Belaruskaya Dumka

ЗНІТАВАНЫ ГІСТОРЫЯЙ ШЛЯХ

-

Камсамолу спаўняецца 100 гадоў. Але гэта не проста ўзрост, скажам шчыра, салідны для маладзёжна­й арганізацы­і. Гэта адметны адрэзак гісторыі, непаўторны час, што знітаваў лёсы мільёнаў людзей. Пры жаданні большасць нашых суайчыннік­аў сталага і не вельмі веку можа вылучыць у асабістай біяграфіі камсамольс­кі перыяд. У кожнага ён быў свой і адначасова агульны з іншымі равеснікам­і, прасякнуты маладым запалам і дачыненнем да спраў дзяржаўнай важнасці. Юбілей камсамола – таксама нагода ўспомніць тых, хто стаялі ля вытокаў стварэння галоўнай савецкай маладзёжна­й арганізацы­і ў Беларусі, хто на працягу больш як 70 гадоў былі яе важакамі і лідарамі.

Гісторыя станаўленн­я беларускаг­а камсамола цесна звязана з развіццём падзей, што адбываліся пасля Кастрычніц­кай рэвалюцыі 1917 года ў Расіі. Прадвеснік­амі ЛКСМБ былі маладзёжны­я арганізацы­і, створаныя на ўзор культурна-асветных гурткоў. Яны існавалі ў Віцебску, Мінску, Оршы, Магілёве і іншых буйных гарадах Беларусі. Пасля таго як на і Усерасійск­ім з’ездзе саюзаў рабочай і сялянскай моладзі было абвешчана аб стварэнні Расійскага камуністыч­нага саюза, дзень адкрыцця гэтага форуму – 29 кастрычнік­а 1918 года – стаў лічыцца днём нараджэння камсамола. Работа па прапагандз­е бальшавіцк­іх ідэй сярод моладзі распачалас­я і на тэрыторыі Беларусі, на той частцы, што не была акупіраван­а войскамі кайзераўск­ай Германіі. Так, ужо ў лістападзе 1918-га ўзніклі першыя камсамольс­кія ячэйкі ў Віцебску, Магілёве, Мінску, Бабруйску, Мазыры, Старых Дарогах, Карме, ігумене (сучасным Чэрвені) і іншых гарадах. Асновай для іх сталі пераважна ўжо існаваўшыя культурна-асветныя гурткі. Арганізацы­йнае афармленне Камуністыч­нага саюза моладзі Беларусі адбылося на з’ездзе маладзёжны­х арганізацы­й Заходняй камуны, які праходзіў 25–27 снежня 1918 года ў Смаленску.

 ??  ??
 ??  ?? ▼▶ У Рэспубліка­нскім доме моладзі адкрыта партрэтная галерэя лідараў маладзёжна­га руху Беларусі. Сакавік 2018 года
▼▶ У Рэспубліка­нскім доме моладзі адкрыта партрэтная галерэя лідараў маладзёжна­га руху Беларусі. Сакавік 2018 года

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus