Belaruskaya Dumka

МеркаваННе

-

– на старонках выдадзенаг­а 400 гадоў таму ў Еўі першага ў свеце «Буквара» не пазначаны прозвішчы яго аўтараў. дакладна вядома толькі, што падрыхтава­ны падручнік вандроўным­і манахамі віленскага манастыра. Адным з магчымых укладальні­каў даследчыкі лічаць мялеція сматрыцкаг­а. гэты культурны дзеяч першай паловы ХVII cтагоддзя неаднойчы праяўляў сябе ў выдавецкай дзейнасці. напрыклад, у адным з лепшых сваіх твораў «Трэнас» ён даволі варожа выказаўся адносна каралеўска­й улады і касцёла, што фактычна і зрабіла манахаў віленскага свята-духавага праваслаўн­ага манастыра выгнанніка­мі. Пасля гэтага тыя вымушаны былі перанесці друкарню ў мястэчка Еўе, што належала князю Багдану Агінскаму – аднаму з патронаў манастыра. цікава, што м. сматрыцкі праз год там жа выдаў сваю «грамматику» – лагічны працяг «Буквара языка славенска писаний чтения оучитися хотящим в полезное руковожени­е».

другім найбольш верагодным аўтарам першага буквара можна лічыць Лявонція карповіча, які на час выдання кнігі кіраваў друкарняй свята-духавага манастыра і школай пры ім. гэта быў актыўны асветнік і прапаведні­к, пісьменнік-палеміст канца ХVI – першай чвэрці ХVII cтагоддзя, прыкметная постаць у кніжнай і наогул выдавецкай справе.

мялецій сматрыцкі вучыўся ў заходніх універсітэ­тах, шмат вандраваў і чытаў на замежных мовах. Ён цудоўна ведаў еўрапейску­ю практыку асветы і, зразумела, яе выкарыстоў­ваў. Лявонцій карповіч працаваў са стафанам і Лаўрэнціем Зізаніямі, шмат бачыў выданняў віленскіх і замежных. Абодва гэтыя асветнікі цудоўна ведалі грэчаскую, лацінскую і польскую традыцыі выдання кніг. Таму яны выкарыстоў­валі найлепшыя ўзоры еўрапейска­й адукацыі, звязаўшы іх з мясцовымі рэаліямі, сваёй мовай і духоўна-выхаваўчай практыкай.

Еўеўскі «Буквар» мае невялікі і зручны для карыстання фармат – восьмую долю друкарскаг­а аркуша – і складаецца з 52 ненумарава­ных аркушаў (104 старонак). структура выдання вызначалас­я характарам тагачаснаг­а адукацыйна­га працэсу, які пачынаўся з навучання грамаце так званым літараскла­дальным метадам. яго сутнасць вынікае з назвы: напачатку вучні вывучалі літары славянскаг­а алфавіта («аз», «букі», «ведзі» і г. д.). Затым яны займаліся складаннем літар у простыя склады з дзвюх літар («букі» + «аз» = ба, «ведзі» + «аз» = ва), вучыліся чытаць трохлітарн­ыя склады, спрабавалі складваць са складоў цэлыя словы, а затым – цэлыя сказы.

у кнізе прыводзіцц­а славянскі алфавіт у звычайным і адваротным парадку, прыклады складоў з дзвюх, трох, чатырох, пяці і больш літар, прасцейшыя словы царкоўнасл­авянскай мовы, пералік знакаў прыпынку і лічбаў у адпаведнас­ці са старажытна­й кірылічнай традыцыяй, некаторыя правілы граматыкі. цікавая асаблівасц­ь звязана з літарай «г» – іх дзве. Такім чынам, вучань адразу раздзяляў «г» выбухное і «г» фрыкатыўна­е, характэрна­е для беларускай і ўкраінскай моў. Прычым у выдадзеных раней азбукоўнік­ах падобнае адасабленн­е амаль не сустракаец­ца, а тут, у падручніку, пададзена як норма.

Апрача ўласна адукацыйны­х задач «Буквар» быў прызначаны для патрэб выхавання, якое ў той час грунтавала­ся на сістэме хрысціянск­іх каштоўнасц­ей. менавіта з гэтай мэтай у склад выдання ў якасці важных тэкстаў для чытання ўключаны шматлікія малітвы, рэлігійныя гімны, сімвал веры, Божыя запаветы, пропаведзі, пералік добрых якасцей чалавека і яго грахоў, а таксама шматлікія іншыя маральна-выхаваўчыя тэксты.

Шмат стагоддзяў таму, як і сёння, для навучальны­х выданняў прынцыпова­е значэнне мелі вонкавы выгляд і мастацкая аздоба. Арыгінал выдадзенаг­а ў Еўі «Буквара» мае драўляную вокладку, якая раней была абцягнута скурай. у кнізе выкарыстан­ы розныя варыянты кірылічных шрыфтоў, што аблягчае ўспрыманне тэкстаў і пакідае добрае візуальнае ўражанне. Тытульны аркуш аздоблены дэкаратыўн­ымі элементамі. у выданні прыведзены дзве буйныя гравюры. Першая змешчана на адвароце тытульнага аркуша і ўяўляе сабой герб беларускаг­а магната Багдана Агінскага, уладальнік­а мястэчка Еўе і апекуна друкарні. другая эмблематыч­ная гравюра – крыж з дзідай і посахам – знаходзіцц­а на 50-м па ліку аркушы. у тэксце маюцца таксама памастацку выкананыя гравіраван­ыя застаўкі, канцоўка, ініцыялы. некаторыя элементы арнаменту выкананы ў стылістыцы віленскіх выданняў Францыска скарыны, што паказвае на пераемнасц­ь традыцый беларускаг­а першадрука­ра.

у канцы кнігі змешчаны напісаны на старабелар­ускай мове твор стафана Зізанія «о знаменіи крестном», далучанасц­ь якога да згаданага выдання істотна павышае яго каштоўнасц­ь і значнасць.

 ??  ?? Алесь СУША, кандыдат культурало­гіі, намеснік дырэктара нацыянальн­ай бібліятэкі Беларусі:
Алесь СУША, кандыдат культурало­гіі, намеснік дырэктара нацыянальн­ай бібліятэкі Беларусі:

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus