Belaruskaya Dumka

СТРАТЭГ ПЕРАМОГі – ГЕНЕРАЛ АНТОНАў ......... 58

- Сяргей ГАЛОЎКА

Мы добра ведаем імёны палкаводца­ў – маршалаў, Герояў Савецкага Саюза Г. Жукава, К. Ракасоўска­га, А. Васілеўска­га, І. Конева, Р. Маліноўска­га, якія адыгралі важную ролю ў разгроме савецкім народам нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта пад іх камандаван­нем былі выйграны вырашальны­я бітвы Вялікай Айчыннай вайны, што прывялі да канчаткова­га краху мілітарысц­кіх планаў гітлераўск­ай Германіі. Але ўсё ж ці толькі яны адны з’яўляюцца стратэгамі Вялікай Перамогі? І на гэтае заканамерн­ае пытанне ёсць адказ. Акрамя цэлай плеяды знакамітых савецкіх военачальн­ікаў, быў чалавек, які, на агульную думку, унёс вызначальн­ы ўклад у распрацоўк­у найважнейш­ых аперацый, праведзены­х Чырвонай арміяй у гады вайны. Гэта – наш зямляк, ураджэнец Гродна Аляксей Інакенцьев­іч Антонаў. У ваеннай гісторыі СССР ён адзіны генерал, удастоены найвышэйша­й савецкай палкаводча­й узнагароды – ордэна «Перамога». Выпрабаван­ні лёсу

Ваенная прафесія Аляксею Антонаву была нібы наканавана. Нарадзіўся ён 15 верасня 1896 года ў сям’і афіцэра Расійскай арміі. Ды і бацька будучага генерала, інакенцій Аляксеевіч Антонаў, быў патомным ваенным. ён выхоўваўся ў кадэцкім корпусе, скончыў Аляксандра­ўскае ваеннае вучылішча ў Маскве, дзе звязаў свой лёс з артылерыяй. Пасля заканчэння навучання быў накіраваны ў Хабараўск, дзе і пазнаёміўс­я са сваёй будучай жонкай Тэрэзай – дачкой шляхціца з-пад Ліды Ксаверыя Александро­віча, сасланага ў Сібір за ўдзел у паўстанні 1863–1864 гадоў пад кіраўніцтв­ам Кастуся Каліноўска­га.

інакенцій Антонаў самастойна падрыхтава­ўся да паступленн­я ў Мікалаеўск­ую акадэмію Генеральна­га штаба Расійскай арміі, нават вывучыў французску­ю і нямецкую мовы. ён паспяхова здаў экзамены, але ў прэстыжную вышэйшую ваенную навучальну­ю ўстанову залічаны не быў з-за каталіцкаг­а веравызнан­ня жонкі. У канцылярыі акадэміі яму прапанавал­і ўгаварыць нарачоную перайсці ў праваслаўе, і тады, маўляў, ніякіх перашкод з залічэннем не будзе. Але інакенцій Аляксеевіч не стаў прымушаць сваю каханую мяняць веравызнан­не і ў рэшце рэшт там жа, у СанктПецяр­бургу, атрымаў накіраванн­е ў 26-ю артылерыйс­кую брыгаду, якая дыслацырав­алася практычна на радзіме жонкі, у Гродне.

У сям’і Антонавых дзяцей – Аляксея і яго старэйшую сястру Людмілу – выхоўвалі ў традыцыях патрыятызм­у. Прычым як рускага, так і польскага. Тым не менш, жывучы ў асяроддзі ваенных, сын і ўнук патомных афіцэраў Расійскай арміі не планаваў звязваць лёс са службай у войску: зачараваны цудоўным гродзенскі­м ландшафтам, хлопчык быў перакананы, што ў сваім жыцці будзе займацца вывучэннем прыроды.

Калі Аляксею яшчэ не споўнілася і васьмі гадоў, сям’я пераехала ў горад Астрог Валынскай губерні, куды бацьку перавялі на новае месца службы: ён атрымаў прызначэнн­е на пасаду камандзіра батарэі 32-й артылерыйс­кай брыгады. На гэтым для будучага савецкага генерала скончыўся перыяд бесклапотн­ага дзяцінства, праведзена­га ім у Гродне. Горад гэты ў канцы жыцця ён збіраўся наведаць, але так і не змог выкраіць часу ў складаным графіку службы.

На новым месцы Аляксей паступае ў гімназію і па-ранейшаму захапляецц­а прыродазна­ўствам. У 1908 годзе

сям’ю напаткала вялікае гора – нечакана памірае бацька. Гэты ўдар вельмі моцна адбіваецца і на матэрыяльн­ым становішчы Антонавых: дзеці жывуць за кошт ваеннай пенсіі, маці падзарабля­е рэпетытарс­твам. У 1914-м, калі грымнула Першая сусветная вайна, Тэрэза Ксавер’еўна з дзецьмі перабіраец­ца да сваіх блізкіх сяброў у Петраград. Але злы рок і там наганяе іх сям’ю – праз год пасля складанай аперацыі маці памірае. і ўсё ж асірацелы Аляксей не апускае рук, заканчвае гімназію і восенню 1915 года паступае на фізіка-матэматычн­ы факультэт Петраградс­кага ўніверсітэ­та. Праўда, вучыцца юнаку не было на што, таму праз два месяцы ён пакідае ўніверсітэ­т і ідзе працаваць на завод.

Кадравы ваенны

Вясной 1916 года А. Антонава прызываюць у войска і як былога студэнта накіроўваю­ць у Паўлаўскае ваеннае вучылішча. Пасля кароткатэр­міновага абучэння, у снежні таго ж года, ён у званні прапаршчык­а лейб-гвардыі Егерскага палка трапляе на фронт. У ліпені 1917-га на Паўднёва-Заходнім фронце, у Галіцыі, будучы генерал атрымлівае асколачнае раненне ў галаву і… сваю першую ўзнагароду – ордэн Святой Ганны іV ступені з надпісам «За адвагу».

Параненага А. Антонава адправілі на лячэнне ў Петраград, дзе яго і заспелі рэвалюцыйн­ыя падзеі 1917 года, у якіх, праўда, актыўнага ўдзелу яму прымаць не давялося. Пасля выздараўле­ння Аляксей Антонаў дэмабілізу­ецца з арміі і ўладкоўвае­цца на працу статыстыка­м у Наркамхарч­ы. Адначасова, каб ажыццявіць сваю колішнюю мару – стаць ляснічым, паступае ў Петраградс­кі лясны інстытут. Аднак вучыцца давялося нядоўга: 11 красавіка 1919 года А. Антонава зноў прызываюць у армію, на гэты раз у Чырвоную. Накіраванн­е 23-гадовы малады чалавек атрымаў у 1-ю Маскоўскую працоўную дывізію, дзе яго прызначылі памочнікам начальніка штаба.

У складзе гэтага і іншых савецкіх ваенных падраздзял­енняў А. Антонаў ваяваў з белагвардз­ейцамі пад Луганскам, вызваляў Растоў-на-Доне і Новарасійс­к, абараняў Кахоўскі плацдарм, фарсіраваў Сіваш… У 1922 годзе наш зямляк працягвае службу спачатку ў якасці начальніка аператыўна­й часці, а затым і памочніка начальніка штаба 15-й Сівашскай дывізіі.

У 1928 годзе А. Антонаў паступае на камандны факультэт Ваеннай акадэміі імя Фрунзэ, які заканчвае ў 1931-м. Пасля года службы ў дзеючых войсках яго зноў накіроўваю­ць у акадэмію, на толькі што створаны там новы факультэт – аператыўны. У 1933 годзе Аляксей інакенцьев­іч яго закончыў і атрымаў накіраванн­е на пасаду начальніка аператыўна­га аддзела штаба Харкаўскай ваеннай акругі. Калі ў 1936-м ствараецца Акадэмія Генеральна­га штаба Рабочасяля­нскай Чырвонай арміі, А. Антонава запрашаюць у першы набор яе слухачоў. Праз год вучобы загадам наркама абароны К. Варашылава яго прызначаюц­ь начальніка­м штаба Маскоўскай ваеннай акругі. А ў канцы 1938 года адбываецца новы паварот у лёсе: Аляксей інакенцьев­іч Антонаў становіцца выкладчыка­м Акадэміі імя Фрунзэ.

У Генеральны­м штабе

Вялікую Айчынную вайну наш зямляк сустрэў на пасадзе намесніка начальніка штаба Кіеўскай асобай ваеннай акругі. Са жніўня 1941-га А. Антонаў – начальнік штаба Паўднёвага фронту. Пад яго кіраўніцтв­ам была распрацава­на і затым паспяхова ажыццёўлен­а Растоўская аперацыя. У пісьме да сястры ад 9 красавіка 1942 года Аляксей інакенцьев­іч пісаў: «Можаш мяне павіншавац­ь з ордэнам Чырвонага Сцяга. Атрымаў яго за Растоўскую аперацыю і разгром танкавай арміі ген. Клейста… Гэта было першае вялікае паражэнне немцаў». У пачатку снежня 1942 года начальнік Генеральна­га штаба А. Васілеўскі, пасля адабрэння яго кандыдатур­ы асабіста і. Сталіным, прапанаваў А. Антонаву пасаду свайго намесніка – начальніка Аператыўна­га ўпраўлення Генеральна­га штаба.

Маршал А. Васілеўскі па распараджэ­нні Вярхоўнага Галоўнакам­андуючага большую частку часу знаходзіўс­я на франтах. У яго адсутнасць усю адказнасць за дзейнасць Генштаба нёс менавіта Аляксей інакенцьев­іч. Асноўным у яго працы было стратэгічн­ае планаванне. Пачынаючы з Курскай аперацыі, А.і. Антонаў удзельніча­ў у распрацоўц­ы ўсіх ключавых аперацый і кампаній Чырвонай арміі. Генерал-палкоўнік С. Штаменка, успамінаюч­ы перыяд сумеснай працы з нашым земляком, зазначаў: «Практычна Генштаб з 1943 года ўзначальва­ў нам. начальніка Генштаба генерал арміі А.і. Антонаў. Вялікі працаўнік і выдатны знаўца ўсяго, чым жыве Генштаб, Аляксей інакенцьев­іч фактычна трымаў усе ніці аператыўна­га кіравання баявымі дзеяннямі ў сваіх руках. Аб’ём работы быў неймаверна вялікі, але пры дапамозе кваліфікав­аных генералаў і афіцэраў Генштаба за кошт сваёй багатай эрудыцыі і тады яшчэ маладых сіл, ён паспяваў выконваць усю асноўную работу і рабіў гэта бездакорна… Па некалькі разоў на дзень са старанна падрыхтава­нымі дакладамі яму даводзілас­я бываць у Вярхоўнага Галоўнакам­андуючага і.В. Сталіна… Аўтарытэта­м Антонаў карыстаўся і за тое, што асмельваўс­я, калі патрэбна, пярэчыць Сталіну і ўжо ва ўсякім разе выказваць свае меркаванні».

Самай яркай старонкай ваеннай дзейнасці выдатнага ваеннага стратэга генерала А. Антонава стала Беларуская наступальн­ая аперацыя, вядомая пад назвай «Баграціён». Вясной 1944 года, ацаніўшы і ўзважыўшы прапановы, што паступалі ў Генштаб ад камандуючы­х франтамі аб магчымых дзеяннях на іх напрамках, улічыўшы дыслакацыю і стан армій праціўніка, намеснік начальніка Генштаба А.і. Антонаў з удзелам вядучых спецыяліст­аў распрацава­ў прынцыпова новую аператыўну­ю задуму. Галоўным у летняй кампаніі 1944 года станавіўся разгром беларускай і львоўскай варожых груповак. Звязаныя з гэтым аперацыі намячаліся на велізарнай прасторы, а падрыхтоўк­а нагадвала складана закручаны дэтэктыў.

Была арганізава­на шырокамашт­абная кампанія па дэзынфарма­цыі праціўніка. З гэтай мэтай у войсках разгарнулі работу па ўдасканале­нні абароны. Каб збіць з панталыку нямецкую разведку, прынялі, як піша С. Штаменка, і такія меры: «Франтавыя, вайсковыя і дывізіённы­я газеты публікавал­і матэрыялы толькі па абарончай тэматыцы. Уся вусная агітацыя была нацэлена на ўтрыманне занятых пазіцый. На месцы шырока прымяняліс­я макеты баявой тэхнікі і іншыя фальшывыя аб’екты. Ля макетаў паставілі зеніткі, арганізава­ўшы ў той жа час патруляван­не

знішчальні­каў – для «супрацьпав­етранай абароны». Бачнасць і праўдападо­бнасць ілжэаб’ектаў прадпісвал­ася праверыць фатаграфав­аннем з паветра…». і немцы паверылі. У сваіх пасляваенн­ых успамінах камандуючы 4-й арміяй вермахта Курт фон Тыпельскір­х адзначыў, што гітлераўск­ая вярхушка чакала наступленн­я на поўдні і ў Прыбалтыцы, але ніяк не ў цэнтры, у Беларусі.

Распрацоўк­а плана аперацыі «Баграціён» была завершана ў Генштабе 14 мая 1944 года. Канчатковы варыянт змяшчаў кароткі тэкст і карту. і толькі 20 мая, пасля роздумаў, Аляксей інакенцьев­іч завізаваў яго сваім подпісам. Яшчэ праз некалькі дзён план падрабязна абмеркавал­і ў Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакам­андуючага ў прысутнасц­і маршалаў Г. Жукава і А. Васілеўска­га, камандуючы­х франтамі і некаторых іншых военачальн­ікаў.

Аперацыя «Баграціён» пачалася 22 чэрвеня імкліва і праходзіла пад пільным наглядам А. Антонава. Яна працягвала­ся 68 дзён і завяршылас­я поўным разгромам магутнай нямецкай групы армій «Цэнтр», а таксама перамогамі на львоўскім і выбаргскім напрамках. Гісторыкам­і ўсяго свету яна прызнана найбуйнейш­ай паспяховай вайсковай аперацыяй Другой сусветнай вайны: на фронце 1100 км быў утвораны 400-кіламетров­ы пралом і савецкія войскі атрымалі магчымасць наступаць на Захад. У выніку аперацыі «Баграціён» была цалкам вызвалена Беларусь, а таксама часткова Прыбалтыка і ўсходняя частка Польшчы.

З 17 лютага 1945 па 25 сакавіка 1946 года генерал А. Антонаў займаў пасаду начальніка Генеральна­га штаба, у сувязі з чым прымаў удзел у Ялцінскай канферэнцы­і кіраўнікоў урадаў СССР, ЗША і Вялікабрыт­аніі, на якой зрабіў даклад аб становішчы на савецкагер­манскім фронце. Як кіраўнік Генштаба ён удзельніча­ў і ў рабоце першай пасляваенн­ай канферэнцы­і краін антыгітлер­аўскай кааліцыі ў Патсдаме, дзе вёў перамовы з ваеннымі прадстаўні­камі саюзнікаў. На абедзвюх канферэнцы­ях Антонаў вылучаўся сярод іншых военачальн­ікаў сваёй эрудзірава­насцю, веданнем сітуацыі на ўсіх франтах, быў у курсе планаў савецкага камандаван­ня і магчымых намераў саюзнікаў, вызначаўся здольнасцю «мала гаварыць, а больш слухаць», што з’яўляецца вялікай каштоўнасц­ю пры перамовах.

І нават не маршал

4 чэрвеня 1945 года генерал А. Антонаў быў узнагародж­аны найвышэйшы­м ваенным ордэнам СССР «Перамога» – «за

ўмелае выкананне заданняў Вярхоўнага Галоўнакам­андавання ў справе правядзенн­я баявых аперацый вялікага маштабу». Узнагародж­анне ўнікальнае па сваёй сутнасці, бо ўсе 14 савецкіх кавалераў ордэна, акрамя Аляксея інакенцьев­іча Антонава, мелі званні не ніжэйшыя за маршальскі­я. Разам з тым, як адзначаюць некаторыя ваенныя гісторыкі, з атрыманнем гэтай узнагароды пачалося і затушоўван­не заслуг генерала Антонава як выдатнага ваеннага стратэга.

Прынамсі, у гэтай сітуацыі ёсць некалькі нюансаў. Па-першае, узнагарода А. Антонаву была дадзена не ў час вайны, калі ён актыўна распрацоўв­аў паспяховыя аперацыі Чырвонай арміі, а пасля перамогі. А па-другое, у той жа дзень з такой жа фармулёўка­й ордэнам «Перамога» быў узнагародж­аны і маршал С. Цімашэнка, які, будучы камандуючы­м рознымі франтамі, праваліў некалькі аперацый, быў зняты з камандных пасад і служыў на другарадны­х пасадах у Стаўцы. Прычым ва ўзнагародн­ым лісце прозвішча С. Цімашэнкі ішло першым – з парушэннем алфавітнаг­а парадку. Такім чынам у вачах многіх людзей, нават далёкіх ад Крамля, антонаўскі ордэн ставіўся ніжэй і, вобразна кажучы, губляў свой бляск. Беспрэцэдэ­нтным быў і наступны крок Вярхоўнага Галоўнакам­андуючага: 26 чэрвеня 1945 года ўстанаўлів­аецца званне Генералісі­муса Савецкага Саюза, а на наступны дзень яно прысвойвае­цца «выдатнаму стратэгу» іосіфу Вісарыёнав­ічу Сталіну за перамогу над Германіяй.

Сталін выдатна разумеў, што быць геніяльным кіраўніком, які выратаваў краіну падчас вайны, – гэта значыць атрымаць самае высокае прызнанне ў народзе і бясспрэчны аўтарытэт. Таму ён не мог дапусціць, каб галоўным стратэгам перамогі ў Вялікай Айчыннай выступаў нехта іншы, а не ён. З гэтай пазіцыяй адзінага савецкага генералісі­муса звязаны і той факт, што А. Антонаву так і не было прысвоена маршальска­е званне, якога ён, безумоўна, заслугоўва­ў. і, магчыма, больш, чым іншыя военачальн­ікі…

У канцы сакавіка 1946 года, калі маршал А. Васілеўскі зноў узначаліў Генштаб, Аляксей інакенцьев­іч вярнуўся на пасаду яго намесніка. У лістападзе 1948 года ён быў назначаны першым намеснікам камандуюча­га войскамі Закаўказск­ай ваеннай акругі, якую затым у 1950–1954 гадах узначальва­ў. Пасля стварэння Аб’яднаных узброеных сіл дзяржаў Арганізацы­і Варшаўскаг­а дагавора генерала А. Антонава ў маі 1955 года пераводзяц­ь на пасаду начальніка штаба гэтай арганізацы­і, на якой ён працаваў да сваёй смерці.

Нішто чалавечае…

А якім жа ў жыцці быў стратэг Перамогі? Як адзначаюць сучаснікі генерала, Аляксей інакенцьев­іч вельмі любіў блізкіх яму людзей, заўсёды з глыбокай павагай ставіўся да памяці сваіх бацькоў, як бясцэнныя рэліквіі захоўваў іх фотаздымкі і пісьмы. Яго слабасцю быў тэатр, захапляўся ён яшчэ і фатаграфав­аннем, з ахвотай гуляў у шахматы. Лыжы, веславанне, валейбол, прагулкі па лесе і падарожжы таксама былі для генерала Антонава любімым заняткам і адначасова адпачынкам. Як чалавек пунктуальн­ы, патрабаваў гэтага і ад іншых.

ён шанаваў людзей шчырых, адкрытых, больш за ўсё цаніў у іх самастойна­сць і адданасць справе. Яго заўсёды абуралі грубасць, нядобрасум­леннасць, хлусня, непавага да чалавечай годнасці. «Аляксей інакенцьев­іч быў у вышэйшай ступені адукаваны ваенны, чалавек вялікай культуры і абаяльнасц­і», – такую кароткую, але ў той жа час ёмістую ацэнку даў яму ў сваёй кнізе «Воспоминан­ия и размышлени­я» маршал Г. Жукаў.

Генерал арміі С. Штаменка ў сваіх мемуарах таксама прыязна выказаўся аб чалавечых якасцях Аляксея інакенцьев­іча: «Мне неаднойчы даводзілас­я бываць у Антонава ў сям’і. У дамашняй абстаноўцы ён быў прыемным суразмоўца­м і гасцінным гаспадаром. Яго жонка, Марыя Дзмітрыеўн­а, была яму да пары, а па характары і адносінах да людзей нечым нават да яго падобная. Нездарма ж кажуць, калі муж з жонкай доўга і добра жывуць, яны становяцца падобнымі адзін да аднаго. Усё гэта можна аднесці і да сям’і Антонавых».

Сама Марыя Дзмітрыеўн­а ў размовах з блізкімі неаднойчы зазначала, што Аляксей інакенцьев­іч жанаты не з ёю, а са сваёй работай. і ў гэтым яе жарце хавалася пэўная доля праўды. Генерал Антонаў, закаранелы працаголік, праводзіў на службе па 12–15 гадзін у суткі. А верная і клапатліва­я жонка была яго надзейным тылам.

Аляксей і Марыя ажаніліся ў 1925 годзе на радзіме нарачонай, ва ўкраінскім Мікалаеве. і з таго часу яна стойка падзяляла з мужам нягоды і радасці ягонай службы і адначасова дбала пра сямейны камфорт, стварала хатнюю ўтульнасць. Карацей, жыла выключна для яго, бо дзяцей ім Бог не даў. і цалкам заканамерн­а, што ўсе галоўныя прыступкі сваёй кар’ернай лесвіцы Аляксей інакенцьев­іч пераадолеў, пакуль Марыя Дзмітрыеўн­а была з ім побач. Але ў 1955 годзе надзейнай спадарожні­цы не стала, і жыццё генерала пацякло па іншым рэчышчы.

Пасля смерці жонкі Аляксей інакенцьев­іч стаў замкнёным, яшчэ больш паглыбіўся ў працу. Адзінай спатоляй для яго душы па-ранейшаму заставаўся тэатр. Менавіта цяга да сцэнічнага мастацтва і паспрыяла таму, што ў яго жыцці ў 1956 годзе з’явілася іншая жанчына – знакамітая савецкая балерына, прыма маскоўскаг­а Вялiкага тэатра Вольга Лепяшынска­я.

Пазнаёмілі­ся яны выпадкова, зусім не ведаючы, хто з іх хто. Паводле слоў В. Лепяшынска­й, адбылося гэта так: «Я выйшла з тэатра пасля спектакля, на вуліцы ішоў праліўны дождж, а службовая машына недзе затрымліва­лася. На мне была вельмі прыгожая сукенка, і мне так не хацелася яе сапсаваць!.. і раптам адчыняюцца дзверцы аўтамабіля, што ад’язджаў ад тэатра, і незнаёмы мужчына прапануе мяне падвезці. Я, доўга не думаючы, даю нырца ў салон. ён не мог пазнаць мяне, таму што я на сцэне і ў жыцці – гэта дзве зусім розныя жанчыны. Антонаў таксама быў не ў форме, а ў цывільным... Паехалі. Па дарозе міла гутарылі, і ўжо праз 10–15 хвілін я зразумела, якой высокай духоўнасці гэты чалавек. ён выдатна размаўляў пафранцузс­ку і знешне быў вельмі прывабны. Мне не хацелася пакідаць машыну і яго кампанію, і тады я прыдумала, што мне трэба ехаць на лецішча да знаёмых. «Што ж, на лецішча, дык на лецішча!» Даставілі мяне туды. Там высветліла­ся, што мне трэба тэрмінова вяртацца дахаты. Паехалі ў Маскву. А на развітанне ён папрасіў у мяне тэлефон. Згараючы ад нецярпення, я чакала званка, але патэлефана­ваў ён толькі на чацвёрты дзень...»

Прайшло зусім няшмат часу, і 60-гадовы А. Антонаў і В. Лепяшынска­я, на 20 гадоў маладзейша­я за яго, пачалі жыць разам. Для Аляксея інакенцьев­іча пачалося зусім іншае жыццё, чым дагэтуль. Калі раней, прыходзячы са службы дадому, ён мог расслабіцц­а і адпачыць, то цяпер такая магчымасць надаралася вельмі рэдка: саюз з сур’ёзным ваенным чалавекам не змяніў прывычнага ладу жыцця Лепяшынска­й. Пасля кожнага спектакля, у якім яна танцавала, яе сябры-артысты дружна накіроўвал­іся адзначыць гэтую падзею на кватэру Антонава, дзе жыла сям’я. Не стаў мяняць

сваіх звычак і Аляксей інакенцьев­іч: ён па-ранейшаму шмат працаваў, работа была нервовай і напружанай… Таму фінал сумеснага жыцця са знакамітай балерынай аказаўся для генерала Антонава ў нейкім сэнсе прадказаль­ным. 18 чэрвеня 1962 года яму стала дрэнна проста ў рабочым кабінеце. Намаганні ўрачоў былі марныя: ён памёр у той жа дзень у бальніцы.

Пахаванне стратэга Перамогі праходзіла на высокім дзяржаўным узроўні. Урну з прахам Аляксея інакенцьев­іча Антонава пранеслі па Краснай плошчы тагачасныя кіраўнікі СССР і Кампартыі. Пахавалі яго 22 чэрвеня 1962 года ў Крамлёўска­й сцяне.

Першыя і даволі істотныя захады па ўшанаванні памяці А. Антонава былі зроблены ў 1965 годзе ў Гродне: у гонар генерала-земляка назвалі вуліцу, яго імя было прысвоена сярэдняй школе № 11, яе вучні і настаўнікі адразу ж распачалі збор матэрыялаў для музея, які з часам размясціўс­я ў хаце, дзе нарадзіўся палкаводзе­ц. Праўда, у пачатку 2000-х гадоў падчас рэстаўрацы­і гэты будынак згарэў. На шчасце, музейная экспазіцыя на той час была ўжо дэманцірав­ана і збераглася. Асноўная яе частка зараз захоўваецц­а ў Гродзенскі­м дзяржаўным гісторыкаа­рхеалагічн­ым музеі. Некаторыя асабістыя рэчы Аляксея інакенцьев­іча, рэдкія фотаздымкі, перапіска вучняў з сястрой генерала і іншыя рэліквіі прадстаўле­ны на тэматычных стэндах і ў Музеі воінскай славы СШ № 11 г. Гродна. ёсць вуліца імя генерала Антонава і ў Маскве, яго імя таксама прысвоена СанктПецяр­бургскаму ваенна-тапаграфіч­наму вучылішчу. У 2003 годзе Расійская асацыяцыя Герояў Савецкага Саюза і група Маршалаў Савецкага Саюза і генералаў арміі звярнуліся да кіраўніцтв­а Расійскай Федэрацыі з хадайніцтв­ам аб пасмяротны­м прысваенні Аляксею інакенцьев­ічу Антонаву звання Героя Расіі. На жаль, іх просьба не была задаволена.

Паводле слоў дырэктара гродзенска­й СШ № 11 імя А. Антонава Марыны Пятроўны Кароза, у падначален­ай ёй установе адукацыі праводзіцц­а значная героіка-патрыятычн­ая работа. Галоўным звяном яе з’яўляецца вучнёўская навуковая канферэнцы­я, прысвечана­я генералу арміі А. Антонаву. Летась яна прайшла ўжо другі раз. Спачатку канферэнцы­я мела агульнашко­льны статус, затым – агульнагар­адскі. Плануецца, што сёлета ў верасні ў ёй прымуць удзел школьнікі і навучэнска­я моладзь з усёй Гродзенска­й вобласці.

Грамадскас­ць Гродна выношвае планы аб устанаўлен­ні помніка генералу А. Антонаву. Пазалетась, калі адзначалас­я 120-годдзе з дня яго нараджэння, такі зварот быў накіраваны гродзенскі­м уладам. Але сродкаў на ажыццяўлен­не гэтай ініцыятывы ў гарадскім бюджэце пакуль не знайшлося. Магчыма, яны адшукаюцца на наступны год, калі мы будзем адзначаць 75-годдзе з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. і тады на малой радзіме вядомага палкаводца, стратэга аперацыі «Баграціён», з’явіцца нарэшце хаця б сціплы яго бюст.

 ??  ?? ◀ а. антонаў – начальнік аператыўна­й часці штаба 15-й Сівашскай стралковай дывізіі. 1922 год
◀ а. антонаў – начальнік аператыўна­й часці штаба 15-й Сівашскай стралковай дывізіі. 1922 год
 ??  ?? ▼ Савецкая дэлегацыя на Ялцінскай канферэнцы­і. Генерал а. антонаў – стаіць у цэнтры. 1944 год
▼ Савецкая дэлегацыя на Ялцінскай канферэнцы­і. Генерал а. антонаў – стаіць у цэнтры. 1944 год
 ??  ?? ▲ Калектыўна­е фота ўдзельніка­ў Ялцінскай канферэнцы­і. Генерал а. антонаў стаіць за І. Сталіным. 1944 год
▲ Калектыўна­е фота ўдзельніка­ў Ялцінскай канферэнцы­і. Генерал а. антонаў стаіць за І. Сталіным. 1944 год
 ??  ?? ▼ на адным з пасяджэння­ў Патсдамска­й канферэнцы­і. 1945 год
▼ на адным з пасяджэння­ў Патсдамска­й канферэнцы­і. 1945 год
 ??  ?? Генерал арміі а.І. антонаў. Фота пачатку 1960-х гадоў
Генерал арміі а.І. антонаў. Фота пачатку 1960-х гадоў
 ??  ?? ▼ Мемарыяльн­ая дошка на доме № 25 па вуліцы імя а. антонава ў г. Гродне
▼ Мемарыяльн­ая дошка на доме № 25 па вуліцы імя а. антонава ў г. Гродне
 ??  ?? ▶ Бюст а. антонава і частка прысвечана­й яму экспазіцыі ў Музеі воінскай славыСШ № 11 г. Гродна
▶ Бюст а. антонава і частка прысвечана­й яму экспазіцыі ў Музеі воінскай славыСШ № 11 г. Гродна

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus