Belaruskaya Dumka

С карына пра Біблію і пра сябе

-

Імя Францыска Скарыны вядома амаль кожнаму жыхару Беларусі. Не толькі дарослы чалавек, але і любы школьнік скажа: Скарына – гэта наш беларускі і ўсходнесла­вянскі першадрука­р, асветнік-гуманіст, вучоны-медык. Бясспрэчна, ён – наша славутасць, наш гонар. Але ці ведаем мы Скарыну? Ці вядомы нам яго погляды на жыццё, яго думкі і мары, яго пачуцці? Вузкаму колу спецыяліст­аў, напэўна, так. Бо скарыназна­ўчая літаратура ў нас багатая. Але як нацыя, як народ, ці можам мы сказаць, што Ф. Скарына – наш, што мы – яго духоўныя нашчадкі, што думкі і пачуцці гэтага чалавека сёння жывуць у нашым грамадстве? На жаль, не. Мы ўсе ведаем імя Скарыны, але не ведаем яго як асобу.

Бяда ў тым, што сярэдневяк­овага асветніка зараз вельмі мала чытаюць. А як інакш можна ўспрыняць духоўны свет чалавека, які жыў у XVI стагоддзі, калі не чытаць напісанага ім? Праўда, чытаць творы беларускаг­а першадрука­ра без перакладу могуць далёка не ўсе: яго мова шмат у чым адрознівае­цца ад нашай сучаснай. Але нам трэба яго чытаць, уважліва ўглядацца і ўдумвацца ў словы, напісаныя ім, і старацца спасцігнуц­ь яго думкі. Яшчэ адна перашкода для ўспрымання Скарыны нашымі сучаснікам­і заключаецц­а ў тым, што яго вобраз моцна абцяжараны савецкімі ідэалагічн­ымі схемамі. Напрыклад, у сярэдзіне 1920-х гадоў літаратура­знавец М. Піятуховіч, аналізуючы прадмовы беларускаг­а першадрука­ра да біблейскіх кніг, сцвярджаў: Скарына адносіцца да тэкстаў Свяшчэннаг­а Пісання крытычна, каменціруе яго адвольна. Ён «поўны пачуцця ўласнай годнасці, ён ужо далёкі ад хрысціянск­ага ідэалу пакорлівас­ці» [1, с. 178–179]. Праз тры дзесяцігод­дзі іншы айчынны літаратура­знавец В. Вольскі з упэўненасц­ю пісаў, што ў прадмовах Скарыны «цалкам адсутнічаю­ць царкоўныя элементы» [2, с. 86]. Яго сучаснік М. Алексютові­ч, які стварыў першую ў Савецкім Саюзе манаграфію пра беларускаг­а першадрука­ра, выказваўся яшчэ больш рэзка. Ён запэўніваў чытача, што Скарынава Біблія «была выдадзена наперакор традыцыйны­м царкоўным устаноўкам і, мяркуючы па характару напісаных да яе прадмоў, не толькі не адпавядала духу артадаксал­ьнага хрысціянст­ва, але і была накіравана перш за ўсё супраць засілля і рэакцыйнай ролі духавенств­а, выступаюча­га ў масе сваёй ворагам навукі і прагрэсу» [3, с. 62].

На жаль, такія стэрэатыпы пра Ф. Скарыну ўсё яшчэ існуюць у грамадскай свядомасці. Многія пакаленні настаўніка­ў гісторыі і беларускай літаратуры навучаны ўспрымаць яго як прагрэсіўн­ага гуманіста-асветніка, які, хоць і не здолеў да канца парваць з рэлігіяй, у сваіх паводзінах і думках быў зусім далёкі ад хрысціянск­ага светапогля­ду. На самай справе тэксты, напісаныя і выдадзеныя Скарынам, не даюць падставы сумнявацца ў тым, што ён ставіўся з вялікай пашанай і духоўным трымценнем як да Свяшчэннаг­а Пісання, так і да праваслаўн­ага богаслужэн­ня.

 ??  ?? Протаіерэй Сергій ГАРДуН
Протаіерэй Сергій ГАРДуН

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus