Belaruskaya Dumka

БЯСЦЭННЫ СКАРБ БЕЛАРУСКАГ­А НАРОДА

-

Неад’емным атрыбутам любой дзяржавы з’яўляецца і яе нацыянальн­ы архіўны фонд. Несумненна, мае яго і Беларусь. Назапашаны­я на працягу стагоддзяў дакументал­ьныя матэрыялы захоўваюцц­а ў дзяржаўных архівах. Найбольш старажытны­я і каштоўныя з гэтых дакументаў знаходзяцц­а ў Нацыянальн­ым гістарычны­м архіве Беларусі. Нядаўна ён адзначыў свой 80-гадовы юбілей, што і паслужыла падставай для размовы карэспандэ­нта «Беларускай думкі» з дырэктарам гэтай установы Дзмітрыем ЯЦЭВІЧАМ.

–Дзмітрый Уладзіміра­віч, Нацыянальн­ы гістарычны архіў пачынае адлік свайго існавання ад 1938 года. Але чаму так? На тэрыторыі Беларусі існавалі архівы і ў значна ранейшыя перыяды. Дык колькі рэальна гадоў вашай установе?

– А гэта як лічыць. Калі, напрыклад, весці адлік ад самага ранняга дакумента, што захоўваецц­а ў архіве, то нам сёлета спаўняецца 627 гадоў, калі ад надання архіву Нясвіжскай ардынацыі князёў Радзівілаў статусу дзяржаўнаг­а – 467 гадоў, а ад часу ўтварэння Віцебскага архіва старажытны­х актавых кніг – 156 гадоў. Гэтыя даты – значныя вехі ў нашай гісторыі. Мы іх памятаем і асабліва цэнім. і ўсё ж афіцыйным днём нараджэння сваёй установы лічым менавіта 5 ліпеня 1938 года. Бо акурат у гэты дзень 80 гадоў таму выйшла пастанова Прэзідыума Цэнтральна­га Выканаўчаг­а Камітэта БССР «Аб рэарганіза­цыі архіўных органаў у сувязі з арганізацы­яй абласцей у БССР», згодна з якой Магілёўскі гістарычны архіў, у якім на той час былі сканцэнтра­ваны па сутнасці ўсе гістарычны­я матэрыялы рэспубліка­нскага значэння, быў рэарганіза­ваны ў Цэнтральны гістарычны архіў Беларускай ССР. У сваю чаргу, Магілёўскі гістарычны архіў з 1919 года быў вядомы як архівасхов­ішча мясцовага архіўнага бюро, а ў 1924–1927 гадах – як акруговы архіў. Дакументы, якія ў яго трапілі, у розныя перыяды захоўваліс­я ў архівах судовых устаноў Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, пасля ўваходжанн­я Беларусі ў склад Расійскай імперыі – у палатах грамадзянс­кіх судоў, архівах магістрата­ў, ратуш, павятовых судоў, прыватных асоб, пазней у Віленскім архіве старадаўні­х актаў і Віцебскім архіве старадаўні­х актавых кніг. Пасля 1917 года асобныя дакументы таксама захоўваліс­я ў Цэнтральны­м архіве Беларусі, Віцебскім і Мінскім гістарычны­х, а пазней абласных архівах.

Першым дырэктарам Цэнтральна­га гістарычна­га архіва БССР стала Э. Барэнбаум, пад кіраўніцтв­ам якой і былі закладзены асноўныя прынцыпы працы архіва ў даваенны час. Па стану на пачатак 1941 года ў ім налічвалас­я 1560 фондаў агульным аб’ёмам больш за 382 тыс. спраў. У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны архіў не эвакуірава­лі з Магілёва, і ваеннае ліхалецце нанесла яму велізарны ўрон: найперш былі знішчаны або вывезены з тэрыторыі Беларусі практычна ўсе дакументы і навукова-даведачны апарат. На момант вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў там

 ??  ?? Дзмітрый ЯЦЭВІЧ, дырэктар Нацыянальн­ага гістарычна­га архіва Беларусі
Дзмітрый ЯЦЭВІЧ, дырэктар Нацыянальн­ага гістарычна­га архіва Беларусі

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus