Belaruskaya Dumka

ЗНАК РАДАВОДНАЙ ПАМЯЦі ............................... 70

Mалая радзіма ў творчасці Генадзя Пашкова

-

Mалая радзіма ў творчасці Генадзя Пашкова

Малая радзіма для вядомага паэта Генадзя Пашкова – гэта і вечна юная Прыпяць, якая коціць салаўіную песню, і чысты блакіт, і рэчка Княгінька ля Заслаўя, якая ўся ў каменьчыка­х пырскае зорнай вадой, апавядаючы з-пад сівых туманоў думу вешчых курганоў, і мілагучная мова беларусаў, багатая на дабрыню.

Генадзь Пашкоў – з пакалення «сямідзясят­нікаў». На ягоным творчым рахунку каля двух дзясяткаў зборнікаў вершаў, публіцысты­кі і кніг для дзяцей. Аўтар паэтычных зборнікаў «Кляновік» (1975), «Дыстанцыя небяспекі» (1979), «Красный жаворонок» (Масква, 1977), «Гравюры дарог» (1981), «Зямлю слухаю» (1983), «Маналог на кастрышчы» (1986), «Крокі» (1988), «Люблю, спадзяюся, жыву» (1990), «Журавінавы востраў» (1998), «Тваім святлом благаславё­ны» (2006), «Маё лета» (2011); кніг мастацкіх нарысаў «Будзень як свята» (1977), «Палескія вандроўнік­і» (1998); дзіцячых кніг «Дзяўчынка з блакітным мячыкам» (1986), «Пціч» (1992), «Зорнае поле» (1999) і інш.

Паэзія-берагіня адорвала яго цудатворны­м уменнем слухаць зямлю, з глыбінных нетраў якой нашэптвала­ся невытлумач­альная любоў да гаючай празрыстай кроплі кляновіку, да гравюр дарог, медунічных вятроў, журавінава­га вострава…

Зямное прыцяжэнне – бадай, адна з вызначальн­ых катэгорый паэтавага мыслення, паэтавай споведзі. Думаецца, і сёння, калі ў творцы за плячыма ўжо 70, яму мроіцца той сіні палон пад жаўруковым званочкам, калі, зусім малечай, згубіўся ў сінім разліве заквітнела­га лёну. Можа, быў у льняной сіняй кветцы-зорцы зямны, нейкі культавы магнетызм? Бо лён ды кужаль – існасць душы-апраткі беларусага­спадара, беларуса-вандроўнік­а. і ці не адтуль, з першага падарожжа – з калыхання блакітнага мора льняных кветак – і пачалося для паэта звабнае спасціжэнн­е зямнога паўшэпту, які чуецца яму ля Чашнікаў, дзе нарадзіўся, чуецца ля Смаргоні, дзе вырас, чуецца і на Палессі, дзе не адну сотню кіламетраў прайшоў на вёслах па Гарыні і Прыпяці.

і як трэба было па-сапраўднам­у адчуваць жывое-роднае, каб так упэўнена, нават напорыста, праграмна сцвердзіць сваю жыццёвую заручонасц­ь з «зямлёй маёй, зялёнаю расінкай»... Таму Пашкоўпаэт ужо колькі гадоў таму спавядальн­а, урачыста-святочна прызнаўся ў непарушнай знітаванас­ці з зямлёй-маці: «Зямля мая / зялёная расінка, / і чую я, / акрылены вясной, – / пчалой гудзе / світальная галінка / і пахне дзень / праталінай вясной» («Зямля мая…»).

Схільнасць да лірычна-маляўнічаг­а жывапісу, ахутаная асаблівай сыноўняй, грамадзянс­ка-гаспадарск­ай заклапочан­асцю лёсам зямлі – «зялёнай расінкі» – апазнаваль­ны знак мастацкага почырку Генадзя Пашкова. Вялікая варажба словам напаўняецц­а шчырасцю і адкрытасцю душэўнага выяўлення, калі паэт вяртаецца да пачатку пачаткаў: да палескага гаркавага багуновага дурману, да салаўінай вёскі Войстам, адкуль паціху пазычае зёлкавыя словы. Вандроўная ду-

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus