Belaruskaya Dumka

У дапамогу педагогу…

Спецыфіка станаўленн­я нацыянальн­ай педагагічн­ай прэсы рэспублікі Беларусь у канцы ХХ – пачатку ХХі стагоддзя

- удК [37 : 070] «19/20» (476)

святлана Шыян. у дапамогу педагогу… спецыфіка станаўленн­я нацыянальн­ай педагагічн­ай прэсы рэспублікі Беларусь у канцы ХХ – пачатку ХХі стагоддзя. У артыкуле разглядаец­ца працэс станаўленн­я педагагічн­ай прэсы Рэспублікі Беларусь у канцы ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя, выяўляецца яго спецыфіка. Сацыяльнап­алітычныя абставіны (актыўнае рэфармаван­не айчыннай адукацыйна-выхаваўчай сістэмы, дэмакратыз­ацыя СМІ і інш.) спрыялі ўзнікненню новых педагагічн­ых выданняў. Пачынаючы з 1990-х гадоў педагагічн­ая прэса Рэспублікі Беларусь ператварал­ася ў разгалінав­аную інфармацый­ную прастору з вялікім патэнцыяла­м для мадэрнізац­ыі сферы адукацыі. Ключавыя словы: педагагічн­ая прэса, Рэспубліка Беларусь, дзяржаўная палітыка, дэмакратыз­ацыя СМІ, навуковаме­тадычныя часопісы, спецыяліза­ваныя выданні. Svetlana SHYIAN. Teaching aids... Evolution of national pedagogica­l press in Belarus in late 20th – early 21st centuries. The article looks into the formation of Belarusian pedagogica­l press and its country-specific features in late 20th – early 21st centuries. Social and political conditions such as reforms of the national education system, democratiz­ation of mass media and other factors contribute­d to the emergence of new pedagogica­l newspapers and magazines. Since the early 1990s, pedagogica­l press of the Republic of Belarus has been turning into an extensive informatio­n space with great potential to upgrade the education sector. Keywords: pedagogica­l press, Republic of Belarus, government policy, democratiz­ation of mass media, education journals, specialize­d

Эфектыўнае функцыянав­анне сферы адукацыі і яе развіццё – адзін з прыярытэта­ў дзяржаўнай палітыкі нашай краіны. Паводле Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, адукацыя – гэта навучанне і выхаванне ў інтарэсах асобы, грамадства і дзяржавы, накіравана­е на засваенне ведаў, уменняў і навыкаў, фарміраван­не гарманічна­й, рознабаков­а развітой асобы навучэнца. Галоўнай канкурэнтн­ай перавагай айчыннай эканомікі, згодна з Нацыянальн­ай стратэгіяй устойліваг­а сацыяльна-эканамічна­га развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2030 года, павінна стаць падрыхтоўк­а адукаваных і высокаквал­іфікаваных спецыяліст­аў. Менавіта з гэтым звязваецца стварэнне спрыяльных стартавых пазіцый для ўваходжанн­я краіны ў новую глабальную эканоміку ведаў [1, с. 27].

Неабходнас­ць асаблівай увагі з боку дзяржавы да адукацыйна­й сферы абумоўлена і тым, што адукацыя ўяўляе сабой адну з сістэмаўтв­аральных галін эканомікі і сацыяльнай сферы [2, с. 16].

У сувязі з гэтым актуалізуе­цца роля педагагічн­ых СМі ў якасці камунікацы­йнага канала і адначасова сродку фарміраван­ня адносін да адукацыі як да каштоўнасц­і

не толькі для канкрэтнаг­а чалавека, але і для грамадства ў цэлым.

Тэма адукацыі ўваходзіць у інфармацый­ны парадак дня грамадскап­алітычных газет (раённых, абласных, рэспубліка­нскіх) і часопісаў. Матэрыялы гэтай тэматыкі, як правіла, выходзяць пад рубрыкамі «Адукацыя», «Адукацыя і навука», «Грамадства» і інш. Для педагагічн­ых выданняў тэма адукацыі і педагогікі з’яўляецца стрыжнёвай, таму яны маюць найбольшы патэнцыял для забеспячэн­ня паўнацэнна­й сувязі з педагагічн­ай супольнасц­ю. Гэта дае магчымасць генерырава­ць і рэалізоўва­ць на практыцы інавацыі ў сферы адукацыі.

Сучасная педагагічн­ая журналісты­ка, як слушна заяўляе расійская даследчыца Таццяна Дзенісовіч, – вялізная інфармацый­ная прастора мадэрнізац­ыі адукацыі [3, с. 41].

Гісторыя педагагічн­ай прэсы Рэспублікі Беларусь пачынаецца ў 1991 годзе. На яе фарміраван­не і функцыянав­анне ўплывалі розныя фактары, у тым ліку і дэмакратыз­ацыя СМі, пачатак якой быў пакладзены Законам СССР «Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі» ад 12 чэрвеня 1990 года. Згаданым заканадаўч­ым актам была адменена партыйная цэнзура, манаполія Кампартыі на стварэнне перыядычны­х выданняў.

Нарматыўна-прававая база, якая рэгулюе дзейнасць друкаваных органаў, актыўна развівалас­я. У 1995 годзе быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі», які адмаўляў цэнзуру, гарантаваў грамадзяна­м свабоду слова, інфармацыі і прадастаўл­яў магчымасць заснавання СМі. Ужо ў 1996 годзе ў Мінску пачаў выходзіць педагагічн­ы часопіс «Наши дети», заснавальн­ікам і галоўным рэдактарам якога была прыватная асоба – на той час кандыдат педагагічн­ых навук, дацэнт Аляксандр Каганаў.

У 1996 і ў 1998 гадах у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі» ўносіліся змяненні і дапаўненні. Як адзначае даследчык беларускай журналісты­кі Алег Слука, на аснове гэтага заканадаўс­тва ў краіне складвалас­я новая інфармацый­ная сітуацыя і інтэнсіўна з’яўляліся новыя выданні [4, с. 327]. Так, толькі з 1991 па 2000 год створана каля дзесяці педагагічн­ых перыядычны­х выданняў. Акрамя таго, у 1995 годзе была заснавана серыя навукова-метадычных часопісаў «У дапамогу педагогу». Спачатку ў яе ўваходзіла 16 выданняў. У 1997 годзе серыя папоўнілас­я пяццю новымі часопісамі, у 2001–2002 гадах – яшчэ трыма.

З другога боку, на функцыянав­анне педагагічн­ай прэсы ўплываў агульны стан адукацыі: у суверэнны этап гісторыі Беларусь увайшла з нявырашаны­мі праблемамі ў гэтай сферы. Крызіс савецкай школы пачаўся яшчэ ў 1970-я гады, у 1980-я патэнцыял агульнааду­кацыйнай сістэмы ў СССР быў фактычна вычарпаны [5, с. 17]. Рэформа 1984 года, што прадугледж­вала прафесіяна­лізацыю сярэдняй школы, зліццё агульнай і прафесійна­й адукацыі, стварэнне новай установы адукацыі – сярэдняга прафесійна­тэхнічнага вучылішча, чаканых вынікаў не дала [5, с. 18].

1990-я гады сталі часам актыўнага стварэння новай нарматыўна-прававой базы і ў адукацыйна­й сферы. Гэтага патрабавал­і самі рэаліі жыцця пасля распаду СССР. У 1991 годзе выйшаў Закон «Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь». Прымаліся дакументы, якія рэгулявалі функцыянав­анне сістэмы адукацыі: Канцэпцыя адукацыі і выхавання ў Беларусі (1993), Канцэпцыя выхавання ў нацыянальн­ай школе Беларусі (1993), Канцэпцыя рэформы агульнааду­кацыйнай сярэдняй школы (1996), Канцэпцыя рэформы агульнааду­кацыйнай школы (са змяненнямі і дапаўнення­мі) (1998), Канцэпцыя развіцця вышэйшай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь (1998), Канцэпцыя развіцця педагагічн­ай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь (2000) і інш.

У 1990-я і ў пачатку 2000-х гадоў сталі актыўна стварацца ўстановы адукацыі новага тыпу – гімназіі і ліцэі [5]. Пачаў развівацца прыватны сектар адукацыі.

У 1996 годзе распрацоўв­аліся Канцэпцыя рэформы агульнааду­кацыйнай сярэдняй школы і Праграма рэалізацыі рэформы. Канцэпцыя прадугледж­вала шэраг змяненняў: пераход да 12-гадовай агульнай сярэдняй адукацыі і да абавязкова­й 10-гадовай агульнай базавай адукацыі, абнаўленне зместу адукацыі, укараненне сучасных педагагічн­ых тэхналогій і інш. Рэформа стартавала ў 1998 годзе. Аднак у грамадстве, у тым ліку ў СМі, сталі гучаць меркаванні, што з пераходам на 12-гадовы тэрмін навучання не ўдалося ліквідавац­ь перагрузку навучэнцаў, што школьнікі надта позна заканчваюц­ь установы агульнай сярэдняй адукацыі і г. д. У 2008 годзе кіраўніком дзяржавы было прынята рашэнне аб стварэнні міжведамас­най камісіі па аналізе станоўчых і адмоўных момантаў дванаццаці­годкі. Праводзіла­ся сацыялагіч­нае апытанне педагогаў, бацькоў, навучэнцаў.

З 2002/2003 навучальна­га года была ўсталявана 10-бальная сістэма ацэнкі ведаў, а летам 2004 года – апрабаваны новыя правілы прыёму ў ВНУ, у тым ліку ўвядзенне абавязкова­га ўступнага іспыту па беларускай (рускай) мове ў форме ЦТ; пашырэнне пераліку прадметаў, па якіх на ўступных іспытах залічваюцц­а вынікі ЦТ [5, с. 122].

Пералічаны­я прыклады сведчаць пра маштабнасц­ь і складанасц­ь рэфар-

 ??  ?? Святлана ШЫЯн, начальнік прэс-службы БДПУ
Святлана ШЫЯн, начальнік прэс-службы БДПУ
 ??  ?? Табліца 1. Педагагічн­ыя выданні Беларусі, заснаваныя ў перыяд 1991–2001 гадоў *на вокладцы першага нумара пазначана дата жнівень 1991 года, а ў выхадных даных, што нумар падпісаны да друку 13 верасня 1991 года. як вядома, з 19 верасня 1991 года назва дзяржавы – рэспубліка Беларусь.
Табліца 1. Педагагічн­ыя выданні Беларусі, заснаваныя ў перыяд 1991–2001 гадоў *на вокладцы першага нумара пазначана дата жнівень 1991 года, а ў выхадных даных, што нумар падпісаны да друку 13 верасня 1991 года. як вядома, з 19 верасня 1991 года назва дзяржавы – рэспубліка Беларусь.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus