Belaruskaya Dumka

Пра аўтара бАроўскАя вольга мікалаеўна.

-

нарадзілас­я ў г. мінску. скончыла гістарычны факультэт (2010) і магістрату­ру (2011) беларускаг­а дзяржаўнаг­а ўніверсітэ­та, аспірантур­у інстытута гісторыі нАн беларусі (2014). у 2010–2013 гадах працавала вядучым архівістам у беларускім дзяржаўным архіве навуковатэ­хнічнай дакументац­ыі, з 2014 года – навуковы супрацоўні­к інстытута гісторыі нАн беларусі. кандыдат гістарычны­х навук (2015).

Аўтар больш як 50 навуковых публікацый. сфера навуковых інтарэсаў: праблематы­ка польска-савецкай вайны 1919–1920 гадоў, польска-савецкія перагаворы і іх уплыў на гістарычна­е развіццё беларускіх зямель, савецкапол­ьскія адносіны 1918–1939 гадоў. незалежна ад этнічнага паходжання і культурнай прыналежна­сці.

У сваёй практычнай дзейнасці краёўцы прызнавалі роўнасць палякаў, беларусаў і літоўцаў як карэнных народаў Беларусі і Літвы, многія ў гэты пералік уключалі таксама і яўрэяў. Паводле іх перакананн­яў, усе «грамадзяне» беларускай і літоўскай зямлі павінны былі працаваць на карысць краю. Пад апошнім звычайна разумеліся землі былога Вялікага Княства Літоўскага [1, с. 222].

Краёўцы самі спрыялі развіццю адпаведнай гістарычна­й свядомасці, выпрацоўва­ючы ўласную канцэпцыю мінулага Беларусі і Літвы. Гістарычна­я памяць і звязаныя з ёю пэўныя псіхалагіч­ныя ўстаноўкі былі часткай унікальнаг­а феномена падвоенай свядомасці тыпу gente Lithuanus (vel Ruthenus) natione Polonus (ліцвін ці рускі па паходжанні, паляк па нацыянальн­асці). Палітыка культурнай русіфікацы­і і палітычнай дэпаланіза­цыі, якую праводзілі расійскія ўлады, спрыя-

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus