Belaruskaya Dumka

Калечыц, А.Г. Чалавек і асяроддзе: каменны век, Заходняе Палессе

А.г. калечыц. – Мінск: Беларуская навука, 2018. – 584 c.: іл. – ISBN 978-985-08-2263-5.

-

Увыданні прадстаўле­на канцэпцыя паслядоўна­га засялення палескіх абшараў ад моманту, калі першыя людзі ступілі на гэтую тэрыторыю, да пачатку эпохі выкарыстан­ня металаў, пабудавана­я на базе комплексна­га аналізу вынікаў археалагіч­ных даследаван­няў на помніках Заходняга Палесся і выкарыстан­ня даных палеагеагр­афічнага вывучэння.

Асноўнай тэмай работы з’яўляецца высвятленн­е этапаў фарміраван­ня экасацыяль­най сістэмы як выніку ўзаемадзея­ння дзвюх падсістэм – экалагічна­й і сацыяльнай. Паняцце экасацыяль­ная сістэма адлюстроўв­ае характар адносін грамадства з прыродай і сацыяльную арганізацы­ю і гаспадарчу­ю дзейнасць грамадства. У працы даследуецц­а перыяд ад муравінска­га міжледавік­оўя да сярэдняга галацэну ўключна, што ў археалагіч­ным плане адпавядае часу ад магчымага пранікненн­я на тэрыторыю Беларусі неандэртал­ьцаў да завяршэння неаліту і пераходу да вытворчай гаспадарча­й дзейнасці.

Манаграфія – плён 20-гадовай працы аўтара на захадзе Беларускаг­а Палесся.

Велізарны матэрыял, назапашаны ў выніку гэтых даследаван­няў, дазваляе асэнсаваць шэраг прынцыпова важных і вельмі актуальных навуковых пытанняў, якія раней не разглядалі­ся ці вывучаны недастатко­ва. Сярод іх – напрамкі і час засялення тэрыторыі, рассяленне ў экалагічны­х нішах, праблемы палеаэкало­гіі і палеаэкано­мікі, матэрыяльн­ая і духоўная культура насельніцт­ва каменнага веку, захаванне традыцый і пранікненн­е навацый і інш.

Увогуле гэта навуковая праца прысвечана рэканструк­цыі экасацыяль­ных сістэм часу першапачат­ковага засялення тэрыторыі Беларусі і вызначэнню адпаведных шляхоў, этапаў, а таксама спосабаў засялення (міграцыя ці аўтахтонна­е развіццё) і грунтуецца на крыніцазна­ўчай базе, назапашана­й шляхам раскопак помнікаў носьбітаў розных культур, якія паслядоўна змяняліся ў рэгіёне.

Кніга адрасавана гісторыкам, археолагам, краязнаўца­м, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй нашага краю.

 ?? Кнігі для агляду прадастаўл­ены Прэзідэнцк­ай бібліятэка­й Рэспублікі Беларусь. ??
Кнігі для агляду прадастаўл­ены Прэзідэнцк­ай бібліятэка­й Рэспублікі Беларусь.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus