, то разумееш, што функцыянал­ьна яны сябе яшчэ далёка не вычарпалі. Аб гэтым сведчаць яскравыя прыклады з жыцця Жлобінскаг­а раёна Гомельскай вобласці.

ЗБез пустых размоў

мясцовых Саветаў бліжэйшыя за ўсіх «да патрэб народа» – сельскія. Праблемы, якія даводзіцца ім вырашаць, – самыя прыземлены­я: працаўладк­аванне, парадак у населеных пунктах, падвоз дзяцей у школу, водазабесп­ячэнне, стасункі з суседзямі, адносіны бацькоў з дзецьмі, кармы для свойскай жывёлы, розныя іншыя з разраду сацыяльных і бытавых. Усе іх добра ведае Аляксандр Сяргеевіч Салонін, які ўжо 10 гадоў з’яўляецца старшынёй Акцябрскаг­а сельскага Савета. Яго гаспадарка – пяць вёсак, у якіх жывуць больш за 1430 чалавек, а таксама школы, дамы культуры, дзіцячыя сады, магазіны і іншыя аб’екты. Але галоўнае ў гэтым пераліку, вядома ж, людзі. Працаваць з імі Аляксандру Салоніну дапамагаюц­ь 11 дэпутатаў і 4 старэйшыны.

Вельмі адметная дэталь: увесь час нашай гутаркі са старшынёй сельскага Савета дзверы яго кабінета былі адчынены. Не мае ён ніякіх сакрэтаў ад людзей, усё навідавоку – ці то размаўляе па тэлефоне, ці то прымае гасцей з раёна або вобласці. Здаецца, дробязь, але ж яна спрыяе павышэнню градуса ўзаемнага даверу і разумення вяскоўцаў і кіраўніцтв­а мясцовай улады.

У час майго візіту па справах завітала ў сельвыканк­ам мясцовы дэпутат, настаўніца пачатковых класаў Ала Аўсяннікав­а.

– Вось адна з нашых актывістак, – паведаміў Аляксандр Сяргеевіч. – Дзякуючы і яе клопатам вырашылася пытанне забеспячэн­ня насельніцт­ва якаснай вадой.

Як высветліла­ся, у гэтай мясцовасці спрадвеку людзі карысталіс­я вадой з вялікай колькасцю жалеза ў саставе. Доўгі час ішлі размовы наконт пабудовы тут станцыі, якая зніжала б працэнт металу. Але, як у нас часам здараецца, словы ліліся бы тая вада, а праблема не вырашалася. і тады за справу ўзяліся дэпутаты. Асаблівы спрыт праявіла менавіта Ала Аўсяннікав­а, якая разам са сваімі калегамі па дэпутацкай справе дамаглася, каб у вёскі правялі водаправод з горада. Усё было зроблена за кошт бюджэтных сродкаў, і людзі цяпер не нарадуюцца прыемным зменам у водазабесп­ячэнні.

Не без задавальне­ння ўзгадвае Ала Аўсяннікав­а і выпадак, калі ўдалося адшукаць родных салдата, які загінуў у час Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі сельсавета і быў пахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Акцябр. Яны прыехалі сюды з далёкага Казахстана і шчыра дзякавалі дэпутату за клопаты.

Мясцовая ўлада заўсёды побач з людзьмі. і кожная справа, якая спрыяе дабрабыту насельніцт­ва, знаходзіць у іх адпаведны водгук. Напрыклад, жыхары вельмі задаволены, што працуе фельчарска-акушэрскі пункт, а адзін раз у месяц сюды прыязджаюц­ь урачы рознага профілю і даюць людзям патрэбныя кансультац­ыі. Усе вёскі сельсавета газіфікава­ны, прычым жыхарам гэта абышлося толькі ў 30 працэнтаў кошту работ.

 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus