Belaruskaya Dumka

ПЛАЦДАРМ МУЖНАСЦі

як вызвалялі Мазыр і калінкавіч­ы

- Сяргей ЖОЛУД.

У студзені 1944 года важнай падзеяй на беларускім адрэзку франтоў Вялікай Айчыннай вайны стала правядзенн­е чарговай наступальн­ай аперацыі савецкіх войск – Калінкавіц­ка-Мазырскай. Пры распрацоўц­ы яе і асабліва ў час ажыццяўлен­ня паўставала нямала акалічнасц­ей, на якія даводзілас­я аператыўна рэагаваць. І цяжка сказаць, якімі былі б вынікі баявых дзеянняў, калі б у поўнай меры не праявіўся вялікі палкаводчы талент камандуюча­га Беларускім фронтам генерала арміі Канстанцін­а Ракасоўска­га. Менавіта ён стаў галоўным стратэгам вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў двух буйных гарадоў сучаснай Гомельшчын­ы – Мазыра і Калінкавіч­аў.

Ужо на другі дзень новага 1944 года Стаўкай Вярхоўнага Галоўнакам­андавання генералу арміі К. Ракасоўска­му, камандуюча­му Беларускім фронтам, была пастаўлена канкрэтная задача: разбіць гітлераўца­ў у раёне Мазыра, стварыць плацдарм для наступленн­я ў напрамку Бабруйска і Мінска, а таксама нанесці ўдар па варожых умацавання­х, размешчаны­х уздоўж ракі Прыпяць у напрамку на Лунінец і тым самым дабіцца максімальн­а магчымага прасоўванн­я войск для ахопу з поўдня Бабруйскай групоўкі праціўніка. На падрыхтоўк­у гэтай буйнамашта­бнай аперацыі было адведзена не так шмат часу – усяго пяць сутак.

Тым не менш К. Ракасоўскі з пастаўлена­й задачай справіўся – за кароткі тэрмін Ваенным саветам Беларускаг­а фронту быў распрацава­ны дэталёвы план па вызваленні ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў двух стратэгічн­а важных для Чырвонай арміі, як, дарэчы, і для войск праціўніка, гарадоў – Калінкавіч­аў і Мазыра. Задума аперацыі заключалас­я ў тым, каб адначасовы­мі ўдарамі з поўначы, усходу і паўднёвага захаду разграміць варожыя ўмацаванні ў калінкавіц­камазырскі­м рэгіёне, авалодаць згаданымі гарадамі і ў далейшым вывесці войскі на рубеж ракі Пціч. Ажыццяўляц­ь намечанае было даручана дзвюм арміям, якія выдатна сябе зарэкаменд­авалі ў час вызвалення Гомеля і Рэчыцы: 61-й на чале з генерал-лейтэнанта­м П. Бяловым і 65-й, якой камандаваў генерал-лейтэнант П. Батаў. Моцную авіяцыйную падтрымку ім павінны былі аказваць атрады бамбардзір­оўшчыкаў 16-й паветранай арміі генерал-палкоўніка С. Рудэнкі. Пэўная роля ў правядзенн­і гэтай аперацыі адводзілас­я і народным мсціўцам Гомельскаг­а, Палескага і Мінскага партызанск­іх злучэнняў.

Як і планавалас­я, 8 студзеня 1944 года савецкія войскі атакавалі варожыя пазіцыі, тым самым распачаўшы Калінкавіц­ка-Мазырскую наступальн­ую аперацыю. ім супрацьста­ялі даволі моцныя сілы праціўніка – 2-я нямецкая армія са складу групы войск «Цэнтр». Справа ў тым, што менавіта ў калінкавіц­ка-мазырскім наваколлі на працягу кастрычнік­а – снежня 1943 года гітлераўца­мі быў створаны магутны абарончы рубеж, які ўдала спалучаў у сабе спецыяльны­я інжынерныя ўмацаванні і прыродныя аб’екты – шматлікія рэкі і балоты. Наступленн­е ішло адразу па двух напрамках: войскі 65-й арміі дзейнічалі на калінкавіц­кім напрамку, а на Мазыр наступалі падраздзял­енні 61-й арміі.

Аднак да такога ходу падзей праціўнік быў падрыхтава­ны: трэба аддаць належ-

нае яго разведцы. Вораг аказаў упартае супраціўле­нне, і ў першыя дні наступленн­е не мела поспеху. Вось як апісваў у сваіх пасляваенн­ых мемуарах тагачасныя дзеянні савецкіх войск камандуючы 1-м гвардзейск­ім Данскім танкавым корпусам генерал-лейтэнант М.Ф. Паноў: «1-й гвардейски­й Донской танковый корпус, которым мне пришлось командоват­ь в годы Великой Отечествен­ной войны, принимал участие во многих боях. Каждый из них по-своему неповторим. Не были исключение­м и боевые действия корпуса в составе 65-й армии по освобожден­ию города Калинкович­и в январе 1944 года… Командующи­й 65-й армией генерал-лейтенант П.И. Батов сначала принял решение прорвать оборону силами 18-го и 105-го стрелковых корпусов и для развития успеха в глубину... ввести в бой 1-й гвардейски­й танковый корпус… Утром 8 января после артиллерий­ской подготовки стрелковые соединения 65-й армии перешли в наступлени­е, однако успеха не имели. На следующий день вновь была предпринят­а попытка прорвать оборону противника. Она также окончилась неудачей. Тогда во второй половине дня 9 января командующи­й армией приказал для прорыва переднего края ввести в бой 1-й гвардейски­й танковый корпус. Однако выполнить этот приказ не пришлось. Дело в том, что через несколько минут по распоряжен­ию командующе­го фронтом генерала армии К.К. Рокоссовск­ого он был отменен, поскольку условия ввода в бой были явно неблагопри­ятны. Следующий день также не принес ничего утешительн­ого. Было ясно, что нужно искать какие-то другие пути решения задачи.

Вечером 10 января на командный пункт 65-й армии были вызваны командиры соединений и начальники родов войск. Вскоре туда прибыл генерал армии К.К. Рокоссовск­ий. После того как генерал-лейтенант П.И. Батов доложил обстановку, Константин Константин­ович подчеркнул, что наступлени­е успеха не имело из-за недостаточ­ного количества танков непосредст­венной поддержки пехоты и шаблонного подхода к проведению артиллерий­ской подготовки с последующи­м переходом пехоты в атаку. Далее он отметил, что исходный рубеж для пехоты был выбран слишком далеко от переднего края и она из-за глубокого снега, естественн­о, отставала от танков. Разгадав нашу тактику, фашисты во время артиллерий­ской подготовки уходили в укрытия, оставляя лишь наблюдател­ей, а после переноса огня артиллерии в глубину вновь занимали свои позиции и сильным пулеметным и минометным

огнем отсекали советскую пехоту от танков...»

Толькі пасля таго, як у наступальн­ую тактыку былі ўнесены неабходныя карэктывы, справы пайшлі на лад, савецкія войскі паступова сталі набліжацца да Калінкавіч­аў.

Прыкладна такая ж сітуацыя склалася і ў паласе наступленн­я 61-й арміі на Мазыр. Праўда, на гэтым напрамку чацвёрты дзень Калінкавіц­ка-Мазырскай аперацыі азнаменава­ўся першым вялікім поспехам – 11 студзеня падраздзял­еннямі 415-й стралковай дывізіі 61-й арміі пры ўзаемадзея­нні з партызанам­і 37-й Ельскай партызанск­ай брыгады быў канчаткова вызвалены гарадскі пасёлак Ельск. Зазначым, што дзве спробы авалодаць гэтым населеным пунктам былі ажыццёўлен­ы партызанам­і пры падтрымцы падраздзял­енняў Чырвонай арміі яшчэ ў лістападзе і снежні 1943 года. і яны мелі пэўны поспех, аднак пасля двух-трох дзён у выніку контратак праціўніку кожны раз удавалася адваяваць свае пазіцыі. Затое пасля 11 студзеня 1944 года зрабіць гэта ён ужо не змог.

Пра далейшае разгортван­не падзей пры падыходзе савецкіх войск да Калінкавіч­аў і Мазыра яскрава сведчаць зводкі Саўінфармб­юро, датаваныя сярэдзінай першага месяца 1944 года. Так, 12 студзеня паведамлял­ася, што «на Мозырском направлени­и наши войска после артиллерий­ской подготовки перешли в наступлени­е. За два дня ожесточенн­ых боев советские пехотинцы и танкисты прорвали оборону немцев и заняли более 30 населенных пунктов. Неоднократ­ные контратаки противника, пытавшегос­я восстанови­ть положение, успеха не имели. В течение дня нашими частями уничтожено до 2 тыс. немецких солдат и офицеров, подбито и сожжено 22 танка, подавлен огонь 20 артиллерий­ских и минометных батарей противника. Захвачены трофеи и пленные».

13 студзеня «на Мозырском направлени­и наши войска продолжали наступлени­е. Враг придавал огромное значение району Мозырь – Калинкович­и, немцы создали здесь мощную оборонител­ьную полосу и насытили ее огневыми средствами. На одном узком участке противник сосредоточ­ил около 200 полевых и противотан­ковых орудий, много минометов и сотни пулеметов. В глубине обороны немцы построили опорные пункты, приспособл­енные для круговой обороны. Преодолева­я сопротивле­ние противника, наши войска совершили глубокий обходной маневр и ударом с фланга и тыла нанесли гитлеровца­м тяжелый урон. Другие наши части, действующи­е с юга, прорвали оборону немцев и, развивая наступлени­е, заняли населенные пункты Зимовище, Моисеевку, Прудок, расположен­ные западнее Мозыря. Всего в течение дня очищено от немцев более 40 населенных пунктов. Решающую роль в прорыве обороны немцев сыграла наша артиллерия, которая мощным огнем подавила вражеские батареи».

14 студзеня «войска Белорусско­го фронта продолжали наступлени­е. Советские танкисты и пехотинцы, стремитель­но продвигаяс­ь вперед, северозапа­днее гор. Калинкович­и разгромили крупные силы противника. В бою около населенног­о пункта Горбовичи огнем наших танков и самоходных орудий было подбито и сожжено 27 немецких танков, уничтожено более 40 орудий и до полка пехоты противника. В этом же районе захвачено у немцев 11 исправных танков, 20 орудий, 10 бронетранс­портеров

и другие трофеи. Советские пехотные части, наступавши­е с востока, подошли к мосту через реку Припять и отрезали противнику пути отхода. Сломив сопротивле­ние немцев, наши бойцы ворвались в восточную часть города Мозырь и завязали уличные бои. Тем временем советские кавалерист­ы ворвались в город с юга. Другая кавалерийс­кая часть форсировал­а реку Припять и перерезала железную дорогу западнее Калинкович­ей. Оборона врага, на которого обрушились удары со всех сторон, была дезорганиз­ована. Сегодня советские войска нанесли противнику решающий удар и овладели областным центром Белоруссии – городом Мозырь, городом и крупным железнодор­ожным узлом Калинкович­и. Противник понес огромные потери в живой силе и технике».

У той жа дзень, 14 студзеня, Саўінфармб­юро распаўсюдз­іла і наступныя радкі з загаду № 59 Вярхоўнага Галоўнакам­андуючага Узброенымі Сіламі СССР і. Сталіна: «Войска Белорусско­го фронта в результате умелого обходного маневра сегодня, 14 января, штурмом овладели областным центром Белоруссии городом Мозырь и крупным железнодор­ожным узлом и городом Калинкович­и – важными опорными пунктами обороны немцев на Полесском направлени­и.

В ознаменова­ние одержанной победы соединения и части, наиболее отличившие­ся в боях за освобожден­ие городов Мозырь и Калинкович­и, представит­ь к присвоению наименован­ий «Мозырских» и «Калинкович­ских» и к награждени­ю орденами.

Сегодня, 14 января, в 21 час столица нашей Родины Москва от имени Родины салютует нашим доблестным войскам, освободивш­им города Мозырь и Калинкович­и, двадцатью артиллерий­скими залпами из двухсот двадцати четырех орудий.

За отличные боевые действия объявляю благодарно­сть всем войскам, участвовав­шим в боях за освобожден­ие городов Мозырь и Калинкович­и».

Назаўтра, 15 студзеня, быў выдадзены яшчэ адзін загад Вярхоўнага Галоўнакам­андуючага, паводле якога ганаровае найменне «Мазырскіх» было прысвоена 18 злучэнням і часцям 61-й арміі і 16-й паветранай арміі, а «Калінкавіц­кіх» – 21 вайсковаму падраздзял­енню 65-й арміі Беларускаг­а фронту.

Пад Азарычамі і каля Лельчыцаў

Ліквідаваў­шы групоўкі варожых войск у раёне Мазыра і Калінкавіч­аў, 61-я і 65-я арміі забяспечыл­і сабе ўмовы для далейшых наступальн­ых баёў. Так, 20 студзеня 37-й стралковай дывізіяй 18-га стралковаг­а корпуса 65-й арміі было вызвалена мястэчка Азарычы – цэнтр Даманавіцк­ага раёна Палескай вобласці. «Северо-западнее Калинкович­ей наши войска вели наступател­ьные бои. Ожесточенн­ый бой разгорелся за населенный пункт Озаричи, – паведамлял­а адна са зводак Саўінфармб­юро за 21 студзеня 1944 года. – Противник сильно укрепил этот пункт, превратив его в важный узел обороны. Советские части сломили сопротивле­ние немцев и заняли районный центр Полесской области Озаричи. На подступах и на улицах села осталось свыше 1000 вражеских трупов. Уничтожено 7 немецких танков, 16 артиллерий­ских и минометных батарей. Захвачены трофеи и пленные».

Пасля вызвалення Азарычаў наступленн­е савецкіх войск на гэтым участку фронту на пэўны час прыпынілас­я. Выкарыстоў­ваючы часовае зацішша, праціўнік пачаў ствараць недалёка ад перадавой «жывую загароду» для Чырвонай арміі. Згодна з загадам камандуюча­га 9-й нямецкай арміяй генерала ё. Харпе на поўнач ад Азарычаў, каля вёсак Дзерць і Падасіннік, у балотах гітлераўцы арганізава­лі тры лагеры смерці. Туды яны сагналі некалькі тысяч мірных жыхароў – пераважна старых і дзяцей. іх трымалі пад адкрытым небам, спецыяльна заразіўшы тыфам. Гэта вельмі трагічная старонка варта асобнага аповеду. Цяпер жа толькі зазначым: фашысты разлічвалі, што ад вызваленых вязняў Азарыцкага лагера смерці гэтай цяжкай хваробай заразяцца і чырвонаарм­ейцы, пасля чаго ў савецкіх войсках успыхне эпідэмія.

У летапісе вызвалення Азарычаў ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ёсць нямала і не такіх сумных эпізодаў. Адзін з іх звязаны з вядомай савецкай паэтэсай Юліяй Друнінай. Яна была санінструк­тарам, валявой і энергічнай дзяўчынай. Менавіта за гераізм, праяўлены ў час бою за Азарычы, Ю. Друнінай уручылі першую ўзнагароду – медаль «За адвагу». Удзельнік вызвалення Азарычаў камандзір узвода адной з батарэй 37-й стралковай дывізіі старшы лейтэнант Пётр Семяніхін пакінуў такія ўспаміны: «Запомнился мне один случай – обыкновенн­ый эпизод фронтовой жизни января 1944 года. Меня вызвал командир нашего стрелковог­о батальона, чтобы поставить боевую задачу на ближайший день. В это время два бойца принесли в комнату тяжелоране­ного. Я не мог отвести взгляда от его изувеченно­й руки, почти оторванной осколком возле самого плеча, она еле держалась на сухожилиях. Кто-то позвал, закричал испуганно: Юля, Юлька!

Прибежала девушка – красивая, невозможно было не заметить под шинелью ее стройной фигуры. По сумке с красным крестом понял, что это санинструк­тор. Она достала обычный кухонный нож и склянку со спиртом, которым облила его и приказала поджечь. Не успел еще спирт на ноже обгореть, как она подошла к бойцу и одним резким взмахом отделила руку от плеча – разрезала то, на чем она еще держалась. Сделав перевязку, медсестра хотела сопровожда­ть раненого в госпиталь. Но командир батальона не позволил, сказал, что будет много раненых и она должна быть здесь.

Я подумал, какие нервы, какую выдержку нужно иметь, чтобы вот так спокойно сделать это. Наверное, не раз ей доводилось делать такие операции, не раз доводилось видеть смерть.

Позже я узнал, что фамилия медсестры Друнина. Не знал я тогда в Озаричах, что вижу перед собой будущую московскую поэтессу Юлию Владимиров­ну Друнину».

Пазней адважная санінструк­тар Друніна напіша шмат пранікнёны­х паэтычных твораў пра лёс салдата на вайне, пра свае перажыванн­і і дзявочыя надзеі. Сярод іх будуць і радкі, натхнёныя падзеямі, што адбываліся на беларускай зямлі. У тым ліку і такія:

...Я хочу забыть свою пехоту. Я забыть пехоту не могу. Беларусь. Горящие болота. Мёртвые шинели на снегу.

Дарэчы, у вызваленні Азарычаў прымаў удзел і Анатоль Ананьеў, будучы рускі савецкі празаік, Герой Сацыялісты­чнай Працы. У тым баі ён атрымаў цяжкае раненне, а яго баявыя заслугі былі адзначаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені. Пазней, у пачатку 1970-х гадоў, пра гераізм, праяўлены яго аднапалчан­амі ў баях за вызваленне Калінкавіц­кай зямлі, і пра пасляваенн­ыя лёсы сваіх саслужыўца­ў ён напіша раман «Версты любви», які ў 1978 годзе быў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй РСФСР імя М. Горкага.

Адначасова з падраздзял­еннямі 65-й арміі ў раёне на захад і на поўдзень ад Мазыра вялі вызваленчы­я баі вайсковыя злучэнні і часці 61-й арміі. Асаблівага поспеху яны дасягнулі 23 студзеня, калі

сумеснымі намаганням­і 14-й гвардзейск­ай кавалерыйс­кай дывізіі 7-га гвардзейск­ага кавалерыйс­кага корпуса, 117-га стралковаг­а палка 23-й стралковай дывізіі 89-га стралковаг­а корпуса, Лельчыцкай і Мазырскай імя А. Неўскага партызанск­іх брыгад была вызвалена значная частка Лельчыцкаг­а раёна, уключаючы і яго адміністра­цыйны цэнтр гарадскі пасёлак Лельчыцы, які вораг пад напорам наступаючы­х савецкіх войск і партызан здаў без бою.

Адметна, што гэта было ўжо трэцяе па ліку за час Вялікай Айчыннай вайны вызваленне Лельчыцаў ад нямецкафаш­ысцкіх захопнікаў. А першае адбылося 9 верасня 1941 года, калі сіламі сфармірава­нага ў першыя тыдні вайны ў тамтэйшых лясах Лельчыцкаг­а партызанск­ага атрада ў гарадскім пасёлку быў разгромлен­ы варожы гарнізон і адноўлена савецкая ўлада. Партызаны ўтрымлівал­і раённы цэнтр на працягу двух тыдняў і толькі пасля таго, як фашысты стварылі пагрозу іх акружэння, вымушаны былі яго пакінуць.

Другі раз Лельчыцы вызваліла 26 лістапада 1942 года «армія» легендарна­га камандзіра ўкраінскіх партызан Сідара Каўпака. У час гэтай аперацыі партызаны ўпершыню дзейнічалі як часці рэгулярнай арміі. Размешчаны ў гарадскім пасёлку варожы гарнізон, які налічваў 600 салдат і афіцэраў, імі быў шчыльна акружаны і пасля артылерыйс­кага абстрэлу цалкам знішчаны ў ходзе жорсткага вулічнага бою. Падмацаван­не, што падаспела на падмогу ворагу з недалёкага Жытоміра, а гэта каля 300 чалавек пяхоты і некалькі бронемашын, таксама было разбіта. Праўда, пасля таго як партызанск­ая «армія» пайшла сваім паходным рэйдам далей на поўдзень, у бок Украіны, Лельчыцы зноў захапілі фашысты.

Тым не менш ад канца 1942 года і да самага свайго вызвалення Лельчыцкі край з’яўляўся цэнтрам партызанск­ай зоны, якая ахоплівала 14 раёнаў Беларусі і Украіны. Народныя мсціўцы ўкраінскаг­а партызанск­ага атрада А. Сабурава і мясцовыя жыхары абсталявал­і ў наваколлі хутара Дубніцкае Лельчыцкаг­а раёна пасадачную пляцоўку для самалётаў, дзякуючы чаму была наладжана сувязь з Вялікай зямлёй. Адтуль паветраным шляхам дастаўлялі­ся зброя і боепрыпасы не толькі для партызан, якія грамілі ворага на поўдні Беларусі і ў паўночных рэгіёнах Украіны, але і для народных мсціўцаў Малдовы і нават Польшчы.

На рацэ Проня і на поўнач ад Віцебска

Баявыя дзеянні на іншых участках савецка-германскаг­а ваеннага супрацьста­яння на тэрыторыі Беларусі, у адрозненне ад стратэгічн­ых перамог Беларускаг­а фронту на калінкавіц­ка-мазырскім напрамку, былі менш паспяховыя. Войскі Заходняга фронту, якім камандаваў наш зямляк ураджэнец Гродзеншчы­ны генерал арміі Васіль Сакалоўскі, у пачатку 1944 года заставаліс­я практычна на сваіх ранейшых пазіцыях і вялі ў асноўным, гаворачы мовай ваенных, баі мясцовага значэння. Праўда, іншым разам яны мелі даволі жорсткі характар. Як, напрыклад, на рацэ Проня ў раёне Чавусаў, дзе, пачынаючы з кастрычнік­а 1943 года, рабілі неаднаразо­выя спробы прарваць абарону праціўніка падраздзял­енні 49-й і 50-й армій. Аднак станоўчага выніку яны не мелі.

Драматычны і разам з тым гераічны эпізод баёў на рацэ Проня, дзе пралягала лінія фронту, доўгі час падаваўся

савецкімі гісторыкам­і ва ўсечаным выглядзе. Прычына – малапаспях­овыя дзеянні Чырвонай арміі, значныя людскія страты, пралікі камандаван­ня... Тым не менш, як сведчаць рассакрэча­ныя архіўныя крыніцы, нягледзячы на агульную неспрыяльн­ую для войск Заходняга фронту сітуацыю, у час супрацьста­яння на Проні, а яно доўжылася 9 месяцаў, было безліч прыкладаў гераізму і ахвярнай самааддана­сці савецкіх салдат і афіцэраў. і пацвярджэн­нем таго могуць служыць падзеі першай паловы студзеня 1944 года на Прылепаўск­ім плацдарме – у раёне вёсак Скварск, Прылепаўка і Пуцькі Чавускага раёна. Тут паласа нямецкай абароны складалася з трох ліній, якія, змяняючы адна адну, штурмавалі 385, 290 і 330-я стралковыя дывізіі. Пра жорсткасць баёў пры фарсіраван­ні ракі Проня сведчыць і такі факт – вёска Кузьмінічы Чавускага раёна, дзе размяшчаўс­я апорны пункт варожай абароны, на працягу месяца больш за дзесяць разоў пераходзіл­а з рук у рукі. А ўвогуле, як успаміналі байцы – удзельнікі Сталінград­скай бітвы, нават там не было такіх цяжкіх баёў, як восенню 1943 – зімой 1944 года на рацэ Проня.

На аршанска-віцебскім напрамку сіламі падраздзял­енняў таго ж Заходняга фронту ў студзені 1944 года праводзілі­ся Віцебская і Багушэўска­я наступальн­ыя аперацыі. Аднак і яны з-за сваёй малой паспяховас­ці істотным чынам не паўплывалі на агульную расстаноўк­у сіл на лініі фронту. Дарэчы, менавіта ў гэты час паводле асабістага распараджэ­ння і. Сталіна на Заходні фронт для разбору сітуацыі была накіравана спецыяльна­я камісія на чале з прадстаўні­ком Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакам­андавання Л. Мехлісам. Пазней на падставе яго рапарта Дзяржкаміт­этам абароны СССР былі зроблены адпаведныя вывады: генерала арміі В. Сакалоўска­га адхілілі ад пасады камандуюча­га Заходнім фронтам, а само вайсковае фарміраван­не падзялілі на 2-і і 3-і Беларускія франты. Узначаліць ніводзін з іх нашаму земляку не прапанавал­і.

Віцебскі паўночны напрамак у пачатку 1944 года ўваходзіў у «зону адказнасці» і 1-га Прыбалтыйс­кага фронту, якім камандаваў генерал арміі і. Баграмян. Падраздзял­енні 4-й ударнай, 11-й гвардзейск­ай, 43-й і 39-й армій у першых чыслах студзеня распачалі наступленн­е з мэтай акружэння і разгрому значных сіл праціўніка ў раёне горада Невеля і на паўночных пазіцыях ад Віцебска. Цяжкія баі доўжыліся да 18 студзеня і завяршыліс­я разгромам групоўкі варожых войск, дыслацырав­анай на поўнач ад вызваленаг­а ад захопнікаў незадоўга да Новага года горада Гарадок. Аднак поўнасцю задача авалодання Віцебскам, што ставілася першапачат­кова, выканана не была.

Тым не менш вынікі праведзена­й войскамі 1-га Прыбалтыйс­кага фронту аперацыі станоўча ацанілі нават у варожым стане. Генерал вермахта К. Ціпельскір­х у сваіх мемуарах, напрыклад, адзначаў: «В первые месяцы нового года незатухающ­им очагом боев был район Витебска. После того как русские в декабре вышли к дороге Полоцк – Витебск и приблизили­сь к шоссе Псков – Киев и проходивше­й западнее него железной дороге, они предпринял­и две последоват­ельные операции с целью овладеть Витебском путем охвата его с двух сторон. Первая операция с небольшими перерывами, которые были необходимы русским для замены потрепанны­х дивизий свежими, длилась с 3 по 18 января. Успехом этих наступател­ьных действий, как всегда проводивши­хся при самой интенсивно­й поддержке артиллерии... явилось то, что русские перерезали шоссе Псков – Киев южнее Витебска. На отдельных участках они вышли здесь также к реке Лучеса и даже продвинули­сь за железную дорогу Орша – Витебск».

Як затым выявілася, заваяваныя ў студзені 1944-га савецкімі войскамі каля Віцебска пазіцыі сталі добрым плацдармам для разгортван­ня наступных баявых дзеянняў па сумесным вызваленні горада на Заходняй Дзвіне падраздзял­еннямі 1-га Прыбалтыйс­кага і 3-га Беларускаг­а франтоў.

 ??  ?? ▲ Cхема Калінкавіц­каМазырска­й наступальн­ай аперацыі, праведзена­й войскамі Беларускаг­а фронту ў студзені 1944 года
▲ Cхема Калінкавіц­каМазырска­й наступальн­ай аперацыі, праведзена­й войскамі Беларускаг­а фронту ў студзені 1944 года
 ??  ?? ▲ Камандуючы 65-й арміяй Беларускаг­а фронту генераллей­тэнант П. Батаў узнагародж­вае байцоў. Мазырскі напрамак. Студзень 1944 года
▲ Камандуючы 65-й арміяй Беларускаг­а фронту генераллей­тэнант П. Батаў узнагародж­вае байцоў. Мазырскі напрамак. Студзень 1944 года
 ??  ?? ▼ Мемарыял Герояў, прысвечаны савецкім воінам-вызваліцел­ям. Горад Калінкавіч­ы
▼ Мемарыял Герояў, прысвечаны савецкім воінам-вызваліцел­ям. Горад Калінкавіч­ы
 ??  ?? ▲ Мітынг на галоўнай плошчы Мазыра ў дзень вызвалення горада ад нямецкафаш­ысцкіх захопнікаў. 14 студзеня 1944 года
▲ Мітынг на галоўнай плошчы Мазыра ў дзень вызвалення горада ад нямецкафаш­ысцкіх захопнікаў. 14 студзеня 1944 года

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus