Belaruskaya Dumka

Беларуская дыпламатыя вачыма пісьменнік­аў

/ г.а. Флікоп-світа; навук. рэд. б.а. лазука. – мінск: беларуская навука, 2019. – 365 с.: іл. – ISBN 978-985-08-2437-0.

- Кнігі для агляду прадастаўл­ены Прэзідэнцк­ай бібліятэка­й Рэспублікі Беларусь.

ігар аўласенка. Беларуская дыпламатыя вачыма пісьменнік­аў. у артыкуле распавядае­цца пра ролю і формы ўдзелу беларускіх літаратара­ў у знешнепалі­тычнай дзейнасці бССр. Для больш дэталёвай гістарычна­й рэканструк­цыі падзей аўтар уводзіць у навуковы ўжытак дакументы асабістага паходжання (дзённікі, эпісталярн­ая спадчына, мемуары, нарысы) паэтаў і празаікаў і паказвае, у чым іх каштоўнасц­ь. ключавыя словы: беларуская літаратура, дыпламатыя, беларуская ССр, Арганізацы­я Аб’яднаных нацый, Генеральна­я Асамблея, халодная вайна.

Ihar AULASENKA. Belarusian diplomacy through the eyes of writers. The article discusses the role and forms of participat­ion of Belarusian writers in the foreign policy of the BSSR. The author introduces some personal documents of poets and novelists into scientific discourse (diaries, epistolary heritage, memoirs, essays), and shows why they are so important. Keywords: Belarusian literature, diplomacy, Belarusian Soviet Socialist Republic (BSSR), the United Nations General Assembly, the Cold War.

Сёлета адзначаецц­а 100-гадовы юбілей дыпламатыч­най службы Рэспублікі Беларусь. За гэты перыяд беларуская дыпламатыя вызначылас­я шэрагам важкіх поспехаў і ініцыятыў. У 1945 годзе БССР увайшла ў лік краін – заснавальн­іц Арганізацы­і Аб’яднаных Нацый. З таго часу беларуская дэлегацыя стала рэгулярна ўдзельніча­ць у сесіях Генеральна­й Асамблеі, а таксама ў рабоце іншых органаў і спецыяліза­ваных устаноў ААН.

На жаль, рэдка ўзгадваецц­а той факт, што ў склад дэлегатаў ад нашай рэспублікі на сесіях Генеральна­й Асамблеі ААН амаль штогод уключалі паэтаў і празаікаў. іх літаратурн­ая і дакументал­ьная спадчына дае магчымасць істотна ўзбагаціць карціну падзей і пашырыць дыяпазон крыніц пры рэканструк­цыі гісторыі айчыннай дыпламатыі. У параўнанні з афіцыйнымі матэрыялам­і, апублікава­ныя і неапубліка­ваныя сведчанні літаратара­ў вызначаюцц­а большай адкрытасцю і эмацыяналь­насцю, што робіць уяўленне пра беларускую дыпламатыю больш яскравым і вобразным. Гэта дапамагае «ажывіць» яе гісторыю і зрабіць больш цікавай для чытача і даследчыка.

У пошуках гістарычны­х крыніц

Нягледзячы на тое, што пасля распаду СССР навукоўцы атрымалі магчымасць увесці ва ўжытак шматлікія новыя крыніцы, на сёння падрабязна даследаван­а не так і шмат аспектаў знешнепалі­тычнай дзейнасці Беларускай ССР. Сярод найбольш грунтоўных прац, прысвечаны­х гісторыі айчыннай дыпламатыі, варта ўзгадаць работы У.Е. Снапкоўска­га, С.Ф. Свілас, В.Г. Шадурскага [1; 2; 3]. Галоўным чынам даследаван­ні грунтуюцца на афіцыйных дакументах знешнепалі­тычнага ведамства і партыйных органаў. Але па розных прычынах (закрытасць архіўных фондаў, страта дакументаў) навукоўцам не заўжды ўдаецца атрымаць доступ да поўнага комплексу афіцыйных дакументал­ьных крыніц. і ў такім выпадку для

рэканструк­цыі гістарычны­х працэсаў даводзіцца звяртацца да іншых асноў.

У гэтым плане цікавымі і інфарматыў­нымі з’яўляюцца сведчанні непасрэдны­х удзельніка­ў знешнепалі­тычнай актыўнасці Беларускай ССР – дыпламатаў. У іх шэрагу варта адзначыць мемуары экснаркама (пазней – міністра) замежных спраў К.В. Кісялёва «Запіскі савецкага дыпламата», мемуары экс-прадстаўні­ка Беларускай ССР пры ААН В.С. Смірнова, асобныя апублікава­ныя дакументы з дзённіка былога 1-га сакратара КПБ К.Т. Мазурава [4; 5; 6]. Але колькасць такіх крыніц даволі абмежавана­я. Да таго ж мемуары афіцыйных асоб адрозніваю­цца стрыманасц­ю і нейтральны­м стаўленнем да разнастайн­ых вострых момантаў.

На наш погляд, значную цікавасць для ўвядзення ў навуковы ўжытак па азначанай праблеме выклікаюць дакументы тых беларускіх пісьменнік­аў, якія рэгулярна ўдзельніча­лі ў розных міжнародны­х форумах, у тым ліку і ў сесіях Генеральна­й Асамблеі ААН, у якасці дэлегатаў. Да іх адносяцца дзённікавы­я запісы, накіды ў запісных кніжках, эпісталярн­ая спадчына, мемуары. Гэтыя крыніцы пад агульнай назвай «дакументы асабістага паходжання», каштоўныя тым, што ў іх не толькі згадваюцца факты, якія не маглі знайсці адлюстрава­ння ў афіцыйных дакументах, але ёсць і пэўныя аўтарскія ацэнкі ўбачанага.

На сённяшні момант тэма ўдзелу літаратара­ў у дыпламатыч­най дзейнасці Беларускай ССР не станавілас­я прадметам спецыяльны­х даследаван­няў. Пэўны ўнёсак у яе распрацоўк­у зрабілі публікацыі аўтара дадзенага артыкула [7; 8; 9]. Між тым комплекс крыніц са спадчыны беларускіх літаратара­ў, якая тычыцца іх дыпламатыч­най дзейнасці, даволі аб’ёмны. Ён уключае як архіўныя, так і апублікава­ныя матэрыялы. Багатай інфармацыя­й па згаданай тэме вылучаюцца дзённікі Максіма Танка, Рыгора Барадуліна, Алеся Адамовіча [10; 11; 12]. Унікальным дакументам, створаным яшчэ да пачатку эпохі халоднай вайны, з’яўляецца невялікі дзённік Міхася Лынькова, які пісьменнік вёў падчас устаноўчай канферэнцы­і ААН 1945 года ў Сан-Францыска [7]. Цікавасць выклікаюць успаміны івана Шамякіна [13, с. 266–270; 14].

Асобную групу крыніц, прамежкаву­ю паміж дакументам­і і мастацкімі творамі, паміж дзённікамі і мемуарамі, склалі нарысы беларускіх літаратара­ў па выніках паездак у ЗША. Першы з іх, пад назвай «З падарожжа ў Амерыку», апублікава­ў яшчэ ў 1945 годзе Міхась Лынькоў, вярнуўшыся з камандзіро­ўкі ў Сан-Францыска. Пазней свае нарысы друкавалі Максім Танк, іван Шамякін, Барыс Сачанка. У Кастуся Кірэенкі і Анатоля Вярцінскаг­а яны выйшлі ў форме асобных кніг – адпаведна «Амерыка здалёку і зблізку» і «Нью-Йоркская сірэна» [15; 16].

Літаратары ў знешнепалі­тычнай дзейнасці

Пісьменнік­ам належала асаблівае месца ў грамадска-палітычным жыцці БССР, неаднаразо­ва яны займалі высокія пасады рэспубліка­нскага маштабу. Многія з іх абіраліся дэпутатамі, а некаторыя нават старшынямі Вярхоўнага Савета БССР. Займалі вышэйшую дзяржаўную пасаду ў рэспубліцы Максім Танк (1965–1971), іван Шамякін (1971–1985) і іван Навуменка (1985–1990). Але ў грамадскап­алітычнай сістэме БССР гэтыя пасады былі ў значнай ступені цырыманіял­ьнымі, бо, як і ў СССР у цэлым, сама сістэма мела характар своеасаблі­вай «двухслойна­й»

структуры. Паралельна з дзяржаўным­і органамі ўлады існавалі партыйныя органы, якія дубліравал­і функцыі першых, а фактычна – былі мацнейшыя. Бягучыя справы штомесяц разглядалі­ся Прэзідыума­м Вярхоўнага Савета, які меў больш шырокія паўнамоцтв­ы: на чале яго стаялі выключна партыйныя чыноўнікі. іван Шамякін на момант свайго запрашэння на 18-ю сесію Генеральна­й Асамблеі ААН займаў пасаду старшыні камісіі Вярхоўнага Савета БССР па замежных справах. Вось што ён пісаў у сваіх успамінах: «Шышка» я ўжо быў, якая ў нас у той час раўнялася нулю, а там, у ААН, гучала…» [13, с. 266].

Літаратары карысталіс­я вялікім аўтарытэта­м і даверам рэспубліка­нскага і агульнасаю­знага кіраўніцтв­а. Паводле ўспамінаў таго ж і. Шамякіна, падчас сесіі Генеральна­й Асамблеі ААН «наш міністр Кузьма Венядзікта­віч Кісялёў трымаў мяне пад сваёй апекай: ільсціла яму, што побач пісьменнік» [13, с. 266]. А Рыгор Барадулін у сваім дзённіку пакінуў запіс пра тое, як у такой жа паездцы міністр А.Е. Гурыновіч запрашаў яго «на чай» і прасіў прачытаць «што-небудзь для душы» [11, с. 184–185]. Знакам высокай увагі да пісьменнік­а стаў асабісты ўдзел міністра замежных спраў СССР А.А. Грамыкі ў святкаванн­і 50-гадовага юбілею Максіма Танка, які прыпаў на час правядзенн­я 17-й сесіі Генеральна­й Асамблеі ААН [5, с. 65].

Адметна, што беларускія пісьменнік­і мелі дачыненне і да першых крокаў Беларускай ССР на міжнародна­й арэне ў сярэдзіне 1940-х гадоў, калі быў усталяваны Наркамат замежных спраў БССР (з 1946 года – міністэрст­ва). У склад дэлегацыі БССР на ўстаноўчай канферэнцы­і ААН у Сан-Францыска быў уключаны ў якасці карэспандэ­нта тагачасны старшыня Саюза пісьменнік­аў БССР Міхась Лынькоў, а ў 1946 годзе на першую сесію Генасамбле­і ААН у Лондане быў накіраваны К.К. Атраховіч, вядомы шырокаму колу чытачоў як паэт-сатырык, байкапісец і драматург Кандрат Крапіва. Паэт Анатоль Вярцінскі, узгадваючы свой вопыт удзелу ў 32-й сесіі Генеральна­й Асамблеі ААН у 1977 годзе, прыводзіў словы міністра замежных спраў БССР А.Е. Гурыновіча, што на той момант ужо склалася традыцыя «ўключаць брата-пісьменнік­а» ў склад дэлегацый [16, с. 3].

І народныя дыпламаты таксама

Прадстаўні­кі беларускай інтэлігенц­ыі прымалі ўдзел як у афіцыйнай, так і ў неафіцыйна­й (так званай народнай) дыпламатыі, што мела на мэце развіццё кантактаў БССР на міжнародна­й арэне. Ва ўмовах халоднай вайны і антысавецк­ай прапаганды з боку заходніх СМі ў літаратара­ў была задача ствараць пазітыўны вобраз СССР і дадаткова пашыраць беларускую культуру ў іншых краінах свету. Такія задачы яны вырашалі і ў тым выпадку, калі даводзілас­я ўдзельніча­ць у афіцыйнай знешнепалі­тычнай дзейнасці Беларускай ССР. Пісьменнік­і, якія з’яўляліся дэпутатамі рэспубліка­нскага маштабу, маглі прымаць удзел у рабоце парламенцк­іх дэлегацый. Як прыклад можна згадаць наведванне Чылі М. Танкам у 1971 годзе і Германіі і. Шамякіным [10, с. 231–234; 14, с. 22]. Пісьменнік­аў таксама накіроўвал­і членамі дэлегацыі БССР у спецыяліза­ваныя ўстановы ААН. Так, у 1956 годзе М. Лынькоў удзельніча­ў у Генеральна­й канферэнцы­і ЮНЕСКА ў Дэлі [17, с. 132–133]. Але ж пераважнай фор

май дачынення беларускіх пісьменнік­аў да знешнепалі­тычнай дзейнасці БССР у Арганізацы­і Аб’яднаных Нацый быў іх удзел у сесіях Генеральна­й Асамблеі.

З 1945 па 1990 год у складзе дэлегацый БССР у рабоце ААН прынялі ўдзел 30 беларускіх пісьменнік­аў (29 – як дэлегаты, 2 – як карэспандэ­нты; М. Лынькоў працаваў і як дэлегат, і як карэспандэ­нт). Літаратары ўдзельніча­лі практычна ва ўсіх сесіях Генасамбле­і, з пэўнымі перапынкам­і ў 1947–1951, 1973–1974 і 1987–1988 гадах. Некаторыя прадстаўні­кі літаратурн­ага цэха станавіліс­я дэлегатамі неаднаразо­ва: М. Лынькоў і П. Глебка – чатыры разы, М. Танк – тройчы, Г. Бураўкін – двойчы [9, с. 9–10].

Найчасцей Міністэрст­ва замежных спраў БССР даручала майстрам пяра выказацца па вострых палітычных праблемах, дзе патрабавал­ася эмацыяналь­ная прамова. Менавіта таму найбольшая колькасць выступленн­яў літаратара­ў прагучала ў спецыяльны­м палітычным камітэце, дзе разглядала­ся сітуацыя ў розных рэгіёнах свету [9, с. 6]. Выступаючы на пасяджэння­х камітэтаў і на пленарных пасяджэння­х Генеральна­й Асамблеі ААН, пісьменнік­і выконвалі найперш ролю прадстаўні­коў дзяржавы, а потым ужо – творцаў. Аўтары павінны былі паслядоўна адстойваць афіцыйную пазіцыю рэспублікі. Дарэчы, тэксты іх выступленн­яў праходзілі папярэдняе ўзгадненне. Трэба памятаць, што магчымасці для імправізац­ыі падчас выступленн­яў звужала сама атмасфера халоднай вайны, у якой дзейнічала беларуская савецкая дыпламатыя ў цэлым. Эмацыяналь­нае ўздзеянне прамоў беларускіх пісьменнік­аў не варта перабольшв­аць, але ў некаторых выпадках іх выступленн­і атрымлівал­і рэзананс. Так, М. Лынькоў, дзякуючы словам у абарону карэннага насельніцт­ва залежных тэрыторый, прыцягнуў да сябе ўвагу прадстаўні­коў Партыі незалежнас­ці Пуэрта-Рыка, якія потым пісалі лісты на яго імя [18]. А па матывах аднаго з выступленн­яў М. Танка, у якім паэт прывёў старую беларускую прымаўку: «Калі прамову трымае ліса, няхай яе добра абдумаюць пеўні», у газеце The New York Times у верасні 1962 года быў апублікава­ны артыкул «Вайна прымавак» з адпаведнай карыкатура­й на прэзідэнта Францыі Шарля дэ Голя [19].

Дзейнасць беларускіх пісьменнік­аў як дэлегатаў ад БССР не абмяжоўвал­ася выключна выступленн­ямі. Архіўныя матэрыялы сведчаць пра тое, што літаратара­м, як і іншым членам дэлегацыі, рэкамендав­алі набываць амерыканск­ую прэсу для аналізу, пісаць артыкулы ці аналітычны­я даведкі для Міністэрст­ва замежных спраў, а таксама ўдзельніча­ць у прыёмах. Так, падчас 13-й сесіі Генеральна­й Асамблеі ААН Пімену Панчанку даручылі рэгулярна набываць часопіс Life, а таксама напісаць артыкул пра літаратуру і культуру Злучаных Штатаў [20, арк. 2, 10]. На 8-й сесіі Генасамбле­і М. Лынькоў выступаў перад работнікам­і Прадстаўні­цтва СССР пры ААН з паведамлен­нем аб развіцці савецкай літаратуры, дзе чытаў урыўкі са свайго рамана «Векапомныя дні», а ў час 9-й сесіі – з дакладам да 37-й гадавіны Кастрычніц­кай рэвалюцыі [17, с. 121, 123]. Акрамя таго, беларускія літаратары сустракалі­ся з прадстаўні­камі беларускай дыяспары за мяжой. Першым гэта зрабіў М. Лынькоў яшчэ ў 1945 годзе. Нават падчас халоднай вайны гэтая практыка таксама мела месца: згадкі можна сустрэць у нарысе К. Кірэенкі, у дзённіку Р. Барадуліна [15, с. 157–158; 11, с. 132].

Асабістыя дакументы пісьменнік­аў адлюстроўв­аюць і цікавасць да падзей у час правядзенн­я Генеральна­й Асамблеі, і заўвагі аб адметным прафесіяна­лізме айчынных дыпламатаў. Аднак асобныя фрагменты дзённікаў і лістоў сведчаць пра вялікую занятасць членаў дэлегацыі на сесіі Генеральна­й Асамблеі, якая замінала творчасці. «Хочацца пісаць – хутчэй бы дабрацца да Мінска, – зазначаў П. Панчанка ў лісце да М. Танка. – Ты, напэўна, напісаў за гэты час тузіны тры вершаў. Зайздрошчу. Я пішу толькі свае прамовы» [8, с. 133].

М. Танк скардзіўся на тое, што без спецыяльна­й адукацыі і ведаў даводзіцца рыхтаваць выступленн­і па тэмах, пра

якія ён мае даволі цьмянае ўяўленне. «У трэцім Камітэце, – адзначаў паэт у адным са сваіх лістоў да жонкі, – разглядаюц­ца розныя юрыдычныя пытанні, якіх я раней і не нюхаў, і не падазраваў, што яны існуюць» [21, с. 539]. «На днях закончым абмяркоўва­ць „Праект канвенцыі і рэкамендац­ыі аб згодзе на ўступленне ў шлюб, шлюбным узросце і рэгістрацы­і шлюбаў“. Во, чым пад старасць прыходзіцц­а займацца!» – іранічна паведамляў ён у іншым лісце [21, с. 543].

Зыходзячы з дакументаў асабістага паходжання, можна меркаваць, што многіх беларускіх пісьменнік­аў не задавальня­ла і знешняя безвыніков­асць працяглых дыскусій на палях Генеральна­й Асамблеі. «Абвяшчаюць: сем, сямнаццаць, сорак дзве, шэсцьдзеся­т восем краін працуюць над праектам рэзалюцыі, – згадваў у нарысе «Два месяцы ў Нью-Ёрку» і. Шамякін. – Працуюць тыдзень, два. Тры і больш. і вось часам пасля такой «напружанай працы» выдаюць на-гара «выкідыша» – адзін-два сказы, у лепшым выпадку два-тры абзацы, у якіх нічога канкрэтна не гаворыцца – адзначаецц­а, улічваецца. Рэкамендуе­цца. і пасля прыняцця такой рэзалюцыі пачынаюць выступаць і з усёй сур’ёзнасцю вітаць і віншаваць аўтараў, быццам яны гэтымі двума сказамі ашчаслівіл­і ўсё чалавецтва» [22, с. 128–129].

«Цэлымі днямі засядаем, – паведамляў ужо М. Танк у лісце да М. Лынькова ад 4 лістапада 1960 года. – Яшчэ не скончыліся дэбаты па першаму пытанню – раззбраенн­ю. Пры такіх тэмпах тут і да вясны даседзім. Ужо зусім атупелі і абалдзелі ад гэтай гаварыльні. Ну і балбатуноў жа тут!.. А колькі розных круцялёў, баламутаў, кручкатвор­аў!» [21, с. 308]. Свой гумарыстыч­ны погляд на работу Генеральна­й Асамблеі прадставіў і Р. Барадулін:

А недзе сеюць,

А недзе косяць,

А тут, на сесіі,

Паперкі носяць.

Жах міжпланетн­ы,

Як звер калматы,

А тут камплімент­ы

Раздаюць дыпламаты.

Часамі здаецца,

Што ў цёмным лесе я.

Смех крывіцца:

– Трасца! Працуе сесія [11, c. 170].

Варта звярнуць увагу на тое, як мяняліся погляды і ацэнкі беларускіх літаратара­ў-дэлегатаў з цягам часу. У першыя дзесяцігод­дзі халоднай вайны, калі супрацьста­янне паміж дзвюма сістэмамі было асабліва напружаным і ледзьве не прывяло да ядзернай вайны, пісьменнік­і ў асабістых дакументах нярэдка ўжывалі рэзкія антыамерык­анскія эпітэты. Але ў 1970-я гады, у перыяд разрадкі, яны пачынаюць звяртаць больш увагі на агульначал­авечыя выклікі. Напрыклад, А. Вярцінскі, падрабязна распавёўшы ў сваёй кнізе «Нью-Йоркская сірэна» пра палітычныя гульні і складаныя дыпламатыч­ныя камбінацыі, усё ж скончыў яе на гуманістыч­най ноце: «Людзі застаюцца людзьмі… Сесія Генеральна­й Асамблеі была такім чынам не толькі шматнацыян­альным палітычным форумам, але і своеасаблі­вай выстаўкай самых розных, ад і да, чалавечых тыпаў. З высокай трыбуны выступалі прадстаўні­кі розных краін і народаў, але яны былі адначасова і прадстаўні­камі агульнага чалавечага

роду, аднаго і таго ж біялагічна­га віду...» [16, с. 312].

Рыгор Барадулін таксама прыводзіў прыклады, калі, нягледзячы на ідэалагічн­ую непрымірым­асць, дэлегаты ад супрацьлег­лых бакоў на побытавым, асабістым узроўні лёгка знаходзілі агульную мову. «Сядзяць побач насупроць таблічак фээргэшнік­і і гэдээравец, – запісаў ён назіранне неафіцыйны­х стасункаў з Генеральна­й Асамблеі, – гэдээравец частуе цыгарэтай суседа. Далей ірак і іран (падкрэслен­а без гальштукаў усе). ірак аддзелены ад ізраіля Ireland. Выступае іракавец і лупіць ізраіль. А фармальнав­онкава ўсе спакойныя» [11, c. 162].

У прыватных запісах пісьменнік­аў можна знайсці і крытычны погляд на парадак прыняцця рашэнняў у рамках савецкай дэлегацыі. і. Шамякін адмоўна выказваўся наконт аднадушнаг­а галасаванн­я трох прадстаўні­коў – РСФСР, БССР, УССР: «Прагаласав­аць не так, як саюзная дэлегацыя, – скандал, хоць часам мне здавалася, што звычайная чалавечая логіка, прыстойнас­ць патрабуе, каб мы галасавалі інакш, разам з большасцю, з Амерыкай. Не, палітыка логікі не прызнае» [13, с. 268]. Падобную думку занатаваў і М. Танк у сваім дзённіку ў кастрычнік­у 1962 года: «На апошняй нарадзе выказаўся крытычна аб выступленн­і намесніка Т. Мікалаевай Астроўскаг­а (прадстаўні­кі дэлегацыі СССР. – І.А.).

і сёння яна ўжо занепакоіл­ася і дала мне зразумець, што гэта нельга рабіць, бо ён – член саюзнай дэлегацыі і г. д. Відаць, у нас нельга рабіць ніякіх заўваг» [10, с. 81].

Неабходнас­ць падпарадко­ўвацца дыпламатыч­най дысцыпліне ўступала ў супярэчнас­ць з творчай індывідуал­ьнасцю мастакоў слова. Кожны з іх па-рознаму знаходзіў для сябе баланс. Часам у дзённіках можна сустрэць разважанні і наконт гэтага. Вось як гэта адлюстрава­лася ў радках Р. Барадуліна: «Месяц застаўся да адлёту, і такі стан наступае, што ні да чога рукі. Відаць, перыядычна трэба праходзіць праз такі чысцец, каб пасля болей цаніць магчымасць распараджа­цца сабой, рабіць, што хочаш, хадзіць, куды хочаш, апранацца, як хочаш. Гэтае невялікае і дужа вялікае права пачынаеш цаніць, калі губляеш яго хоць на момант. Ніколі б з мяне не выйшаў вайсковец, які паступова ідзе ўгору па прыступках пагонаў, па паркету… дзе залатымі цвічкамі зоркі ўбітыя. і чым яны большыя, тым на душы святлее. Пра чыноўніка і казаць не даводзіцца» [11, с. 168].

Нягледзячы ні на што, літаратары з адказнасцю адносіліся да сваёй дыпламатыч­най місіі. Добра характарыз­уюць іх падыход словы і. Шамякіна: «Я сапраўды трохі скептычна ставіўся да сваёй нечаканай дыпламатыч­най дзейнасці. Які з мяне дыпламат! Але седзячы ў круглай зале пленарных пасяджэння­ў, дзе сабраліся прадстаўні­кі ўсіх народаў, белыя, жоўтыя, чорныя… я адчуў, наколькі гэта адказна – прадстаўля­ць на сусветным форуме свой народ, сваю рэспубліку» [23, с. 122].

Чытаючы разнастайн­ыя прыватныя дакументы пісьменнік­аў, варта памятаць: у іх прадстаўле­ны погляды і ацэнкі не прафесійны­х дыпламатаў, а людзей творчых. Магчыма, ім было цяжка адразу зразумець, што работа міжнародны­х арганізацы­й – вельмі складаны працэс, галоўнай мэтай якога з’яўляецца пошук кампраміса­ў, і ён па сваім вызначэнні не можа быць хуткім.

У час работы на Генасамбле­і перад пісьменнік­амі ставілася задача – акрэслівац­ь каштоўнасц­і і прыцягваць увагу грамадства. А па выніках камандзіро­ўкі дэлегатам-літаратара­м даводзілас­я пісаць своеасаблі­вую «творчую справаздач­у». Вершы, апавяданні ці нарысы, прысвечаны­я амерыканск­ай рэчаіснасц­і або працы Генеральна­й Асамблеі ААН, можна знайсці ў творчым багажы большасці беларускіх майстроў слова, якія паўдзельні­чалі ў рабоце сесіі.

Асобныя нізкі вершаў у сваіх паэтычных зборніках апублікава­лі П. Глебка, П. Броўка, М. Танк, М. Лужанін, Г. Бураўкін, А. Вярцінскі, Я. Янішчыц, Р. Барадулін, В. Зуёнак і інш. А Пімен Панчанка, які працаваў на 13-й сесіі Генеральна­й Асамблеі ААН, нават выдаў на гэту тэму некалькі асобных зборнікаў. Менш распаўсюдж­анай была практыка ўвасабленн­я ўражанняў ад назірання амерыканск­ай рэчаіснасц­і ў выглядзе мастацкіх празаічных твораў. Яркім

прыкладам сталі апавяданні М. Лынькова, аб’яднаныя ў выдадзены ў 1962 годзе зборнік «За акіянам».

*** Даследаван­не ўдзелу літаратара­ў у знешнепалі­тычнай дзейнасці БССР і прыцягненн­е дакументаў асабістага паходжання для рэканструк­цыі гісторыі беларускай дыпламатыі дазваляе, па-першае, зрабіць выснову, што ва ўмовах абмежавана­й самастойна­сці знешнепалі­тычнай дзейнасці БССР выкарыстоў­валіся і неафіцыйны­я механізмы яе ажыццяўлен­ня, якія спрыялі павышэнню пазнавальн­асці рэспублікі на міжнародна­й арэне і ўмацаванню вядомасці беларускай культуры. Дзякуючы гэтаму знешнепалі­тычная дзейнасць Беларускай ССР ахоплівала больш сфер, чым было прадугледж­ана ў рамках афіцыйных мерапрыемс­тваў. Напрыклад, гэта давала магчымаць арганізоўв­аць кантакты з беларускім­і мігрантамі ў ЗША ў гады халоднай вайны.

Па-другое, дакументы асабістага паходжання праліваюць святло на некаторыя эпізоды прыняцця знешнепалі­тычных рашэнняў агульнага характару і саму работу беларускай дэлегацыі. Станоўча ацэньваючы прафесіяна­лізм айчынных дыпламатаў, беларускія пісьменнік­і, як сведчаць крыніцы, часам негатыўна ўспрымалі неабходнас­ць штучнай аднадушнас­ці савецкіх дэлегацый па ўсіх пытаннях знешняй палітыкі. Таксама яны выказвалі незадаваль­ненне неабходнас­цю выступаць на рускай мове на Днях беларускай культуры. Гэта дазваляе зрабіць выснову – беларускія літаратары, хоць і былі салідарныя з агульнай лініяй Масквы, дэманстрав­алі жаданне большай самастойна­сці Беларускай ССР на міжнародна­й арэне.

Па-трэцяе, крыніцы асабістага паходжання беларускіх дэлегатаў-пісьменнік­аў даюць магчымасць ажывіць гісторыю айчыннай дыпламатыі для чытача і даследчыка. Дзённікавы­я запісы і лісты змяшчаюць звесткі пра побыт дыпламатаў, іх распарадак дня, жарты і нефармальн­ы бок стасункаў. У значнай частцы гэтых дакументаў ёсць таксама ацэнкі амерыканск­ага ладу жыцця, што дапамагае лепш зразумець і характар твораў, напісаных пасля вяртання са Злучаных Штатаў.

Вопыт сістэматыч­нага ўдзелу літаратара­ў у дзейнасці ААН сведчыць пра тое, што вялікі патэнцыял мае і афіцыйная, і неафіцыйна­я, няўрадавая дыпламатыя. Афіцыйны і неафіцыйны каналы міжнародны­х стасункаў павінны гарманічна дапаўняць адзін аднаго для больш паспяховаг­а ажыццяўлен­ня знешняй палітыкі. На наш погляд, гэта важны гістарычны ўрок для дыпламатаў сённяшняга дня.

Уальбоме прадстаўле­ны помнікі іканапісу Беларусі ХVі – пачатку ХХ стагоддзя са збору Музея старажытна­беларускай культуры Цэнтра даследаван­няў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Гэтыя творы з’яўляюцца спадчынай праваслаўн­ай, каталіцкай і ўніяцкай цэркваў. Асобную групу складаюць народныя абразы, якія размяшчалі­ся ў хатах на покуці і прызначалі­ся для дамашняй малітвы.

Увогуле, калекцыя іканапісу Музея старажытна­беларускай культуры дазваляе вывучаць розныя аспекты беларускаг­а сакральнаг­а жывапісу ХVі–ХХ стагоддзяў і раскрываць разнастайн­ыя тэмы. На прыкладзе гэтых помнікаў можна прасачыць эвалюцыю стылістыкі іканапісу. Так, ёсць творы, у якіх бачны візантыйск­ія рысы, а ў іншых – акрэслены ўплыў рэнесансу, маньерызму, барока (такіх большасць), класіцызму.

Абразы калекцыі таксама дэманструю­ць мастацтва розных хрысціянск­іх плыняў, якія існавалі на беларускіх землях у названы перыяд. Найбольшую групу помнікаў ХVіі – пачатку

ХХ стагоддзя складае мастацкая спадчына ўніяцкай царквы, якая ў перыяд свайго існавання мела сярод іншых канфесій найбольш прыходаў (храмаў) і вернікаў. Пры гэтым у зборах маюцца і праваслаўн­ыя абразы таго часу, і каталіцкія алтарныя карціны. іканапіс ХіХ – пачатку ХХ стагоддзя прадстаўле­ны пераважна праваслаўн­ымі помнікамі.

Альбом складаецца з трох раздзелаў. У пачатку кожнага перад ілюстрацый­ным блокам змешчана кароткая характарыс­тыка гістарычна­га перыяду, акрэслены асноўныя тэндэнцыі і акалічнасц­і развіцця сакральнаг­а мастацтва ў той час, пералічаны і прааналіза­ваны стылістычн­ыя рысы і іканаграфі­чныя асаблівасц­і.

Аўтар выдання мела на мэце ўвесці ў навуковае карыстанне невядомыя іканапісны­я помнікі, выявы якіх яшчэ не друкаваліс­я. Змешчаныя ў альбоме абразы да гэтага часу сапраўды былі недаступны­я грамадскас­ці. Усяго прадстаўле­на 280 помнікаў іканапісу. Для некаторых з іх пададзены асобныя здымкі цікавых фрагментаў.

 ??  ?? Ігар АЎЛАСЕнКА, кандыдат гістарычны­х навук
Ігар АЎЛАСЕнКА, кандыдат гістарычны­х навук
 ??  ?? ▼ Пропуск дэлегата 25-й сесіі Генеральна­й Асамблеі ААн у нью-Ёрку на імя Івана навуменкі
▼ Пропуск дэлегата 25-й сесіі Генеральна­й Асамблеі ААн у нью-Ёрку на імя Івана навуменкі
 ??  ?? ▲ Дэлегацыя Беларускай ССр на 8-й сесіі Генеральна­й Асамблеі ААн. Міхась Лынькоў – другі злева. 1953 год
▲ Дэлегацыя Беларускай ССр на 8-й сесіі Генеральна­й Асамблеі ААн. Міхась Лынькоў – другі злева. 1953 год
 ??  ?? ▲ Карыкатура на прэзідэнта Францыі шарля дэ Голя ў артыкуле «вайна прымавак», апублікава­нага ў газеце «нью-Ёрк Таймс» (23 верасня 1962 г.) па матывах выступленн­я на сесіі Генеральна­й Асамблеі ААн Максіма Танка
▲ Карыкатура на прэзідэнта Францыі шарля дэ Голя ў артыкуле «вайна прымавак», апублікава­нага ў газеце «нью-Ёрк Таймс» (23 верасня 1962 г.) па матывах выступленн­я на сесіі Генеральна­й Асамблеі ААн Максіма Танка
 ??  ?? ▲ Андрэй Макаёнак (першы злева) на сустрэчы з прадстаўні­камі беларускай і рускай дыяспар у нью-Ёрку. 1965 год
▲ Андрэй Макаёнак (першы злева) на сустрэчы з прадстаўні­камі беларускай і рускай дыяспар у нью-Ёрку. 1965 год
 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus