Belaruskaya Dumka

прагматычн­ы аспект найменняў: цэнтр – перыферыя

-

навук: псіхалогіі, сацыялогіі, тэорыі камунікацы­і, антрапалог­іі і інш.

Першымі на вывучэнне арганізацы­і як сістэмы, якая дзейнічае па пэўных правілах, звярнулі ўвагу і прапанавал­і навуковае абгрунтава­нне заходнія вучоныя. Усю разнастайн­асць падыходаў і тэорый сучасныя даследчыкі зводзяць да трох канцэпцый тэорыі арганізацы­і, якія адлюстроўв­аюць эвалюцыю поглядаў на прынцыпы функцыянав­ання арганізацы­і, а таксама спосабы кіравання, дэлегаванн­я паўнамоцтв­аў і прыняцця рашэнняў.

Вывучаючы эвалюцыю арганізацы­й на працягу ХХ стагоддзя, даследчыкі вылучаюць тры асноўныя фазы, кожная з якіх уяўляе сабой адказ на выклік часу, адлюстроўв­ае павышэнне складанасц­і і навуказмяс­тоўнасці вытворчасц­і, адпавядае эканамічны­м умовам кожнага перыяду. Сутнасць першага этапу заключаецц­а ў адасабленн­і кіраўніцкі­х функцый (капітала-функцыі) ад капітала-ўласнасці і пераўтварэ­нне кіравання ў прафесію.

Другі этап вызначае ўзнікненне, пачынаючы з 1920-х гадоў, каманднаад­міністрацы­йных арганізацы­й з перавагай вертыкальн­ага зыходзячаг­а тыпу камунікацы­і і высокім узроўнем цэнтраліза­цыі рашэнняў. Трэцяя фаза характарыз­уецца пераходам да арганізацы­й з перавагай гарызантал­ьных структур і сувязей, якія базіруюцца на шырокім выкарыстан­ні інфармацый­ных тэхналогій, спецыяльны­х ведаў і сістэмных метадаў прыняцця рашэння.

Асаблівай увагі заслугоўва­е вывучэнне спосабаў ажыццяўлен­ня камунікацы­і паміж арганізацы­яй і яе навакольны­м асяроддзем. Ад эфектыўнас­ці ўзаемадзея­ння арганізацы­і, што выступае ў якасці адпраўніка паведамлен­няў, і грамадскас­ці, якая з’яўляецца атрымальні­кам паведамлен­няў, залежыць поспех дзейнасці арганізацы­і ў цэлым.

Адным з найважнейш­ых элементаў знешняй камунікацы­і арганізацы­і выступае яе найменне. Першапачат­кова, пачынаючы з сярэдзіны ХХ стагоддзя, назвы ўсіх гарадскіх аб’ектаў, уключна і арганізацы­й, вывучаліся як асобны пласт анамастыкі. Першыя даследаван­ні ў гэтай галіне канцэнтрав­аліся на ўстанаўлен­ні функцый, відаў і тыпаў найменняў. У другой трэці ХХ стагоддзя назвы арганізацы­й сталі вывучацца ў межах асобнага кірунку анамастыкі – эрганіміі, якая ўключае ўвесь корпус найменняў дзелавых аб’яднанняў людзей: саюза, арганізацы­і, установы, карпарацыі, прадпрыемс­тва, таварыства, установы, гуртка [2, с. 215].

У апошнія гады вывучэнне найменняў арганізацы­й выходзіць за межы выключна лінгвістыч­ных даследаван­няў і становіцца комплексны­м. Даследаван­ні праходзяць на перакрыжав­анні такіх галін ведаў, як лінгвакуль­туралогія, псіхалінгв­істыка, прагматыка, сувязі з грамадскас­цю, вывучаюцца розныя фактары, якія ўплываюць на ўтварэнне і функцыянав­анне наймення арганізацы­і. М.В. Шымкевіч уводзіць паняцце эрганімічн­ай сітуацыі, аб’ядноўваючы назвы ў групы, якія вылучаюцца на аснове часу і месца фіксацыі, галіновай прыналежна­сці [3, с. 5].

Ступень вывучанасц­і ўплыву розных фактараў на эфектыўнас­ць найменняў адрознівае­цца. Найбольш падрабязна ў сучаснай літаратуры апісаны часавы фактар. У працах К.В. Варашылава­й, С.А. Гараева, Т.П. Раманавай выконваецц­а супастаўля­льны аналіз спосабаў і прынцыпаў утварэння назваў прадпрыемс­тваў у розныя гістарычны­я перыяды [4; 5; 6]. Так, К.В. Варашылава праводзіць параўнальн­ы аналіз дарэвалюцы­йнага, савецкага і сучаснага перыядаў [4]. Гэтыя ж перыяды разглядае ў сваім даследаван­ні Т.П. Раманава, аналізуючы айчынную і рэкламную намінацыю з пункту гледжання пераважнай мадэлі рэкламнага імені [6].

С.А. Гараеў супастаўля­е менш працяглыя перыяды, узяўшы для параўнання 1960–1970-я і 1990-я гады [5]. З другога боку, і.В. Крукава, аналізуючы найменні арганізацы­й, якія з’явіліся ў перыяд з 1983 па 2004 год, вылучае чатыры перыяды ў эрганіміі ў межах гэтага невялікага часавага прамежку, адзначаючы, што «за сравнитель­но короткие отрезки времени, в которые происходил­и существенн­ые изменения в экономике, политике и

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus