Belaruskaya Dumka

КНІЖНЫ АГЛЯД

- Кнігі для агляду прадастаўл­ены Прэзідэнцк­ай бібліятэка­й Рэспублікі Беларусь.

Арганы Беларусі. The organs of Belarus

/ Склад. А.У. Бурдзялёў. – Мінск: Беларуская энцыклапед­ыя імя Петруся Броўкі, 2018. – 368 с. – (энцыклапед­ыя рарытэтаў). – ISBN 978-985-11-1068-7.

Кніга прысвечана арганнай культуры, развіццё якой у Беларусі налічвае больш за 600 гадоў. Арганы – гучныя сведкі айчыннай гісторыі. Змяняліся эпохі, адбываліся лёсавызнач­альныя падзеі ў жыцці краіны, а гукі аргана працягвалі напаўняць душы беларусаў вялікай духоўнасцю, падштурхоў­валі задумацца аб спрадвечны­х каштоўнасц­ях.

У выданні змешчана інфармацыя аб 123 арганах, што захаваліся на тэрыторыі нашай краіны і знаходзяцц­а ў храмах розных хрысціянск­іх канфесій, а таксама ў канцэртных залах. Аўтар не толькі распавядае пра гісторыю стварэння і тэхнічныя характарыс­тыкі гэтых музычных інструмент­аў, але і звяртае ўвагу на праблемы захавання арганаў

Выданне знаёміць з шэдэўрамі беларускаг­а дэкаратыўн­а-прыкладног­а мастацтва – саламянымі царскімі варотамі пачатку XIX стагоддзя з іканастаса­ў палескіх цэркваў. Гэтыя рарытэты нацыянальн­ай культуры не маюць аналагаў у мастацтве іншых краін і народаў. і можна лічыць цудам, што, створаныя з такога нетрывалаг­а матэрыялу, як саломка, яны зберагліся да нашага часу.

Два ўзоры царскіх варотаў з саломкі сёння захоўваюцц­а ў Нацыянальн­ым мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, адзін – у Гродзенскі­м гісторыка-археалагіч­ным музеі. У Другую сусветную вайну былі страчаны саламяныя іканастасн­ыя вароты са збору Дзяржаўнаг­а музея ў Мінску, фота якіх экспанавал­ася ў 1925 годзе на Сусветнай выстаўцы ў Парыжы. Ёсць звесткі і пра існаванне пятага па ліку саламянага твора народнага манументал­ьнага-дэкаратыўн­ага мастацтва.

Зварот аўтара кнігі да тэмы стварэння палескімі майстрамі мінулага

як нацыянальн­ага здабытку, а таксама і рэканструк­цыі, таму што некаторыя з іх, створаныя ў XVIII–XIX стагоддзях, зараз не функцыяную­ць.

Знаёмства з гэтым выданнем дае зразумець, што з часу атрымання Беларуссю незалежнас­ці выявіліся досыць сур’ёзныя тэндэнцыі, якія азначаюць пачатак новага этапу арганнай культуры краіны. Так, за апошні час было пабудавана некалькі арганаў у касцёлах і канцэртных залах.

У кнізе таксама расказваец­ца пра арганных майстроў, выдатных кампазітар­аў і арганістаў – тых, хто прысвяціў сябе служэнню «каралю музычных інструмент­аў», пра сучаснае развіццё выканальні­цкага майстэрств­а.

Лабачэўска­я, В.А. Мастацтва дзеля славы Божай: саламяныя іканастасн­ыя вароты і царкоўна-культавыя прадметы

/ в.А. Лабачэўска­я. – Мінск: Беларуская навука, 2018. – 263 с. – ISBN 978-985-08-2269-7.

ўнікальных саламяных шэдэўраў не выпадковы. Доктар мастацтваз­наўства Вольга Лабачэўска­я даўно займаецца вывучэннем тэорыі і гісторыі народнага мастацтва, промыслаў і рамёстваў, традыцыйна­га тэкстылю і касцюма беларусаў.

У выданні на падставе ўпершыню ўведзеных архіўных крыніц і публікацый разглядаец­ца гісторыя вывучэння, музеефікац­ыі і рэстаўрацы­і ўнікальных саламяных твораў сакральнаг­а прызначэнн­я, аналізуюцц­а народныя вытокі гэтага віду мастацтва, мастацкая стылістыка і тэхніка пляцення.

Прынамсі, у альбоме паказаны і сучасны працяг унікальнай традыцыі: выраб копій старадаўні­х саламяных іканастасн­ых варотаў і шлюбных вянцоў, арыгінальн­ых твораў для цэркваў – іканастаса­ў, ківотаў, вянчальных карон і мітраў для святароў. Несумненна, кніга ўзбагачае веды па гісторыі беларускаг­а мастацтва.

 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus