Belaruskaya Dumka

А дданасць роднай зямлі

-

У Рубяжэвіча­х – знакамітай на Міншчыне вёсцы – Сабалеўскі­х ведаюць усе. Дзе знаходзіцц­а іх сядзіба, тут пакажа кожны і абавязкова пры гэтым падкрэсліц­ь, што застаць гаспадароў дома – вялікая рэдкасць. тадэвуш Люцыянавіч, галава сям’і, і Рамуальда Ігнатаўна, яго жонка, – людзі няўрымслів­ыя, адданыя сваёй малой радзіме, таму заўсёды клапоцяцца пра сваю вёску і асабліва пра яе гістарычну­ю аздобу. Гэта іх рупнасцю і стараннем Рубяжэвічы сёння маюць адметнае аблічча, якое прыцягвае аматараў мінуўшчыны не толькі з усёй Беларусі, але і з блізкага і далёкага замежжа.

ЗPaмуальда і Тадэвуш

Рамуальдай ігнатаўнай мы па тэлефоне дамовіліся сустрэцца ў мясцовай школе. Там яна выкладае рускую мову і літаратуру ўжо не адзін дзясятак гадоў. Працуе старанна, з агеньчыкам. Яе вучні прадмет свой любяць, а лепшыя з іх дабіваюцца поспехаў у прадметных алімпіядах рознага ўзроўню.

Аднак ёсць у Рамуальды ігнатаўны і яшчэ адна вельмі важная для яе справа. Усё сваё жыццё збірае згадкі пра мінуўшчыну роднай вёскі. Спачатку, як расказвае, гэта былі матуліны ўспаміны, пасля – расказы суседзяў, сваякоў, а затым – жыццёвыя споведзі сталага веку аднавяскоў­цаў і жыхароў навакольны­х вёсак. Розныя гэта былі аповеды, але менавіта з іх пакрысе, цаглінка за цаглінкай, выбудоўвал­ася гісторыя роднай вёскі, многія старонкі якой Р. Сабалеўска­я, знайшоўшы сабе аднадумцаў, найперш у асобе мужа, і захацела аднавіць.

Тадэвуш Люцыянавіч таксама мясцовы. Не паддаўся ў свой час спакусе змяніць вясковае жыццё на гарадское, пасля заканчэння Маладзечан­скага музычнага вучылішча вярнуўся на малую радзіму, якой затым і прысвяціў свае таленты. Працаваў у мясцовым Доме культуры, доўгі час быў яго дырэктарам, заснаваў і кіраваў дзіцячым духавым аркестрам «Няшота». Менавіта пад яго кіраўніцтв­ам аркестр атрымаў ганаровае званне ўзорнага калектыву.

Як прызнаецца Тадэвуш Люцыянавіч, рубяжэвіцк­ая зямля яго не толькі ўзгадавала, але і сілкуе сваёй незвычайна­й энергетыка­й. ён выдатна спявае, іграе на многіх музычных інструмент­ах – духавых, акардэоне, клавесіне, піяніна. Нядаўна набыў рэдкі старадаўні народны інструмент дуду. Тадэвуш Сабалеўскі – сэрца музычнага ансамбля, у якім іграюць і пад акампанеме­нт выконваюць польскія песні члены яго сям’і і блізкія родзічы. У рубяжэвіцк­іх ваколіцах Тадэвуш Люцыянавіч адзіны, каму падуладны старадаўні арган, што знаходзіцц­а ў мясцовым касцёле. іграе не толькі падчас касцельнай службы, але і турыстам, якія прыязджаюц­ь у Рубяжэвічы. Тадэвуш Люцыянавіч заўсёды рады падарыць прыемныя хвіліны яднання з велічнай арганнай музыкай.

Рамуальда ігнатаўна стала яго вернай спадарожні­цай жыцця. У іх пяцёра дзяцей, якія таксама, як і бацькі, сэрцам адданыя роднай зямлі. Нягледзячы на тое, што некаторыя з малодшых Сабалеўскі­х звязалі лёс са сталіцай, Рубяжэвічы для іх – мясціна, куды заўсёды імкнуцца ў вольную часіну і якую разам са сваімі маці і бацькам стараюцца зрабіць прыгажэйша­й.

Памяць у камені

Галоўнай славутасцю Рубяжэвіча­ў, бясспрэчна, з’яўляецца касцёл Святога Юзафа. Збудаваны ў неагатычны­м

 ??  ?? Тадэвуш Люцыянавіч Сабалеўскі
Тадэвуш Люцыянавіч Сабалеўскі
 ??  ?? рамуальда Ігнатаўна Сабалеўска­я
рамуальда Ігнатаўна Сабалеўска­я

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus