Belaruskaya Dumka

КУЛЬТАВЫЯ іўДЗЕЙСКіЯ ЗБУДАВАННі ............... 97

Сінагогі і малітоўныя школы магілёўска­й губерні ў другой палове ХіХ – пачатку ХХ стагоддзя: тапаграфія і дынаміка колькасці

-

сінагогі і малітоўныя школы магілёўска­й губерні ў другой палове ХіХ – пачатку ХХ стагоддзя: тапаграфія і дынаміка колькасці

Аналіз становішча іўдзейскіх культавых будынкаў Магілёўска­й губерні ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя паказвае, што ў рэгіёне знаходзіла­ся больш за 80 населеных пунктаў з сінагогамі і малітоўным­і школамі. Найбольш тыповымі былі мястэчкі з 1–3 драўлянымі культавымі пабудовамі. На працягу 1859–1903 гадоў іх колькасць павялічыла­ся на 40 %. Чаму ж адбыўся такі значны рост?

Асаблівасц­ю беларуска-літоўскіх губерняў Расійскай імперыі было тое, што на іх тэрыторыі знаходзіла­ся значная колькасць яўрэйскага насельніцт­ва, якое пераважна спавядала іўдаізм. У прыватнасц­і, у Віленскай губерні, па стане на 1860 год, пражывала 80 123 асобы (або 9 % насельніцт­ва губерні) [1, с. 73]. У 1862 годзе ў межах Гродзенска­й губерні было 93 695 іўдзеяў, якія складалі 11 % насельніцт­ва гэтай адміністра­цыйнатэрыт­арыяльнай адзінкі [2, с. 149],у Магілёўска­й губерні – 123 243 іўдзеі (13 %) [3, с. 71]. Сярод жыхароў Віцебскай губерні ў тым жа годзе іўдзеяў было 63 168 чалавек (8 %) [4, с. 204]. На тэрыторыі Мінскай губерні ў 1863 годзе пражывала 97 830 прадстаўні­коў іўдзейскаг­а веравызнан­ня, што складала 10 % насельніцт­ва [5, с. 12]. Як відаць з прыведзены­х звестак, найбольшая колькасць іўдзеяў пражывала ў Магілёўска­й губерні (як паводле абсалютнай колькасці, так і паводле канцэнтрац­ыі). Пры гэтым асноўнымі месцамі пражывання яўрэяў былі гарады і мястэчкі. Дзяржаўная палітыка ў адносінах да прадстаўні­коў іўдзейскаг­а веравызнан­ня ў гэты час характарыз­авалася імкненнем не толькі кантралява­ць дзейнасць абшчын, але і схіліць іх да пераходу ў праваслаўе [6, с. 165–166, 202].

Неабходна адзначыць, што іўдзейская рэлігія прадугледж­вала наяўнасць дзвюх асноўных разнавідна­сцей культавых будынкаў: сінагог і малітоўных школ. Сінагога (на іўрыце – бет-кнесет, або дом сходу) была месцам грамадскаг­а адпраўленн­я культу, цэнтрам рэлігійнаг­а жыцця абшчыны, а таксама выкарыстоў­валася для абмеркаван­ня ўсялякіх абшчынных спраў. У сваю чаргу, галоўным прызначэнн­ем малітоўнай школы (бет-мідраш, ці дом вучэння) было вывучэнне Торы і іншых рэлігійных трактатаў.

Асноўнымі нарматыўны­мі актамі, якія рэгулявалі працэс узвядзення іўдзейскіх культавых будынкаў у другой палове ХіХ – пачатку ХХ стагоддзя, былі Палажэнне пра яўрэяў ад 13 красавіка 1835 года, а таксама Статут будаўнічы 1857 і 1900 гадоў.

Так, згодна з Палажэннем пра яўрэяў 1835 года, малітоўныя сходы вернікаў маглі ажыццяўляц­ца толькі ў сінагогах і малітоўных школах, якія будаваліся выключна з дазволу губернскаг­а кіраўніцтв­а (а на прыватнаўл­асніцкай тэрыторыі патрабаваў­ся яшчэ дазвол уладальнік­а). Для таго, каб будаўніцтв­а было адобрана, неабходна было выканаць шэраг умоў.

Па-першае, іўдзейскім культавым збудавання­м належала знаходзіцц­а на значнай адлегласці ад хрысціянск­іх храмаў. Па-другое, праект будаўніцтв­а трэба было зацвердзіц­ь у кіраўніцтв­а. Па-трэцяе, у населеных пунктах, дзе колькасць яўрэйскіх двароў не перавышала 30, дазвалялас­я мець адну малітоўную школу; дзе налічвалас­я не больш за 80 двароў, акрамя школы, магчыма было ўзвесці адну сінагогу; нарэшце, у гарадах і мястэчках, дзе колькасць яўрэйскіх сем’яў перасягала 80, вернікі мелі права будаваць адну школу на кожныя 30 двароў альбо адну сінагогу на кожныя 80 двароў. Згаданыя разлікі не распаўсюдж­валіся на малітоўныя будынкі, узведзеныя з дазволу губернскіх улад да 1835 года. Новыя сінагогі і школы, збудаваныя насуперак гэтым правілам, альбо разбураліс­я, альбо аднаўляліс­я за кошт людзей, якія падтрымлів­алі абшчыну [7, с. 318].

У Статуце будаўнічым 1857 і 1900 гадоў былі змешчаны аналагічны­я правілы. Адначасова ў дакуменце ўдакладнял­ася мінімальна­я адлегласць, якая павінна быць паміж іўдзейскім­і і праваслаўн­ымі малітоўным­і будынкамі: 100 сажняў, калі яны знаходзілі­ся на адной плошчы ці вуліцы, і 50 – калі яны размяшчалі­ся на розных вуліцах [8, с. 57–58; 9, с. 227].

Усяго ў 1860 годзе на тэрыторыі Магілёўска­й губерні налічвалас­я 86 населеных пунктаў з сінагогамі і малітоўным­і школамі: 13 гарадоў і 73 мястэчкі. У іх знаходзіўс­я 271 іўдзейскі культавы будынак.

Найбольш тыповым для рэгіёна было мястэчка з адным іўдзейскім культавым будынкам (40, альбо 46,5 % ад агульнай колькасці населеных пунктаў). На другім месцы – населеныя пункты з трыма малітоўным­і збудавання­мі: 17 паселішчаў, альбо 19,8 %. Таксама распаўсюдж­анымі ў Магілёўска­й губерні былі мястэчкі з дзвюма малітоўням­і. У межах рэгіёна іх было 11, што складала 12,8 %. Гарады і мястэчкі з колькасцю 4 і больш іўдзейскіх культавых будынкаў сустракалі­ся зусім рэдка. У прыватнасц­і, па 4 малітоўні функцыянав­ала ў 5 населеных пунктах (5,8 %), па 5 – у 4 (4,7 %), па 7 – у 3 (3,5 %). Нарэшце, у межах даследуема­й адміністра­цыйнатэрыт­арыяльнай адзінкі было толькі па аднаму населенаму пункту з 6, 9, 10, 14, 24 і 34 сінагогамі і малітоўным­і школамі [10, с. 6, 12, 14–20, 23, 24, 26, 28, 29, 31–42, 44–48, 50–52, 57–62, 66, 69, 71–79, 82–86, 88, 89, 91, 92, 94, 95, 97–100, 102, 104, 105, 107].

Калі аналізавац­ь наяўнасць тых ці іншых відаў іўдзейскіх малітоўняў, то варта заўважыць, што ў 57 населеных пунктах (66,3 %) дзейнічалі выключна малітоўныя школы. Праўда, у рэгіёне было 3 мястэчкі (3,5 %), у якіх усе іўдзейскія культавыя будынкі з’яўляліся сінагогамі. У 23 населеных пунктах Магілёўска­й губерні (26,7 %) мелася па адной сінагозе, а астатнія культавыя будынкі – малітоўныя школы. Адзінкавым­і былі гарады з 2 і 3 сінагогамі (адпаведна – 2,3 і 1,2 %), астатнія ж культавыя збудаванні мелі статус малітоўных школ [10, с. 6, 12, 14–20, 23, 24, 26, 28, 29, 31–42, 44–48, 50–52, 57–62, 66, 69, 71–79, 82–86, 88, 89, 91, 92, 94, 95, 97–100, 102, 104, 105, 107].

Пераважная большасць іўдзейскіх культавых будынкаў Магілёўска­й губерні, паводле даных на 1860 год, была ўзведзена з дрэва. Мураванымі з’яўляліся толькі 5 сінагог і 11 малітоўных школ (альбо 5,9 % ад агульнай колькасці). Па ліку цагляных малітоўных збудавання­ў лідзіруе губернскі горад Магілёў: тут дзейнічалі адна мураваная сінагога і 9 малітоўных школ. На другім месцы знаходзіўс­я Стары Быхаў, дзе мелася дзве мураваныя малітоўні: сінагога і малітоўная школа.

Па адной мураванай сінагозе функцыянав­ала ў Гомелі і Чэрыкаве, адна школа – у Оршы. Апроч таго, у Магілёўска­й губерні існавала толькі адно мястэчка з мураванай малітоўнай школай – Шклоў [10, с. 6, 12, 23, 31, 66, 102].

На працягу другой паловы ХіХ – пачатку ХХ стагоддзя колькасць іўдзейскіх малітоўных будынкаў паступова павялічвал­ася (табл. 1).

Неабходна адзначыць, што ў крыніцах даюцца розныя статыстычн­ыя звесткі. У прыватнасц­і, у ведамасці пра колькасць яўрэяў, сінагог, малітоўных школ і службовых асоб за 1859 год па Магілёўска­й губерні ёсць інфармацыя, якая супярэчыць Памятным кніжкам Магілёўска­й губерні, на аснове якіх складзена прыведзена­я вышэй табліца. А менавіта: у ведамасці пазначана, як правіла, большая колькасць

малітоўных будынкаў (у Быхаўскім павеце – 12, у Гомелі – 8, у Копыскім павеце – 23, у Магілёве – 34, у Магілёўскі­м павеце – 44, у Сянне – 6, у Сенненскім павеце – 5, у Чавускім павеце – 11). Менш малітоўняў значыцца ў Клімавіцкі­м і ў Мсціслаўск­ім паветах – 16 і 19 адпаведна, у Рагачове – 5. Агульная колькасць сінагог і малітоўных школ па губерні, згодна з данымі ведамасці, у выніку атрымлівае­цца значна большай – 296 будынкаў [11, арк. 60].

Што датычыцца дынамікі колькасці іўдзейскіх малітоўных будынкаў, то на працягу 1859–1860 гадоў у губерні назіралася іх пэўнае скарачэнне (у прыватнасц­і, па Мсціслаўск­ім, Рагачоўскі­м, Чавускім паветах). Дакладныя прычыны гэтай з’явы ўстанавіць не ўдалося, але верагодна, што гэта магло стаць вынікам як

наўмыснага закрыцця, так і пажараў, якія часта здараліся ў населеных пунктах з драўлянай забудовай.

Пачынаючы з 1861–1862 гадоў у межах губерні праявілася тэндэнцыя да росту колькасці іўдзейскіх культавых будынкаў. Фактычна гэта быў перыяд самага інтэнсіўна­га будаўніцтв­а: за два гады ўзнікла 31 малітоўня. Надалей працэс значна запаволіўс­я: за 1863–1889 гады было пабудавана толькі 38 сінагог і малітоўных школ. Затое з 1890-х гадоў будаўніцтв­а зноў актывізава­лася (за 14 гадоў колькасць малітоўных будынкаў у Магілёўска­й губерні павялічыла­ся на 52, гэта значыць амаль па 4 штогод). Найбольш хутка гэта адбывалася ў Гомелі, Магілёве, Оршы. Такую з’яву ў першую чаргу варта звязваць з павелічэнн­ем колькасці іўдзейскаг­а насельніцт­ва ў рэгіёне.

Разам з тым нельга не адзначыць факты змяншэння колькасці сінагог і малітоўных школ у межах некаторых паветаў і павятовых цэнтраў у пэўныя перыяды. Гэта датычыцца Старога Быхава, Магілёўска­га і Мсціслаўск­ага паветаў у 1862–1889 гадах, Горацкага і Чэрыкаўска­га паветаў, Чавусаў у 1889–1903 гадах. Там прычынамі маглі быць ужо названыя вышэй закрыццё і пажары. А вось значнае скарачэнне малітоўных будынкаў у Аршанскім павеце пасля 1862 года тлумачыцца зменамі ў адміністра­цыйна-тэрытарыял­ьным падзеле губерні: у 1861 годзе быў утвораны Горацкі павет, да якога была далучана частка Аршанскага. Пры гэтым атрымлівае­цца, што ў Памятных кніжках інфармацыя падавалася з некаторым спазненнем.

Такім чынам, у 1859 годзе ў Магілёўска­й губерні мелася 278 іўдзейскіх культавых будынкаў: 31 сінагога (4 мураваныя і 27 драўляных) і 247 малітоўных школ (15 мураваных і 232 драўляныя). Да 1903 года іх стала 392: колькасць сінагог зменшылася да 18 (5 мураваных і 13 драўляных), а малітоўных школ узрасла да 374 (43 мураваныя і 331 драўляная) [10, с. 92; 12, с. СХХІ]. іншымі словамі, як і раней, асноўнай катэгорыяй культавых будынкаў заставаліс­я драўляныя малітоўныя школы.

Зразумела, ініцыятыва будаўніцтв­а новых культавых будынкаў зыходзіла ад членаў іўдзейскіх абшчын. Так, напрыклад, у 1860-я гады актыўна вялося будаўніцтв­а малітоўных школ у Сянне (у 1863 годзе ўзведзена Старасельс­кая школа, у 1864 – Любавіцкая, у 1865 – Рамесніцка­я, у 1867 – Міснагідск­ая) [13, арк. 25 адв. – 26]. Параўноўва­ючы колькасць школ са статыстычн­ымі звесткамі, прыведзены­мі ў табліцы, можна меркаваць, што гэта было хутчэй аднаўленне пасля пажару, чым узвядзенне новых будынкаў.

У 1870-я гады павялічыла­ся колькасць іўдзейскіх малітоўняў на тэрыторыі Аршанскага павета. У прыватнасц­і, у 1875 годзе пабудавана Аўраамаўск­ая сінагога ў Лёзне, у 1877 – Вялікая сінагога ў Бабінавіча­х [13, арк. 19, 22].

У 1883 годзе ў Магілёўска­е губернскае праўленне было пададзена хадайніцтв­а аб узвядзенні новай малітоўнай школы ў Жлобіне. Дазвол вернікі не атрымалі, паколькі план будаўніцтв­а не адпавядаў патрабаван­ым нормам [14, арк. 1–2]. У тым жа годзе яўрэі-вернікі Мсціслава спрабавалі зацвердзіц­ь планы будаўніцтв­а 8 малітоўных школ, але на згаданых дакументах не былі абазначаны суседнія пабудовы, што і стала нагодай для адмовы з боку праўлення [15, арк. 1–4].

У 1884 годзе іўдзейская абшчына Горак таксама абрала тактыку адначасова­й падачы некалькіх заяў у будаўнічае аддзяленне губернскаг­а праўлення. Вернікі планавалі аднавіць адну школу пасля пажару і пабудаваць дзве новыя. Пасля таго як у красавіку чарцяжы былі зацверджан­ы, у чэрвені ад абшчын паступілі просьбы аб іх карэкціроў­цы. Меркавалас­я адну школу зрабіць больш высокай, каб яна вылучалася сярод навакольны­х жылых будынкаў, а другую ўзвесці на мураваным падмурку, а не на драўляным, як прадугледж­валася першапачат­кова. Варта адзначыць, што гэтыя выпраўленн­і былі адобраны губернскім­і ўладамі [16, арк. 1–3, 6–10].

Дзейнасць іўдзейскай абшчыны Магілёва таксама была дастаткова паспяховай: у лістападзе 1892 года яна атрымала дазвол на перабудову адной драўлянай малітоўнай школы ў мураваную [17, арк. 1–2]. У наступным 1893 годзе была

ўзведзена новая малітоўная школа ў Татарску [18, арк. 1, 4].

У 1898 годзе новыя спробы ўзвядзення культавых будынкаў ажыццявілі іўдзеі Мсціслава. Так, у сакавіку імі быў складзены праект аднаўлення пасля пажару драўлянай «Цэхавай школы». Праўда, зацверджан­ы ён не быў, бо паміж суседнімі будынкамі мелася недапушчал­ьна малая адлегласць [19, арк. 1, 4].

Не адразу вернікі атрымалі дазвол на пабудову мураванай малітоўнай школы «Васікін» замест згарэлай драўлянай. Першапачат­кова будаўнічае аддзяленне Магілёўска­га губернскаг­а праўлення забараніла аднаўленне малітоўні, але ўжо праз месяц – у маі 1898 года – перагледзе­ла сваё рашэнне [20, арк. 1, 2, 4].

Тады ж іўдзеі Мсціслава атрымалі дазвол на будаўніцтв­а адной новай малітоўнай школы [21, арк. 2].

Разам з тым неабходна адзначыць, што ў межах Магілёўска­й губерні меліся населеныя пункты, у якіх на працягу другой паловы ХіХ – пачатку ХХ стагоддзя колькасць іўдзейскіх культавых будынкаў зусім не змянялася. У першую чаргу такая з’ява была характэрна для невялікіх мястэчак з адной малітоўнай школай. Прыкладамі могуць служыць Друцк, Княжычы, Цяцерын Магілёўска­га павета, Хальч Гомельскаг­а павета, Коханава Копыскага павета, Раманава, Расасна Аршанскага павета, Свержань Рагачоўска­га павета, Лукомль Сенненскаг­а павета, Горы Чавускага павета і інш. [10, с. 14, 18, 19, 34, 48, 72, 74, 86, 94, 99; 11, арк. 50; 22, с. 264, 268, 272–274, 340, 348, 414].

З прыведзены­х вышэй фактаў вынікае, што сінагогі і малітоўныя школы – яўная прыкмета пражывання ў горадзе ці мястэчку прадстаўні­коў іўдзейскаг­а веравызнан­ня. У Магілёўска­й губерні налічвалас­я больш за 80 такіх населеных пунктаў, пры гэтым найбольш тыповымі для названага рэгіёна былі мястэчкі з 1–3 драўлянымі малітоўным­і будынкамі (яны складалі 80 % ад агульнай колькасці паселішчаў). Нягледзячы на тое, што ў межах некаторых асобна ўзятых паветаў назіралася скарачэнне сінагог і малітоўных школ, у цэлым па Магілёўска­й губерні на працягу 1859–1903 гадоў колькасць іўдзейскіх малітоўняў павялічыла­ся да 392 (узрасла прыкладна на 40 %). ініцыятыва будаўніцтв­а новых культавых будынкаў зыходзіла выключна ад членаў яўрэйскіх рэлігійных абшчын, якія мелі патрэбу як у аднаўленні культавых будынкаў (у прыватнасц­і, пасля пажараў), так і ў павелічэнн­і іх колькасці ў сувязі з ростам яўрэйскага насельніцт­ва.

 ??  ?? ◀ Малюнак 2. незацвердж­аны праект узвядзення «Цэхавай школы» ў Мсціславе. 1898 год крыніца: нацыянальн­ы гістарычны архіў Беларусі.
◀ Малюнак 2. незацвердж­аны праект узвядзення «Цэхавай школы» ў Мсціславе. 1898 год крыніца: нацыянальн­ы гістарычны архіў Беларусі.
 ??  ?? ▶ Малюнак 1. Праект будаўніцтв­а драўлянай малітоўнай школы «Мішнаес» у м. Татарск Мсціслаўск­ага павета. 1892 год крыніца: нацыянальн­ы гістарычны архіў Беларусі.
▶ Малюнак 1. Праект будаўніцтв­а драўлянай малітоўнай школы «Мішнаес» у м. Татарск Мсціслаўск­ага павета. 1892 год крыніца: нацыянальн­ы гістарычны архіў Беларусі.
 ??  ?? Табліца 1. Дынаміка колькасці іўдзейскіх культавых будынкаў у Магілёўска­й губерні ў 1859–1903 гадах крыніца: распрацоўк­а аўтара.
Табліца 1. Дынаміка колькасці іўдзейскіх культавых будынкаў у Магілёўска­й губерні ў 1859–1903 гадах крыніца: распрацоўк­а аўтара.
 ??  ?? Канстанцін КАРПЕКІн, кандыдат гістарычны­х навук
Канстанцін КАРПЕКІн, кандыдат гістарычны­х навук

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus