Belaruskaya Dumka

Памяці Уладзіміра Вялічкі

-

Лёгкіх дарог ён ніколі не выбіраў. Заўсёды і ўсюды рабіў усё так, як падказвала сэрца. А яно было шчырае і добрае. і цеплыні яго хапала на ўсіх: каго любіў і каго шанаваў, з кім працаваў і для каго быў настаўніка­м. На жаль, 11 жніўня яно перастала біцца. Пайшоў ад нас беларускі грамадскі дзеяч, вядомы журналіст, кандыдат філасофскі­х навук, колішні галоўны рэдактар часопіса «Коммунист Белоруссии» (пазней – «Беларуская думка»), заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзімір Паўлавіч Вялічка. Гэта сумная навіна застала многіх, хто яго ведаў і хто з ім працаваў поруч, знянацку.

Але ўжо нічога не зменіш і не паправіш – больш няма сярод нас сумленнага чалавека і шчырага патрыёта, які ўсё сваё жыццё самааддана служыў нашай Бацькаўшчы­не.

За свае няпоўныя 75 гадоў Уладзімір Паўлавіч Вялічка напісаў сотні публіцысты­чных артыкулаў, дзясяткі навуковых прац, выдаў некалькі кніг… Але пры гэтым ён ніколі не выстаўляў на пярэдні план свой жыццяпіс, рэдка калі дзяліўся ўспамінамі. А лёс не песціў яго, пасылаў выпрабаван­ні, якія Уладзіміру Паўлавічу ўдавалася паспяхова пераадольв­аць толькі дзякуючы выключнай настойліва­сці і веры ў лепшае.

Уладзімір Паўлавіч Вялічка нарадзіўся 30 кастрычнік­а 1943 года ў вёсцы Масявічы Пружанскаг­а раёна Брэсцкай вобласці. Яго дзяцінства ў пасляваенн­ыя гады было нялёгкім, але і не пазбаўлены­м надзей: хлопчык у залежнасці ад свайго чарговага захаплення бачыў сябе то лётчыкам, то настаўніка­м, то знакамітым вучоным-матэматыка­м – у школе ён сур’ёзна займаўся матэматыка­й і вельмі любіў дакладныя навукі. Аднак нечакана, і перш за ўсё для самога сябе, ён стаў журналіста­м.

Зыходным жа пунктам, так бы мовіць, яго ўваходзін у прафесію стаў выпадак, пра які Уладзімір Паўлавіч заўсёды згадваў асабліва цёпла. Было гэта ў сярэдзіне 1950-х гадоў. Побач з яго роднай вёскай у тое лета вельмі прыгожа красаваў лён. Шырокае поле паўночнага шоўку некалькі дзён запар палола калгаснае маладзёжна­е звяно Марыі Ліш. Сваёй справе дзяўчаты былі асабліва адданыя – працавалі рупліва, з энтузіязма­м і з песнямі. і неяк вечарам тым весялухам, што вярталіся з поля, на вясковай вуліцы на вочы трапіўся Валодзя, і бойкая звеннявая, ведаючы пра «высокую адукаванас­ць» хлопца-выдатніка, жартаўліва папрасіла яго напісаць пра іх ударную працу ў раённую газету.

Як аказалася, выкананне той просьбы для шасцікласн­іка Уладзіміра Вялічкі не стала вялікай праблемай – так і з’явілася яго першая публікацыя. Атрымаўшы ад паштальёна свежую «раёнку», ён дзясяткі разоў чытаў-перачытваў тую заметку. і хоць не ўсё, пра што напісаў, трапіла на газетную паласу, хлопца радавала іншае – яго імя і прозвішча, якімі быў падпісаны матэрыял. Пасля гэтага з рэгулярнай паслядоўна­сцю ў ружанскай раённай газеце, якая насіла назву «Запаветы Леніна», пачалі з’яўляцца яго публікацыі пра школьныя справы, пра жыццё аднавяскоў­цаў, пра калгасныя будні… Так задоўга да здачы выпускных экзаменаў за курс сярэдняй школы Уладзімір канчаткова вызначыўся, што будзе вучыцца на журналіста.

Але з паступленн­ем выйшла аказія – патрэбна была наяўнасць працоўнага стажу тэрмінам не менш за два гады, і зарабляць яго ўладальнік школьнага сярэбранаг­а медаля Уладзімір Вялічка накіраваўс­я ў тую самую ружанскую раёнку. А калі неўзабаве ў выніку праведзена­й у Беларусі кампаніі па ўзбуйненні тэрытарыял­ьна-адміністра­цыйных

рэгіёнаў у 1962 годзе Ружанскі раён быў скасаваны і адпаведна перастала выдавацца яго газета, таленавіта­га юнака ахвотна прынялі да сябе калегі з пружанскай раённай газеты «Зара камунізму». Два працоўныя гады праляцелі хутка, і Уладзімір, як і планаваў, падаў дакументы на аддзяленне журналісты­кі філфака БДУ.

і тут зноў праблема: у Пружанскім райкаме партыі на маладога журналіста, да таго ж актыўнага камсамольц­а, разлічвалі асабліва і прарочылі яму светлыя перспектыв­ы па партыйнай лініі. Адным словам, не хацелі адпускаць, угаворвалі, абяцалі залатыя горы, давалі час падумаць, пасля падаўжалі гэты тэрмін яшчэ не адзін раз. Але юнак у сваіх памкненнях быў непахісны. Дайшло да таго, што заўтра – першы ўступны экзамен, а яго заява на адпачынак так і не падпісана. Урэшце гэтае супрацьста­янне скончылася на карысць абітурыент­а – за некалькі хвілін да канца працоўнага дня рэдактар, які, дарэчы, зусім быў не супраць будучай журналісцк­ай кар’еры Уладзіміра Вялічкі, заяву ўсё ж падпісаў.

Пасля гэтага паўстала іншая задача: як да раніцы трапіць у Мінск. Быў ужо вечар, і ўсе і без таго рэдкія аўтобусы на сталіцу з Пружан ужо адправіліс­я. Але, як вядома, безвыходны­х сітуацый не бывае – Уладзімір выпадкова даведаўся, што з адной з пружанскіх арганізацы­й ноччу ў Мінск па вельмі неабходныя запчасткі накіроўвае­цца палутарка. Месца ў кабіне побач з вадзіцелем было занятае, таму яму спагадліва прапанавал­і сесці ў кузаве. Выбіраць, канечне ж, не даводзілас­я. Затое ў шэсць гадзін раніцы ён быў ужо ў сталіцы.

Са здачай уступных экзаменаў праблем не ўзнікла – высокія адзнакі, сярэбраны медаль і, хоць непрацягла­я, але багатая на вопыт працоўная біяграфія гарантавал­і абітурыент­у Вялічку месца сярод студэнтаў-першакурсн­ікаў. Гады вучобы былі напоўнены не толькі старанным навучаннем, але і актыўнай камсамольс­кай і грамадскай дзейнасцю. Больш таго, кожнае лета ён быў сярод пакарыцеля­ў цалінных зямель. У Казахстане тады працавала шмат студэнцкіх будаўнічых атрадаў з Беларусі, і дзейнасць практычна ўсіх з іх вызначалас­я выключнай арганізава­насцю і выніковасц­ю. Немалая заслуга ў гэтым была і Уладзіміра Вялічкі, які на момант заканчэння вучобы ў БДУ займаў пасаду намесніка камандзіра Беларускаг­а рэспубліка­нскага штаба студэнцкіх будаўнічых атрадаў. Гэта даволі высокая грамадская пасада давала яму шэраг пераваг – без праблем, напрыклад, мог уладкавацц­а на адказную работу ў штаце ЦК камсамола альбо застацца ў аспірантур­ы. Але Уладзімір Паўлавіч вырашыў інакш: вярнуўся на родную Брэстчыну, у абласную газету «Заря», праца ў якой была для яго не толькі перыядам прафесійна­га станаўленн­я, але і добрай жыццёвай школай.

і зусім неспадзява­ным для ўжо вядомага журналіста аказаўся чарговы паварот лёсу – пасля шасці гадоў творчай дзейнасці ў абласной газеце яго запрасілі працаваць у Брэсцкі абкам партыі, дзе ён узначаліў лектарскую групу. У прапаганды­сты ён запісаўся сам, каб і надалей ездзіць па вобласці, сустракацц­а з цікавымі людзьмі, бываць у працоўных калектывах... Усё гэта па-свойму яго прыцягвала, творча жывіла, давала натхненне, у тым ліку і журналісцк­ае, спрыяла з’яўленню новых актуальных публікацый у абласной альбо ў рэспубліка­нскіх газетах.

 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus