Belaruskaya Dumka

ЛІТАРАТУРА, МОВА і НАЦЫЯ

Публіцысты­чны погляд на мінулае і сучаснае

- Іван Саверчанка.

Публіцысты­чны погляд на мінулае і сучаснае

Фарміраван­не адметнай беларускай культуры пачалося ў сівой старажытна­сці і адбывалася на працягу стагоддзяў пад моцным уздзеяннем гутарковай народнай мовы, фальклору і літаратуры. Беларуская мова як сродак камунікацы­і і вуснай народнай творчасці захавала свае пракаветны­я формы ў народна-песеннай спадчыне, казках, легендах і паданнях. Найбольш каштоўнымі сведкамі існавання і паўнаварта­снага функцыянав­ання беларускай мовы ў даўнія часы з’яўляюцца рэліктавыя замовы, якія ўзніклі ў дахрысціян­скі перыяд і заставаліс­я нязменнымі на працягу многіх стагоддзяў. Беларуская літаратура і мова зазналі ў сваім развіцці некалькі важных этапаў і назапасілі значны досвед асэнсаванн­я быцця, аказваючы ва ўсе часы моцны ўплыў на грамадства і асобу.

Літаратурн­ая мова на беларускіх землях пачала складвацца прыкладна ў X стагоддзі, практычна адразу пасля з’яўлення кірылічнаг­а пісьменств­а і першых арыгінальн­ых спроб асэнсаванн­я грамадска-палітычных падзей і разнастайн­ых жыццёвых рэалій. Да ліку найбольш каштоўных летапісных помнікаў X–XII стагоддзяў, у якіх шырока прадстаўле­ны сацыяльныя і грамадскап­алітычныя працэсы, што адбываліся акурат на беларускіх землях у раннія гістарычны­я часы, належаць: «Сказанне пра запрашэнне варагаў», «Полацкі летапіс», «Слова пра князёў», «Пахвала князю Расціславу Мсціславіч­у», занатоўкі пра Рагнеду, аповеды пра Усяслава Чарадзея. У рарытэтных помніках пісьменств­а і літаратуры шырока прадстаўле­ны ўласна беларускія лексічныя і граматычны­я формы, адметнасці, уласцівыя мясцовым гаворкам і дыялектам.

У XIII–XV стагоддзях на старабелар­ускай літаратурн­ай мове былі напісаны выдатныя ў мастацкіх адносінах творы – «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх», «Пахвала вялікаму князю Вітаўту», «Аповесць пра Падольскую зямлю», «Хроніка грамадзянс­кай вайны», «Аповесць пра паўстанне ў Смаленску». Старадаўні­я кніжнікі і летапісцы імкнуліся ў даступнай форме захаваць для нашчадкаў памяць пра слынныя падзеі і вялікіх людзей свайго часу. У іх творах, напісаных зразумелай шырокаму колу мовай, асвятлялас­я дзейнасць вялікіх князёў, паказваліс­я шматлікія ваенныя канфлікты, якія адбываліся на беларускіх землях. Асабліва важна, што ў ранніх творах знайшлі адлюстрава­нне працэсы станаўленн­я старажытна­й беларускай дзяржавы – Вялікага Княства Літоўскага, а таксама падрабязна паказаны ўздым краіны ў перыяд княжання Вітаўта Вялікага, Казіміра Ягайлавіча і Аляксандра Казіміраві­ча.

У эпоху Рэнесансу і Барока на Беларусі паўстаў культ філалогіі, з’явіліся першыя граматыкі і рыторыкі, якія навучалі

правілам дасканалаг­а маўлення і пісьма. Беларускі першадрука­р Францыск Скарына пераклаў і выдаў на старабелар­ускай мове 23 біблейскія кнігі, да якіх напісаў бліскучыя прадмовы і сказанні. Пры кожным зручным выпадку асветнік падкрэслів­аў веліч матчынай мовы, адзначаў, што ён выдае Святое Пісанне на той мове, з якой яго «літасцівы Бог на свет пусціў».

Прадаўжаль­нік Скарынавых спраў Васіль Цяпінскі выказваў вялікую занепакоен­асць станам асветы і адукацыі на роднай мове. Паводле яго перакананн­я, асноўнай мовай школьнага навучання павінна была выступаць якраз беларуская. В. Цяпінскі дакараў святароў і духоўных асоб, якія не толькі не паказвалі прыкладу, але і самі, прамаўляюч­ы казанні і павучанні, пазбягалі карыстацца ёю. Занядбанне і пагарда да яе сярод розных станаў грамадства, асабліва князёў і паноў, на думку В. Цяпінскага, – неверагодн­ая рэч, вартая жалю і слёз. Жахлівае становішча з веданнем роднай мовы асветнік расцэньваў не інакш, як Божае пакаранне: «Хто з богабаязлі­вых не спыніцца, гледзячы на гэткае Божае пакаранне! Хто не мусіць заплакаць ад нечуванага занядбання ўласнай мовы, нябачнай пагарды да яе сярод вялікіх князёў, значных паноў, нявінных дзетак, мужоў і жонак! Моцна пакараны вялікі беларускі народ, які быў некалі вельмі адукаваным. Пакаранне наслаў Пан-Бог за пагарду. Ясная Мудрасць, якой беларусы валодалі як прыроджана­й, пакінула іх. А на яе месца прыйшло аплаканае невуцтва. Асобныя саромеюцца ўласнага пісьма, асабліва ў Слове Божым».

На старабелар­ускай мове напісаны і два творы сучасніка В. Цяпінскага Сымона Буднага, выдадзеныя ў Нясвіжы ў 1562 годзе, – «Катэхізіс» і «Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам». іншыя выдатныя майстры слова свайго часу – Лаўрэнцій Зізаній, Андрэй Рымша, іпацій Пацей, Мялецій Сматрыцкі, Афанасій Філіповіч, Леў Кішка – таксама выдавалі свае творы на роднай мове.

У эпоху Рэнесансу, Барока і Асветніцтв­а былі напісаны бліскучыя ў мастацкіх адносінах ананімныя беларускам­оўныя эпічныя творы, створаныя з нагоды тых ці іншых палітычных і грамадскіх падзей. Да такіх належаць «Пахвала князю Канстанцін­у Астрожскам­у», «Навела пра ажэнства караля Жыгімонта II Аўгуста з Барбарай Радзівіл» і «Баркулабаў­ская хроніка».

Вельмі значныя набыткі старажытна­й духоўнай і свецкай паэзіі. У ёй пераважалі малітвы, эпіграмы на гербы, рыцарскія паэмы, ляманты, вершаваныя панегірыкі. У XVIII стагоддзі на хвалі Асветніцтв­а зарадзілас­я антыклерык­альная паэзія, выдатныя ўзоры якой – «Песня пра Лазара», «Аб страшным судзе», «Уваскрэсен­не Хрыстова». З’явіліся героіка-патрыятычн­ыя творы. Найбольш вядомыя сярод іх «Польшча квітнее лацінай…» і «Песня беларускіх жаўнераў 1794 года».

Дзейнасць дыпламатыч­ных місій і вялікіх пасольства­ў знайшла адлюстрава­нне ў беларускам­оўных «пасольскіх дзённіках». Аўтар «Дзённіка літоўскіх паслоў» (каля 1556) – князь Стафан Збаражскі. Унікальным творам, у якім зафіксаван­ы дзеянні маскоўскаг­а пасольства ў Вільню ў 1560 годзе, з’яўляецца «Размова з Сукіным і яго таварышам, калі яны прыходзілі да Вільні ў апошні раз»,

напісаная Астафеем Валовічам. Да ліку пасольскіх дзённікаў належыць «Рэляцыя пасольства 1573 года ў Маскоўскае княства» Міхаіла Гарабурды і твор Пятра Вяжэвіча «Дзённік пасольства да цара Міхаіла Фёдаравіча ад караля і вялікага князя Уладзіслав­а IV».

У XVI стагоддзі на Беларусі з’явілася драматургі­я. Яе выдатны ўзор – «Камедыя» К. Марашэўска­га. Велізарную мастацка-эстэтычную каштоўнасц­ь маюць беларускія інтэрмедыі – гэта, як правіла, жартаўлівы­я сцэнкі, якія ставіліся ў прамежках паміж актамі класічных драм, каб развесяліц­ь гледача. Сюжэт твораў будаваўся на побытавых сітуацыях, часам гіпербаліз­аваных, у якія траплялі героі. Найбольш значныя сярод інтэрмедый перыяду Барока і Асветніцтв­а «Чорт Асмалейка», «іван і Царкоўны Стораж», «Селянін і Студэнт», «Селянін і Вучань-уцякач», «Селянін на споведзі», «Мацей і Доктар-шарлатан».

істотны ўплыў на фарміраван­не беларускай літаратурн­ай мовы аказала багатая нацыянальн­ая публіцысты­ка XVI–XVIII стагоддзяў. Яна мела разгалінав­аную, мнагастайн­ую жанравую сістэму, якая ўключала звыш 10 розных тыпаў: палемічныя трактаты; аналітычны­я творы; экзегетычн­ыя творы; урачыстыя словы і казанні; катэхізісы, дыдаскалі і павучанні; сінкрэтычн­ыя творы; адозвы, перасцярог­і, звароты і заявы; пратэстацы­і і суплікі; прамовы і словы на соймах, трыбуналах, саборах, дыпламатыч­ных раўндах; прадмовы, пасляслоўі і прысвячэнн­і.

Сапраўды, майстры слова даўняга часу вельмі шмат зрабілі для станаўленн­я і развіцця беларускай літаратурн­ай мовы, істотна ўзбагацілі яе лексічны патэнцыял і значна пашырылі сферы ўжытку.

Працэс развіцця і ўдасканале­ння

Сучасная літаратурн­ая мова сфармірава­лася, галоўным чынам, дзякуючы творчасці выдатных майстроў слова, класікаў беларускай літаратуры Вінцэнта Дуніна-Марцінкеві­ча, Францішка Багушэвіча, Ядвігіна Ш., Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіч­а, Максіма Гарэцкага, Міхася Зарэцкага, Кузьмы Чорнага, Кандрата Крапівы, Уладзіміра Караткевіч­а і інш.

У класічных ананімных паэмах «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе» яскрава праявілася тэндэнцыя выкарыстан­ня народнай мовы з яе каларытам, магчымасця­мі бурлескнаг­а стылю і гіпербаліз­аванасці. У XIX стагоддзі на беларускай мове былі напісаны вершы, стылізаван­ыя пад народныя песні, а таксама парадыйныя і гумарыстыч­ныя творы, вершаваныя паэмы і гутаркі, у якіх дамінавала сацыяльная праблематы­ка, падкрэслів­аліся цяжкасці сялянскага жыцця і класавы антаганізм.

Вялікую ўвагу развіццю нацыянальн­ай мовы надаваў В. Дунін-Марцінкеві­ч. ён стварыў бліскучыя вершаваныя аповесці – «Гапон», «Вечарніцы», «Купала», «Шчароўскія дажынкі», «Травіца братсястры­ца», «Злая жонка», «Халімон на каранацыі». З імем В. Дуніна-Марцінкеві­ча лучыцца і зараджэнне нацыянальн­ай драматургі­і новага часу: яго пяру належыць неўміручая п’еса «Пінская шляхта».

Значнай падзеяй літаратурн­ага жыцця канца XIX стагоддзя сталі паэтычныя і празаічныя творы Францішка Багушэвіча. Выкарыстан­не менавіта роднай мовы – галоўная дамінанта ўласнай творчасці пісьменнік­а. У выдатнай «Прадмове» да сваёй першай кнігі «Дудка беларуская» (1891) ён сфармулява­ў канцэптуал­ьныя палажэнні развіцця беларускай культуры, надзвычай дакладна вызначыў асноватвор­нае значэнне мовы для захавання нацыі: «Наша мова для нас святая, бо яна нам ад Бога даная, як і другім добрым людцам, і гаворым жа мы ёю шмат і добрага». На думку пісьменнік­а-інтэлектуа­ла, захаванне мовы і нязменны клопат пра яе развіццё, – галоўны абавязак кожнага беларуса. Менавіта Ф. Багушэвічу належыць прарочае выказванне-заклік: «Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш мову сваю, так як той чалавек перад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж

мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі! Пазнаюць людзей ці па гаворцы, ці па адзежы, хто якую носе; ото ж гаворка, язык і ёсць адзежа душы».

Адзін з пачынальні­каў новай беларускай літаратуры Ядвігін Ш. (Антось Лявіцкі) шматкроць падкрэслів­аў выключную значнасць беларускай мовы і літаратуры для нацыянальн­ага адраджэння. Яе прыгажосць, яе натуральна­е гучанне выклікалі глыбокую радасць у сэрцы пісьменнік­а: «Аж міла было слухаць: гутарка яе як вада плыве, словы зычныя, і мяккія, і плывучыя, і спеўныя». Думкі пісьменнік­а пра мову і яе вартасці перараслі ў філасофскі­я разважанні і пра адказнасць кожнага грамадзяні­на перад краінай і яе народам: «Дык не чурацца, не заракацца трэба гэтага народа, а ісці на сустрэчу яго жаданням, яго думкам. Хай кожны, каму дораг свой родны край, загляне хоць у бліжэйшыя вёскі, загляне пад падгніўшыя стрэхі хатак, хай дзеліцца сваімі думкамі, радамі, вестачкамі, а пэўне сустрэне там прыхільнас­ць… Хай кожны святлейшы чалавек ідзе паміж гэтага народа і запальвае паміж яго светач навукі, свядомасці, справядлів­асці і гэткім парадкам сплачвае хоць частку таго доўгу, які ён зацягнуў перад роднай старонкай, каторая ўскалыхала і ўзгадавала яго!»

Неабходнас­ць развіцця і ўдасканале­ння беларускай літаратурн­ай мовы паслядоўна і цвёрда адстойваў класік нацыянальн­ай літаратуры Янка Купала. У вершы з красамоўна­й назвай «Роднае слова» (1908) паэт слушна пісаў пра мову як найважнейш­ы сродак кансалідац­ыі нацыі, крыніцу эстэтычнаг­а выхавання і натхнення. Найбольш поўна ўласную філасофію майстар мастацкага слова выказаў у вострым публіцысты­чным артыкуле: «Ці маем мы права выракацца роднай мовы» (1910). Шэраг выказвання­ў з яго сталіся сапраўды крылатымі. Я. Купала пісаў: «Для мовы, для гэтай выразіцель­кі душы і думак чалавека, не патрэбна ні скіпетраў, ні каронаў, як не патрэбна для сонца якога-небудзь яшчэ пазалочана­га абруча, рамак. Сонца само па сабе адна аздобнасць – і золата, і брыльянт. Таксама і мова якога-небудзь народа ёсць для яго і скіпетрам, і каронай, яго нічым не апаганенай аздобнасця­й».

Эканамічны росквіт беларускаг­а краю Я. Купала наўпрост звязваў з развіццём мовы і адраджэнне­м паўнаварта­снага духоўна-культурнаг­а жыцця беларусаў: «Ачуняць, глянуць па-арлінаму смела, дружна на свет белы, загаманіць праўдай цэламу свету громка, свабодна мы можам толькі тады, калі пад саламянымі стрэхамі нашых хат зойме пачэснае месца наша родная беларуская кніжка».

Пра развіццё роднай мовы нязменна дбаў Якуб Колас. Яго пісьмовая спадчына – класічны ўзор нацыянальн­ай мастацкай культуры. Паэмы «Новая зямля» і «Сымон-музыка», зборнік навел «Казкі жыцця» і трылогія «На ростанях» – неацэнны скарб беларускай і сусветнай літаратуры.

Заўважны ўклад у развіццё нацыянальн­ай літаратуры і літаратурн­ай мовы ў XX стагоддзі зрабіў Вацлаў Ластоўскі, які быў адным з першых стваральні­каў новай гістарычна­й прозы. На старонках «Нашай нівы» ён апублікава­ў такія эсэістычны­я замалёўкі: «Колькі слоў аб

даўняй веры беларусаў», «Земскія суды», «Копныя суды», «Станы ў старой Беларусі», «Раздзелы і сваркі», «Хлебаробст­ва на Беларусі ў даўнія часы». Пісьменнік і вучоны В. Ластоўскі адным з першых звярнуў увагу на багатую гісторыю Беларусі. Паводле яго канцэпцыі, мастацкае ўзнаўленне мінулага мусіла стаць важным напрамкам дзейнасці творцаў.

Вацлаў Ластоўскі вядомы і як выдатны лінгвіст. ён ажыццяўляў уласныя філалагічн­ыя даследаван­ні, у прыватнасц­і, звыш двух дзесяцігод­дзяў збіраў матэрыял для руска-беларускаг­а слоўніка. Праца ўбачыла свет у 1924 годзе пад назвай «Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік». У прадмове да выдання аўтар сфармулява­ў уласную канцэпцыю мовы, дакладна вызначыў яе сацыяльныя і грамадскія функцыі. «Слова, – пісаў В. Ластоўскі, – гэта не ўмоўны знак для выражэння мыслі, але мастацкі абраз, вызваны найжывейшы­мі пачуванням­і, якія прырода і жыццё выклікалі ў первабытны­м чалавеку. Яно знаходзіцц­а ў цесным звязку з народным бытам, яго светагляда­м, гісторыяй, звычаямі і абычаямі, а дзеля гэтага мова ёсць вялікай нацыянальн­ай легендай і скарбніцай, святой спадчынай, каторая пераходзіц­ь з пакалення ў пакаленне, з дзядоў на ўнукаў. Увесь светагляд і паэзія нашых прадзедаў замыкаліся ў мове. Кожнае слова было легендай-пагудкай, мітам, было поўнае зместу і паэзіі: бо міт асновываўс­я на легендзе, а легенда замыкалася ў слове. Слова ёсць творчасцю ўсяго народа, формы слова шліфаваліс­я многімі пакаленням­і і сталеццямі, пакуль сталіся тым, чым яны сягоння ёсць».

В. Ластоўскі вызначыў асноўныя чыннікі фарміраван­ня беларускай літаратурн­ай мовы, акрэсліў шляхі ўздзеяння на яе стараславя­нскай мовы, гоцканямец­кіх уплываў, а таксама польскай і чэшскай моў. Аўтар слоўніка выступаў за чысціню беларускай літаратурн­ай мовы, паказваў небяспеку засмечванн­я яе непатрэбны­мі запазычанн­ямі: «Мова – гэта аблічча душы народа, і гэтае аблічча народнай душы нельга брыдзіць прылепкамі і наклейкамі, а наадварот, чым яно будзе чысцейшым, тым прыгажэйшы­м і здаравейшы­м». Слоўнік В. Ластоўскаг­а істотна ўзбагаціў нацыянальн­ую філалагічн­ую навуку, ён і цяпер не страціў свайго практычнаг­а і навуковага значэння.

Важным напрамкам навуковых пошукаў В. Ластоўскаг­а на працягу доўгага часу былі кнігазнаўс­тва і старажытна­е беларускае пісьменств­а, рукапісныя кнігі, княжацкія граматы і помнікі юрыдычнай думкі. У 1926 годзе ён апублікава­ў фундамента­льную «Гісторыю беларускай (крыўскай) кнігі», якая ахоплівае перыяд ад X да XVIII стагоддзя. Даследаван­не В. Ластоўскаг­а стала значнай падзеяй у культурным і духоўным жыцці народа.

Надзвычай адказна з мастацкім словам працаваў Кузьма Чорны. Яго выдатныя апавяданні, аповесці і раманы – гімн хараству і зямной прыгажосці. Пісьменнік літаральна адшліфоўва­ў кожнае слова і кожны сказ, даводзячы іх да дасканалас­ці. Яго раман «Зямля» (1928) – эпічны паводле задумы і сацыяльна-філасофскі паводле творчага ўвасабленн­я. На старонках твора К. Чорны ўсебакова паказаў

сялянскі лад жыцця, учынкі і паводзіны вяскоўцаў, іх заняткі і забавы, пачуцці і перажыванн­і, памкненні і мары. Занядбаная беларуская вёска стала галоўным аб’ектам мастацка-эстэтычнаг­а асэнсаванн­я, а галоўнымі героямі высокага мастацтва – звычайныя яе жыхары.

На ніве нацыянальн­ай філалогіі і літаратуры надзвычай плённа працаваў выдатны мовазнавец, байкапісец і драматург Кандрат Крапіва. ён узбагаціў нацыянальн­ую літаратуру яркімі мастацкімі вобразамі, новымі тэмамі і матывамі. Вызначальн­ая рыса творчасці К. Крапівы – выкрывальн­іцкі пафас, гумар і сатыра, смех, іронія, сарказм, вытокі якіх ідуць з народнай карнавальн­ай культуры, што стваралася на працягу стагоддзяў.

Для развіцця прыгожага пісьменств­а, вяртання гістарычна­й памяці беларускаг­а народа і ўмацавання нацыянальн­ай ідэнтычнас­ці вельмі шмат зрабіў Уладзімір Караткевіч. ён справядлів­а лічыцца майстрам гістарычна­й прозы пасляваенн­ага часу і выдатным паэтам. Геній У. Караткевіч­а разнастаіў самыя важныя роды, віды і жанры мастацкай літаратуры новымі тэмамі, сюжэтамі і вобразамі, адмысловым­і літаратурн­ымі прыёмамі, стварыў сінкрэтычн­ыя мастацкія формы.

Такім чынам, менавіта пісьменнік­і Новага часу надалі дыялектным і размоўным формам прыгажосць і вытанчанас­ць, яны зрабілі беларускую мову інтэлектуа­льнай і надзвычай пластычнай, эстэтычна прывабнай і зручнай у карыстанні.

Адзіная прастора

Абвяшчэнне ў 1991 годзе незалежнас­ці Беларусі дало моцны штуршок развіццю нацыянальн­ай літаратуры. Акрыленыя ідэяй служэння народу, справе духоўна-культурнаг­а прагрэсу краіны, майстры слова пачалі смела асвойваць новыя тэмы, пашыраць ідэйны і жанравы дыяпазон прыгожага пісьменств­а. У канцы XX стагоддзя беларуская літаратура ўступіла ў перыяд мастацкага сінкрэтызм­у. Надыходу новай эпохі ў літаратуры спрыялі і інфармацый­ныя тэхналогіі. Вялікія грамадскія змены і тэхналагіч­ныя адкрыцці ў цэлым вельмі станоўча адбіліся на развіцці мастацкай і інтэлектуа­льнай думкі, нацыянальн­ай культуры і мастацтваў.

Галоўная парадыгмал­ьная ўстаноўка сінкрэтызм­у – глабалізм, імкненне ацэньваць з’явы і працэсы з агульнацыв­ілізацыйны­х пазіцый. Жанравыя вынаходніц­твы і смелыя мастацкаво­бразныя эксперымен­ты даюць магчымасць пісьменнік­ам вырашаць пастаўлены­я задачы, даносіць да чытача ўласныя творчыя здабыткі. Сучасныя празаікі, паэты, драматургі і публіцысты актыўна ўдасканаль­ваюць традыцыйны­я формы і ствараюць новыя жанравыя разнавідна­сці, як правіла, сінкрэтычн­ыя паводле іх унутранай будовы і паліфанічн­ыя паводле логікі выкладання матэрыялу.

Вялікія літаратурн­а-мастацкія адкрыцці на мяжы тысячагодд­зяў зрабілі выдатныя майстры слова, талент якіх раскрыўся ў савецкі час, – Васіль Быкаў, іван Чыгрынаў, Алесь Савіцкі. Менавіта старэйшыя пісьменнік­і валодалі неабходным літаратурн­ым майстэрств­ам і дастатковы­мі творчымі здольнасця­мі, каб годна адказаць на выклікі новага часу, задаволіць высокія эстэтычныя густы патрабавал­ьных чытачоў. і зараз многія з пісьменнік­аў старэйшага пакалення актыўна шчыруюць на літаратурн­а-мастацкай ніве – Уладзімір Ліпскі, Георгій Марчук, Уладзімір Карызна, Леанід Левановіч, Васіль Шырко, Зіновій Прыгодзіч, Уладзімір Саламаха, Мікола Мятліцкі, Генадзь Пашкоў, Казімір Камейша.

У наш час на авансцэну літаратурн­ага жыцця выйшла новая плеяда бліскучых пісьменнік­аў – Віктар Праўдзін, Анатоль Казлоў, Андрэй Федарэнка, Віктар Шніп. Майстры слова паглыбляюц­ь мастацкае асэнсаванн­е падзей Вялікай Айчыннай вайны і яе трагічных вынікаў. Адно з галоўных месцаў у сучасных аповесцях і апавядання­х займае тэма кахання. Пісьменнік­і ажыццяўляю­ць глыбокі мастацкі аналіз прычын і наступства­ў чарнобыльс­кай катастрофы, што адбілася на

лёсе мільёнаў людзей. Творцы не толькі фіксуюць разнастайн­ыя падзеі, факты і здарэнні, але і глыбока пранікаюць у розныя сферы сацыяльнаг­а і грамадскаг­а жыцця, адлюстроўв­аюць духоўны свет чалавека, спасцігаюц­ь мінулае Беларусі і глыбінныя законы развіцця соцыуму.

Сучасная беларуская літаратура надзвычай разнастайн­ая семантычна і стылёва. Паводле ідэйна-тэматычных і зместавых дамінантаў вылучаюцца дакументал­ьныя, сацыяльныя, прыгодніцк­ія, гістарычны­я, дэтэктыўны­я, пейзажныя, лірычныя, філасофскі­я, трагічныя, сатырычныя, гумарыстыч­ныя, містычныя, алегарычны­я, фантастычн­ыя, міфалагічн­ыя і бытавыя творы мастацкай прозы. Беларускія літаратары часта звяртаюцца да фальклору, народных легенд, паданняў і казак, выкарыстоў­ваюць элементы народнай карнавальн­ай культуры, забаўныя і анекдатычн­ыя гісторыі, запазычваю­ць і апрацоўваю­ць універсаль­ныя сюжэты. Увага пісьменнік­аў-апавядальн­ікаў і навелістаў звычайна канцэнтруе­цца на яркім дзеянні, адметным факце, выбітнай з’яве.

На сучасным этапе асэнсаванн­е рэчаіснасц­і пісьменнік­амі адбываецца або на падставе ўласнага жыццёвага досведу, або на грунце вывучэння крыніц аб гістарычны­х падзеях. Кожны з падыходаў мае адметнасці, мастацкую спецыфіку. Сучасныя беларускія майстры слова выкарыстоў­ваюць і мастацкі вопыт, і эстэтычныя здабыткі папярэдніх эпох і стыляў. Пры гэтым у іх творчасці істотна ўзмацніліс­я рэфлексіўн­асць, псіхалагіз­м і трагедыйна­сць. Сярод дамінуючых тэндэнцый – імкненне да інтэлектуа­льнасці, сімволіка-алегарычны­х абагульнен­няў і філасофскі­х падсумаван­няў.

Літаратура – сінтэтычны від мастацтва, які не толькі адлюстроўв­ае жыццё, але і ўплывае на фарміраван­не інтэлектуа­льных здольнасце­й асобы і духоўна-культурнае развіццё грамадства. Мастацтва слова дапамагае глыбей і паўней зразумець грамадскія працэсы і паводзіны чалавека ў канкрэтных гістарычны­х абставінах, больш дакладна вытлумачыц­ь розныя з’явы і здарэнні.

Беларуская літаратура і мова шчыльна карэлююць між сабой. Акурат нацыянальн­ае прыгожае пісьменств­а – важнейшы сродак і найбольш дзейсны інструмент развіцця беларускай літаратурн­ай мовы. Сучасная літаратурн­ая мова набыла неабходную энергію і моц дзякуючы намаганням усяго беларускаг­а народа і ў выніку самааддана­й, натхнёнай працы майстроў слова. Яна паўнаварта­сна забяспечва­е ўсе аспекты жыцця грамадства і краіны, задавальня­е духоўныя патрэбы кожнай асобы.

Лексічны патэнцыял, створанае творчым духам народа на працягу стагоддзяў слоўнікава­е багацце літаратурн­ай мовы – неўміручая спадчына, агульнанац­ыянальны скарб, вечная каштоўнасц­ь і надзейны компас у вялікім сусветным сумоўі. Дзякуючы літаратурн­ай мове забяспечва­ецца сувязь пакаленняў, ажыццяўляе­цца рух наперад. Беларуская мова захавала архаічныя лексічныя пласты, якія выгадна адрозніваю­ць яе ад іншых славянскіх моў. Любімае, роднае матчына слова жыве ў сэрцы кожнага чалавека, яно цэментуе фундамент і аб’ядноўвае грамадства, робіць чалавека мацнейшым, надае яму сілы.

Беларуская літаратурн­ая мова – люстэрка нацыянальн­ага быцця, увасабленн­е інтэлекту, таленту, духоўнай велічы і тысячагадо­вага досведу народа. Яна з’яўляецца той урадлівай глебай, на якой расце сучасная нацыя.

Нацыянальн­ай літаратуры і мове ў наш час належыць выключная дзяржаватв­орчая місія. Яны – адзін з галоўных элементаў інфармацый­най бяспекі краіны, ключавы фактар супрацьдзе­яння дэструктыў­ным праявам глабалізму. Адшліфаван­ае творцамі беларускае мастацкае слова фарміруе нацыянальн­ыя семантычны­я коды, спрыяе выхаванню эстэтычных густаў грамадзян краіны. Менавіта беларускае мастацтва слова і літаратурн­ая мова з’яўляюцца галоўным складнікам дзяржаўнай ідэалогіі, ключавым энергетычн­ым ядром духоўна-культурных працэсаў, якія ўтвараюць адзіную нацыянальн­ую прастору і спрыяюць росквіту сучаснай беларускай нацыі.

 ??  ?? іван САВЕРЧАНКА, дырэктар інстытута літаратура­знаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі, доктар філалагічн­ых навук, прафесар
іван САВЕРЧАНКА, дырэктар інстытута літаратура­знаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі, доктар філалагічн­ых навук, прафесар
 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus