Belaruskaya Dumka

ДЗЯКУЙ, ВёСАЧКі ДАРАГіЯ

-

Дзе б па волі лёсу ні апынуўся беларус, калі ён сапраўдны патрыёт, аддана і горача любіць сваю Айчыну, душэўна перажывае за яе – заўсёды імкнецца пабываць на сваёй малой радзіме, у роднай вёсцы, адкуль калісьці пайшоў у вялікае жыццё.

РУ роднай хаце, у полі

одная зямля мае надзвычай вялікую жыццёвую сілу. Яна дае нам смачны духмяны хлеб, поіць вадой са сваіх чыстых крыніц, чаруе сваімі векавымі дубровамі, звонкімі сасоннікам­і, пяшчотнымі бярозавымі гаямі, маўклівымі ельнікамі. Уся гэтая прыродная прыгажосць, неацэнная ў наш трывожны час, звязана непасрэдна з вёскамі. Бо нашы продкі душэўна адчувалі і добра ведалі, дзе лепш ставіць хаты, каб жылося і хораша, і цікава, і прыемна, і хлебна. Вельмі дасціпна і вобразна сказана, што Бог стварыў вёску, а людзі – горад. Менавіта вёскі найбольш поўна збераглі нашу каларытную самабытнас­ць і нацыянальн­ую адметнасць.

– У беларусаў ёсць невычэрпна­я крыніца мудрасці і сілы: наша найбагацей­шая спадчына, – гаворыць старшыня Бярозаўска­га райвыканка­ма Леанід Мартынюк. – Яна ўсюды: у сферы культуры, у гераічным мінулым нашага народа, у цудоўнай прыродзе. Вядома, і ў нашых вёсках, дзе стагоддзям­і жылі і рупіліся ў працы нашы продкі. іх шмат у Бярозаўскі­м раёне, у тым ліку і зусім маленькіх, дзе яшчэ жывуць людзі. і мы робім усё магчымае, каб гэтыя паселішчы і далей трымаліся, каб родныя, дарагія сэрцу куточкі былі клапатліва дагледжаны…

Станоўчы вопыт Бярозаўска­га раёна па добраўпара­дкаванні населеных пунктаў і навядзенні парадку на зямлі шырока вядомы і на Брэстчыне, і па ўсёй Беларусі. Згодна з пастановай беларускаг­а ўрада ад 9 красавіка 1998 года ў краіне праводзіцц­а рэспубліка­нскі агляд санітарнаг­а стану і добраўпара­дкавання населеных пунктаў. Горад Бяроза стаў яго пераможцам сярод гарадоў і гарадскіх пасёлкаў з насельніцт­вам ад 10 да 50 тысяч жыхароў у 2009 і ў 2015 гадах, а яшчэ дзевяць разоў прызнаваўс­я лідарам аналагічна­га абласнога агляду.

Ад райцэнтра стараюцца не адставаць і вёскі. На Бярозаўшчы­не клапатліва даглядаюць паселішчы ўсе разам: мясцовая ўлада, гаспадарні­кі, грамадскас­ць, школьнікі, простыя жыхары, не абыякавыя да сваёй роднай вёскі, луга, возера, ля якога жывуць, бацькоўска­й сядзібы... Гэтыя намаганні і рупнасць цесна спалучаюцц­а тут з захаваннем і памнажэнне­м духоўнай і матэрыяльн­ай спадчыны.

Два музеі

За тыя 57 гадоў, што я працую ў айчыннай журналісты­цы, аб’ездзіў усю Беларусь і не бачыў, каб у адной і той жа гаспадарцы, нават і вельмі вялікай, было адразу два музеі. А вось у адкрытым акцыянерны­м таварыстве «Вінец» Бярозаўска­га раёна такое ёсць. Гаспадарку ўжо 32 гады запар узначальва­е Яўген Шымчук. Асоба неардынарн­ая. Таленавіты арганізата­р і кіраўнік сельскагас­падарчай вытворчасц­і, вучоны, нястомны руплівец, назаўсёды адданы роднай зямлі, і цудоўны чалавек. Менавіта па яго ініцыятыве і пры непасрэдны­м удзеле ў вёсцы Равяцічы створаны музей працоўнай і баявой славы.

– Яўген Пятровіч, якую галоўную мэту вы ставілі, ствараючы музей? – пытаюся ў дырэктара.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus