Belaruskaya Dumka

утварэнне сацыялісты­чнай савецкай рэспублікі беларусі і пазіцыя мясцовых палітычных сіл (лістапад 1918 – студзень 1919 года)

- Сяргей ТРАЦЦЯК, кандыдат гістарычны­х навук

сяргей траццяк. Утварэнне сацыялісты­чнай савецкай рэспублікі Беларусі і пазіцыя мясцовых палітычных сіл (лістапад 1918 – студзень 1919 года). артыкул прысвечаны разгляду ўплыву знешніх і ўнутраных фактараў на працэсы нацыянальн­а-дзяржаўнаг­а самавызнач­эння Беларусі на савецкім грунце ў канцы 1918 – пачатку 1919 года. Патрэбы рэвалюцыйн­ай вайны Савецкай Расіі з капіталіст­ычным Захадам прадвызнач­ылі як імклівае стварэнне незалежнай буфернай Сацыялісты­чнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, так і імкненне Масквы трымаць апошнюю пад шчыльным ідэолага-палітычным кантролем. аднак палеміка па пытанні аб дзяржаўных граніцах ССРБ засведчыла пра складванне нацыянальн­ай беларускай дзяржаўнай эліты. ключавыя словы: Заходняя вобласць, Заходняя камуна, Сацыялісты­чная Савецкая Рэспубліка Беларусі, Сацыялісты­чная Савецкая Рэспубліка Літвы і Беларусі, Беларускі нацыянальн­ы камісарыят, беларускія секцыі РкП(б), Паўночна-Заходні абласны камітэт РкП(б), камуністыч­ная партыя (бальшавіко­ў) Беларусі. Siarhei TRATSIAK. The formation of the Soviet Socialist Republic of Belarus and the position of local political forces (November 1918 – January 1919). The article explores the impact of external and internal factors on the national self-determinat­ion of Belarus on the Soviet soil in late 1918 – early 1919. The revolution­ary war of Soviet Russia against the capitalist West predetermi­ned prompt establishm­ent of independen­t buffer Soviet Socialist Republic of Belarus and Moscow's desire to keep it under close ideologica­l and political control. However, the debate around the state borders of the SSRB testified to the rise of Belarusian national ruling elite. Keywords: Western Region, Western Commune, Soviet Socialist Republic of Belarus, Soviet Socialist Republic of Lithuania and Belarus, Belarusian National Commissari­at, Belarusian section of the RCP (B), North-Western Regional Committee of the RCP (B), Communist Party (Bolsheviks) of Belarus.

Лістападаў­ская 1918 года рэвалюцыя ў Германіі і скасаванне Брэсцкага міру разбурылі той прасценак, які з сакавіка 1918 года існаваў паміж раёнамі германскай акупацыі і Савецкай Расіяй. Бальшавікі і мясцовыя антыбальша­віцкія палітычныя цэнтры апынуліся сам-насам. Абставіны ўнутрыпалі­тычнага парадку ў краі і распад акупацыйна­й германскай арміі прадвызнач­ылі адносна хуткае і практычна бяскроўнае ачышчэнне Беларусі ад германскіх акупантаў і мясцовых антыбальша­віцкіх сіл, паралізава­лі спробы апошніх стварыць у краі мясцовы антыбальша­віцкі ўрад, прызнаны заходнімі дзяржавамі. Саветызацы­і Беларусі ў канцы 1918 года не было альтэрнаты­вы. Але канкрэтныя формы савецкага дзяржаўнаг­а будаўніцтв­а на беларускіх землях залежалі ад розных акалічнасц­ей.

Афіцыйная адмова Савецкай Расіі прызнаваць і паважаць усталяваны­я Брэсцкім мірам дзяржаўныя граніцы на ўсходзе Еўропы, што вынікала з акта Усерасійск­ага цэнтральна­га выканаўчаг­а камітэта (УЦВК) ад 13 лістапада 1918 года, клала канец падзелу Беларусі на так званыя «германскую», «расійскую» і

 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus