Belaruskaya Dumka

С крозь заслону часу

Пецярбургс­кая газета «новое время» аб праблемах развіцця Паўночна-заходняга краю Расійскай імперыі ў сярэдзіне ХіХ cтагоддзя

-

Імя Адама Кіркора добра вядомае ў журналісты­цы сярэдзіны ХІХ cтагоддзя. Ён быў выдаўцом і рэдактарам альманахаў «Radegast» (1843), «Pamiętniki Umysłowe» (1845–1846), «Teka Wileńska» (1857–1858), «Na dziś» (1872), «Teka Krakowska» (1884), газет «Kurjer Wileński» (1860–1865) і «Новое время» (1868–1917). Апошняе выданне займае ў гэтым пераліку асаблівае месца. На старонках рускамоўна­й газеты А. Кіркор паўстае публіцыста­м, які самааддана працаваў на карысць сваёй Бацькаўшчы­ны, не зважаючы на крытыку і пагрозы апанентаў з розных палітычных лагераў, ігнаруючы нават верагоднас­ць уласнага фінансаваг­а банкруцтва.

Паводле меркавання літаратура­знаўца і. Запрудскаг­а, у віленскі і варшаўскі перыяды выданні А. Кіркора ўжо «мелі рэгіянальн­ы літоўска-беларускі характар, тэматычна былі звязаны з грамадскім­і і культурным­і праблемамі мясцовага жыцця, абуджалі ў чытачоў пачуццё патрыятызм­у і ў пэўнай ступені накіроўвал­і развіццё літаратуры ў краі. Пішучы папольску і па-руску (па няпэўных звестках, і па-беларуску), ён лічыў сябе ліцвінам, у адной з публікацый назваў сябе „не прыроджаны­м палякам, а беларусам“» [1].

У адпаведнас­ці з высокім статусам сталічнага выдання рэдактары-выдаўцы А. Кіркор і М. Юматаў імкнуліся ўсебакова адлюстроўв­аць на старонках «Нового времени» не толькі ўнутранае жыццё Расійскай імперыі, але і міжнародны­я падзеі. Газета выходзіла ў Санкт-Пецярбургу на працягу амаль пяці дзесяцігод­дзяў, і менавіта навукоўцу і літаратару А. Кіркору і М. Юматаву выпала роля першапрахо­дцаў у асвятленні вострых праблем заходніх расійскіх губерняў. Атрымаўшы 21 кастрычнік­а 1867 года дазвол, яны пачалі выпускаць газету з 2 студзеня 1868 года. Выданне ліберальна­га напрамку, якое мела праграму палітычнай і літаратурн­ай газеты, выходзіла 5 разоў на тыдзень на чатырох старонках, а з 1 студзеня 1871 года – штодзённа.

Асобныя расійскія аўтары сёння схіляюцца да думкі, што А. Кіркор заснаваў газету для падтрымкі палякаў, якія зазналі ганенні пасля паўстання 1863–1864 гадоў. Яго, зразумела, не магло не хваляваць складанае становішча Польшчы ў другой палове ХіХ стагоддзя. Але не менш турбавалі і праблемы развіцця беларуска-літоўскага і ўкраінскаг­а рэгіёнаў. Так, напрыклад, у

 ??  ?? Пётр дАРАШЧОНАК, кандыдат філалагічн­ых навук, дацэнт
Пётр дАРАШЧОНАК, кандыдат філалагічн­ых навук, дацэнт

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus