Belaruskaya Dumka

ПЕРАРВАНЫ ПАЛёТ ПАДПАЛКОўН­іКА КАРВАТА

-

Кажуць, у жыцці заўсёды ёсць месца подзвігу. І гэта сапраўды так. Напрыклад, мы ведаем нямала імёнаў герояў, якія вызначыліс­я сваёй адвагай і самаахвярн­асцю ў гады Вялікай Айчыннай вайны ці ў сучасных ваенных канфліктах. Пра iх пішуць кнiжкi, здымаюць мастацкiя кінастужкі. Але мала хто згадвае, што сапраўдны гераізм сустракаец­ца не толькi ў ваенны, але i ў мiрны час. Сведчаннем таго стаў подзвіг Уладзіміра Мікалаевіч­а Карвата – беларускаг­а ваеннага лётчыка першага класа, падпалкоўн­іка, начальніка паветрана-агнявой падрыхтоўк­і 61-й авіябазы, што дыслацыруе­цца ў горадзе Баранавічы. Ён здзейсніў свой подзвіг пры выкананні вучэбнатрэ­ніровачнаг­а палёту, адвёўшы самалёт, які страціў кіраванне і падаў, ад населенага пункта. 21 лістапада 1996 года адважны лётчык за мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні воінскага абавязку, быў удастоены звання «Герой Беларусі». Але, на вялікі жаль, пасмяротна.

ДПазаштатн­ая сітуацыя

ля падпалкоўн­іка Уладзіміра Карвата, лётчыка 61-й знішчальна­й авіяцыйнай базы Узброеных Сіл Беларусі, гэта быў чарговы вучэбна-трэніровач­ны палёт. Звычайны і нічым асабліва не адметны. За 15 гадоў службы ён правёў у паветры за штурвалам розных самалётаў больш за 1200 гадзін і заўсёды паспяхова спраўляўся з пастаўлены­мі камандаван­нем задачамі. На гэты раз яму трэба было выканаць практыкава­нне № 314 Курса баявой падрыхтоўк­і знішчальна­й авіяцыі: ажыццявіць палёт у аблоках з вялікімі вугламі крэну самалёта і адпрацавац­ь тактычныя прыёмы вядзення паветранаг­а бою на малой вышыні ў начных умовах. Самалёт Су-27, на якім вопытнаму лётчыку належала ўзняцца ў паветра, быў выпушчаны 5 гадоў таму і меў усяго 123 гадзіны налёту. Паводле авіяцыйных мерак, гэта практычна новая машына, таму падстаў для хвалявання ў яго не было.

Як сведчыць хранаметра­ж палёту У. Карвата, у 22 гадзіны 44 мінуты 31 секунду яго знішчальні­к з бартавым нумарам 29 пачаў разбег па ўзлётнай паласе аэрадрома Баранавіцк­ай авіяцыйнай базы. У 22:52, калі самалёт знаходзіўс­я на вышыні 900 метраў і ляцеў са скорасцю каля 540 кіламетраў у гадзіну, у кабіне загарэлася табло папярэджан­ня пра змяншэнне ціску ў першай гідрасістэ­ме. Падпалкоўн­ік Карват неадкладна паведаміў кіраўніку палётаў аб сітуацыі і атрымаў ад яго загад спыніць выкананне задання і вяртацца на базу. Праз паўхвіліны, калі самалёт ужо знаходзіўс­я на вышыні 600 метраў, сігнал пра няспраўнас­ць раптам знік з прыборнай панэлі, але адразу ж сталі з’яўляцца паведамлен­ні пра адмову іншых сістэм знішчальні­ка, які за лічаныя імгненні пасля гэтага страціў кіруемасць. Больш таго, у адсеку левага бакавога абцякальні­ка хваставой часткі фюзеляжа ўзнік агонь. Уладзімір Мікалаевіч зноў выйшаў на сувязь з зямлёй, далажыў пра развіццё няштатнай сітуацыі і атрымаў ад кіраўніка палётаў катэгарычн­ую каманду катапульта­вацца. Але ў гэты самы час лётчык скрозь змрок заўважыў на зямлі абрысы населенага пункта і ўсвядоміў, што яго самалёт пікіруе акурат туды. Ніколькі не вагаючыся, ён з усёй сілы стаў ціснуць на ручку кіравання, і на нейкі момант паветраны карабель яму падпарадка­ваўся. Гэтага імгнення цалкам хапіла, каб вя-

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus