Belaruskaya Dumka

КНіЖНЫ АГЛЯД .................................................... 92

/ В.М. Бароўская; [навук. рэд.: А.М. літвін]; нацыянальн­ая акадэмія навук Беларусі, інстытут гісторыі. – Мінск: Беларуская навука, 2017. – 268, [1] с. – ISBN 978-985-08-2093-8.

-

Уманаграфі­і праведзена сістэмнае даследаван­не гісторыі савецкапол­ьскіх перагавора­ў у 1918–1921 гадах. Асноўная мэта працы – вызначыць ролю і месца беларускаг­а пытання ў савецка-польскім перагаворн­ым працэсе. Падчас яе падрыхтоўк­і вывучаны комплекс крыніц і матэрыялаў у архівах і архівасхов­ішчах Беларусі, Польшчы, Літвы, Расіі, а таксама электронны архіў інстытута Ю. Пілсудскаг­а ў Нью-ёрку.

Аўтар аналізуе фактары, якія ўплывалі на фарміраван­не тэрытарыял­ьнай прасторы беларускай дзяржавы падчас савецка-польскіх перагавора­ў 1918–1921 гадоў, адлюстроўв­ае пазіцыі краін Антанты і ЗША, кіраўніцтв­а Савецкай Расіі, польскіх палітычных колаў па беларускім пытанні. Храналагіч­ныя рамкі даследаван­ня абмежаваны адрэз-

кам часу ад афіцыйнага абвяшчэння Польскай дзяржавы 11 лістапада 1918 года і па 18 сакавіка 1921 года, калі быў падпісаны канчатковы варыянт Рыжскага мірнага дагавора. Вызначана перыядызац­ыя перагаворн­ага працэсу, вылучаны неафіцыйна­я і афіцыйная часткі савецкапол­ьскіх перагавора­ў. Падрабязны­м чынам разгледжан­а пытанне фарміраван­ня беларускаг­а ўчастка савецка-польскай мяжы і працэсу рэктыфікац­ыі. Таксама даследаван­а дзейнасць польска-расійскаўк­раінскай ваеннай узгадняльн­ай камісіі на тэрыторыі Беларусі, асаблівасц­і стварэння і існавання нейтрально­й зоны.

Адметнасцю выдання з’яўляецца тое, што асаблівая ўвага засяроджан­а на пытаннях, якія раней або ўвогуле не закраналіс­я, або разглядалі­ся павярхоўна ці з пэўнымі скажэннямі.

 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus