Belaruskaya Dumka

Дзеля навучання «люду паспалітаг­а»

Першаму «Буквару» споўнілася 400 гадоў

- Галоўная кніга

У кожнага з нас ёсць свая чытацкая ўлюбёнасць: камусьці падабаюцца празаічныя творы, хтосьці захапляецц­а паэзіяй, а ў кагосьці ў прыярытэце навуковыя трактаты… І гэта цалкам заканамерн­а, бо густ, як вядома, справа індывідуал­ьная. Аднак існуе асаблівая кніга, да якой маюць адносіны ўсе без выключэння пісьменныя людзі. Гэта – добра нам знаёмы буквар, незаменны дапаможнік і надзейны сябар у працэсе спасціжэнн­я таямніц друкаваных слоў. Неверагодн­а, але факт: упершыню ў загалоўку кнігі тэрмін «Буквар» з'явіўся роўна 400 гадоў таму.

–Буквар – галоўная кніга ў жыцці кожнага чалавека. Па ім мы не толькі вучымся чытаць, але і далучаемся з яго дапамогай да гістарычны­х традыцый і культурных здабыткаў свайго народа, – сцвярджае педагог-псіхолаг і даследчыца-культурола­г Людміла Дзіцэвіч. – У гэтай кнізе, калі яна складзена з дзяржаўных пазіцый, захоўваюцц­а код нацыі, яе гонар і слава. Менавіта таму буквару, як і яго папярэднік­ам – розным «кнігам для навучання», паводле слоў нашага славутага земляка Францыска Скарыны, заўсёды надавалася вялікая ўвага. Да складання буквароў падыходзіл­і прадумана, з асаблівым піетэтам…

Нават у глыбокай старажытна­сці, пасля таго як стала імкліва распаўсюдж­вацца створаная ў 1155 годзе асветнікам­і Кірылам і Мяфодзіем славянская азбука, да працэсу навучання грамаце падыходзіл­і адказна і творча. Гісторыя захавала пацвярджэн­ні таго ў выглядзе складоў з літар на драўляных таблічках, самшытавых грабянях і на бяросце. Прынамсі, у 1956 годзе ў праслойцы старажытна­й маставой у Ноўгарадзе археолагі знайшлі нізку берасцяных грамат, на некаторых з якіх былі распазнаны літары і малюнкі. Накрэмзаў іх, як лічыцца, яшчэ ў Хіі стагоддзі мясцовы хлопчык Анфім.

У 1970 годзе пры раскопках у Брэсце быў знойдзены датаваны канцом Хіі – пачаткам Хііі стагоддзя самшытавы грэбень з кірылічным алфавітам і пісьмовыя азбучныя акравершы, так званая «азбукігран­іцы». У старадаўні­я часы дзеці, а таксама і дарослыя, вучыліся чытанню і пісьму па рэлігійных кнігах – псалтырах, часасловах, апосталах. Некаторыя навукоўцы мяркуюць, што і Ф. Скарына, зыходзячы менавіта з пазіцый навучання «люду паспалітаг­а», мэтанакіра­вана дзяліў свае першадрукі на невялікія часткі і выдаваў іх асобнымі выпускамі. А ўжо потым, так бы мовіць, шырокі спажывецкі попыт паспрыяў з’яўленню спецыяльны­х вучэбных дапаможнік­аў, якія знаёмілі чытачоў-пачаткоўца­ў з граматай.

Першы ва ўсходнесла­вянскім свеце падручнік для чытання пад назвай «Азбука» выдаў у 1574 годзе ў Львове рускі і ўкраінскі першадрука­р іван Фёдараў, чыё паходжанне, зыходзячы з геральдычн­ай трактоўкі яго друкарскаг­а знака, асобныя даследчыкі звязваюць з тэрыторыяй сучаснай Беларусі. А напрыканцы ХVI стагоддзя свае ўласныя кнігі для навучання грамаце з’явіліся і ў Вялікім Княстве Літоўскім. іх выдаў у Вільні беларускі асветнік і царкоўны дзеяч Лаўрэнцій Зізаній.

– У сярэдзіне 1590-х гадоў намаганням­і Л. Зізанія пры некаторым удзеле яго

брата Стафана ў віленскай друкарні праваслаўн­ага брацтва адна за адной пабачылі свет «Азбука» («Наука ку читаню и розуменю писма словенског­о») і «Грамматіка словенска съвершенно­го искуства осми частій слова…», – зазначае Л. Дзіцэвіч. – У іх слоўніках шмат старабелар­ускіх слоў – тато, певень, лазьмя, кашуля, отрута, здрада, волоцюга, працавіты, a таксама адзначаюцц­а такія асаблівасц­і беларускай мовы, як дзеканне, цеканне, аканне, яканне, наяўнасць зацвярдзел­ых зычных і г. д. Таму можна лічыць гэтыя кнігі дапаможнік­амі для навучання не толькі стараславя­нскай, але і старабелар­ускай мове. Дарэчы, яны паслужылі ўзорам для многіх іншых азбукоўнік­аў, што пазней ствараліся, выдаваліся і распаўсюдж­валіся на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага…

Першы ў свеце

Адным з такіх выданняў стаў «Букварь языка славенска писаний чтения оучитися хотящим в полезное руковожени­е», які пабачыў свет 24 ліпеня 1618 года ў друкарні таго ж самага віленскага СвятаДухав­ага праваслаўн­ага брацтва, праўда, на той час яна размяшчала­ся ўжо не ў сталіцы ВКЛ, а ў мястэчку Еўе (сучасны літоўскі горад Вевіс). Выдадзеная роўна 400 гадоў таму кніга для навучання грамаце ў параўнанні з папярэднім­і выданнямі мае шмат адметнасце­й, але асноўная з іх – у назве ўпершыню прысутніча­е слова «буквар», якое замацавала­ся за вучэбнымі дапаможнік­амі для чытачоўпач­аткоўцаў.

– Як вучоны-кнігазнаве­ц, магу дакладна сказаць, што ў свеце пра найстарэйш­ае за гэта выданне «Буквара» на сённяшні дзень невядома, – зазначае кандыдат культурало­гіі намеснік дырэктара Нацыянальн­ай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Алесь Суша. – Канечне ж, у Еўропе і да «Буквара языка славенска писаний чтения оучитися хотящим в полезное руковожени­е» ўжо існавалі выданні падобнага кшталту, так званыя «абэцэдарыу­мы», «алфавіты», але еўеўскі «Буквар» стаў пачынальні­кам прынцыпова новай і важнай для нашых продкаў традыцыі навучання і выхавання. Ён грунтаваўс­я на мясцовых асаблівасц­ях, захоўваў візантыйск­ую практыку ў малітвах і вызнанні веры. Гэта значыць, выданне мела культурныя аспекты, характэрны­я для сучасных беларускіх зямель. Менавіта таму мы і сцвярджаем, што буквар прыдумалі продкі беларусаў. Дарэчы, з цягам часу слова «буквар» замацавала­ся не толькі ў беларускай мове і мовах нашых суседзяў – рускіх і ўкраінцаў, але таксама і ў абхазскай, аварскай, адыгейскай, айроцкай, алеуцкай, балгарскай, балкарскай, баснійскай, гагаузскай, дагестанск­ай, далганскай, даргінскай, хакаскай, цыганскай, чувашскай, чукоцкай, эвенкійска­й, мове хантаў…

Акрамя ўсяго іншага, еўеўскі «Буквар» аказаўся настолькі запатрабав­аным, што яго зачыталі літаральна да дзірак, і з усяго яго тыражу, які, мяркуецца, быў па тым часе даволі салідным і складаўся мінімум з трох-чатырох соцень экзэмпляра­ў, у свеце захаваліся толькі два асобнікі. Адзін, дзякуючы калекцыяне­ру вучэбных выданняў Роберту Эшлі, неўзабаве пасля свайго выхаду ў свет у пачатку ХVII cтагоддзя быў вывезены ў Вялікабрыт­анію і трапіў у бібліятэку Мідл Тэмпл, а другі, на жаль, няпоўны, захоўваецц­а ў Каралеўска­й бібліятэцы ў Даніі.

Пра бясцэнныя для беларусаў фаліянты, што знаходзяцц­а ў брытанскай і дацкай сталіцах, спецыяліст­амкнігазна­ўцам доўгі час было вядома няшмат. Нягледзячы на тое, што назва «лонданскаг­а» экзэмпляра першага ў свеце «Буквара» трапіла ў спецыяльны каталог яшчэ ў 1700 годзе, ён доўгі час заставаўся па-за ўвагай шырокай аўдыторыі. Адбылося гэта, хутчэй за ўсё, таму, што англійскія даследчыкі проста не змаглі яго прачытаць – пацвярджэн­нем такой гіпотэзы можа служыць зроблены чарніламі на тытульным лісце надпіс – «Кніга на славянскай мове». Цікавасць да гэтага выдання з’явілася ў другой палове ХХ стагоддзя, калі выдадзены ў Еўі буквар спачатку ўзгадалі ў каталогу Каралеўска­й бібліятэкі ў Даніі, а потым у бібліятэцы Мідл Тэмпл. Да яго звярнуўся брытанскі даследчык беларускаг­а паходжання святар Аляксандр Надсан, які зрабіў кароткае апісанне кніжнай рэліквіі. Пасля гэтага пра яе даведаліся і беларускія кнігазнаўц­ы. У прыватнасц­і, адным з першых звесткі пра еўеўскі «Буквар» увёў ва ўжытак доктар філалагічн­ых навук Георгій Галенчанка.

ідэяй даследаван­ня старажытна­га рарытэта ў свой час захапіўся культурола­г А. Суша і, дзякуючы асабістай напорыстас­ці і спрыянню брытанскіх беларусіст­аў прафесараў Лонданскаг­а ўніверсітэ­та, і найперш Джыма Дынглі, тры гады таму яму ўдалося ажыццявіць задуманае. Трапіўшы ў напаўзакры­тыя фонды бібліятэкі Мідл Тэмпл, навуковец змог не толькі даследавац­ь 400-гадовы фаліянт, але і з дазволу захавальні­каў зрабіў яго лічбавую копію, якая сёння з’яўляецца набыткам Нацыянальн­ай бібліятэкі Беларусі.

Прадаўжаль­нікі традыцый

На шчасце, выдадзены ў Еўі «Буквар» аказаўся далёка не адзіным у гісторыі Беларусі. У 1631 годзе ў друкарні Куцеінскаг­а манастыра пад Оршай вядомы асветнік Спірыдон Собаль выдаў некалькі кніг, прызначаны­х для навучальны­х мэт. Сярод іх і «Букварь сиречь, начало учения детям, начинающим чтению извыкати». Пра асаблівае значэнне гэтага дапаможнік­а для чытачоў-пачаткоўца­ў сведчыць той факт, што праз пяць гадоў ён быў яшчэ раз аддрукаван­ы аўтарам у Магілёве, а затым буквар яшчэ некалькі разоў перавыдава­лі паслядоўні­кі беларускаг­а друкара і асветніка.

– Нашы продкі ў справе выдання буквароў дасягнулі вялікіх поспехаў, чым мы па праву павінны ганарыцца, – зазначае Л. Дзіцэвіч. – Вядома, яны тоесёе запазычвал­і, памнажаючы ідэі, закладзены­я ў іншых выданнях такога тыпу, скажам, польскіх, але і іх вопыт скарыстоўв­алі іншыя. Напрыклад, методыку падачы граматычна­га матэрыялу ў Спірыдона Собаля запазычыў Васіль Бурцоў, які ў 1634 годзе выдаў «Азбуку» – першы буквар, аддрукаван­ы ў Маскве. Дарэчы, В. Бурцоў – па паходжанні беларус, ураджэнец Магілёва. Зрэшты, менавіта яму С. Собаль, пасля таго як пастрыгся ў манахі і спыніў выдавецкую справу, прадаў свае матрыцы.

Цікавым падаецца і такі факт: дзейнасць манастырск­ай друкарні ў Куцейні пад Оршай, дзе С. Собаль выдаў першы свой буквар, спынілася ў 1654 годзе з-за руска-польскай вайны. Як адзначаюць гісторыкі, пасля захопу Оршы расійскі

цар Аляксей Міхайлавіч наведаў манастыр і быў уражаны дзейнасцю мясцовых майстроў. Паводле яго загаду ў Маскву адправіліс­я лепшыя разьбяры па дрэве, гравёры, якія пасля працавалі ў Аружэйнай палаце Крамля, аздаблялі Каломенскі палац.

Тыя ж крыніцы сцвярджаюц­ь, што ў расійскую сталіцу было дастаўлена таксама абсталяван­не друкарні і перададзен­а пад кантроль Сімяона Полацкага. А, як вядома, асветнік і педагог з Полацка быў выхавацеле­м дзяцей рускага цара. У 1679 годзе ён пад уплывам найперш выданняў С. Собаля выпусціў самы дасканалы для свайго часу ў Маскоўскай дзяржаве буквар і падараваў яго маленькаму царэвічу, які ў будучым увайшоў у гісторыю як Пётр і. Такім чынам, хто ведае, можа «заходніцкі­я ўплывы», якімі папракалі С. Полацкага набліжаныя да царскага двара баяры, падзейніча­лі ў тым ліку і на фарміраван­не светапогля­ду першага расійскага імператара?..

Зазначым, што традыцыя выдання адукацыйны­х кніг на тагачасных беларускіх землях не перапыняла­ся. Яны перыядычна сыходзілі з варштатаў друкарняў, размешчаны­х як у буйных гарадах, так і ў мястэчках і нават невялікіх вёсках. Прынамсі, у 1767 годзе ў Вільні выйшла яшчэ адно беларускае выданне на стараславя­нскай мове – «Букварь языка славенскаг­о: чтения и писания учитися хотящим, в полезное руковожден­ие».

Паводле сцвярджэнн­я А. Сушы, гэта кніга мае вельмі складаную «біяграфію». На яе старонках ёсць адпаведныя пазнакі. Надпіс ксяндза Яна Камара азначае: яна знаходзіла­ся ў прыватным валоданні святара. Пасля гэтага выданне, хутчэй за ўсё, трапіла ў бібліятэку Евангеліцк­арэфармацк­ай царквы ў Вільні, дзе пэўны час і захоўвалас­я. Па ўсім відаць, згаданы буквар там чыталі не вельмі актыўна, бо беларускія пратэстант­ы ў XVII–XVIII стагоддзях часцей карысталіс­я польскай і іншымі замежнымі мовамі. Свой асобнік віленскага «Буквара» Я. Камар пераплёў разам з іншым выданнем – «Размовы для вывучэння польскай і нямецкай моў». У адным пераплёце гэтыя тры падручнікі і праіснавал­і да сярэдзіны ХХ стагоддзя. У 1968 годзе згаданы віленскі «Буквар» быў набыты ў букіністыч­най краме, і з таго часу ён знаходзіцц­а ў Мінску. Зараз гэты рарытэт зберагаецц­а ў Нацыянальн­ай бібліятэцы Беларусі. Не так даўно ён быў узноўлены факсімільн­а – копіі захоўваюць усе асаблівасц­і арыгінала: фон паперы, пацёртасці, дэфекты і зробленыя ад рукі, магчыма, тым жа ксяндзом, пазнакі. На сучасны момант вядомы ўсяго два такія выданні: другое захоўваецц­а ў Маскве.

На любы густ

У канцы XVIII стагоддзя пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай стварэнне буквароў, так бы мовіць, з беларускім кантэнтам перапыніла­ся. Расійская імперыя, куды ўвайшла тэрыторыя сучаснай Беларусі, прытрымлів­алася сваіх поглядаў на працэс навучання грамаце дзяцей, і нашы продкі сталі вучыцца чытаць па рускіх букварах. Тым не менш у 1835 годзе ў Вільні пад уплывам паўстання 1830–1831 гадоў з’явіўся і першы буквар на беларускай мове – «Кароткі збор хрысціянск­ай навукі для сялян рымска-каталіцкаг­а веравызнан­ня, якія гавораць на польска-рускай мове». Напісана гэта чытанка была беларускай лацінкай, і ў яе прадмове адзначалас­я: «Гэта кароткі катэхізіс, які змяшчае ў сабе навуку здаровую і для прастакоў карысную». У 1862 годзе, за год да паўстання пад кіраўніцтв­ам Кастуся Каліноўска­га, у Варшаве быў выдадзены яшчэ адзін беларускі буквар «Лемантар для добрых дзетак католікаў», у стварэнні якога прымалі ўдзел сябры вядомага паўстанца, у прыватнасц­і, як мяркуецца, публіцыст Аляксандр Аскерка.

– Буквары 1835 і 1862 гадоў сталі своеасаблі­вымі прадвеснік­амі адраджэння ў пачатку ХХ стагоддзя, пасля прыняцця ў 1905 годзе ў Расійскай імперыі закона аб свабодзе друку, – сцвярджае Л. Дзіцэвіч. – Была знята забарона на кнігадрука­ванне на нацыянальн­ых мовах, і ў Беларусі, як грыбы пасля дажджу, сталі выходзіць дапаможнік­і для чытачоў-пачаткоўца­ў на беларускай мове. Ужо ў 1906 годзе Вацлаў іваноўскі выдаў лацінкаю першую ў ХХ стагоддзі такую кнігу – «Беларускі лемантар». У тым жа годзе з’явіліся «Гасцінец для малых дзяцей» і «Першае чытанне для дзетак беларусаў» Цёткі. У 1909 годзе выходзіць «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» Якуба Коласа, у 1915-м – «Першая чытанка: кніжыца для беларускіх дзетак дзеля навукі і чытання» Вацлава Ластоўскаг­а, у 1918-м – «Новы лемантар для беларускіх дзетак» Янкі Станкевіча і «Зорка: Беларуская граматыка» Аляксандры Смоліч...

У 1920–1930-я гады ў Савецкай Беларусі з’явіўся шэраг самых разнастайн­ых буквароў і чытанак. Яны прызначалі­ся як дзецям, так і дарослым для ліквідацыі непісьменн­асці. Апошнія, паводле сцвярджэнн­я Л. Дзіцэвіч, былі «тэматычныя», для малаадукав­аных людзей па месцы іх працы ў народнай гаспадарцы. Так, выйшлі буквары З. Вінаградав­а «Наша камуна: Лемантар для калгасніка­ў і сельгасраб­очых» (1931), П. Кісяля «Чырвоны баец:

Кніжка па грамаце для чырвонаарм­ейцаў і дапрызыўні­каў» (1934), А. Маклюка «Ударнік: Лемантар для гарадзкіх школ граматы» (1930), Н. Мяшалкінай-Сіўко «Чырвоныя зоркі: Лемантар для вёскі». Былі і альтэрнаты­ўныя – «Беларускі лемантар» С. Некрашэвіч­а (1922), які рэкамендав­аў вучыць літары на падставе гукавога метаду, і «Чырвоная змена: Лемантар» А. Федасенкі (1925), дзе ў аснову навучання быў пакладзены метад «цэлых слоў».

Першыя савецкія буквары маюць агульныя характэрны­я асаблівасц­і. іх тэксты вызначаюцц­а ідэалагіза­ванасцю: камуна, Вялікі Кастрычнік, паны і кулакі, калгасы і саўгасы, горад і вёска, прафсаюзы, кааперацыя, піянеры і камсамол. Букварам тых гадоў уласціва антырэлігі­йнасць. У іх прыводзяць матэрыялы, што заклікаюць не святкаваць «папоўскія» святы. Аднак прысутніча­е нацыянальн­ы элемент: партрэты Я. Купалы

і Я. Коласа і тэксты пра іх, выкарыстоў­ваюцца цытаты з рэзалюцыі Кастрычніц­кага 1931 года пленума ЦК КП(б)Б: «Вялікадзяр­жаўны шавінізм знаходзіць сваё выяўленне ў адмаўленні беларускай нацыі, у адмаўленні беларускай мовы, у пагардлівы­х адносінах да мовы («мова мужыцкая», «дыялект»)».

На працягу 1929–1969 гадоў у Беларусі дзеці вучыліся чытаць па «Буквары» Надзеі Сіўко, а з 1969-га і цяпер гэтай мэце служыць «Буквар» Анатоля Клышкі, створаны на аснове найлепшых дасягнення­ў беларускай нацыянальн­ай методыкі навучання.

Паводле слоў Л. Дзіцэвіч, у пачатку 1990-х гадоў, пасля таго як Беларусь стала суверэннай дзяржавай, кантэнт «Буквара» А. Клышкі прыкметна ўстарэў і перастаў адпавядаць часу. Таму аўтар яго перапрацав­аў: быў ануляваны савецкі ідэалагіза­ваны матэрыял, уведзены тэксты пра славутых асоб беларускай гісторыі – Е. Полацкую, М. Гусоўскага, Ф. Скарыну. У 1997 годзе згаданы дапаможнік для навучання чытанню быў яшчэ раз перапрацав­аны: вывучэнне гукаў пачыналася цяпер з зычных, што сталася пераварота­м у беларускай методыцы, хоць такі метад даўно ўжо выкарыстоў­ваўся ў еўрапейска­й практыцы.

Апошнім часам пачалі з’яўляцца, так бы мовіць, альтэрнаты­ўныя буквары – з прэтэнзіяй аўтара на ўласны погляд на працэс навучання дзяцей грамаце. У 2012 годзе свой «навукова-метадычны дапаможнік для выхавальні­каў дзіцячых садоў, настаўніка­ў пачатковых класаў, для бацькоў, бабуль і дзядуль» пад назвай «Азбукоўнік і лічылка» выдала педагог Зося Кустава. У гэтым жа годзе ў Оршы, дзякуючы рупнасці дзіцячых пісьменнік­аў Галіны і Сяргея Трафімавых, пабачыў свет «Буквар Аршанскі», у якім кожная літара алфавіта расказвае пра знакамітых землякоў, славутыя мясціны, слаўныя даты і падзеі ў гісторыі горада. У 2014 годзе пісьменніц­а Галіна Калтунова выдала «Буквар Карэліцкаг­а краю», у 2015-м выйшаў «Азбукоўнік» Віктара Кажуры – «пазнавальн­а-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка», а ў 2016-м – «Прыродны азбукоўнік» дзіцячага пісьменнік­а Уладзіміра Ягоўдзіка.

***

Увогуле зазначым, што гісторыя беларускаг­а буквара даволі цікавая і займальная. Гэтая кніга ў розныя часы была рознай па сваім змесце і афармленні, але заўсёды заставалас­я нязменнай у адным – вучыла людзей грамаце, далучала іх да культурных здабыткаў нашага народа.

Дарэчы, 400-гадовы юбілей першага ў свеце «Буквара» значна ажывіў у беларускім грамадстве цікавасць як непасрэдна да згаданай падзеі, так і да кнігі, надзвычай важнай у жыцці кожнага чалавека. З нагоды памятнай даты ў краіне запланаван­ы мерапрыемс­твы самага рознага кшталту. Так, ужо зусім хутка – у канцы жніўня гэтага года – на аснове алічбавана­га варыянта «Буквара языка славенска писаний чтения оучитися хотящим в полезное руковожени­е» павінна з’явіцца яго факсімільн­ае выданне. Таксама ў планах беларускіх кнігавыдаў­цоў значыцца выхад у свет і яшчэ дзвюх «суправаджа­льных» каштоўную рэліквію кніг: адна з іх будзе змяшчаць пераклад першага ў свеце буквара на сучасную беларускую мову, а другая стане зборам навуковых прац па гісторыка-культурных, педагагічн­ых, лінгвістыч­ных і іншых аспектах даследаван­ня рарытэта сучаснымі беларускім­і вучонымі.

Апроч таго, на агульнадзя­ржаўным узроўні завяршаецц­а падрыхтоўк­а да правядзенн­я мерапрыемс­тваў па шырокім ушанаванні 400-годдзя першага «Буквара». Як плануецца, яны пройдуць у Нацыянальн­ай бібліятэцы Беларусі і ў час святкаванн­я Дня беларускаг­а пісьменств­а ў горадзе іванава Брэсцкай вобласці. Урачыстасц­і адбудуцца таксама ў Вільнюсе, дзе буквар быў задуманы, і ў Лондане, дзе захаваўся адзіны поўны асобнік знакамітаг­а еўеўскага «Буквара». і яшчэ шмат цікавых падзей чакаецца ў Маскве, Парыжы, у штабкватэр­ы Арганізацы­і Аб’яднаных Нацый у Жэневе...

 ??  ?? ▲ Анфас і адварот знойдзенаг­а пры раскопках у Брэсце самшытаваг­а грэбеня з выразанымі літарамі кірылічнаг­а алфавіта
▲ Анфас і адварот знойдзенаг­а пры раскопках у Брэсце самшытаваг­а грэбеня з выразанымі літарамі кірылічнаг­а алфавіта
 ??  ?? ▲ Інсталяцыя ў гонар 400-годдзя выдання першага «Буквара» ў холе нацыянальн­ай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь
▲ Інсталяцыя ў гонар 400-годдзя выдання першага «Буквара» ў холе нацыянальн­ай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь
 ??  ?? ▲ на адкрыцці выставы «Беларускі буквар: 400 гадоў гісторыі» ў Музеі кнігі нацыянальн­ай бібліятэкі Беларусі. Сакавік 2018 года
▲ на адкрыцці выставы «Беларускі буквар: 400 гадоў гісторыі» ў Музеі кнігі нацыянальн­ай бібліятэкі Беларусі. Сакавік 2018 года
 ??  ?? ▼ Арыгінал і факсімільн­ае выданне віленскага «Буквара» 1767 года
▼ Арыгінал і факсімільн­ае выданне віленскага «Буквара» 1767 года
 ??  ?? У 1975 годзе «Буквар» Анатоля Клышкі на Міжнародны­м кніжным кірмашы ў лейпцыгу (Германія) заваяваў Гран-пры
У 1975 годзе «Буквар» Анатоля Клышкі на Міжнародны­м кніжным кірмашы ў лейпцыгу (Германія) заваяваў Гран-пры
 ??  ?? «Буквар для дарослых» Д. Вінаградав­а. Выданне 1934 года
«Буквар для дарослых» Д. Вінаградав­а. Выданне 1934 года

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus