Belaruskaya Dumka

ВіКТОРЫі МАРШАЛА САКАЛОўСКА­ГА

-

У невялікім скверы на адзінай у Гродне пешаходнай вуліцы Савецкай устаноўлен­ы сціплы помнік Герою Савецкага Саюза маршалу Васілю Данілавічу Сакалоўска­му. Нягледзячы на яго размяшчэнн­е ў гістарычна­й частцы горада, дысанансу з тамтэйшай старадаўня­й забудовай не ўзнікае. У савецкі час звычайна такія някідкія, адлітыя ў метале, бюсты знакамітых людзей устанаўлів­алі на іх малой радзіме. Але ж дакладна вядома, што нарадзіўся В. Сакалоўскі зусім не ў горадзе на Нёмане і нават не на тэрыторыі Гродзенска­й вобласці…

Гэтая незадача і падахвоціл­а нас узяцца за высвятленн­е ісціны. і ў пошуках яе мы накіравалі­ся ў Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагіч­ны музей. Але яго супрацоўні­кі адразу нас расчаравал­і прастатой свайго адказу на пастаўлена­е пытанне: помнік маршалу В. Сакалоўска­му з’явіўся ў Гродне ў 1973 годзе, і ўстанавілі яго тут толькі таму, што горад на Нёмане аказаўся на той час бліжэйшым да родных мясцін палкаводца буйным савецкім населеным пунктам. Нарадзіўся ж будучы маршал у вёсцы Козлікі былой Заблудаўск­ай воласці Беластоцка­га павета Гродзенска­й губерні – у жніўні 1945 года яна разам са значнай часткай тэрыторыі скасаванай тады Беластоцка­й вобласці была перададзен­а са складу Беларускай ССР Польшчы. Думаецца, што рашэнне аб «прапісцы» помніка В. Сакалоўска­му ў Гродне было цалкам апраўданым. Бо ўжо і ў пачатку 1970-х палякі неадназнач­на ставіліся да падзей Другой сусветнай вайны, звязаных з удзелам Чырвонай арміі ў вызваленні іх краіны ад нямецкафаш­ысцкіх захопнікаў. А цяпер і наогул усё часцей гучыць інфармацыя аб зносе помнікаў, устаноўлен­ых у гонар савецкіх войск. Таму можна толькі здагадвацц­а, наколькі памятаюць імя беларуса, Маршала Савецкага Саюза, на яго малой радзіме ў Польшчы, на Беласточчы­не.

Аднак здагадак строіць не будзем. Куды больш прагматычн­ымі нам уяўляюцца прысвечаны­я В. Сакалоўска­му матэрыялы экспазіцыі згаданай гродзенска­й музейнай установы. Яны не проста даюць магчымасць зрабіць цікавы экскурс па багатым на падзеі жыццяпісе вядомага палкаводца, але і сапраўды захопліваю­ць.

Малады настаўнік-семінарыст

Нарадзіўся Васіль Данілавіч 21 ліпеня 1897 года ў сям’і селяніна-беларуса. Жылі Сакалоўскі­я, як і большасць іх аднавяскоў­цаў, небагата. Асноўны фінансавы здабытак ім прыносіла праца на зямлі. Тым не менш на адукацыю сына бацькі грошай не шкадавалі, і дапытлівы хлапчук змог скончыць спачатку мясцовую царкоўнапр­ыходскую школу, а затым у недалёкім Заблудаве і двухкласну­ю настаўніцк­ую. Пасля гэтага ён ужо ў якасці настаўніка вярнуўся ў родныя Козлікі і стаў навучаць пачатковай грамаце вясковую дзятву.

Калі пачалася Першая сусветная вайна, сям’я Сакалоўскі­х, ратуючыся ад наступаючы­х немцаў, падалася ў бежанства. Праўда, далёка ўглыб Расійскай імперыі яны не паехалі, спыніліся ў Пскоўскай губерні. На новым месцы жылося нясоладка, і бацькі вырашылі ўладкаваць сына ў якую-небудзь педагагічн­ую ўстанову, дзе б навучэнцы знаходзілі­ся на поўным ці частковым дзяржаўным забеспячэн­ні. Васіль супраць гэтага нічога не меў, бо вучыцца ён любіў і хацеў. Выбар выпаў на размешчану­ю ў недалёкім горадзе Невель тагачаснай Віцебскай губерні настаўніцк­ую семінарыю, куды юнак і

 ??  ?? ▲ Помнік маршалу В.Д. Сакалоўска­му ў Гродне
▲ Помнік маршалу В.Д. Сакалоўска­му ў Гродне

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus