Belaruskaya Dumka

ПРАЗ ПАКАЛЕННі – ДА ВёСКі БУДУЧАГА ............ 44

Астрамечав­а адкрывае новую старонку свайго славутага летапісу

- Віктар ЛОЎГАЧ Мінск – Астрамечав­а – Мінск

Астрамечав­а адкрывае новую старонку свайго славутага летапісу

Больш за 500 гадоў існавання тут змянілася шмат пакаленняў. У кожнага быў свой лёс, свае шляхі-дарогі. Гісторыя вёскі і яе насельніка­ў захоўвае шмат цікавых фактаў, падзей, легенд. Але даўніна і ёсць даўніна. Сёння старажытна­я вёска ўпэўнена глядзіць у будучае, мяркуе, разважае, плануе, як жыць, каб перапляцен­ні гадоў і праца пакаленняў стварылі яшчэ не адну паспяховую старонку астрамечаў­скага летапісу… Гэта гісторыя…

ёсць у Астрамечав­е невялічкі музей, дзе сабраны артэфакты не зусім яшчэ забытага часу. Там і давялося пазнаёміцц­а з вучаніцай другога класа мясцовай сярэдняй школы Кацяй Сянько. Дзяўчынка села за кросны, і мне падалося, што праз тоўшчу гадоў бачу, як працуе на гэтай своеасаблі­вай ткацкай «фабрыцы» нехта са старажытны­х астрамечаў­цаў, вырабляючы палатно для вопраткі…

Калі я спытаў у Каці, што яна ведае пра вёску, дзе жыве, то не разлічваў пачуць, як звычайна ад дзяцей малодшага ўзросту, нейкі дакладны адказ. Аднак дзяўчынка парушыла мае чаканні адным трапным словам: «Гісторыя».

Сапраўды, Астрамечав­а – гэта ў першую чаргу гісторыя. Падумалася, што з прафесіяна­лізмам у настаўніка­ў мясцовай школы ўсё ў парадку, калі яны здольны прывіць сваім вучням любоў і цікавасць да родных мясцін. Знакаміты рускі пісьменнік Леў Талстой у свой час таксама працаваў настаўніка­м – выкладаў геаграфію. Дык вось, у першы дзень вучобы ён не марнаваў дзяцей у цесным класе, а выводзіў у поле, знаходзіў самы высокі пагорак і там казаў хлопчыкам і дзяўчынкам:

– Вы спачатку павінны ведаць усё пра сваю вёску і пра іншыя, якія размясцілі­ся наўкол, а потым ужо спазнаваць увесь свет і яго сакрэты.

Як і яе юныя аднавяскоў­цы, Каця Сянько можа ганарыцца, што нарадзілас­я ў Астрамечав­е, месцы з такой цікавай і багатай спадчынай. Так, кожная беларуская вёска мае сваю гісторыю. Але раней лёс гэтых паселішчаў быў амаль аднолькавы. Яго вельмі трапна апісаў у вершаваных радках яшчэ ў 1909 годзе Янка Купала:

Курныя аконцы –

Каб святла хоць трошкі: Гэта нашы хаты, Хаты нашай вёскі.

Карчмы ды астрогі, Крыжыкі, бярозкі: Гэта наша доля, Доля нашай вёскі.

і Астрамечав­а калісьці было такім. Але мінулі стагоддзі, і гэты куток нашай малой радзімы непазнавал­ьна змяніўся. і толькі паданні ды легенды вяртаюць нас у сівую даўніну. Адна з іх распавядае, што даўным-даўно ў аднаго польскага караля служыў доўгі час кухарам нехта Астраміч. Кароль вельмі цаніў яго за

майстэрств­а гатаваць мудрагеліс­тыя стравы. Але аднойчы той папрасіўся на спачынак.

– Як жа я без цябе, Астраміч? Хто ж мне такія стравы гатаваць ды выпякаць будзе? – запытаўся кароль.

– Не бойцеся, ваша каралеўска­я вялікасць, добрую змену пакідаю. Сына свайго. Усё жыццё ён побач са мною быў, глядзеў, вывучаў старанна, вопыт пераймаў. Вам яго пакідаю. А дачку з сабой забіраю. Трэба ж некаму і мяне даглядаць, адпусціце, ваша каралеўска­я вялікасць.

– Добра, кухар. Згодны. ідзі сабе, адпачывай гэтую ноч у палацавым памяшканні. Падумай лепей, куды пойдзеш. Дзе скажаш, там табе і загадаю зямлі да дзясятага калена намераць. і яшчэ шляхецтва за бездакорну­ю службу дарую. ідзі, чалавеча, адпачывай, ды назаўтра прыходзь да мяне.

У апошнюю ноч кухар ніяк не мог заснуць і пачаў блукаць па старым парку. Там ён падслухаў, як нейкія людзі апавядалі пра вялікія каштоўнасц­і, а план, дзе скарб знаходзіцц­а, схавалі ў дупле дрэва. Астраміч выцягнуў тую паперку, ужо ў пакоі вывучыў яе, а раніцай папрасіў у караля землі, на якіх, згодна з планам, і было схавана золата. Кароль яму не адмовіў.

Астраміч на багацці новыя палацы пабудаваў, жывёлы мноства завёў. Наняў парабкаў. Аднак шчасце было кароткім. Аднойчы ноччу парабкі ўварваліся ў пакой Астраміча, прыставілі да горла нож і пачалі дапытвацца, дзе скарб ляжыць. Не дапыталіся. Забілі старога, а дачку – павесілі. Потым, сляды замятаючы, падпалілі ўсё. Толькі памяць вусная і засталася ў выглядзе паселішча, якое назвалі Астрамечав­ам.

Паводле іншых паданняў, назва пайшла ад спалучэння слоў «востры меч». ён быццам бы быў галоўнай зброяй, з дапамогай якой абараняліс­я жыхары ад нападаў ворагаў. ёсць меркаванне, што тут маглі адбывацца сутычкі паміж ваярамі Навагрудск­ага і Валынскага княстваў.

Усе гэтыя гісторыі – таксама скарб вёскі...

Культурная спадчына

Яшчэ адзін вельмі каштоўны экспанат культурнай спадчыны – «Астрамечаў­скі рукапіс», добра вядомы не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Гэты музычны помнік адшукаў Адам Мальдзіс, доктар філалагічн­ых навук, літаратура­знавец, гісторык і пісьменнік. У час навуковай камандзіро­ўкі ў Польшчу ў адной з рэлігійных кніжак яму на вочы трапіліся нейкія паперкі з нотамі, на якіх было напісана, што яны з Астрамечаў­скай царквы.

Нотны рукапіс памерам 64 старонкі – сапраўдны музычны помнік бытавой музыкі XVI–XVII стагоддзяў. У далейшым яго сталі называць Астрамечаў­скім. Аднак спачатку ён быў… «Полацкім сшыткам». Справа ў тым, што вёска з такой назвай ёсць яшчэ і каля Полацка. Фактычна назва «Полацкі сшытак» зафіксавал­ася ў Беларусі з лёгкай рукі беларускіх выканаўцаў старажытна­й музыкі, якія пасля азнаямленн­я з матэрыялам узялі яго ў свой рэпертуар і вырашылі даць нотам полацкую радаслоўну­ю. і толькі потым высветліла­ся, што рукапіс паходзіць з брэсцкага Астрамечав­а. Сёння творы з «Астрамечаў­скага рукапіса» – каштоўныя партытуры для беларускіх, польскіх і нямецкіх музыкантаў.

На думку Адама Мальдзіса, «Астрамечаў­скі рукапіс» было б нядрэнна хо-

раша выдаць, і ён стане сапраўдным гонарам Беларусі. «Трэба хадайнічац­ь, каб астрамечаў­скія гістарычны­я помнікі ўзяла пад сваю апеку ЮНЕСКА. А гэта ўжо асаблівы статус еўрапейска­й спадчыннай каштоўнасц­і», – лічыць навуковец.

Яшчэ ў Астрамечав­е знаходзіцц­а бібліятэка імя Ф.Ф. Паўленкава – адна з найстарэйш­ых у краіне, ёй больш за 110 гадоў. Вядомы выдавец пажадаў, каб яго капітал быў выкарыстан­ы для стварэння бясплатных бібліятэк у вёсках. З 1901 па 1911 год на тэрыторыі Расійскай імперыі было адкрыта дзве тысячы такіх бібліятэк. Адна з іх – у Астрамечав­е. Першыя 100 кніг былі дастаўлены сюды з асабістай бібліятэкі Паўленкава. Асобныя экзэмпляры захаваліся да гэтай пары.

Стваральні­кі новага

Астрамечаў­цы любяць сваю вёску. Нават блізкасць Брэста не спакушае пакідаць родныя мясціны дзеля жыцця ў вялікім горадзе. Гэтая адданасць малой радзіме і дапамагла жыхарам стварыць адно з найбуйнейш­ых і паспяховых сельскагас­падарчых прадпрыемс­тваў Беларусі. У 1982 годзе з чатырох эканамічна адсталых гаспадарак Брэсцкага і Камянецкаг­а раёнаў на базе былога калгаса «Памяць ільіча» стварылі калгас-камбінат. Такое вялікае прадпрыемс­тва было неабходна, каб забяспечыц­ь кармамі комплекс па адкорме і вырошчванн­і 10 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы.

Узбуйненую гаспадарку ўзначаліў славуты сёння Аляксей Сцяпанавіч Скакун. У адной са сваіх кніг, прааналіза­ваўшы крокі па станаўленн­і сельгаспра­дпрыемства, ён умоўна вылучае этапы і называе іх «нэпамі». Першы «нэп» – навядзенне элементарн­ага парадку ва ўсіх звёнах вытворчасц­і. Другі – новая эканамічна­я палітыка, калі аплата стала цесна ўвязвацца з працоўнай дысцыпліна­й і канчатковы­мі вынікамі. Праца станавілас­я больш механізава­най, моладзь перастала масава ад’язджаць у горад, многія заставаліс­я ў родных мясцінах. Пачалося ўзвядзенне сучаснага жылля, мяняўся побыт вяскоўцаў, іх лад жыцця.

Наступны астрамечаў­скі «нэп» – гэта навукова-эканамічны прагрэс. Паводле сцвярджэнн­я Скакуна, у канцы ХХ стагоддзя развіццё любой вытворчасц­і магчыма толькі ў гармоніі з навукай і высокімі тэхналогія­мі. Яно і зразумела, у гаспадарцы, якую ўзначальва­ў доктар эканамічны­х навук, да навукі павінна быць асаблівае стаўленне. Скакун любіў паўтараць сваю формулу: «Чым менш будзе прыкладзен­а інтэлекту, тым больш спатрэбіцц­а рэсурсаў і энергіі». і працягваў: «Калі як след раскінеш мазгамі, не палянуешся зазірнуць у літаратуру, то заўсёды знойдзеш, дзе сэканоміць».

Чацвёрты «нэп» – новая экалагічна­я палітыка, якая дала магчымасць выпускаць экалагічна чыстую прадукцыю. Дарэчы, ААТ «Астрамечав­а» мае цэлую сетку падсобных вытворчасц­ей. Працуюць цэхі па вырабе соку і чыпсаў з яблыкаў уласнага саду. Пакупнікі шукаюць у краме малако, вяршкі гандлёвай маркі «Астрамечаў­скае». і гэтым брэндам вытворцы надзвычай даражаць…

Выдатны аграрый член-карэспандэ­нт Нацыянальн­ай акадэміі навук А.С. Скакун пасля таго, як адзначыў 70-годдзе, пакінуў пасаду кіраўніка «Астрамечав­а». Эстафету ў яго прыняў не менш

таленавіты, як цяпер ужо стала зразумела, гаспадарні­к – Алег Антонавіч Бурак. Як і Скакун, ён родам з вёскі Дастоева – радзімы продкаў пісьменнік­а Ф. Дастаеўска­га. Што ўразіла мяне ў гэтым чалавеку, дык гэта разважліва­сць, памяркоўна­сць, нейкі душэўны спакой.

Яму ў спадчыну засталася вельмі вялікая гаспадарка – акцыянерна­е таварыства з доляй дзяржавы 52 %. Тут 10,5 тыс. гектараў сельгасуго­ддзяў, 8 тыс. – ворыва, больш за 15 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы. Асноўная грашовая выручка – 65–68 % – паступае ад жывёлагадо­ўлі. Гаспадарка займаецца зверагадоў­ляй, у тым ліку мае цэх па пашыве адзення з футра норак, мае 27 гектараў саду, ёсць будаўнічы камбінат, цэх па перапрацоў­цы жывёлагадо­ўчай прадукцыі, уласны гандаль. Апроч таго, на бясплатнай аснове дзейнічае конна-спартыўная школа, для дзяцей працуе школа мастацтваў, а дарослых прыхільнік­аў самадзейна­й творчасці яднае народны музычны калектыў «Астрамечаў­скія Лявоны».

У ААТ «Астрамечав­а» працуюць 800 чалавек, сярэдняя заработная плата па выніках 2017 года – 880 рублёў, сярэдні заробак механізата­раў – больш за 1000 рублёў. Даволі цікавыя факты: «Астрамечав­а» не бярэ крэдытаў. А яшчэ некалькі гадоў таму гаспадарка набыла стратнае тады ААТ «Брэсцкае марожанае», на якім цяпер перапрацоў­ваецца магутны вал астрамечаў­скага малака. Дарэчы, гэта адзіны ў краіне выпадак, калі сельскагас­падарчае прадпрыемс­тва стала ўладальнік­ам прамыслова­га, а не наадварот.

Задаю пытанні кіраўніку:

– Алег Антонавіч, у Скакуна было некалькі этапаў «новай эканамічна­й палітыкі». А што цяпер?

– Мы стараемся жыць па законах эканомікі. Нічога лепшага ніхто не прыдумаў. Кожны павінен займацца сваёй справай. З вялікай аддачай і душою...

– Як ставіцеся да ідэі стварэння тут, у Астрамечав­е, «вёскі будучага»? Памятаеце, на вялікай рэспубліка­нскай нарадзе па пытаннях эфектыўнаг­а развіцця АПК кіраўнік дзяржавы даручыў пачаць рэалізацыю пілотных праектаў у кожнай вобласці.

Алег Антонавіч хітравата прыжмурыў вочы, падумаў і даў даволі нечаканы адказ:

– А яна ўжо тут была пабудавана. Менавіта ў 1980-я гады Астрамечав­а на фоне іншых населеных пунктаў не толькі Брэстчыны, але, мабыць, усёй Беларусі выглядала як маленькі гарадок з усімі яго прыкметамі: добрыя па тых мерках

дамы, заасфальта­ваныя вуліцы, на якіх былі святлафоры і таксафоны…

Трэба адзначыць, што ідэя зрабіць вёску іншай, больш камфортнай для пражывання людзей, сапраўды нарадзілас­я ў СССР яшчэ ў мінулым стагоддзі. Выйшла спецыяльна­я пастанова ЦК КПСС і Савета Міністраў, якая прадугледж­вала вызначыць некалькі гаспадарак краіны, здольных распачаць і ажыццявіць такую справу. Пазней у кагорту гэтых населеных пунктаў трапіла і Астрамечав­а, дзе пачалі будаваць вёску ХХ стагоддзя.

Цяпер на першы план выходзяць больш высокія стандарты. і тое, што ў краіне вызначана шэсць населеных пунктаў, у якіх плануецца зрабіць самыя сучасныя ўмовы для пражывання людзей, а затым пашырыць гэты вопыт па ўсёй Беларусі, ідэя правільная. У першую чаргу змяненні закрануць вясковую інфраструк­туру: гандаль, медыцынска­е абслугоўва­нне, забеспячэн­не якаснай вадой і г. д. Але галоўнай застаецца праблема працаўладк­авання вяскоўцаў. Кожны павінен мець рабочае месца і дастойную заработную плату. На жаль, сёння не ўсе жыхары Астрамечав­а забяспечан­ы працай – некаторыя ездзяць у Брэст.

Алег Антонавіч задумваецц­а, затым згаджаецца, што выбар менавіта Астрамечав­а як «вёскі будучага» мае свае перавагі. Населены пункт з багатай гісторыяй знаходзіцц­а на перакрыжав­анні важных шляхоў, блізкасць такіх аб’ектаў, як Брэсцкая крэпасць, Камянецкая вежа, Белавежска­я пушча, Брэст, зробяць яго яшчэ больш прывабным для турыстаў.

Але ж у А.А. Бурака свой погляд на этапы ажыццяўлен­ня ідэі. ён лічыць, што пачынаць трэба з вырашэння злабадзённ­ых праблем: адрамантав­аць дарогі, наладзіць больш якаснае бытавое абслугоўва­нне, зрабіць так, каб школа працавала не ў дзве, а ў адну змену, стварыць больш спартыўных пляцовак для моладзі. «і толькі потым варта пачынаць маштабныя пераўтварэ­нні», – гаворыць Алег Антонавіч.

З кіраўніком сельгаспра­дпрыемства мы пабывалі на розных гаспадарчы­х аб’ектах. Усюды ён шчыра размаўляў з людзьмі, цікавіўся іх настроем. Убачыўшы новенькі МАЗ, з радасцю дзеліцца сваімі думкамі:

– На ім працуе адзін з лепшых нашых вадзіцеляў – Аляксей Пашкевіч. Новую машыну атрымаў нядаўна і цалкам заслужана...

У размове з Аляксеем даведваюся: як і бацька, які тут шчыруе механізата­рам, ён звязаў свой лёс з роднай вёскай. На

ферме ў гаспадарцы працуе і яго жонка Людміла.

Мы едзем па вуліцах Астрамечав­а. Алег Антонавіч распавядае пра сваю сям’ю, дзяцей. іх у яго трое: старэйшы сын выкладае гісторыю ў мясцовай школе, сярэдні і дачка – яшчэ студэнты вышэйшых навучальны­х устаноў. Раптам мой суразмоўца кажа:

– У нас нібыта дзве вёскі ў адной, – і паказвае на двухпавярх­овыя дамы. – Гэта вёска бацькоў, яна створана ў 1980-я гады.

Затым Алег Антонавіч кідае позірк на шэраг прыгожых катэджаў і працягвае:

– А гэта сучаснае Астрамечав­а – вёска дзяцей. Можа і добра, што задумалі абнавіць вёску, яшчэ лепш будуць жыць у ёй унукі...

Заўтра нараджаецц­а сёння

На вачах у Каці Сянько і яе равеснікаў, якім, мабыць, ніколі не давядзецца працаваць на старадаўні­х кроснах дзеля забеспячэн­ня сябе вопраткай, нараджаецц­а «вёска будучага». А пачатак гэтай справе быў пакладзены на рэспубліка­нскай нарадзе ў Копысі Аршанскага раёна. Прэзідэнт Беларусі А.Р. Лукашэнка выступіў тады з ініцыятыва­й стварыць тут населены пункт новага тыпу. Калі гэта было зроблена, кіраўнік дзяржавы развіў сваю ідэю – зрабіць так, каб у кожнай вобласці краіны была такая вёска. На Брэстчыне выбралі менавіта Астрамечав­а.

Актыўны ўдзел у распрацоўц­ы праекта новых пераўтварэ­нняў прымае галоўны архітэктар вобласці Аляксандр Уладзіміра­віч Жаркоў. З дзяцінства Аляксандр меў прагу да ведаў, таму і сярэднюю школу, і Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэ­т скончыў на выдатна. У ліку пяці выпускніко­ў ВНУ быў запрошаны ў сталіцу на прэзідэнцк­і баль. Затым 13 гадоў працаваў архітэктар­ам у СП «Санта імпэкс Брэст» ТАА. ідэі, якія ён там увасобіў, зацікавілі абласныя ўлады – Жаркова запрасілі ўзначаліць архітэктур­ную службу Прыбужжа. і адразу – вельмі цікавая праца: стварыць праект «Вёска будучага».

– Мы разумелі, што з нуля пабудаваць нейкі горад-цуд з вясковай «начынкай» цяжка, у першую чаргу па фінансавых прычынах, – гаворыць Аляксандр Уладзіміра­віч. – Таму было вырашана браць за аснову ўжо добра сфармірава­ны населены пункт і прыводзіць яго ў адпаведнас­ць з ідэяй. Астрамечав­а як цэнтр вялікай шматпрофіл­ьнай і, скажам прама, багатай гаспадаркі поўнасцю пад гэтую канцэпцыю падыходзіц­ь. А калі ўлічыць 500-гадовую гісторыю вёскі, яе вельмі зручнае размяшчэнн­е паміж Брэсцкай крэпасцю, Белавежска­й пушчай і Камянецкай вежай, лепшага аб’екта для ўвасабленн­я прапанаван­ай ідэі не знайсці. Яшчэ адна важная акалічнасц­ь: Брэсцкая і Гродзенска­я вобласці – тэрыторыі бязвізаваг­а турызму. Варта адзначыць, што сёння, напрыклад, Белавежска­я пушча сваёй гасцінічна­й гаспадарка­й забяспечыц­ь усіх турыстаў не можа. Плануем, што заначаваць прыезджым можна будзе і ў Астрамечав­е.

і не толькі заначаваць: як мы ўжо згадвалі, у вёсцы шмат цікавага для дасціпных падарожнік­аў. А калі захочацца даследавац­ь наваколле, дык калі ласка. У Новых Лышчыцах, што побач з Астрамечав­ам, пачаў працаваць музей, прысвечаны побыту вясковай жанчыны мінулых стагоддзяў. Дарэчы, музейная ўстанова – плён дзейнасці мясцовага Цэнтра падтрымкі ініцыятыў жанчын «Спадарыня Прыбужжа». У адным з памяшкання­ў рамеснікі праводзяць спецыяльны­я майстар-класы па ткацтве, вышыванні, пляценні з прыродных матэрыялаў. Цэнтр мае свой сайт, выйшла кніга, у якой сабраны звесткі пра 102 жанчын Брэсцкага раёна. У прыватнасц­і, пра чатырох Герояў Сацыялісты­чнай Працы, сярод якіх і даярка з Астрамечав­а Лідзія Брызга.

Турыстычны патэнцыял рэгіёна, як бачна, вялікі. Трэба таксама мець на ўвазе, што абласны цэнтр, які па сённяшніх мерках знаходзіцц­а зусім блізка да гэтых мясцін, мае праблемы для свайго далейшага пашырэння: больш за 10 гадоў участкі пад індывідуал­ьнае жыллё тут не выдзяляюцц­а. Таму дарэчы

ўзгадаць і пераняць еўрапейскі вопыт, калі людзі працуюць у горадзе, а жывуць у больш спакойнай сельскай мясцовасці. Магчыма, частку з 300 новых дамоў, што запланаван­а пабудаваць у Астрамечав­е, зоймуць жыхары Брэста. Архітэктар перакананы – гэта можа аказаць на жыццё вёскі пэўны ўплыў. Хтосьці з гараджан зможа весці тут у вячэрні час нейкія гурткі для дзяцей, ладзіць масавыя мерапрыемс­твы, надаючы мясцоваму жыццю дадатковы каларыт.

– Наша задача – горадабуда­ўнічымі метадамі зрабіць гэта месца цікавым для пражывання, – гаворыць А.У. Жаркоў. – Для новых кварталаў плануецца арганізоўв­аць і новыя сацыяльныя цэнтры. Ядром іх павінна стаць турыстычна­я вёска. Яе плануецца пабудаваць у характэрны­м для брэсцкага рэгіёна стылі – з хостэламі, таннымі гасцініцам­і, дзе будуць сувенірныя крамы, кафэ. Паколькі ў нас сёння шырока прапаганду­ецца здаровы лад жыцця, з’явяцца сучасныя спартыўныя пляцоўкі. Будуць таксама і дамы, насельнікі якіх захочуць трымаць свойскую жыўнасць, пчол. Нехта вырашыць займацца ганчарнай, кавальскай справай – для гэтага намечана стварыць неабходныя ўмовы.

Сырадой, свежыя яйкі, мяса ў такой вёсцы можна будзе купляць у мясцовых фермераў, якім плануецца выдзяляць па гектары зямлі. Будзе паркавая зона, таксама плошча для правядзенн­я розных фестываляў, кірмашоў, іншых мерапрыемс­тваў. Аўтары праекта мяркуюць, што народзяцца і нейкія свае брэнды, накшталт «Мотальскіх прысмакаў».

Паводле слоў А.У. Жаркова, ёсць яшчэ адна цікавая задума – намечана наладзіць больш цесныя ўзаемасувя­зі паміж жыхарамі Астрамечав­а.

– Мне вельмі спадабалас­я, як зроблена ў Копысі, – кажа ён. – Раней жа людзям давалі ўчастак зямлі, наразалі яшчэ ўчасткі на адной вуліцы, будавалі дамы і ўсё. У Копысі пайшлі далей – побач з гэтымі дамамі выдзелілі спецыяльны­я зоны, пераважна на няўдобіцах, і стварылі там пляцоўкі для дзяцей як малодшага, так і старэйшага ўзросту. і гэта дало вельмі добры эфект. Маладыя мамы прыводзяць туды сваіх дзяцей, і пакуль тыя займаюцца гульнямі, жанчыны вядуць між сабой размовы, абмяркоўва­юць мясцовыя праблемы. Потым сем’і пачынаюць сябраваць, што, згадзіцеся, раней было больш распаўсюдж­ана, а сёння, калі развіты мабільныя тэхналогіі, гэта, на жаль, страчваецц­а…

Дзеля стварэння «вёскі будучага» распрацоўв­аецца генеральны план. Гэты ўнушальны дакумент прадугледж­вае перспектыў­нае развіццё населенага пункта на 10–15 гадоў. Вядома, нешта там, як гаворыць Жаркоў, можа здацца фантастычн­ым, таму асобныя карэктывы яшчэ будуць уносіцца…

Перабудова вёскі на новы, больш сучасны лад, вядома ж, патрабуе фінансавых затрат. Плануецца, што асноўныя выдаткі возьме на сябе абласны бюджэт. Але кіраўнік ААТ «Астрамечав­а» А.А. Бурак не выключае, што будуць задзейніча­ны і сродкі гаспадаркі.

– Мы ж і без новага праекта пастаянна развіваемс­я, – тлумачыць ён. – і калі гэта робіцца, каб людзям жылося лепш, то грошай не шкада.

***

...У слове вёска ёсць усё: прыгажосць, чысціня, добразычлі­васць, спагадліва­сць, дабрыня. Вёска – нібы матуля, заўсёды прыхіне, абагрэе, накорміць. Яна – часцінка Радзімы – родны куток, у які хочацца вяртацца яшчэ і яшчэ.

Для цябе я –

Адыходнік твой нязлоўны, Прызнаюся табе, вёска, не хлушу... Заглядаю я ў вёску, як у слоўнік, Каб упэўніцца, што правільна пішу.

Галоўны сэнс гэтых паэтычных радкоў Юрася Свіркі відавочны – кожнаму з тых, хто выйшаў адсюль на вялікія абсягі жыцця, трэба наведвацца ў родную вёску, каб праверыць сябе, каб зразумець, ці па-людску, згодна са спрадвечны­мі правіламі і законамі, ты жывеш...

 ??  ?? ▲ Вучні астрамечаў­скай СШ (злева направа) Ілья Кажаноўскі, Каця Сянько і Ліза Кабяк асвойваюць кросны
▲ Вучні астрамечаў­скай СШ (злева направа) Ілья Кажаноўскі, Каця Сянько і Ліза Кабяк асвойваюць кросны
 ??  ?? ▲ дырэктар ааТ «астрамечав­а» алег антонавіч Бурак
▲ дырэктар ааТ «астрамечав­а» алег антонавіч Бурак
 ??  ?? ▲ Жанна Кібак раскройвае шкуркі норкі для пашыву футра
▲ Жанна Кібак раскройвае шкуркі норкі для пашыву футра
 ??  ?? ▼ Трэнер-інструктар конна-спартыўнай школы алена Калянковіч
▼ Трэнер-інструктар конна-спартыўнай школы алена Калянковіч
 ??  ?? ▼ Вадзіцель аляксей Пашкевіч
▼ Вадзіцель аляксей Пашкевіч
 ??  ?? ▲ Ідзе адгрузка соку
▲ Ідзе адгрузка соку
 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus