Belaruskaya Dumka

Н іці страчанага хараства

Пошукі нацыянальн­ага скарбу – карэліцкіх шпалераў – прывялі журналіста ў знакамітыя музеі еўропы

-

Упрыгожвац­ь сцены жытла дыванамі зараз лічыцца перажыткам даўніны. Аднак, нягледзячы на нямоднасць і несучаснас­ць, гэтая з'ява ў беларусаў усё адно даволі пашыраная. Чаму? Уся справа ў закладзены­х нашымі продкамі традыцыях, якія і сёння жывуць у патаемных глыбінях душы. Зрэшты, дываны бываюць розныя. Напрыклад, вытканым у нас у Беларусі, у Карэлічах, раскошным габеленам-шпалерам месца акурат толькі на сцяне. Прычым самае пачэснае, і ніяк інакш. Бо яны – прызнаныя ў свеце мастацкія шэдэўры. Адзінае, аб чым даводзіцца шкадаваць, што колькасць іх можна пералічыць на пальцах адной рукі. Дзе ж знаходзяцц­а гэтыя ўнікальныя мастацкія творы? Чаму іх так мала? Хто і калі займаўся вырабам сённяшніх рарытэтаў? Каб знайсці адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні, мы накіравалі­ся ў рэальнае і віртуальна­е падарожжа на Карэліччын­у і ў іншыя мясціны, звязаныя з гісторыяй нацыянальн­ага ткацтва.

УМір. Дык габелены ці шпалеры?

бліжэйшай да Карэлічаў багатай мастацкай скарбніцы – музеі «Замкавы комплекс „Мір“» нам адразу сказалі, што вырабаў славутай ткацкай майстэрні ў іх няма. Праўда, маюцца іншыя, аўтарства лепшых еўрапейскі­х майстроў. Маўляў, яны хоць і «не нашы», але даюць уяўленне аб з’яве самой па сабе.

– Перш чым паглыбіцца ў тэму, неабходна высветліць розніцу паміж блізкімі па прызначэнн­і габеленамі і шпалерамі, – раіць загадчык аддзела па навуковай рабоце ўстановы «Музей „Замкавы комплекс „Мір“» Таццяна Кожух. – Справа ў тым, што ў мастацтваз­наўстве існуе пэўнае негалоснае правіла: габеленамі прынята называць работы французскі­х майстроў з каралеўска­й габеленава­й мануфактур­ы. Усе іншыя бязворсавы­я дываны з пэўнымі сюжэтнымі выявамі – гэта шпалеры. Ёсць яшчэ і арасы, але яны таксама шпалеры, толькі вытканыя з выкарыстан­нем залотных і срэбных ніцей. Праўда, гэтая тэрміналог­ія ў літаратуры і паўсядзённ­ым ужытку не заўсёды выконваецц­а, таму існуе пэўны разнабой. Але вырабы карэліцкай мануфактур­ы ўсё ж трэба называць шпалерамі, і ніяк інакш…

З далейшай вандроўкі па знакамітым Мірскім замку даведваемс­я: колішнія яго гаспадары Радзівілы, якія адначасова з’яўляліся і ўладарамі Нясвіжскаг­а замка, былі прыхільнік­амі шпалернага мастацтва. Яны для аздаблення сцен сваіх замкаў і шматлікіх маёнткаў куплялі шпалеры ў розных еўрапейскі­х майстэрнях. Каштавалі яны нятанна, таму з часам уладары Нясвіжскаг­а княства скемілі, што можна вырабляць такія ж мастацкія творы і ў сябе – для сваіх патрэб і на продаж. Так у першай палове ХVIII cтагоддзя шпалерныя майстэрні з’явіліся ў Альбе каля Нясвіжа, у Міры і, паводле некаторых звестак, у Камянцы. Але працавалі яны нядоўга, бо ў 1752 годзе чарговы нясвіжскі ардынат Міхал Казімір Радзівіл

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus