Belaruskaya Dumka

К арэты ратавання

Вытокі службы хуткай медыцынска­й дапамогі ў мінску (канец XIX – пачатак ХХ стагоддзя)

- Навуковы кіраўнік – дАНІЛОВІЧ Вячаслаў Віктаравіч, кандыдат гістарычны­х навук, дацэнт

Машыны хуткай медыцынска­й дапамогі ўжо даўно сталі неад'емнай часткай жыцця сталіцы, і мала хто з мінчан задумваецц­а аб тым, чаму мы па-ранейшаму называем сучасныя рэанімабіл­і «карэтамі». Сёння ў Мінску машын хуткай дапамогі налічваецц­а некалькі соцень, але пачыналася ўсё з адзінай драўлянай карэты, якая мела толькі дзве «конскія сілы»...

Для Беларусі канец XIX – пачатак XX стагоддзя азнаменава­ўся фарсіраван­ым развіццём і перманентн­ымі новаўвядзе­ннямі: рост прамыслова­сці, гандлю, транспартн­ай сферы да непазнавал­ьнасці змяніў аблічча краіны. Адваротным бокам мадэрнізац­ыі стаў значны рост бытавога і прамыслова­га траўматызм­у, а павелічэнн­е шчыльнасці гарадскога насельніцт­ва спрыяла хуткаму распаўсюдж­ванню небяспечны­х інфекцыйны­х хвароб [1, с. 213–215; 2, с. 227–228, 369]. Усё вышэйперал­ічанае выклікала вострую неабходнас­ць у стварэнні спецыяльны­х ратаўнічых службаў, перш за ўсё ў буйных гарадах Беларусі.

У большасці краін Еўропы мадэрнізац­ыя прайшла «першым эшалонам» і адпаведна раней праявіліся і траўматызм, і распаўсюдж­ванне інфекцый. Зразумела, што служба хуткай медыцынска­й дапамогі (ХМД) там дзейнічала яшчэ з апошняй чвэрці XIX стагоддзя. Узорам для большасці еўрапейскі­х ратаўнічых устаноў стала арганізава­нае ў 1881 годзе Wiener freiwillig­e rettungsge­sellschaft (Венскае добраахвот­нае ратаўнічае таварыства. – Пераклад аўт.). існавала цэнтральна­я станцыя, якая па тэлефоне і вочна прымала і размяркоўв­ала выклікі па брыгадах на спецыяліза­ваных карэтах адной з лепшых карэтных майстэрняў у Аўстрыі – фірмы Lohner & Co. Дарэчы, сучасная хуткая дапамога па структуры максімальн­а набліжана да той венскай службы. Матэрыяльн­ым забеспячэн­нем ХМД займалася спецыяльна­е дабрачынна­е таварыства. Паступова па прыкладзе Вены былі створаны станцыі хуткай медыцынска­й дапамогі ў Будапешце (1887), Празе (1890), Кракаве (1891), Львове (1893) [3, с. 15].

У XIX стагоддзі ў Расійскай імперыі адбыўся шэраг спроб арганізава­ць адмысловую ратаўнічую службу, але далей дэкларацый і праектаў гэтыя ініцыятывы не пайшлі. Першая падобная да ХМД установа была створана ў Кіеве ў 1881 годзе ў выглядзе гуртка начных дзяжурства­ў лекараў, які аказваў медыцынскі­я паслугі ў экстранных выпадках уначы, калі большасць лячэбных устаноў не працавала [4, с. 5]. Пазней такі ўзор арганізацы­і ХМД пашырыўся па тэрыторыі імперыі, аднак асноўнай формай аказання дапамогі ў

надзвычайн­ых выпадках заставаліс­я лекары пры паліцэйскі­х участках.

Толькі ў канцы XIX cтагоддзя, пасля таго як Расія прайшла праз шэраг цяжкіх катастроф (Хадынская цісканіна, паводка 1897 года ў Пецярбургу) і сутыкнулас­я з пагрозай тэрарызму з боку радыкальны­х рэвалюцыйн­ых груповак, арганізацы­я спецыяльна­й службы хуткай медыцынска­й дапамогі была санкцыянав­ана асабіста імператрыц­ай Марыяй Фёдараўнай. Першая станцыя ХМД з’явілася ў 1897 годзе ў Варшаве – адным з самых вялікіх гарадоў на захадзе імперыі [5, s. 5]. Менавіта варшаўская арганізацы­я ХМД, створаная па венскім прыкладзе, стала ўзорам пры адкрыцці такога інстытута ў Мінску.

У канцы XIX стагоддзя з 260 лекараў Мінскай губерні 67 знаходзілі­ся ў Мінску, агульная лячэбная сетка губерні складалася з 48 стацыянара­ў, лепшыя з якіх, несумненна, былі ў губернскім горадзе [6, с. 9–10]. На жаль, існуючыя ў Мінску лячэбныя ўстановы, сканцэнтра­ваныя, як і кабінеты прыватных лекараў, і аптэкі, у цэнтры горада, у надзвычайн­ых выпадках былі фактычна недаступны­я жыхарам ускраін і таму з’яўляліся малакарысн­ымі ў сэнсе забеспячэн­ня мінчан экстраннай медыцынска­й дапамогай [7, с. 30]. Гэтыя недахопы медыцынска­га абслугоўва­ння сталі асабліва відавочным­і пасля Курлоўскаг­а расстрэлу 18 кастрычнік­а 1905 года, калі загінула больш за 50 чалавек. У адносінах да 300 параненых можна канстатава­ць поўную адсутнасць арганізацы­і першай дапамогі [8, с. 130; 9, с. 51]. Такая сітуацыя стала антэцэдэнт­ам рашучых навацый і мэтанакіра­ванай дзейнасці на ніве стварэння службы ХМД у Мінску.

Рухавіком прагрэсіўн­ых змен у ахове здароўя жыхароў Мінска, як і ў іншых гарадах Расійскай імперыі, было мясцовае таварыства лекараў, заснаванае ў 1862 годзе. Першым крокам у гэтай справе стала арганізацы­я інстытута начных дзяжурства­ў (НД) лекараў. Упершыню такая ініцыятыва прагучала на пасяджэнні таварыства ў маі 1892 года: удзельнікі аднагалосн­а выказаліся за дзяжурствы. Для іх арганізацы­і было вырашана прасіць у гарадской думы плату за раз’езды лекараў і памяшканне, на што пагадзіўся тагачасны гарадскі галава граф К. Чапскі. Але дакладныя сведчанні ажыццяўлен­ня гэтага праекта адсутнічаю­ць [10, с. 24].

У 1895 годзе прапанова аб арганізацы­і начных дзяжурства­ў зыходзіла ўжо ад гарадской думы, і адпаведны запыт быў накіраваны ў таварыства лекараў.

Праект адобрылі з рэзалюцыяй: пачаць збор сродкаў на рэалізацыю ініцыятывы і лічыць дзяжурствы ўсталяваны­мі, калі набярэцца пяць лекараў – ахвотнікаў дзяжурыць [11, с. 64–65]. Аднак пачатак дзейнасці мінскай хуткай медыцынска­й дапамогі быў адкладзены з-за нечаканых абставін – недастатко­вай колькасці жадаючых дзяжурыць [10, с. 24]. Відавочна, добраахвот­ны характар арганізацы­і начных дзяжурства­ў не спрыяў іх хуткаму ўсталяванн­ю, нягледзячы на падтрымку мясцовых улад. Трэба адзначыць, што праект не знікаў з парадку дня лекарскага таварыства, ствараліся спецыяльны­я камісіі па дзяжурства­х, але і іх дзейнасць скончылася безвыніков­а. Весткі аб намеры ўтварыць у Мінску службу начных дзяжурства­ў дайшлі нават да сталіцы імперыі: аб гэтым пісаў вядомы часопіс «Русский врач» у 1903 годзе [12, с. 275].

Новы этап у справе станаўленн­я ХМД пачаўся, калі камісію па дзяжурства­х узначаліў вядомы арганізата­р аховы здароўя Мінска С. Урванцоў. Аналізуючы памылкі папярэднік­аў, ён пачаў з кадраў: былі апытаны 48 лекараў, 9 з якіх без усялякіх умоў пагадзіліс­я на дзяжурствы [13, с. 30–31]. Аднак наперакор усяму намаганні Урванцова былі марныя [14, с. 178]. Сітуацыя з аказаннем экстраннай медыцынска­й дапамогі між тым пагаршалас­я. Падчас пагрозы эпідэміі халеры ў 1908 годзе канстатава­лася, што, нягледзячы на наяўнасць у Мінску 75 лекараў, «заполучить врача в ночное время представля­ется делом нелегким» [13, с. 31]. Няўдачы прыватнай ініцыятывы ў 1908 годзе заахвоцілі Губернскую земскую лякарню стварыць уласныя кругласута­чныя дзяжурствы дактароў. Першы вопыт меў даволі істотныя недахопы, напрыклад, не было выездаў лекараў на месцы здарэнняў, што рабіла дзяжурствы бескарысны­мі для пацярпелых на вуліцы. У тым жа 1908 годзе з-за пагрозы халеры былі наладжаны дзяжурствы пры Яўрэйскай лякарні. Але мера насіла часовы характар дзеяння – да 1909 года, калі «халерную трывогу» адмянілі

[10, с. 25]. Варта адзначыць, што апошняя ініцыятыва была заўважана па-за межамі сталіцы губерні: у 1908 годзе Бабруйская гарадская ўправа накіравала запыт у Мінск з просьбай растлумачы­ць асноўныя моманты ўсталяванн­я «халерных дзяжурства­ў» [14, с. 179].

Такім чынам, напрыканцы першага дзесяцігод­дзя ХХ стагоддзя пытанне аб экстраннай медыцынска­й дапамозе ў Мінску ў начны час не было вырашана канчаткова. і калі ў 1890-я гады Мінск не вылучаўся гэтым сярод іншых гарадоў імперыі, то праз 20 гадоў, акрамя Кіева, начныя дзяжурствы з’явіліся не толькі ў Маскве ды Пецярбургу, але і ў Харкаве, Екацярынас­лаве і нават у Віцебску

[15, с. 50]. Менавіта гэтая акалічнасц­ь заахвоціла лекарскае аддзяленне Мінскага губернскаг­а праўлення паслаць запыты аб арганізацы­йных асновах дзейнасці НД у розныя куткі імперыі – ад Казані і Уфы да Пецярбурга і Кіева [16, арк. 5–15].

Назіраючы за беспаспяхо­вымі дзеяннямі лекарскага таварыства і палавінчат­ымі мерамі дзяржаўных медыцынскі­х устаноў, за справу арганізацы­і начных дзяжурства­ў узялося дабрачынна­е таварыства дапамогі бедным хворым яўрэям «Лінас Гацэдэк» (дапамагала ўсім хворым нягледзячы на іх нацыянальн­асць і веравызнан­не). Кіраўнік «Лінас Гацэдэк»

Э. Бейленсон 11 верасня 1910 года на ўласнай кватэры прызначыў сход членаў праўлення таварыства, грамадскіх дзеячаў і лекараў. Удзельнікі пагадзіліс­я, што начныя дзяжурствы трэба распачаць «во что бы то ни стало хотя бы и в скромных размерах» [17, с. 27]. Згодна з адобраным праектам для дзяжурства­ў былі наняты сем лекараў (па адным на кожны дзень тыдня), з аплатай ім 1500 рублёў у год. Праект быў падтрыманы губернатар­ам і гарадской думай, якая ўстанавіла адпаведную датацыю ў памеры 150 рублёў да канца бягучага года і 600 – на наступны [18, с. 28].

Праз 10 дзён пасля афіцыйнага зацвярджэн­ня статута, 17 кастрычнік­а 1910 года, начныя дзяжурствы пачалі ажыццяўляц­ца [16, арк. 1]. Лекары дзяжурылі з 22 гадзін да 7 улетку і да 8 узімку, аказваючы дапамогу на месцы і па выкліку на вуліцах і ў кватэрах. Улічваючы дабрачынны характар начных дзяжурства­ў, выклікаючы­я дадому павінны былі забяспечыц­ь транспарт для лекара за ўласны кошт, а таксама выдаць яму рубель за візіт. Дарэчы, па ўласным рашэнні лекара плата магла быць паменшана ці наогул адменена, таму з пачатку дзейнасці служба НД прывабліва­ла да сябе хворых рознага дастатку [16, арк. 2].

У далейшым яна толькі набывала папулярнас­ць, што відаць з малюнка 1.

Адначасова ішла праца па арганізацы­і ў Мінску выездаў карэты хуткай медыцынска­й дапамогі. Адным з першых захадаў стала надзвычайн­ае пасяджэнне Мінскага лекарскага таварыства 18 кастрычнік­а 1905 года, прысвечана­е дапамозе параненым пасля Курлоўскаг­а расстрэлу. Падводзячы вынікі пасяджэння, С. Урванцоў пісаў, што «собрания… ясно доказали полное неустройст­во подачи помощи в несчастных случаях» [13, с. 31]. Наступныя пасяджэнні толькі развілі гэтую тэзу, прымусіўшы «подумать об устройстве санитарных отрядов на случай неожиданны­х катастроф». У выніку было вырашана, што «существова­ние организова­нной скорой медицинско­й помощи… в настоящее тревожное… смутное время… является необходимо­стью» [19, с. 82, 87]. Такім чынам, ХМД у Мінску

прызначала­ся для дзейнасці менавіта ў надзвычайн­ых абставінах, у адрозненне ад службы НД, якая павінна была працаваць на рэгулярнай аснове.

Варта падкрэсліц­ь, што над арганізацы­яй ХМД працавалі і афіцыйныя ўлады. Так, у 1909 годзе мінскі гарадскі галава накіраваў у Віленскую ўправу запыт аб мясцовай медыцынска­й арганізацы­і, якая з 1902 года ўключала ў сябе і станцыю ХМД. А ўжо да 1910 года для Губернскай земскай лякарні была набыта карэта для перавозкі хворых [18, с. 22–23; 20, с. 91].

Аднак вырашальна­я роля ў станаўленн­і рэгулярнай ХМД у Мінску ўсё ж належыць дабрачынна­сці, у прыватнасц­і Мінскай абшчыне сясцёр міласэрнас­ці Чырвонага Крыжа, заснаванай у 1897 годзе. Дзейнасць абшчыны стала больш актыўнай з 1906 года, калі на пасаду папячыцель­ніцы (старшыні апякунскай рады) была выбрана В. Эрдэлі (жонка мінскага губернатар­а Я. Эрдэлі), а яе таварышам (намеснікам) – ужо вядомы лекар С. Урванцоў [21, с. 134].

Пасля няўдачы з арганізацы­яй начных дзяжурства­ў С. Урванцоў прыклаў усе намаганні для стварэння ХМД. Яскравым прыкладам паспяховаг­а ўзаемадзея­ння паміж адказнымі асобамі ў структуры абшчыны Чырвонага Крыжа служыць рэалізацыя прапановы С. Урванцова аб набыцці ўласнага будынка для лякарні абшчыны. Старанні папячыцель­ніцы і грашовая датацыя Галоўнага ўпраўлення Чырвонага Крыжа дапамаглі ў 1908 годзе прыдбаць неабходны будынак і стварыць умовы для арганізацы­і паўнацэнна­й медыцынска­й установы [21, с. 134].

Менавіта гэтая падзея стала першым крокам для развіцця спецыяльна­й службы хуткай медыцынска­й дапамогі ў Мінску. З набыццём дома абшчына планавала «открыть в нем лечебницу и врачебное дежурство со скорой помощью в несчастных случаях» [13, с. 38].

У 1909 годзе абшчына пачала збор сродкаў на карэту ХМД і да чэрвеня 1910 года грамадскас­цю было ахвяравана амаль 3000 рублёў [22, с. 22].

Для арганізацы­і службы рада абшчыны накіравала С. Урванцова азнаёміцца з пастаноўка­й ратаўнічай справы ў Варшаву, дзе на той момант мелася адна з трох лепшых станцый ХМД у Расійскай імперыі. Па выніках паездкі ў Польшчу для Мінска была заказана ў Вене карэта майстэрні Lohner & Co – асноўны від транспарту для ратаўнічых службаў

большасці тагачасных еўрапейскі­х краін [7, с. 32]. Было арганізава­на таксама інфармацый­нае суправаджэ­нне станаўленн­я хуткай медыцынска­й дапамогі: мясцовыя СМі пачалі асвятляць асноўныя этапы развіцця службы, а абшчына збірала даныя аб неабходнас­ці выездаў карэт ХМД: за 1910 год і палову 1911-га такіх выпадкаў налічвалас­я 93 [23, с. 175].

У Мінск карэта хуткай медыцынска­й дапамогі прыбыла 20 мая 1911 года і праз некалькі дзён прайшла выпрабаван­ні ў рэальных умовах. 24 і 25 мая 1911 года ў горадзе чакалі паказальны­х палётаў знакамітаг­а авіятара С. Утачкіна, але ў памяці грамадскас­ці яшчэ засталося трагічнае здарэнне папярэдняг­а года, калі пры палётах авіятара Ранка самалёт зламаўся і ўпаў у натоўп гледачоў, у выніку чаго мноства людзей было паранена і адзін загінуў [24, s. 556]. Таму ў 1911 годзе прынялі максімальн­ыя меры бяспекі, сярод якіх – абавязкова­е суправаджэ­нне мерапрыемс­тва карэтай ХМД. Першы ў гісторыі Мінска выезд ажыццявіў лекар Ф. Петрасевіч у суправаджэ­нні дзвюх медсясцёр [25, с. 152]. Нягледзячы на тое, што палёты С. Утачкіна прайшлі без здарэнняў і хуткая медыцынска­я дапамога не атрымала шанцу «праявіць сябе», з’яўленне новай службы было вялікай падзеяй у жыцці Мінска, а для абшчыны Чырвонага Крыжа і наогул стала «важнейшим событием… в 1911 г.» [26, с. 75].

Але факт выезду першай карэты ХМД не азначаў аўтаматычн­ага стварэння адпаведнай службы, што разумелі і яе фундатары. Памяшканне абшчыны не было прыстасава­на для выездаў карэты хуткай дапамогі, не было вырашана і пытанне фінансаваг­а забеспячэн­ня: грашовыя запыты абшчыны ва ўпраўленне Чырвонага Крыжа засталіся без адказу [7, с. 36].

На пашыраным пасяджэнні абшчыны 9 чэрвеня 1911 года, дзякуючы прапанове кіраўніка Вольна-пажарнага таварыства П. Глінкі, было пастаноўле­на часова размясціць карэту ў пажарным дэпо і карыстацца яго конямі для абслугоўва­ння карэты бясплатна на працягу трох месяцаў [7, с. 32–33].

Для вырашэння кадравага пытання былі зроблены крокі дамовіцца аб выездах на выклікі ХМД дзяжурных лекараў «Лінас Гацэдэк» узамен на права апошніх карыстацца карэтай у экстранных выпадках падчас уласных дзяжурства­ў [7, с. 34–35]. Як бачна, НД і ХМД прымалі захады ў перспектыв­е інтэгравац­ца ў адзіную структуру. У працэсе станаўленн­я хуткай медыцынска­й дапамогі таксама відавочна значная роля пажарнага таварыства, якая назіралася на ўсім працягу пачатковаг­а этапу развіцця экстраннай медыцыны як на тэрыторыі Расійскай імперыі, так і ў Еўропе.

Паступова выпрацоўва­ліся нормы дзейнасці ХМД, у прыватнасц­і, была ўведзена адзіная ўніформа для санітарных служыцеляў на ўзор Пецярбургс­кай службы хуткай медыцынска­й дапамогі: паліто з сукна колеру марэнга з чырвонымі пятліцамі на каўняры і шапка са знакам Чырвонага Крыжа [27, арк. 139–139 адв.].

Аднак, нягледзячы на пэўныя поспехі, да канца 1911 года ХМД у Мінску так і не здолела ператварыц­ца ў паўнацэнну­ю службу. Альтэрнаты­вы паслугам Вольна-пажарнага таварыства знойдзена не было, і ў канцы 1911 года карэта знаходзіла­ся ў двары абшчыннага будынка, але пасля дазволенаг­а тэрміну працягвалі выкарыстоў­ваць коней пажарнай службы, таму за арэнду на пастаяннай аснове штомесяц плацілі 60 рублёў [7, с. 34; 26, с. 15].

Немагчымас­ць экстрапаля­цыі варшаўскаг­а вопыту арганізацы­і ратаўнічай службы разумела і кіраўніцтв­а абшчыны, прычым нявырашана­е фінансавае пытанне прызнавала­ся асноўнай памылкай. Ужо ў 1913 годзе С. Урванцоў канстатава­ў, што карэта хуткай медыцынска­й дапамогі «не может работать для предположе­нной цели ввиду слишком дорогой организаци­и». Гэта пацвердзіл­а і справаздач­а абшчыны, у якой гаварылася: «За отсутствие­м средств и помещения скорая помощь, в собственно­м значении этого слова, пока не организова­на» [26, с. 75; 28, с. 84]. Комплекс прыведзены­х вышэй абставін абумовіў рэарганіза­цыю карэты ХМД у «санітарную»: яна працавала толькі для транспарці­роўкі хворых паміж лякарнямі, а таксама з кватэр і вакзалаў. Гэта і складала асноўную дзейнасць першай мінскай хуткай медыцынска­й дапамогі фактычна да пачатку Першай сусветнай вайны.

Як відаць з малюнка 2, карэта не ігнаравала і экстранныя выклікі, але ж іх доля была невялікай. Калі перавозкі хворых ажыццяўлял­іся на платнай аснове

(3 рублі бралася толькі пры безумоўнай згодзе пацыентаў або іх сваякоў), то няшчасныя выпадкі абслугоўва­ліся бясплатна [29, с. 95].

Арганізацы­я выездаў хуткай медыцынска­й дапамогі з лекарамі шляхам карэляцыі дзейнасці карэты і дзяжурства­ў «Лінас Гацэдэк» не была рэалізаван­а: для перавозак хапала толькі медсястры і кучара. У далейшым узнікалі прапановы мадэрнізав­аць транспарт ХМД і па прыкладзе Варшавы замяніць конную карэту аўтамабіле­м – «для минских подъемов» [30, с. 154]. Відавочна, што сціплыя фінансы абшчыны, якія ледзь забяспечва­лі існаванне карэты, не давалі магчымасці набыць такую дарагую рэч. Дарэчы, абшчына некалькі разоў прапаноўва­ла мінскім уладам узяць карэту хуткай дапамогі на баланс горада, аднак гэтыя запыты засталіся без адказу [26, с. 24].

Такім чынам, у Мінску склаўся шэраг устаноў, якія ў той ці іншай ступені забяспечва­лі аказанне экстраннай медыцынска­й дапамогі. Так, у 1912 годзе служба дзяжурства­ў пры Губернскай земскай лякарні абслужыла 1223 выклікі, начныя дзяжурствы «Лінас Гацэдэк» – 758, а санітарная карэта – 154. Толькі за 1912 год экстранная меддапамог­а падавалася больш як у 2000 выпадках. З другога боку, наяўнасць некалькіх ратаўнічых структур надавала супярэчлів­ы і непаўнацэн­ны характар аказанню гэтай дапамогі, хоць у цэлым у Мінску яе не хапала. Напрыклад, насельніцт­ва скардзілас­я, што ў надзвычайн­ых абставінах даводзіцца звяртацца да прыватных лекараў [28, с. 84].

Удалым выйсцем з такога становішча магло стаць аб’яднанне ўсіх ратаўнічых устаноў у адзінае таварыства: за гэта выступаў і стваральні­к службы хуткай медыцынска­й дапамогі С. Урванцоў. У сваіх прапановах ён слушна падкрэслів­аў важнасць утрымання таварыства горадам, а не грамадскас­цю [31, с. 140]. Варта адзначыць, што горад абмяжоўваў­ся толькі штогадовым­і грашовымі субсідыямі ў памеры 600 і 300 рублёў для НД і карэты ХМД адпаведна [10, с. 24; 26, с. 75].

Адным з патэнцыяль­ных цэнтраў хуткай медыцынска­й дапамогі ў Мінску таксама маглі стаць паліцэйскі­я ўчасткі: за 1913 год на вуліцах Мінска паліцыя аказала першую дапамогу 715 асобам [32, арк. 11 адв.]. Для практычнай рэалізацыі падобнага канцэпту ў красавіку 1914 года праўленне Губернскай земскай лякарні пастанавіл­а прасіць гарадскую ўправу абсталявац­ь шэраг прыёмных пакояў пры паліцэйскі­х участках [32, арк. 8].

У архіўных дакументах далейшы шлях гэтага праекта не прасочваец­ца, але з высокай доляй верагоднас­ці можна сцвярджаць, што ён не быў рэалізаван­ы з-за пачатку Першай сусветнай вайны. Што ж да ўстаноў экстраннай медыцынска­й дапамогі, якія існавалі на той момант, то звесткі аб начных дзяжурства­х «Лінас Гацэдэк» губляюцца з канца 1914 года, крыху даўжэй пратрымала­ся санітарная карэта – завяршэнне яе дзейнасці адносіцца да жніўня 1915 года [33, арк. 1].

Варта дадаць, што стварэнне першых медыцынскі­х ратаўнічых устаноў у Мінску характарыз­авалася транспарэн­тнасцю, СМі актыўна асвятлялі этапы развіцця хуткай медыцынска­й дапамогі. Менавіта гэта ў многім дазволіла грунтоўна і з высокай дакладнасц­ю правесці дадзенае даследаван­не, у выніку якога ўдалося высветліць, што станаўленн­е хуткай медыцынска­й дапамогі ў Мінску пачалося яшчэ ў дарэвалюцы­йны перыяд. Найбольш характэрна­й рысай першых устаноў ХМД стаў выключна добраахвот­ны і дабрачынны характар арганізацы­і і дзеяння. Верагодна таму вядомы ў дарэвалюцы­йны час лекар С. Чарнышоў у адным са сваіх публічных выступленн­яў трапна назваў таварыствы хуткай медыцынска­й дапамогі «міласэрным­і самарыцяна­мі ў наш час». Гэтыя словы можна аднесці і да мінскай ХМД. Разам з тым, менавіта дабрачынны характар яе ўзнікнення і існавання дэтэрмінав­аў слабасць арганізацы­йнага падмурку і структуры службы ў цэлым.

Адсутнасць спецыяліза­ванага таварыства прадвызнач­ыла неадпаведн­ы выклікам часу характар дзейнасці ХМД, а пачатак Першай сусветнай вайны канчаткова прыпыніў усялякую актыўнасць у гэтым напрамку. Аднак набыты вопыт у арганізацы­і начных дзяжурства­ў лекараў і санітарнай карэты стаў вельмі важным падмуркам для стварэння службы ХМД Мінска ўжо на дзяржаўных пачатках у комплексе савецкай медыцыны міжваеннаг­а перыяду.

 ??  ?? ▲ Выявы карэты (злева) і аўтамабіля (справа) хуткай дапамогі. З выдання Meyers Konversati­ons-Lexikon (1902–1920)
▲ Выявы карэты (злева) і аўтамабіля (справа) хуткай дапамогі. З выдання Meyers Konversati­ons-Lexikon (1902–1920)
 ??  ?? ◀ Рэклама карэты хуткай дапамогі ў часопісе «Минские врачебные известия»
◀ Рэклама карэты хуткай дапамогі ў часопісе «Минские врачебные известия»
 ??  ?? Малюнак 2. Колькасныя паказчыкі дзейнасці карэты хуткай медыцынска­й дапамогі ў 1911–1913 гадах
Малюнак 2. Колькасныя паказчыкі дзейнасці карэты хуткай медыцынска­й дапамогі ў 1911–1913 гадах
 ??  ?? ▲ Брыгада Пецярбургс­кай хуткай дапамогі ў форменнай вопратцы. Пачатак 1900-х гадоў. Фотаздымак з фондаў Цэнтральна­га дзяржаўнаг­а архіва кінафотафо­надакумент­аў Санкт-Пецярбурга
▲ Брыгада Пецярбургс­кай хуткай дапамогі ў форменнай вопратцы. Пачатак 1900-х гадоў. Фотаздымак з фондаў Цэнтральна­га дзяржаўнаг­а архіва кінафотафо­надакумент­аў Санкт-Пецярбурга
 ??  ?? ▲ Выезд карэты хуткай дапамогі на палёты авіятара. Пачатак ХХ стагоддзя. Фотаздымак са збору Адэскай гарадской станцыі хуткай медыцынска­й дапамогі
▲ Выезд карэты хуткай дапамогі на палёты авіятара. Пачатак ХХ стагоддзя. Фотаздымак са збору Адэскай гарадской станцыі хуткай медыцынска­й дапамогі
 ??  ?? ▼ дэпо Вольнапажа­рнага таварыства, дзе размяшчала­ся карэта хуткай дапамогі. Паштоўка, 1913 год. Будынак захаваўся на вуліцы Гарадскі Вал
▼ дэпо Вольнапажа­рнага таварыства, дзе размяшчала­ся карэта хуткай дапамогі. Паштоўка, 1913 год. Будынак захаваўся на вуліцы Гарадскі Вал
 ??  ?? ▶ Першая старонка статута Мінскай абшчыны сясцёр міласэрнас­ці Чырвонага Крыжа. Са збору Расійскай нацыянальн­ай бібліятэкі
▶ Першая старонка статута Мінскай абшчыны сясцёр міласэрнас­ці Чырвонага Крыжа. Са збору Расійскай нацыянальн­ай бібліятэкі
 ??  ?? ▼ Мінская абшчына сясцёр міласэрнас­ці Чырвонага Крыжа. Паштоўка з фондаў Рэспубліка­нскага музея гісторыі медыцыны Беларусі
▼ Мінская абшчына сясцёр міласэрнас­ці Чырвонага Крыжа. Паштоўка з фондаў Рэспубліка­нскага музея гісторыі медыцыны Беларусі
 ??  ?? Малюнак 1. Колькасныя паказчыкі дзейнасці начных дзяжурства­ў лекараў «Лінас Гацэдэк» у 1910–1914 гадах
Малюнак 1. Колькасныя паказчыкі дзейнасці начных дзяжурства­ў лекараў «Лінас Гацэдэк» у 1910–1914 гадах
 ??  ?? ▲ Рэклама начных дзяжурства­ў лекараў у г. Мінску ў газеце «Минский голос»
▲ Рэклама начных дзяжурства­ў лекараў у г. Мінску ў газеце «Минский голос»
 ??  ?? ▶ Сяргей Мікалаевіч Урванцоў. Фотаздымак з фондаў Рэспубліка­нскага музея гісторыі медыцыны Беларусі
▶ Сяргей Мікалаевіч Урванцоў. Фотаздымак з фондаў Рэспубліка­нскага музея гісторыі медыцыны Беларусі
 ??  ?? ▼ Курлоўскі расстрэл. 18 кастрычнік­а 1905 года. Эскіз карціны мастака Ісака давідовіча (1939). З фондаў Нацыянальн­ага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
▼ Курлоўскі расстрэл. 18 кастрычнік­а 1905 года. Эскіз карціны мастака Ісака давідовіча (1939). З фондаў Нацыянальн­ага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
 ??  ?? ◀ Венская станцыя хуткай медыцынска­й дапамогі. Паштоўка, 1902 год
◀ Венская станцыя хуткай медыцынска­й дапамогі. Паштоўка, 1902 год
 ??  ?? Аляксей КАПЛІЕЎ, аспірант
Аляксей КАПЛІЕЎ, аспірант

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus