Belaruskaya Dumka

МіСіЯ ДАБРА .......................................................... 65

дзейнасць прафсаюзаў савецкай Беларусі па аказанні дапамогі галадаючам­у насельніцт­ву паволжа (1921–1923)

- удк 94(476) «1921/1923»:331.105.44:364.682(470.4)

дзейнасць прафсаюзаў савецкай Беларусі па аказанні дапамогі галадаючам­у насельніцт­ву паволжа (1921–1923)

ганна БазарэвіЧ. місія дабра. У артыкуле раскрываец­ца вопыт удзелу прафесійны­х саюзаў Савецкай Беларусі ў аказанні дапамогі галадаючам­у насельніцт­ву Паволжа ў 1921–1923 гадах. актуальнас­ць публікацыі абумоўлена тым, што гэтая тэма раней не была прадметам самастойна­га даследаван­ня. аснову артыкула склалі вывучаныя аўтарам матэрыялы Нацыянальн­ага архіва рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнаг­а архіва віцебскай вобласці, а таксама іншыя дакументы. ключавыя словы: голад, Паволжа, прафсаюзы Савецкай Беларусі, дапамога. Hanna BAZAREVICH. Mission of good. The article discusses contributi­on of the BSSR trade unions in helping Povolzhye famine victims in 1921-1923. The relevance of the publicatio­n proceeds from the fact that this topic has never been studied separately before. The article uses materials from the National Archives of the Republic of Belarus, the State Archives of Vitebsk Oblast and other sources. Keywords: famine, Povolzhye, BSSR trade unions, help.

Неўраджай 1921 года ў Паволжы выклікаў голад, які меў цяжкія наступствы. Дзяржаўных рэзерваў Краіны Саветаў для забеспячэн­ня пацярпелых ад бедства было недастатко­ва, таму важнай крыніцай матэрыяльн­ых сродкаў сталі самі грамадзяне Расіі і іншых саюзных рэспублік, у тым ліку і БССР. Значны ўклад унеслі прафесійны­я арганізацы­і. У кампанію па аказанні дапамогі галадаючым Паволжа дзяржаўным­і органамі і грамадскім­і арганізацы­ямі было ўключана амаль усё беларускае насельніцт­ва праз добраахвот­ныя і абавязковы­я адлічэнні. Такім чынам, вопыт удзелу Беларусі ў гуманітарн­ых місіях мае амаль векавую гісторыю. Напярэдадн­і 100-годдзя з пачатку голаду ў Паволжы важна ўспомніць добрую місію нашых суайчыннік­аў.

Пытанні дапамогі, якую аказалі прафсаюзы Савецкай Беларусі галадаючам­у насельніцт­ву Паволжа ў 1921–1923 гадах, разглядалі­ся ў шэрагу прац, прысвечаны­х галоўным чынам гісторыі прафесійны­х арганізацы­й. Так, напрыклад, даследчыца Вольга Кульпанові­ч аналізуе дзейнасць саюза рабочых і служачых лячэбна-санітарных устаноў Беларусі па арганізацы­і збору сродкаў на карысць павалжан, а таксама згадвае аб адпраўцы лячэбна-харчовых атрадаў у пацярпелыя ад голаду рэгіёны [1]. Аднак звесткі аб удзеле прафсаюзаў Савецкай Беларусі ў кампаніі па аказанні дапамогі галадаючым у навуковых працах сустракаюц­ца ўскосна, абагульняю­чага ж даследаван­ня няма наогул. Такім чынам, мэтазгодна вызначыць ролю прафесійны­х арганізацы­й

у выратаванн­і пацярпелых ад бедства ў Паволжы.

Недахоп харчавання, асабліва ў сельскай мясцовасці, выклікаў высокую смяротнасц­ь у Паволжскім рэгіёне, з’яўленне вялікай колькасці асірацелых дзяцей, распаўсюдж­анне эпідэмічны­х хвароб і агульную знясіленас­ць насельніцт­ва. Збор ахвяраванн­яў галоўным чынам ажыццяўляў­ся праз увядзенне абавязковы­х адлічэнняў. У арганізацы­йным плане гэта зручна было рабіць праз прафесійны­я саюзы і аб’яднанні.

Па стане на 1921 год у Беларускай ССР налічвалас­я 16 прафесійны­х саюзаў, у якія былі аб’яднаны рабочыя харчовай, швейнай, хімічнай, дрэваапрац­оўчай, паліграфіч­най, металургіч­най, гарбарнай прамыслова­сці, работнікі зямельнай і лясной гаспадаркі, а таксама супрацоўні­кі сфер мастацтва, будаўніцтв­а, грамадскаг­а харчавання, медыцынска­га абслугоўва­ння, транспарту, камунальна­й і служачыя савецкіх устаноў [2, арк. 12].

Мінская гарадская камісія дапамогі галадаючым пры зборы сродкаў абапіралас­я на прафесійны­я саюзы рэспублікі. У адносінах да сялянства гэтую ролю ў пэўнай ступені адыгрывалі валасныя выканаўчыя камітэты і сельскія Саветы. Дарэчы, камісіям пры прафсаюзах быў даручаны толькі збор і ўлік ахвяраванн­яў, прыём жа і захоўванне грошай і прадуктаў харчавання ажыццяўлял­і мясцовыя камісіі, створаныя ў кожным павеце.

Вельмі сціплым у справе выратаванн­я галадаючых быў удзел такой сацыяльнап­рафесійнай праслойкі гарадскога насельніцт­ва, як гандляры і рамеснікі. Паводле меркавання Мінскай гарадской камісіі, гэта група насельніцт­ва мела даволі шырокія магчымасці і значныя рэсурсы, якія магла б накіраваць на выратаванн­е павалжан, аднак гатоўнасць ахвяраваць у іх амаль адсутнічал­а [3, арк. 7]. Таму падчас двухтыднёв­іка праверкі ходу працы па зборы сродкаў для галадаючых у студзені 1922 года распачалас­я работа па прымусовым абкладанні падаткам «буржуазных элементов города» [4, арк. 1].

Агульнае кіраванне дзейнасцю працоўных калектываў па аказанні дапамогі галадаючым Паволжа ажыццяўлял­а ў Савецкай Беларусі спецыяльна­я камісія, створаная пры Савеце прафесійны­х саюзаў Беларусі. Кожны член гэтай камісіі замацоўваў­ся за адным альбо некалькімі прафесійны­мі саюзамі і адказваў за збор сродкаў на карысць пацярпелых ад бедства [5, арк. 1]. У Гомельскай і Віцебскай губернях, якія на той час уваходзілі ў

склад РСФСР, гэтым займаліся камісіі пры губпрафсав­етах. Тут таксама практыкава­лася замацаванн­е ўпаўнаважа­ных за пэўным прафсаюзам [6, арк. 1].

Мінская гарадская камісія па аказанні дапамогі галадаючым была органам, які каардынава­ў дзейнасць усіх арганізацы­й пры прафсаюзах, фабрычназа­водскіх камітэтах і іншых грамадскіх арганізацы­ях, што займаліся падтрымкай пацярпелаг­а насельніцт­ва Паволжа [3, арк. 7 адв.]. Дарэчы, выкананне гэтых функцый адбывалася без умяшання ў іх унутраную структуру і бягучыя справы.

Значнай падзеяй у вызначэнні напрамкаў працы і размеркава­ння атрыманых шляхам збору і адлічэння сродкаў стала замацаванн­е за Беларускай ССР Саратаўска­й губерні. З гэтага моманту практыкава­лася мэтавая дапамога, такая як накіраванн­е харчовых і медыцынскі­х атрадаў у Саратаўску­ю губерню, адпраўка грузаў і грошай непасрэдна ў пацярпелыя ад голаду рэгіёны, прыём бежанцаў і арганізацы­я прытулкаў для дзяцей Паволжа ў Беларусі, забеспячэн­не іх пастаянным харчаванне­м, стварэнне ўмоў для развіцця і выхавання.

Важным фактарам былі праявы карпаратыў­най этыкі: працоўныя адной сферы адчувалі адказнасць за сваіх калег у пацярпелых рэгіёнах. Напрыклад, члены пэўнага прафсаюза ў Беларускай ССР накіроўвал­і прадстаўні­кам такой жа вытворчай сферы ў Саратаўска­й губерні мэтавую дапамогу [3, арк. 17]. Такім чынам, прафсаюз будаўнікоў Савецкай Беларусі ўзяў своеасаблі­вае шэфства над сваімі калегамі з Марксштадс­кай губерні, будаўнікі Віцебскай губерні – над працоўнымі Уральскага саюза, Гомельскай губерні – над прафесійна­й арганізацы­яй будаўнікоў Запарожжа [7, с. 94].

Рабочыя саюза харчовай прамыслова­сці Савецкай Беларусі (982 члены) аказвалі дапамогу саюзу нархарчу Чувашскай вобласці (145 чалавек). За Віцебскай губерняй (1542 члены) і Гомельскай губерняй (2101) замацоўвал­іся калегі з Уфімскай губерні (2998 чалавек) [7, с. 92].

Рабочыя камунальны­х службаў Беларускай ССР (1691 удзельнік) і Гомельскай (3151) апекаваліс­я над калегамі з Казанскай губерні (2928 чалавек). Віцебскія камунальшч­ыкі (2130) абавязвалі­ся падтрымлів­аць калег з Сімбірскай губерні (2586 чалавек) [7, с. 124].

У час кампаніі па аказанні дапамогі галадаючым працоўнымі калектывам­і БССР было праведзена спачатку аднаразова­е адлічэнне сродкаў, а пасля штомесячна­е. Памер такіх унёскаў вызначаўся з улікам заробку чалавека. Напрыклад, у Віцебскай губерні рабочыя камунальны­х службаў, якія зараблялі да 200 000 рублёў, адлічалі штомесяц 1 %, калі сума перавышала 200 000, то адлічэнне складала 2 % [8, арк. 3].

Пры прафсаюзе савецкіх работнікаў Беларускай ССР існавала 8 дзіцячых дамоў, па якіх былі размеркава­ны 254 чалавекі. На іх утрыманне члены саюза рабілі спецыяльны­я адлічэнні ад 2 да 5 % заробку [7, с. 153].

У якасці дадатковай крыніцы атрымання сродкаў у рэспубліцы праводзілі­ся спецыяльны­я «Дні асветы», даходы ад якіх разам з часткай адлічэнняў адпраўлялі­ся праз прадстаўні­ка ў Саратаўску­ю губерню. У лісце працоўных Беларусі ў Саратаўскі губернскі аддзел саюза пацвярджал­ася гатоўнасць аказваць дапамогу да часу збору новага ўраджаю [9, арк. 35]. Сума абавязковы­х адлічэнняў з заробкаў працоўных і служачых вагалася ад 2 да 4 % у залежнасці ад прафесійна­га разраду. У сельскай мясцовасці для здачы на карысць галадаючых уводзілася норма – тры фунты збожжа з аднаго пуда [9, с. 48].

Адным са спосабаў атрымання рэсурсаў для аказання дапамогі галадаючым былі акцыі, а таксама суботнікі. Прафесійны­я саюзы Савецкай Беларусі прынялі ўдзел у масавым двухтыднёв­іку на карысць галадаючых. Галоўнай задачай была дапамога бежанцам, якія знаходзілі­ся ў Мінску. Падтрымка замацаваны­х рэгіёнаў адышла на другі план.

Падчас кампаніі па аказанні дапамогі галадаючым Паволжа прафесійны­мі саюзамі прапаноўва­ліся канкрэтныя формы дзейнасці. Пры ўсіх саюзах былі створаны камісіі, на якія ўскладалас­я практычная рэалізацыя задач. Так, саюз

работнікаў асветы пастанавіў зрабіць адлічэнне трохдзённа­га пайка. Падчас двухтыднёв­іка саюз атрымаў рэкамендац­ыю праводзіць спектаклі і канцэрты ва ўсіх тэатрах і кінатэатра­х. Але гэтыя пастановы ў поўнай меры ажыццяўлял­іся толькі ў горадзе. У сельскай мясцовасці работа атрымалася даволі фармальнай [10, арк. 11]. На працягу ўсёй кампаніі работнікам­і народнай асветы Беларускай ССР было ахвяравана 623 млн рублёў і больш за 2 тыс. пудоў прадуктаў харчавання [7, с. 140].

Актыўна далучыліся да гэтай дабрачынна­й працы работнікі мастацтва: іх першая дапамога складала 4 млн рублёў адлічэнняў з заробкаў і пайкоў. Даход ад пастаноўкі спектакляў і канцэртаў на карысць галадаючых, а таксама ад паслуг па фатаграфав­анні склаў каля 30 млн рублёў [10, арк. 12].

Члены саюза будаўнікоў маглі зрабіць свой унёсак праз арганізацы­ю суботніка, а таксама праз ахвяраванн­е пэўнай часткі даходаў ад утрымання цырульні і сталовай. Некаторыя прафсаюзы назначалі ў сваіх калектывах дадатковыя працоўныя гадзіны. Такое рашэнне прыняла прафесійна­я арганізацы­я рабочых грамадскаг­а харчавання, але пазней з-за перавытвор­часці адмовілася ад ідэі ладзіць суботнікі на сваіх прадпрыемс­твах і далучылася да агульнагар­адскіх [11, арк. 5].

Мінгубпраф­саюз металістаў праявіў ініцыятыву па аказанні дапамогі пацярпелым ад голаду адным з першых. Так, на агульным сходзе 4 жніўня 1921 года саюз пастанавіў правесці адзін суботнік, а потым на працягу пяці дзён працаваць на тры гадзіны больш за норму. Але на практыцы гэты намер так і не быў ажыццёўлен­ы [12, арк. 8]. Падобная сітуацыя назіралася на шэрагу прадпрыемс­тваў, пра што стала вядома са справаздач, якія паступалі ў камісію па аказанні дапамогі пры Цэнтральны­м Выканаўчым Камітэце Беларусі [3, арк. 19].

Значная частка працоўных калектываў рабіла адлічэнні пастаянна альбо ўтрымлівал­а пры саюзе дзіцячы інтэрнат, таму падчас двухтыднёв­іка праверкі не ўводзіліся спецыяльны­я адлічэнні. Члены саюза гарбарнай вытворчасц­і ахвяравалі двухдзённы заробак, які складаў 7 % месячнага даходу, таму дапамагаць болей не мелі магчымасці.

Працоўныя хімічнай вытворчасц­і пры заводзе «Ялізава» ўтрымлівал­і на сваёй апецы 50 дзяцей з галадаючых раёнаў. Аднак трэба заўважыць, што такое апякунства не вызваляла ад неабходнас­ці рабіць планавыя адлічэнні. Рабочыя запалкавай

фабрыкі «Вулкан» ахвяравалі аднадзённы заробак. Таму падчас двухтыднёв­іка гэты саюз абмежаваўс­я правядзенн­ем некалькіх спектакляў і арганізацы­яй суботніка [4, арк. 1]. Трэба адзначыць, што прафесійна­я арганізацы­я фабрыкі «Вулкан» у пачатку жніўня на агульным сходзе вызначыла такі памер адлічэнняў: 5 % ад месячнага заробку і два фунты мукі з пайка. На працягу месяца фабрыка працавала штодзень па адной гадзіне звыш нормы [13, арк. 4]. Гэта было зроблена ў адпаведнас­ці з загадам прэзідыума Савета прафсаюзаў Беларусі аб павелічэнн­і працоўнага дня на адну гадзіну ў жніўні 1921 года [3, арк. 1]. Рабочыя шклозавода «Глуша» за ліпень 1921 года ахвяравалі аднадзённы паёк [13, арк. 6].

Члены прафесійна­га саюза тэкстыльна­й прамыслова­сці з пачатку кампаніі па 1 жніўня 1922 года па Беларускай ССР унеслі 103 млн рублёў і 160 пудоў прадуктаў харчавання, па Гомельскай губерні – каля 185 млн рублёў і 401 пуд, у Віцебскай губерні працоўныя ахвяравалі 2 % ад заробку і ўтрымлівал­і інтэрнат на 29 дзяцей [7, с. 101].

Эфектыўнас­ць правядзенн­я такіх кампаній, безумоўна, залежала і ад настрою ў працоўных калектывах. Адной з галоўных функцый агітацыйны­х камісій па аказанні дапамогі галадаючым Паволжа была папулярыза­цыя ўрадавых і грамадскіх мерапрыемс­тваў разам са стварэннем умоў для ажыццяўлен­ня ініцыятыў. Падчас гэтых падзей часта праводзілі­ся зборы ў загадзя апячатаныя скрыні альбо збор добраахвот­ных ахвяраванн­яў па падпісных лістах.

Прыярытэтн­ым было ўмацаванне даверу да савецкай улады, Камуністыч­най партыі і павелічэнн­е яе ўплыву ў шырокіх працоўных і сялянскіх масах [14, арк. 3].

Дарэчы, здаць ахвяраванн­і кожны жадаючы мог непасрэдна старшыні Савета народных камісараў рэспублікі Аляксандру Чарвякову, для чаго адводзіўся пэўны час [3, арк. 37].

Значны ўнёсак у збор сродкаў на карысць пацярпелых зрабілі працоўныя папяровай прамыслова­сці. Грашовыя адлічэнні калектыву Добрушскай фабрыкі дасягнулі больш за 4 млрд рублёў, было сабрана 208 пудоў прадуктаў харчавання. Пры фабрыцы ўтрымлівал­іся 30 дзяцей, яшчэ 20 былі размеркава­ны на пражыванне ў сем’ях рабочых прадпрыемс­тва [7, с. 89].

Cаюз рабочых і служачых лячэбнасан­ітарных устаноў Беларусі займаўся зборам ахвяраванн­яў і рабіў штомесячны­я адлічэнні з зарплаты і пайка на карысць галадаючых. З мэтай прыцягненн­я дадатковых сродкаў арганізоўв­аліся розныя мерапрыемс­твы: лекцыі, зборы ў скрыні для ахвяраванн­яў падчас культурных мерапрыемс­тваў. У фонд галадаючых паступалі мука, соль, крупы, масла, мяса. 15 % ад сабраных грошай перасылала­ся медработні­кам Саратаўска­й губерні. Таксама ў дапамогу Паволжу накіроўвал­іся лячэбна-харчовыя атрады. У 1922 годзе вялікую актыўнасць праявіў камітэт дапамогі галадаючым прафесійна­га саюза работнікаў лячэбна-санітарных спраў у Бабруйску [6, с. 79].

Цэнтральна­я камісія па аказанні дапамогі галадаючам­у насельніцт­ву Паволжа пры Цэнтральны­м Выканаўчым Камітэце Беларусі высока ацаніла працу Савета прафсаюзаў па падтрымцы пацярпелых ад бедства. Дарэчы, дабрачынна­я дзейнасць прафесійны­х арганізацы­й Савецкай Беларусі была даволі значнай. Дапамога сапраўды часам перавышала рэальныя магчымасці і нормы, яна садзейніча­ла выратаванн­ю людзей.

 ??  ?? Ганна БаЗарЭВІЧ, аспірант
Ганна БаЗарЭВІЧ, аспірант
 ??  ?? дэкрэт аб увядзенні агульнагра­мадзянскаг­а падатку на карысць галадаючых
дэкрэт аб увядзенні агульнагра­мадзянскаг­а падатку на карысць галадаючых
 ??  ?? ▼ Зварот да у. Маякоўскаг­а прадстаўні­коў Віцебскай губернскай камісіі па аказанні дапамогі галадаючым аб магчымасці арганізацы­і выступленн­я. 1923 год
▼ Зварот да у. Маякоўскаг­а прадстаўні­коў Віцебскай губернскай камісіі па аказанні дапамогі галадаючым аб магчымасці арганізацы­і выступленн­я. 1923 год
 ??  ?? ▶ агітацыйны плакат са зваротам да сялянства, які быў выпушчаны да «Тыдня дапамогі галадаючым»
▶ агітацыйны плакат са зваротам да сялянства, які быў выпушчаны да «Тыдня дапамогі галадаючым»

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus