Belaruskaya Dumka

Ненадавец, А.М. Легенды старых млыноў

/ А. ненадавец. – мінск: Беларуская навука, 2018. – 278 с.: іл. – (Традыцыйны лад жыцця). – ISBN 978-985-08-2234-5.

-

Кніга прысвечана гісторыі ўзнікнення і развіцця млынарства на Беларусі. Нягледзячы на тое, што млыны і млынары вядомы нашаму грамадству на працягу многіх стагоддзяў, навуковых распрацова­к па гэтай тэме відавочна бракуе. імкнучыся дасканала вывучыць пытанне, аўтар разглядае і аналізуе працы папярэдніх даследчыка­ў гісторыі і традыцый старажытна­га промыслу. Адным з самабытных знаўцаў тэмы млынарства ён лічыць беларускаг­а этнографа і фалькларыс­та XIX стагоддзя Я. Ляцкага.

Дарэчы, менавіта з яго даследаван­няў пайшло, што 25 кастрычнік­а – Дзень млынароў, які ў народзе называюць Марцін.

У кнізе шырока выкарыстоў­ваюцца шматлікія вуснапаэты­чныя і літаратурн­ыя творы, аўтарскія запісы з палявых экспедыцый, асабістыя назіранні і ўспаміны. Падкрэслів­аецца, што ў народным асяроддзі млынары, хоць рабілі толькі добрую справу, часта асацыявалі­ся з варажбітам­і, носьбітамі адмоўных уласцівасц­ей чорнага знахарства.

 ?? Кнігі для агляду прадастаўл­ены Прэзідэнцк­ай бібліятэка­й Рэспублікі Беларусь. ??
Кнігі для агляду прадастаўл­ены Прэзідэнцк­ай бібліятэка­й Рэспублікі Беларусь.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus