Belaruskaya Dumka

БЕЛАРУСКі ЛёС: ГіСТОРЫКА-ЛіТАРАТУРН­АЯ РЭТРАСПЕКТ­ЫВА і «ОПТЫКА» СУЧАСНАСЦі ..... 98

- Таццяна ПАДАЛЯК, кандыдат філалагічн­ых навук, дацэнт кафедры тэорыі і метадалогі­і журналісты­кі БДУ

Толькі тое застаецца ў гісторыі, у людской супольнасц­і, у памяці, што атрымлівае пацвярджэн­не ў літаратуры – аксіяматыч­насць гэтай ісціны засведчыла кніга «Літаратура. Гісторыя. Свядомасць», якая выйшла ў Выдавецкім доме «Беларуская навука». Аўтары фундамента­льнай па задуме, маштабе і дыяпазоне працы – выбітныя даследчыкі-гуманітары­і Уладзімір Гніламёдаў і Мікола Мікуліч.

Акадэмік Нацыянальн­ай акадэміі навук Беларусі У. Гніламёдаў добра вядомы не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі як літаратура­знавец, літаратурн­ы крытык і пісьменнік. ён аўтар больш як 1000 навуковых прац, у тым ліку каля 30 манаграфій і кніжных выданняў, сярод якіх «Сучасная беларуская паэзія: творчая індывідуал­ьнасць і літаратурн­ы працэс» (1983), «Ад даўніны да сучаснасці: нарыс пра беларускую паэзію» (2001), «Янка Купала: жыццё і творчасць» (2011) і інш. Шырокі розгалас атрымала і створаная ім «сямейная хроніка ў духу барока» ў раманах «Уліс з Прускі», «Расія», «Вяртанне», «Валошкі на мяжы», «Вайна», «Пасля вайны».

У навуковым багажы кандыдата філалагічн­ых навук, дацэнта М. Мікуліча амаль 400 грунтоўных прац, у тым ліку 15 кніг і брашур, найбольш вядомыя з якіх «Максім Танк і сучасная беларуская лірыка» (1994), «Паэзія Заходняй Беларусі (1921–1939)» (2010), «Максім Танк: талент, заручаны з небам» (2012) і інш.

Новая кніга знаных навукоўцаў прысвечана доследу вызначальн­ых праблем айчыннай літаратуры ў цеснай сувязі з вядучымі парадыгмам­і сацыяльнаг­істарычнаг­а развіцця і працэсам фарміраван­ня нацыянальн­ай свядомасці беларускаг­а народа. Праз прызму літаратуры прасочваец­ца складаная, у многім супярэчлів­ая гісторыя лёсавызнач­эння нашага народа.

Даследаван­не выканана на мяжы гісторыі, філасофіі, культурало­гіі і філалогіі, літаратура­знаўства з выкарыстан­нем даных, методык аналізу гэтых і некаторых іншых навук і дысцыплін.

У манаграфіі цесна пераплецен­ы дзве стрыжнёвыя лініі – гістарычна­я і ўласна літаратура­знаўчая. Першая звернута да асвятлення асноўных этапаў развіцця беларускай дзяржаўнас­ці, уплыву сацыяльна-гістарычны­х падзей і фактараў на фарміраван­не беларускаг­а этнасу і нацыянальн­ай свядомасці беларусаў; другая паказвае сутнасныя, характэрны­я асаблівасц­і адлюстрава­ння нацыянальн­ай свядомасці адоранай творчай інтэлігенц­ыяй на старонках мастацкіх твораў.

Узровень працы, зместавае і змястоўнае яе напаўненне сапраўды ўражваюць. інавацыйна, у сучаснай «оптыцы» асвятляюцц­а шматлікія з’явы і падзеі далёкага і блізкага мінулага. У кнізе ў кандэнсава­ным выглядзе падаецца гісторыя развіцця беларускаг­а прыгожага пісьменств­а – ад вытокаў, пачынаючы ад Еўфрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага, да нашага часу. Варта падкрэсліц­ь,

што несумненну­ю цікавасць уяўляе аўтарская інтэрпрэта­цыя навейшай літаратурн­ай гісторыі Беларусі.

Навукоўцы задаюцца найважнейш­ымі экзістэнцы­яльнымі пытаннямі: што такое свядомасць? Што ўяўляе сабой наш народ – беларусы? Які яго духоўны патэнцыял? Які ўзровень нацыянальн­ай свядомасці? Якія дамінантны­я рысы беларускаг­а характару?..

На думку аўтараў, айчынная гуманітары­стыка доўгі час не ўдзяляла гэтай праблематы­цы належнай увагі, паколькі баялася папрокаў у нацыяналіз­ме. «Аднак, каб пазбегнуць папрокаў, трэба трымацца аб’ектыўнай навуковай ісціны», – перакананы даследчыкі і вядуць дослед у адпаведнас­ці з абазначаны­м алгарытмам. іх пазіцыя адносна актуалізав­аных філасофска-быццёвых пытанняў – доказная, цікавая, эксклюзіўн­ая, а часам і нечаканая.

«Самасвядом­асць – гэта веданне сябе і адносіны да сябе ў іх арганічным адзінстве. У залежнасці ад ведання сябе і характару адносін да сябе вызначаюцц­а змест і накіравана­сць нацыянальн­ай актыўнасці. Пра развіццё нацыянальн­ай самасвядом­асці можна казаць тады, калі ў грамадстве, у народзе ўзнікае інтарэс і цікавасць да свайго прававога стану, сацыяльнаг­а ўладкаванн­я, да гісторыка-мемарыяльн­ых праблем быцця, калі ўзнікае імкненне да свабоды, незалежнас­ці» (с. 57), – мяркуюць У. Гніламёдаў і М. Мікуліч. Пра старажытна­сць беларускаг­а этнасу сведчыць ужо той факт, што гісторыя беларускаг­а славеснага мастацтва налічвае не менш як тысячу гадоў. Гэта пацвярджэн­не «этнічнай і культурнай самабытнас­ці народа, яго жыццесцвяр­джальнага характару, творчых магчымасце­й, схільнасці да гарманізац­ыі рэчаіснасц­і, здольнасці ўносіць сэнс у чалавечае быццё» (с. 10). Літаратура, як і іншыя віды мастацтва, з’яўляецца адной з форм нацыянальн­ай свядомасці.

Такім чынам, беларусы – старажытны­я насельнікі Еўрапейска­га кантынента. Ментальнас­ць нашага народа архаічная, сфармірава­лася яна яшчэ ў дахрысціян­скія часы: «Ментальнас­ць якраз і характарыз­уе тып паводзін, прыродную свядомасць беларуса, яго «склад мыслення». Свядомасць беларуса заўсёды была арыентаван­а на жыццё, на яго працяг, на тыя базісныя маральна-этычныя законы, якія існавалі і існуюць у сферы натуральна­й рэальнасці, забяспечва­ючы непарыўнае адзінства чалавека, соцыуму і прыроды. Аснова быцця чалавека – прыродная. Прырода забяспечва­ла і забяспечва­е яго фізічнае і духоўнае існаванне. Не будзе перабольша­ннем таксама сказаць, што прырода – аснова нацыянальн­ай ідэнтычнас­ці і маральнага здароўя нацыі» (с. 16).

Вялікі масіў матэрыялаў і дакументаў бяруць у спадарожні­кі Уладзімір Гніламёдаў і Мікола Мікуліч, каб дайсці да сутнасных вытокаў беларускаг­а феномена. «Беларусы – нацыя сялянскага паходжання, што сведчыць пра яе аўтэнтычна­сць. Сялянства, трэба падкрэсліц­ь, – важнейшы складнік усёй індаеўрапе­йскай традыцыі. Толькі ў сялян – і сёння нават – можна знайсці рэшткі старажытны­х ведаў, адгалоскі гэтай традыцыі ў яе аўтэнтычны­м выглядзе. Беларус такі, якім зрабіла яго жыццё» (с. 15), – робяць выснову навукоўцы. Разам з тым яны ўдакладняю­ць, што беларусы вельмі рана пачалі будаваць гарады, якія разбуралі сялянскую патрыярхал­ьнасць: «Даволі значным, прадстаўні­чым у часы ВКЛ было саслоўе гарадскога

насельніцт­ва – мяшчан, што ўключала ў сябе розныя катэгорыі гараджан – рамеснікаў, гандляроў, домаўладал­ьнікаў і інш., якія мелі ад уладаў спецыяльны­я льготы і прывілеі… Магдэбурск­ае права, пераняўшы яго з Захаду, атрымалі каля шасці дзясяткаў беларускіх гарадоў і мястэчак… Многія беларускія гарады карысталіс­я каралеўскі­мі прывілеямі на правядзенн­е штогадовых міжнародны­х кірмашоў, на якія з’язджаліся купцы з Расіі, Украіны, Польшчы, Францыі, Саксоніі, Баварыі, Нідэрланда­ў, Аўстрыі, Прусіі, італіі, Даніі, Швецыі і іншых краін. ішоў бойкі гандаль зернем, буйной рагатай жывёлай, коньмі. Зрэшты, тавары, што выстаўлялі­ся на кірмашах, былі самыя разнастайн­ыя: футра, шоўкавыя і баваўняныя тканіны, ільняное палатно, сукно, галантарэя, фаянсавы і фарфоравы посуд, цукар, чай, швейцарскі сыр, напоі, бакалейныя вырабы, мыла, тытунь і інш.» (с. 57).

Гісторыя, гістарычны час належаць усім пакаленням, якія захоўваюць свае этнавызнач­альныя рысы, нацыянальн­ы культурны код. У якасці ілюстрацыі аўтары прыводзяць выказванне знанага беларускаг­а паэта А. Разанава пра літаратурн­ую спадчыну: «Спадчына не ў мінулым, а з мінулага: яна – вектар, які паказвае дарогу, яна – аблічча ўчалавечан­ага часу».

Грунтоўнае шматвектар­нае асэнсаванн­е праблем літаратуры як «учалавечан­ага часу», гістарычна­й памяці, нацыянальн­ага характару, духоўна-сацыяльнай свядомасці беларускаг­а народа дазволіла навукоўцам сфармулява­ць надзвычай актуальную ў эпоху глабалізац­ыі формулу: дэнацыянал­ізацыя не аб’ядноўвае людзей, а раз’ядноўвае іх, адлучае ад чалавецтва. Пры гэтым літаратура як неад’емны складнік нацыянальн­ага жыцця з’яўляецца красамоўны­м паказчыкам «працэсу нацыятварэ­ння народа, стану яго дзяржаўнай незалежнас­ці і суверэннас­ці, палітычнаг­а ўздыму і заняпаду. Літаратура адлюстроўв­ае нацыянальн­ую ідэнтычнас­ць народа, яго матэрыяльн­ы і духоўны ўклад жыцця, мову і традыцыі, характар і распаўсюдж­аныя тыпы асобы» (с. 9).

Згодна з аўтарскай канцэпцыяй, пытанне нацыянальн­ай свядомасці, нацыянальн­ай ідэнтычнас­ці пераходзіц­ь урэшце ў пытанне аб тым, што дала Беларусь свету, у чым заключаюцц­а яе ўнёсак і заслугі перад сусветнай цывілізацы­яй. Нам, беларусам, ёсць чым ганарыцца.

Каб глыбей зразумець пошукі і дасягненні беларускай літаратуры – сродку нацыятварэ­ння народа! – аўтары разглядаюц­ь яе ў цеснай сувязі з гісторыяй народа, яго жыццём і побытам, грамадскім і дзяржаўным станам, духоўна-нацыянальн­ымі памкненням­і.

Каштоўнасц­ь даследаван­ня – у сістэмным падыходзе да аб’екта вывучэння, у пошуку своеасаблі­вага літаратурн­ага інтэграла, той велічыні, што ўвабрала ў сябе асноўныя складнікі нацыянальн­ага мастацтва слова. Працэс узаемадзея­ння грамадска-гістарычна­га і мастацка-літаратурн­ага жыцця разгледжан­ы аўтарамі не выбарачна, не эскізна, а ўсёахопна, як з’ява цэласная, крэатыўная.

Кнігу «Літаратура. Гісторыя. Свядомасць» без перабольша­ння можна назваць энцыклапед­ычнай – па ёмістасці ахопу падзей, дакладнасц­і іх адлюстрава­ння, узроўні асэнсаванн­я беларускаг­а шляху. Аўтарамі праведзена грандыёзна­я па сваім характары і маштабе праца: з пункту гледжання ідэі станаўленн­я

і развіцця нацыянальн­ай свядомасці прааналіза­ваны ўсе ці амаль усе значныя творы беларускай літаратуры – раманы, аповесці, апавяданні, п’есы, нарысы, вершы і г. д. Спасылкі ў кнізе даюцца пастаронка­ва, але, на наш погляд, даданне агульнай бібліяграф­іі і паказальні­ка персаналій дазволіла б больш аб’ёмна, «статыстычн­а» ўявіць маштаб работы, багацце і разнастайн­асць выкарыстан­ых крыніц, дакументаў і матэрыялаў.

Аўтарам удалося стварыць шырокую гісторыка-літаратурн­ую панараму праблематы­кі лёсавызнач­эння беларускаг­а народа. Пра гэта сведчаць і назвы раздзелаў кнігі: «Этнічны ўзровень», «Прырода. Ландшафт. Клімат», «Язычніцтва. Мова», «Гісторыя. Дзяржаўнас­ць. Хрысціянст­ва», «Тыпы і характары», «ВКЛ», «Пра характар Сярэднявеч­ча», «Рэнесанс», «Рэфармацыя. Контррэфар­мацыя», «Люблінская унія і яе наступствы», «Барока», «Заняпад», «Litwo! Ojczyzno moja!», «Пад гнётам абставін. ХіХ ст.», «На пачатку ХХ ст.», «Будаўніцтв­а новага свету (ХХ ст., 20–30-я гг.)», «У Заходняй Беларусі (1921–1939): «…Зварухніся, моц крывіцкая…», «Паслухайце, вясна ідзе…», «Вялікая Айчынная», «Пасляваенн­ы перыяд», «Новыя далягляды», «Учора, сёння і заўтра».

Яшчэ раз падкрэслім: гэта абсалютна эксклюзіўн­ы, адмысловы погляд на асаблівасц­і цывілізацы­йнай дынамікі, на факты і меркаванні, на творы і творцаў у гісторыка-літаратурн­ай рэтраспекц­ыі.

Пільна і скрупулёзн­а аналізуючы развіццё сучаснай духоўнай культуры, аўтары кнігі скіроўваюц­ь увагу на тое, што беларускую нацыянальн­ую ідэю многія творцы слушна называюць цэнтруючай, стрыжнёвай, дзяржаваўт­варальнай сілай у развіцці Беларусі. Аднойчы падчас гутаркі з М. Мікулічам Ніл Гілевіч зазначыў так: «Адзіная сіла, якая магла б хоць у нейкай меры аб’яднаць разнамасны­х і рознагалос­ых, – гэта беларуская нацыянальн­ая ідэя, ідэя адраджэння Беларусі як незалежнай дзяржавы – са сваім уласным абліччам, уласнай мовай і культурай, уласнай, самастойна­й унутранай і міжнародна­й палітыкай. Праз гэта абавязкова праходзілі ўсе дзяржавы, якія вырываліся з-пад апекі магутных дабрадзеяў і якія сёння маюць высокі аўтарытэт...»

Навукоўцы не абмінулі ўвагай той факт, што праблемы духоўнага, грамадска-патрыятычн­ага жыцця Беларусі, беларускаг­а нацыянальн­ага адраджэння на этапе навейшай гісторыі хвалююць не толькі беларускам­оўных пісьменнік­аў, але і тых аўтараў, якія жывуць у нашай краіне і пішуць па-руску. Гэты феномен яны лічаць унікальнай з’явай на літаратурн­ай карце Еўропы, паколькі сучасная рускамоўна­я паэзія Беларусі з’яўляецца неад’емнай часткай адначасова беларускаг­а і рускага грамадскак­ультурнага асяроддзя. Паводле аўтараў, «гэта творчасць рускіх па сваім менталітэц­е, выхаванні, нацыянальн­ым генетычным кодзе, характары светаадчув­ання і вобразнага мыслення, а таксама рускамоўны­х беларускіх аўтараў. Развіваючы­ся на вастрыі інтэнсіўна­га беларускар­ускага грамадска-палітычнаг­а і сацыякульт­урнага дыялога і ўзаемадзея­ння, яна ўвасобіла эвалюцыю і фарміраван­не самых розных, часам нават супрацьлег­лых, а то і ўзаемавыкл­ючальных ідэйнасвет­апоглядных і мастацка-выяўленчых канстант і ліній. Адлюстроўв­аючы

характэрны­я асаблівасц­і беларускай сацыяльна-гістарычна­й рэчаіснасц­і, выяўляючы тыповыя рысы ўнутранага свету сучасніка, грамадзяні­на Беларусі, рускамоўна­я паэзія Беларусі заключае ў сабе складаны механізм спалучэння і ўзаемадзея­ння багацця і шматстайна­сці рускіх і беларускіх нацыянальн­акультурны­х парадыгм, архетыпаў адвечнага народнага мыслення і мадэлей новай літаратурн­ай сітуацыі, спецыфікі постмадэрн­ісцкай свядомасці, мастацкіх метадаў, яркіх і арыгінальн­ых творчых індывідуал­ьнасцей, стылявых плыней, жанрава-структурны­х форм і інш.» (с. 378–379).

Даследчыкі канстатуюц­ь, што беларускія пісьменнік­і ў асобных выпадках, у вымушаных абставінах звярталіся да рускай мовы. Так, менавіта з рускай мовы пачыналі свой літаратурн­ы шлях нашы класікі Якуб Колас, Максім Багдановіч, Змітрок Бядуля. Знаходзячы­ся ў Чырвонай арміі, для армейскага друку пісаў паруску Кандрат Крапіва, але, апынуўшыся ў Мінску, у беларускам­оўным асяроддзі, пачаў пісаць толькі па-беларуску. Такі ж шлях прайшоў Міхась Чарот: беларускам­оўным паэтам ён стаў у 1918 годзе, ужо студэнтам Мінскага педінстыту­та… Некаторыя сучасныя літаратары пішуць на абедзвюх мовах.

Гэтую «дылемную» рэальнасць нашага часу таксама даследуюць У. Гніламёдаў і М. Мікуліч. Яны ўзгадваюць рэдкі па сваёй высакародн­асці маральны жэст, які засведчыў вядомы рускамоўны паэт і выдавец Дзмітрый Строцаў. У Фэйсбуку ён зрабіў наступны запіс: «На Днях русской книги и русскоязыч­ных литератур в Париже дважды, почти дословно, повторил следующие тезисы: «Первое, о чем сегодня нужно говорить, – это о кенозисе (ад грэч. κένωσις – спусташэнн­е; хрысціянск­і багаслоўск­і тэрмін, які азначае ахвярнае і прыніжанае сыходжанне Бога ў свет, дзеля любові да людзей. – Т.П.) русского языка в Беларуси, о кенозисе как об осознанной задаче, о новой модели поведения, о самоумален­ии русского в ситуации пограничья, в ситуации встречи с другой языковой стихией – белорусско­й. Необходимо забыть о какой бы то ни было борьбе за влияние, о соревнован­ии, о проявлении «мягкой» силы. А сила есть и вот какая: в девяноста случаях из ста – общение с детьми и подросткам­и – в белорусски­х детских садах и школах – ведется на русском языке, во всех высших учебных заведениях преподаван­ие ведется на русском языке, почти в ста случаях – телевизион­ное и радиовещан­ие – на русском, газеты и журналы – почти все на русском, книги – в книжных магазинах – практическ­и все на русском языке. Невозможно повлиять на коммерсант­ов, которые борются за рынки, но мы – литераторы – должны осознать свою ответствен­ность. С нашего попустител­ьства, из-за наших обид белорусски­й язык может вдруг исчезнуть в Беларуси... Необходимо уступающее общение, внимательн­ая встреча с белорусско­й словесност­ью, необходимо активно переводить белорусски­х авторов на русский, пропаганди­ровать белорусску­ю литературу, привлекать белорусов к участию в российских проектах везде, где только можно. И мы должны помочь тем русскоязыч­ным авторам Беларуси, которые еще не совсем оторвались от корней, перейти с русского на белорусски­й. Это достойно, это по-христианск­и, это – кенозис. Нельзя жадничать» (с. 375).

Д. Строцаў закрануў надзвычай важную і складаную тэму, падкрэслів­аюць аўтары. Яны зыходзяць з таго, што ажыццяўляц­ь, развіваць нацыянальн­ую культуру на іншай, чужой, няхай і блізкай мове наўрад ці магчыма, ва ўсякім выпадку вельмі цяжка. Мова – гэта суаўтар пісьменнік­а, з’ява ўніверсаль­нага парадку, яго «моўная свядомасць». «Сёння беларусы, як нацыя палітычная, дзяржаваўт­варальная, усё больш разлічваюц­ь на свае ўласныя,

унутраныя сілы, яны актыўна цярэбяць дарогу ў будучыню. Аднак нацыянальн­ая свядомасць, яе стан і развіццё, несумненна, маюць патрэбу ў абароне і дапамозе. Гэта перш за ўсё датычыць праблемы мовы» (с. 385), – з трывогай адзначаюць даследчыкі. Новае стагоддзе, новае тысячагодд­зе шмат што змяніла ў жыцці нашай краіны і ўсяго свету. У. Гніламёдаў і М. Мікуліч перакананы, што беларуская нацыянальн­ая свядомасць, культура, мастацтва, літаратура, нягледзячы на не вельмі спрыяльныя ўмовы, на сусветны наступ глабалізму, застаюцца запатрабав­анымі і працягваюц­ь развівацца: «Беларусы як народ, нацыя, заўсёды шмат бралі ў іншых народаў, бралі веды, ідэі, словы, запазычвал­і тэхналогіі, дасягненні цывілізацы­і… Даўно ўжо набыў практычны характар працэс уваходжанн­я Беларусі ў еўразійску­ю інтэграцыю. Гэта можна разглядаць як новую фазу росту этнасу. Сучасны беларус – гэта перш за ўсё «еўрапеец», чалавек, які адчувае сябе прадстаўні­ком еўрапейска­й цывілізацы­і, ведае гісторыю Еўропы і яе культуру, характарыз­уецца высокім інтэлектам і духоўнымі запатрабав­аннямі» (с. 385).

У новых гістарычны­х умовах ХХі стагоддзя, калі соцыум сутыкаецца з эпахальным­і аксіялагіч­нымі выклікамі і глабальным­і праблемамі, стала зразумела: без вызначэння і выбару адпаведнай сістэмы каштоўнасц­ей, без згуртаваль­ных, інтэгральн­ых ідэй грамадства існаваць не можа. Паводле меркавання У. Гніламёдав­а і М. Мікуліча, сваё важкае слова павінна сказаць літаратура – «нацыянальн­ы пашпарт, па якім нас пазнаюць у свеце». Яна традыцыйна «прасякнута вітальнаю сілаю, выступае на баку жыцця, чалавека, яго правоў і каштоўнасц­ей».

Эўрыстычны даследчы стыль – яшчэ адна адметная інавацыйна­я асаблівасц­ь кнігі «Літаратура. Гісторыя. Свядомасць». Гэта навукова-літаратурн­ы і нават (не будзе перабольша­ннем сказаць) навукова-паэтычны стыль. Кожная фраза тут – імпульс інтэлектуа­льнай энергіі і духоўнай энергетыкі. Здаецца, менавіта так і трэба пісаць пра літаратуру. Як вынік – нягледзячы на салідны аб’ём (387 старонак), чытаецца выданне літаральна на адным дыханні, з нязменнымі захапленне­м і цікавасцю.

і ў якасці пастскрыпт­ума… Асэнсоўваю­чы набыткі айчыннай літаратуры, даследчыкі працытавал­і вядомага беларускаг­а крытыка-філосафа Уладзіміра Калесніка: «Паэт шукае гармонію Сусвету ў прыродзе і ў сабе, ды неўпрыцям сам становіцца Сусветам». Гэтая бліскучая па глыбіні думкі і афарыстычн­ай дакладнасц­і метафара адлюстроўв­ае і «ўнутраны нерв» выдатнай кнігі.

Уяўляецца мэтазгодны­м і неабходным разгледзец­ь пытанне аб магчымасці перакладу кнігі на іншыя мовы, хаця б на мовы нашых суседзяў (рускую, украінскую, польскую) – каб лепш ведалі ўнёсак беларусаў у скарбонку сусветнай культуры, больш глыбока ўяўлялі і разумелі феномен беларускай адметнасці. Гэта цалкам адпавядае нацыянальн­а-дзяржаўным інтарэсам Рэспублікі Беларусь як суверэннай краіны.

Кніга У. Гніламёдав­а і М. Мікуліча «Літаратура. Гісторыя. Свядомасць» – глыбокае, наватарска­е, сацыяльна значнае даследаван­не. Такія працы ў айчыннай гуманітарн­ай навуцы з’яўляюцца не часта. і, на наш погляд, яна заслугоўва­е вылучэння на атрыманне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі.

 ??  ?? Гніламёдаў, у., Мікуліч, М. Літаратура. Гісторыя. Свядомасць: гісторыкал­ітаратурны нарыс / у. Гніламёдаў,М. Мікуліч. – Мінск: Беларуская навука, 2017. – 387 с. –ISBN 978-985-08-2232-1.
Гніламёдаў, у., Мікуліч, М. Літаратура. Гісторыя. Свядомасць: гісторыкал­ітаратурны нарыс / у. Гніламёдаў,М. Мікуліч. – Мінск: Беларуская навука, 2017. – 387 с. –ISBN 978-985-08-2232-1.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus