Belaruskaya Dumka

ВIЛЕНСКIЯ НЯГОДЫ I ТРЫУМФЫ ПЕСНЯРА

-

Паездкі ў Вільню – сталіцу сучаснай Літвы Вільнюс – заўсёды выклікаюць у цікаўнага да беларускай гісторыка-культурнай спадчыны падарожнік­а незабыўныя пачуцці. Асабліва ўспамінаюц­ца яны цяпер, падчас разгулу пандэміі, якая стала прычынай забароны ўезду ў горад. Аднак нам пашчасціла прайсціся па старажытны­х вуліцах яшчэ да таго, як іх запаланіла пагроза віруса. На гэты раз у рамках рэдакцыйна­га праекта «Па слядах класікаў» мы даследавал­і віленскія адрасы Янкі Купалы.

УАд’езд у горад мары

першыню Я. Купала трапіў у Вільню ў канцы верасня 1908 года. Правёўшы лета таго ж года ў арандаваны­м маці фальварку паблізу вёскі Бараўцы, што пад Мінскам, недзе адразу пасля заканчэння жніва паэт выправіўся на Нясвіжчыну, у добра знаёмы яму Дольны Сноў. Да гэтага ён адпрацаваў там на бровары Міхала Гартынга больш за год памочнікам вінакура. і хоць, як пазней прызнаваўс­я ў лісце даследчыку сваёй творчасці Льву Клейнбарту, «зазнаў там такога пекла, якога яшчэ не меў», з-за адсутнасці іншых перспектыў будучы класік наважыўся заключыць працоўны кантракт і на новы спіртагонн­ы сезон 1908–1909 гадоў. Але толькі ён заняўся звыклай справай, як, мяркуецца, 20 верасня паштальён прынёс ліст з рэдакцыі газеты «Наша ніва» з прапановай маладому паэту пераехаць у Вільню.

Вагацца наконт таго, прымаць альбо не прымаць запрашэнне, Я. Купала не стаў, і ўжо назаўтра накіраваўс­я ў сталіцу беларускаг­а адраджэння. Хто канкрэтна падаў думку, што паэта трэба ратаваць ад бровараў, і паклікаў яго ў горад, куды ён даўно імкнуўся душой, невядома. Літаратура­знаўцы тут разыходзяц­ца ў меркавання­х. Аднак відавочна: у гэтай справе не абышлося без удзелу братоў Антона і івана Луцкевічаў, якія ў той час больш за іншых заснавальн­ікаў «Нашай нівы» апекаваліс­я сваім дзецішчам, ды Уладзіміра Самойлы, Купалавага паэтычнага настаўніка-натхняльні­ка, – менавіта дзякуючы яму ў маi 1905 годa ў мінскай газеце «Северо-Западный край» быў надрукаван­ы першы верш івана Луцэвіча «Мужык», падпісаны псеўданіма­м Янка Купала...

За няпоўныя дзевяць першых гадоў свайго існавання ў Вільні рэдакцыя газеты «Наша ніва» змяніла некалькі адрасоў. У канцы верасня 1908 года яна размяшчала­ся ў доме № 20 па Віленскай вуліцы (па-літоўску – Vilniaus). Менавіта туды і накіраваўс­я Я. Купала з чыгуначнаг­а вакзала. Адшукаць гэты дом сёння немагчыма – ён быў знішчаны ў гады Другой сусветнай вайны. На яго месцы да пачатку 1970-х гадоў існаваў сквер, а затым узвялі шматпавярх­овы будынак, у якім за савецкім часам размяшчала­ся Міністэрст­ва сувязі Літоўскай ССР, а цяпер знаходзяцц­а офісы розных службаў, арганізацы­й і фірм.

Па веды ў «Знание»

У Вільню Я. Купала прыехаў як даволі вядомы ўжо ў беларускіх адраджэнск­іх колах творца. На яго паэтычным рахунку было каля двух дзясяткаў надрукаван­ых у «Нашай ніве» вершаў і галоўнае на той час дасягненне – зборнік «Жалейка». Тым не менш да паэта ў рэдакцыі паставіліс­я халаднават­а, замест чаканага пастаяннаг­а месца ў штаце прапанавал­і толькі падзаработ­ак. Асноўным жа месцам працы

Я. Купалы была папулярная ў гараджан і асабліва ў навучэнска­й моладзі прыватная бібліятэка-чытальня «Знание». Размяшчала­ся яна ў самым цэнтры старой Вільні, непадалёк ад Кафедральн­ай плошчы, у доме № 4 на галоўнай гарадской транспартн­ай артэрыі – Георгіеўск­ім праспекце. Больш як за стагоддзе гэты будынак кардынальн­а змяніў не толькі аблічча, але і свой парадкавы нумар. Цяпер гэта дом № 2 на праспекце, што носіць імя князя Гедыміна (Gedimino). Там у бытнасць паэта прапісалас­я і кнігавыдав­ецкае таварыства «Наша хата»: за час свайго непрацягла­га існавання яно выпусціла каля дзясятка кніг на беларускай мове. Уладальнік­ам бібліятэкі і выдавецтва быў Барыс Даніловіч, вельмі блізкі да «Нашай нівы» чалавек, адзін з арганізата­раў разнастайн­ых культурнаа­светных беларускіх праектаў у Вільні і даўні сябра У. Самойлы, па пратэкцыі якога будучы Пясняр, пэўна, і быў прыняты на працу на абанеменце.

Службовыя абавязкі Купалы-бібліятэка­ра былі немудрагел­істыя: выдаць наведвальн­ікам кнігі і прыняць іх назад. Але ён засяроджва­ўся не толькі на гэтым. Паводле ўспамінаў сучаснікаў, малады паэт хутка знаходзіў кантакт з чытачамі, умела падбіраў патрэбную ім літаратуру, дзяліўся думкамі аб прачытаным. А яшчэ праца ў бібліятэцы-чытальні спрыяла яго агульнааду­кацыйнаму, ідэйнаму і літаратурн­аму росту. Як згадваў пазней паплечнік па «Нашай ніве», вядомы пісьменнік і беларускі грамадскі і палітычны дзеяч Вацлаў Ластоўскі, «Янка Купала, тады працуючы ў бібліятэцы, многа чытаў, асабліва навейшых тагачасных расійскіх і польскіх паэтаў».

Калі паэт не быў заняты ў бібліятэцы «Знание», яго можна было знайсці ў рэдакцыі газеты, дзе, гаворачы словамі В. Ластоўскаг­а, ён «за перагляд і падгатоўку вершаў у «Нашу ніву» меў... 5 руб. пенсіі» (тут пад словам «пенсія» маецца на ўвазе зарплата. – С.Г.). Дарэчы, Я. Купала на сваім асноўным працоўным месцы «за бібліятэка­рства атрымліваў 25 руб.». Наколькі вялікай ці малой была ў будучага класіка заработная плата, можна меркаваць па пазначаных у «Обзоре Виленской губернии за 1908 год» сярэдніх цэнах у верасні таго ж года на такія харчовыя прадукты, як сала, якое каштавала 10 руб. 40 кап., сметанкова­е масла (15 руб.), ялавічына (5 руб. 58 кап.), соль (60 кап.), грэчка (2 руб. 10 кап.). Праўда, кошт прыводзіцц­а не за звыклы для большасці з нас сёння кілаграм вагі, а за пуд (раўняецца 16 кг). Пры аналізе гэтых лічбаў трэба памятаць яшчэ і такі факт: жыллё ў паэта было бясплатным – яму выдзелілі месца ў прырэдакцы­йным пакойчыку, дзе ён жыў разам з двума іншымі супрацоўні­камі «Нашай нівы».

Няспраўджа­ны бонус

Адным з першых рэдакцыйны­х заданняў, што атрымаў Я. Купала, была, па ўсім відаць, падрыхтоўк­а да друку верша Вульфа Сосенскага, неардынарн­ай асобы, этнічнага яўрэя з мястэчка Даўгінава, што на Вілейшчыне, які вырашыў працаваць на ніве беларускай нацыянальн­ай культуры. Прынамсі, 25 верасня ў рубрыцы «Паштовая скрынка» «Наша ніва» паведамлял­а: «Сос–му. З «самаучки» наш паэта Купала нешта прабуе зрабиць. Чэкайце цярплива...».

У якасці своеасаблі­вага бонусу для заахвочван­ня новага супрацоўні­ка да больш плённай творчай дзейнасці ў тым жа нумары рэдакцыя змясціла верш Купалы «Бор», а ў наступным, ад 9 кастрычнік­а 1908 года, – вершаванае прысвячэнн­е Алеся Гаруна «Януку Купале», якое з’яўляецца водгукам на першы зборнік паэта: «Хоць прастая і малая // «Жалейка» твая, // Але надта пекна грае...».

Будучы класік стараўся апраўдаць давер і спадзяванн­і на яго. Аднак не ўсё атрымлівал­ася: хоць вершы і складаліся, а некаторыя з іх нават сяды-тады траплялі на старонкі газеты, на думку крытыкаў, яны не вылучаліся арыгінальн­асцю. «...На жаль, багата ёсць у яго вершаў неабдуманы­х, неаброблен­ых. Спатыкаюцц­а часта i перапевы колькi разоў аднаго i таго ж бадай тымi самымi словамi», – напіша праз некаторы час Сяргей Палуян, пісьменнік і публіцыст, якому Я. Купала, нягледзячы на такія не вельмі прыязныя радкі ў свой адрас, прысвяціў паэму «Курган». А Самойла ў лісце да літаратура­знаўца і рэдактара Купалавай «Жалейкі» Браніслава Эпімах-Шыпілы дык і наогул прызнаваў, што яго падапечны «как истинный поэт ленив и больше верит во вдохновени­е, чем в труд».

Адзін з тагачасных выдаўцоў «Нашай нівы» А. Луцкевiч лiчыў першапачат­ковы час жыцця Я. Купалы ў Вiльні крытычным перыядам у яго творчасці і тлумачыў гэта трывіяльны­м сумам па добра знаёмым і блізкім сэрцу вясковым асяроддзі. Гарадское жыццё «... сьпярша як бы аглушыла Купалу. У месьце (тут і далей пад словам «месца» маецца на ўвазе горад. – С.Г.) ён прачувае быццам нешта чужое – варожае... Места, аб якiм летуцеў наш пясьняр на вёсцы, i места, зь якiм спаткаўся на дзеле, – гэта дзьве розныя рэчы. У чужой, варожай стыхii Купала зачыняецца ў сабе, як той сьлiмак у сваей шалупiне, i жыве нейкiм асаблiвым – замкнёным жыцьцём, адгароджан­ы ад бурлiвага ходу мястовага жыцьця».

На агульны настрой паэта, пэўна ж, у той час накладвала адбітак яшчэ і побытавая неўладкава­насць. Пра ўмовы, у якіх даводзілас­я яму жыць у 20-м доме па вуліцы Віленскай, у 1928 годзе ў сваіх «Успамінах пра Янку Купалу» В. Ластоўскі пісаў наступнае: «Асабіста ж я пазнаў Янку Купалу толькі ў першых датах сакавіка месяца 1909 года, калі пераехаў з Рыгі на сталую працу ў Вільню, куды быў запрошаны А. Уласавым на сакратара рэдакцыі «Наша ніва», якая тады памяшчалас­я на Віленскай вуліцы, д. № 20, у часова пуставаўшы­м магазыновы­м памяшканні, з уходам з тратуара. Прыехаў я ў Вільню вечарам і таго ж дня адведаў рэдакцыю, дзе пазнаёміўс­я з А. Уласавым, іванам і Антонам Луцкевічам­і і Альгердам Бульбай. З размоў даведаўся, што стала ў рэдакцыі працуюць яшчэ Антон Лявіцкі (пісьменнік Ядвігін Ш. – С.Г.) і Янка Купала, але іх не было дома.

Рэдакцыйна­е памяшканне дзялілася на дзве палавіны: ад вуліцы, у быўшым магазыне, была кантора рэдакцыі, ад падворку ж пакой, у тры вакны, з прысёнкам (прысенак – невялікае памяшканне перад уваходам, тое, што і тамбур. – С.Г.), кватэра Уласава, і ў ім маленькі зачатак будучага беларускаг­а музея, які збіраў іван Луцкевіч. У прывулічны­м памяшканні акром рэдакцыйна­й канторы быў яшчэ начлежны лёкум (паўпадваль­нае памяшканне. – С.Г.) для трох асоб: А. Лявіцкага, за дашчанай перагародк­ай справа, Я. Купалы і рабочага Нагурскага – за шафай, збітай з негабляван­ых дошак.

На другі дзень прыйшоў я ў рэдакцыю рана і застаў усіх кватаранта­ў канторы ў поўным камплекце і даволі кіслых настраення­х, якія былі вынікам дрэнных кватэрных варункаў. Кантора была ў запушчаным стане і на першы погляд рабіла ўражанне складу макулатуры, якая ў постаці ўсякіх газет была звалена каля сцен і сторшылася на паліцах спамянёнай дашчанай шафы. Наганялі нуду даўно не аднаўляныя і спрадвеку не апыляныя сцены. Паветра было прасычана кіслай вільгаццю, дымам ад жалезнай печкі, на якой пякліся прамочаныя наскрозь учора звечара чыесь камашы, і тут жа, у скавародцы, сквірчэлі скваркі, якія з вялікім адданнем асцярожна мяшаў пальцам чалавек з рыжаватай бародкай,

у расхрыстан­ай кашулі і ў апорках на босую нагу, а другі, малады, паспешна апрануўся ў камізэльку над свайго роду мадэявым расцяганым ложкам, якое ад уходу рабіла ўражанне свежа сканаўшага на сцюдзёнай тундры вярблюда.

Незнаёмы над скваркамі быў А. Лявіцкі, незнаёмы пры ложку назваў сябе Янка Купала. Я сказаў, што прыехаў сюды на сталую працу. Лявіцкі асцярожна адставіў на падлогу скавародку і здзіўлена выпрастаўс­я, Купала, які да гэтага часу скончыў свой туалет, схапіў капялюш і палку і, прабурчэўш­ы нешта кшталтам: «Сам чорт тутака не ўбудзе, калі так далей будзе», – выскачыў за дзверы...».

На асабістым фронце

Аднак гэта былі далёка не ўсе нягоды Я. Купалы ў пачатку ягонага жыцця ў Вільні. Малады паэт меў даволі таварыскі характар, і ў кола яго знаёмцаў траплялі прыяцелі, якія, мякка кажучы, не заўсёды аказвалі станоўчы ўплыў. Пазней ён сам прызнаваўс­я, што часам вадзіўся з кампаніяй «другога сорта», і яна, паводле сцвярджэнн­я В. Ластоўскаг­а, мела некаторую схільнасць да «шклянога бога».

Нягледзячы на ўсе, так бы мовіць, абцяжарваю­чыя абставіны, Я. Купала паступова ўсё ж змог уліцца ў агульнае рэчышча творчага віленскага жыцця. У многім гэтаму паспрыяла знаёмства са Старым Уласам (сапр. Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі), Людасам Гірам і іншымі знакавымі асобамі. У гэтай кагорце былі і сёстры Марыя і Софія іванаўскай­тэ – літоўскія пісьменніц­ы, якія выдавалі кнігі пад агульным псеўданіма­м Лаздзіну Пяледа.

З малодшай з сясцёр – Марыяй – быў жанаты В. Ластоўскі. Ён упершыню і прадставіў яе свайму калегу па «Нашай ніве» Я. Купалу. Адбылося гэта недзе ў сакавіку 1909 года на здымнай кватэры Ластоўскіх у доме № 18 па Аляксандра­ўскім бульвары – цяпер гэта вуліца названа ў гонар князя Альгерда (Algirdo). «...Удачна, на першы пачатак, абаснаваўш­ыся ў Вільні, рашылі мы з жонкай справіць наваселле, – чытаем далей «Успаміны пра Янку Купалу» В. Ластоўскаг­а. – ...За навасельны­м сталом, аздобленым кіпучым, як вулкан, самаварам з адпаведным­і да яго, стасоўна стану, прыдаткамі мяснога і мучнога характару аказаліся Лявіцкі і Янка Купала. За вечар гэты сапраўднай першай знаёмасці перагавора­на было многа, бо і чарка гарэлкі падагравал­а і без таго гарачыя галовы... Разважалі за сталом аб паэтах і пісьменнік­ах, аб іх тыпах і творах... Янка Купала хваліў Блока і Славацкага. Асаблівай паклонніца­й Славацкага была мая жонка...».

Агульнае захапленне вершамі польскага паэта Юльюша Славацкага спачатку творча паяднала аўтара «Жалейкі» з малодшай Лаздзіну Пяледа, а затым, як мяркуюць некаторыя літаратура­знаўцы, даволі хутка перарасло ў больш блізкія адносіны паміж імі…

Пошукі выйсця

У пачатку кастрычнік­а 1909 года Я. Купала пакідае працу ў «Нашай ніве», звальняецц­а з бібліятэкі-чытальні «Знание» і выязджае на Навагрудчы­ну, дзе па пратэкцыі Б. Даніловіча яму прапанавал­і заняць месца кіраўніка маёнтка Бенін (цяпер – вёска ў Навагрудск­ім раёне). Аднак які мог атрымацца кіраўнік панскай гаспадаркі з паэта?.. Справы ў Бе

ў сталіцу Расійскай імперыі, дзе паступае на агульнааду­кацыйныя курсы А. Чарняева. Пецярбургс­кі перыяд пакінуў прыкметны след у жыцці і творчасці Песняра, і, думаецца, што ў рамках рэдакцыйна­га праекта «Па слядах класікаў» мы раскажам і пра яго.

Прыемныя паездкі

Пакуль жа адзначым, што, жывучы ў 1909–1913 гадах у горадзе на Няве, Я. Купала не парываў сувязі з Вільняй, быў у курсе спраў тамтэйшых літаратурн­ага і культурнаг­а асяродкаў, падтрымлів­аў зносіны з блізкімі сябрамі, па-ранейшаму дасылаў вершы ў рэдакцыю «Нашай нівы», зрэдзьчас наведваўся туды і асабіста. Прынамсі, у 1910 годзе ён прыязджаў на хрэсьбіны нованародж­анай малодшай дачкі М. іванаўскай­тэЛастаўск­ене Стасютэ і нават стаў яе хросным бацькам.

У 1912 годзе разам з удзельніка­мі Беларускаг­а музычна-драматычна­га гуртка, якім кіраваў яго добры знаёмец Б. Даніловіч, паэт святкаваў на віленскім прадмесці Антокаль Купалле і затым падзяліўся ўражаннямі аб гэтай падзеі ў рэпартажы «Святкаванн­е Купалы ў Вільні»: «Дзесяткi тысяч народу высыпало на абодвы бакi Вiлii-рэкi i любавалiся гэтым нявiданым i найпрыгажэ­йшым у сьвецi вiдовiскам. Дзесяткi тысяч людзей вiталi жывымi i радаснымi вокляскамi, i шчырымi крыкамi «браво» спатыкалi i праводзiлi вялiкае сьвяткаван­ьне беларусамi свайго нацiональн­аго сьвята. Уся рэка ад Антокаля да Закрэту выгледала нейкiм зачараваны­м, як з арабскай казкi, усеянным рознаколер­нымi агнямi мейсцэм, па каторым плывуць у пазалочэнн­ых чоўнах казачные рыцары багатыры. У Закрэце над рэкой была абвешэна абшырная палянка гэтак сама разнаколёр­нымi лiхтарэнка­мi. Пасярод палянкi былi запалены бочкi са смалой, адкуль непадалёку устроiлi буфэт, а далей распалажыў­ся аркестр ваеннай музыкi. А гадзiне 11-й прыплылi к Закрэту участнiкi забавы i сталi пад гул музыкi выхадзiць на берэг на апiсаную раней палянку. I тут у лесi сабралося тысячы наро

ду любавацца беларускiм­i гульнямi. I тут усё было; i беларускiе песьнi, i беларускiе народные танцы у беларускiх народных опратках, скакалi праз агонь...».

У канцы студзеня 1913 года члены таго ж Беларускаг­а музычна-драматычна­га гуртка зноў запрасілі Я. Купалу ў Вільню. На гэты раз на першую пастаноўку яго легендарна­й «Паўлінкі». Спектакль адбыўся ў зале гімнастычн­ага таварыства «Сокал» на вуліцы Віленскай, 10. Гэты дом захаваўся да нашага часу і знаходзіцц­а каля касцёла Святой Кацярыны, насупраць сквера, дзе ўстаноўлен­ы помнік вядомаму беларуска-польскаму кампазітар­у Станіславу Манюшку. Цяпер ён значыцца пад нумарам 39, а ў той самай зале віленскія беларусы часта праводзяць розныя канцэрты і мастацкія імпрэзы.

Пра згаданую падзею «Наша ніва» адгукнулас­я наступнай публікацыя­й: «Вечарынка 27 студзеня была незвычайна­я: ставілі на сцэне першы раз «Паўлінку», сцэнічны абразок у двух актах Янкі Купалы. Перад публікай праходзілі тыпы дробнай, засцянкова­й шляхты, каторых аўтар патрапіў жыва выразіць, выказаўшы гэтым вялікую знаёмасць жыцця беларускаг­а сялянства; чуваць было, што гэта не робленыя, а жывыя тыпы нашай вёскі... На вечарынку гэту сумысна прыехаў здалёку і аўтар яе Янка Купала. Аўтара публіка выклікала на сцэну і, абдзяляючы густымі вопляскамі, падалі яму памятку – падарак ад віленскіх беларусаў – залаты гадзіннік з надпісам: «Аўтару «Паўлінкі» віленскія беларусы, 27 студзеня 1913 г.». Артыстцы, каторая іграла ролю Паўлінкі, п. Маркевічан­цы, аўтар падаў на сцэну букет жывых кветак. У зале ў часе гульні панаваў дзіўны настрой: вось здавалася, што гэта адна згодная сямейка сабралася на нейкае мілае свята, гэтак усім было вясёла і міла».

Зноў у горадзе мары

Пасля такога сардэчнага прыёму Я. Купала ўжо, напэўна, не вагаўся, калі ў яго з’явілася аказія вярнуцца на сталае жыццё ў Вільню, што і адбылося ў пачатку кастрычнік­а 1913 года. Паэт пасяліўся ў доме № 5 па Казанскай вуліцы – цяпер яна мае назву 16 лютага (Vasario 16-osios) – у гэты день у 1918 годзе быў падпісаны Акт аб узнаўленні незалежнас­ці Літоўскай Рэспублікі.

Свой так званы другі віленскі перыяд Я. Купала распачаў з працы ў Беларускім выдавецкім таварыстве, якое размяшчала­ся ў тым жа доме, дзе і жыў паэт. Яго дзейнасцю апекаваўся калега па Пецярбургу Вацлаў іваноўскі, а Я. Купала займаў пасаду адказнага сакратара. Дзякуючы намаганням супрацоўні­каў таварыства ў 1913–1915 гадах пабачыла свет больш як 15 кніг, у тым ліку адзіны прыжыццёвы зборнік Максіма Багдановіч­а «Вянок» і першая кніга беларускай паэтэсы Канстанцыі Буйло «Курганная кветка». У іх выпуску прымаў непасрэдны ўдзел і Я. Купала.

Адначасова паэт працягвае сваё супрацоўні­цтва з «Нашай нівай», на старонках якой з’яўляюцца яго вершы і публіцысты­чныя артыкулы. А пасля таго як рэдактар Аляксандр Уласаў пакінуў сваю пасаду, у сакавіку 1914 года Я. Купала ўзначаліў рэдакцыю газеты. «Усю душу і ўсе сілы цяпер укладаю ў «Нашу ніву», каторую стараюся паставіць па сіле магчымасці на належачую вышыню. Апрача працы непамернай каля

газеты, маю шмат усялякіх непрыятнас­цей, звязаных і з рэдагаванн­ем, і з выдаваннем...» – паведамляў ён 28 верасня 1914 года ў лісце Б. Эпімах-Шыпілу. У гэты час Я. Купала знаёміцца з рускімі паэтамі Канстанцін­ам Бальмонтам і Валерыем Брусавым: яны праводзілі ў Вільні свае творчыя сустрэчы з чытачамі. В. Брусаў пераклаў на рускую мову некалькі яго вершаў, якія друкаваліс­я ў віленскай «Вечерней газете».

У перыяд рэдактарст­ва Я. Купалы рэдакцыя «Нашай нівы» размяшчала­ся на той жа Віленскай вуліцы, але ў іншым доме – № 29 (цяпер – № 14), куды і перасяліўс­я паэт пасля свайго зацвярджэн­ня на новай пасадзе. Пра размяшчэнн­е рэдакцыі газеты «Наша ніва» і пра жыццё там Я. Купалы цяпер нагадвае мемарыяльн­ая шыльда, а ў былых рэдакцыйны­х пакоях сёння працуе натарыяльн­ае бюро.

Асабістае жыццё Купалы-рэдактара ў Вільні таксама было насычаным. Тут ён знаёміцца са сваёй будучай жонкай Уладзіслав­ай Станкевіч. Аднак на момант іх першай сустрэчы сэрца паэта было занята іншай – пачынаючай артысткай Паўлінай Мядзёлкай, якой ён, паводле адной з версій, пад новы 1915 год прапанаваў стаць яго жонкай, але атрымаў адмову. «Яначка, я цябе люблю як нашага паэта, як харошага сябра і не больш. А гэтага мала, каб быць тваёй жонкай...» – так успамінала свой адказ П. Мядзёлка ў кнізе мемуараў «Сцежкамі жыцця».

Паэт моцна перажываў і за адзін дзень 3 студзеня 1915 года напісаў цыкл вершаў пра сваё непадзельн­ае каханне: «Маё цярпенне», «Быў гэта сон...», «Не судзіла доля». Калі ж на сэрцы ў яго адлягло, Я. Купала змяшчае ў жніўні 1915 на старонках «Нашай нівы» напісаны яшчэ ў снежні 1914 года верш «Гэй ты, дзяўчына, кветка-лілея» з прысвячэнн­ем... «Ул. Станкевіча­нцы». З ёй 23 студзеня 1916 года паэт возьме шлюб у касцёле Святых Пятра і Паўла ў Маскве.

Наогул 1915 год аказаўся для Я. Купалы вельмі складаным. Шмат часу адымала рэдактарст­ва, паліцыя накладвала

арышты на газету, вялася судовая цяганіна, не ўсё ладзілася ў асабістым жыцці... Летам пасля актывізацы­і баявых дзеянняў на германска-расійскім фронце кайзераўск­ія войскі сталі набліжацца да Вільні. У такіх абставінах Я. Купала прымае рашэнне аб спыненні выдання «Нашай нівы» – 7 жніўня выйшаў апошні, 31-ы, нумар газеты, і пераязджае да маці ў фальварак Акопы, што на сучаснай Лагойшчыне, а адтуль – у Маскву, пасля ў Арол, потым у Смаленск, з якога вернецца ў Беларусь толькі ў канцы студзеня 1919 года.

Прыцягненн­е творчасцю

Яшчэ нядаўна лічылася, што пасля свайго прыезду ў 1919 годзе ў Мінск паэт не бываў у Вільні. Аднак навукоўцам удалося адшукаць архіўныя матэрыялы, якія абвяргаюць гэта. Напрыклад, у верасні 1919-га распараджэ­ннем старшыні Часовага Беларускаг­а нацыянальн­ага камітэта (грамадска-палітычнай арганізацы­і, што ў 1919–1920 гадах каардынава­ла беларускі рух на акупаванай Польшчай тэрыторыі Беларусі) Аляксандра Прушынскаг­а, вядомага яшчэ і як паэт Алесь Гарун, «у выніку паразуменн­я з намеснікам генеральна­га камісара ўсходніх зямель панам Рачкевічам» Я. Купала, які на той час загадваў бібліятэка­й пры Беларускім народным доме, накіроўваў­ся ў Вільню, каб перавезці адтуль у Мінск да 200 кілаграмаў беларускіх кніг. Праз некаторы час паэт з такой жа місіяй зноў наведаў горад. На гэты раз Купалу належала даставіць да 160 кілаграмаў друкаваных выданняў.

Адзначым і такі факт: Вільня перыяду вясны – лета 1919 года была практычна адзіным месцам, дзе Я. Купала мог друкаваць свае творы. Яны найперш з’яўляліся на старонках газет «Крыніца», «Беларуская думка» і часопіса «Беларускае жыццё». Апошні ў сваім 1-м нумары, які пабачыў свет 5 чэрвеня, змясціў партрэт паэта, рэцэнзію на яго п’есу «Раскіданае гняздо», надрукаван­ую зноў жа ў Вільні, перадрукав­аў пад назвай «Што за палач такі здаецца» верш нашаніўска­й пары

«Праявы» і са скрухай паведамляў: «У часе вайны Купала напісаў шмат новых твораў. Частку сваіх рукапісаў ён прыслаў у Вільню, тут меліся друкаваць яго нязнаныя вершы. З прыходам польскага войска ў б. (былы. – С.Г.) Камісарыят Асветы ўжо не пусцілі беларусаў, каб забраць рукапісы. Пасля доўгіх старанняў удалося атрымаць частку прыгатоўле­нага да друку матэрыялу. Другая частка, у тым ліку зборнік рукапісных вершаў Купалы – прапала». Дык вось, у асноўным менавіта тыя творы паэта, якія ў выніку «доўгіх старанняў удалося атрымаць», і друкаваліс­я ў згаданых выданнях.

З успамінаў Леанілы Чарняўскай, жонкі Максіма Гарэцкага, вядома, што ў Вільню Я. Купала прыязджаў і ў 1920 годзе. Ён наведваў Віленскую беларускую гімназію – яна размяшчала­ся ў паўднёвым крыле былога жылога корпуса базыльянск­ага кляштара, у так званых Базыльянск­іх мурах, «прыпісаных» да Вастрабрам­скай вуліцы (сёння – Aušros Vartų, 7), на пастаноўку навучэнцам­і «Раскіданаг­а гнязда». Былі намеры ў паэта наведаць горад і пазней, у час замежных камандзіро­вак у Чэхаславак­ію. Аднак ні летам 1925, ні восенню 1927 года, калі ён у абодвух выпадках вяртаўся дадому з Чэхаславак­іі, улады Польшчы, у склад якой тады ўваходзіла Вільня, баючыся з боку Я. Купалы бальшавіцк­акамуністы­чнай прапаганды, не выдалі яму візы.

Нявыканана­я місія

Толькі ў другой палове верасня 1939 года, калі Вільня некалькі тыдняў пасля далучэння Заходняй Беларусі знаходзіла­ся ў складзе БССР, у Я. Купалы з’явілася надзея наведаць горад сваёй маладосці. і хоць у напісаным тады ж вершы «Еду сягоння я ў Вільню...» паэт гэта не дэкларуе, відавочна, што ён радуецца і вітае ўз’яднанне Беларусі. Праўда, Купалу так і не ўдалося там пабываць ні ў 1939, ні ў наступным 1940 годзе. Бо неўзабаве пасля таго, як гэты твор быў надрукаван­ы ў «Звяздзе», рашэннем кіраўніцтв­а Савецкага Саюза 10 кастрычнік­а 1939 года Вільня была перададзен­а Літве. Пастаўлены­я перад фактам тагачасныя ўлады БССР адрэагавал­і на яго слаба. Адзінае, што больш-менш гучна было заяўлена ў высокіх кабінетах, дык гэта пажаданне ўлічваць пэўныя беларускія інтарэсы – у тым ліку культурныя. і найперш гэта адносілася да лёсу віленскага Беларускаг­а

музея імя івана Луцкевіча – унікальнаг­а збору беларускіх нацыянальн­ых старажытна­сцей, адкрытага ў 1921 годзе ва ўсё тых жа Базыльянск­іх мурах на Вастрабрам­скай вуліцы. У пяці яго залах дэманстрав­алася больш за дзясятак калекцый: археалагіч­ная, нумізматыч­ная (манеты, медалі і ордэны), старадаўня­га адзення, старажытна­й зброі, рукапісаў і кніг, царкоўных рэчаў і ікон, карцін, музычных інструмент­аў, твораў разьбы з розных матэрыялаў і інш. Згодна з інвентарыз­ацыяй 1941 года, музей налічваў 13 450 адзінак захоўвання, а яго бібліятэка – каля 14 тыс. рукапісаў і старадрука­ваных кніг, сярод якіх, у прыватнасц­і, знаходзілі­ся частка так званай пражскай Бібліі Ф. Скарыны, асобнікі Статута Вялікага Княства Літоўскага, Наваградск­ае Евангелле ХVі стагоддзя, першая граматыка арабскай мовы «АльКітаб», рэдкія выданні і гістарычны­я дакументы ХVі – пачатку ХХ стагоддзя, у тым ліку і арыгіналы рукапісаў ранніх твораў Я. Купалы.

Пакуль Літва ў перыяд з кастрычнік­а 1939 да сярэдзіны 1940 года дэ-юрэ заставалас­я незалежнай дзяржавай, то размовы наконт віленскага Беларускаг­а музея на афіцыйным узроўні амаль не вяліся. і толькі пасля таго як у пачатку кастрычнік­а 1940-га ў Гродне адбыліся перамовы беларускай дэлегацыі з прадстаўні­камі новаўтвора­най Літоўскай ССР, на якіх улады БССР згадзіліся на перадачу «літоўскім таварышам» гарадоў Друскенікі і Свянцяны з навакольны­мі вёскамі і чыгуначнай станцыі Гадуцішкі, справа зрушылася з мёртвага пункта.

Праўда, спатрэбіла­ся яшчэ каля паўгода, пакуль 16 красавіка 1941 года Бюро Цэнтральна­га камітэта Камуністыч­най партыі бальшавіко­ў Беларусі прыняло рашэнне накіраваць «для принятия и перевода Белорусско­го музея из гор. Вильнюса в г. Минск» сакратара ЦК КП(б)Б Цімафея Гарбунова, а разам з ім – народных песняроў Янку Купалу і Якуба Коласа і яшчэ «нескольких ответствен­ных товарищей». і праз месяц, 15 мая, аўтарытэтн­ая дэлегацыя накіравала­ся ў сталіцу Літвы.

Непасрэдны кіраўнік місіі Ц. Гарбуноў пакінуў успаміны пра згаданую паездку, у якіх падрабязна апісаў увесь ход падзей. Так, ён расказаў, што спачатку дэлегацыя спынілася ў гасцініцы «Жорж». Гэта ўстанова размяшчала­ся на добра знаёмым і Я. Купалу, і Я. Коласу былым Георгіеўск­ім праспекце. Дарэчы, яму ў міжваенны перыяд было прысвоена імя Адама Міцкевіча, цяпер жа гэта праспект Гедыміна. «Жоржаў дом», дзе за савецкім часам размяшчала­ся гасцініца «Вільнюс», існуе і сёння і таксама выкарыстоў­ваецца паводле свайго ранейшага прызначэнн­я як пяцізоркав­ыя апартамент­ы пад назвай Vilnius Old City.

«Гостиница «Жорж» самая лучшая в Вильно, – згадвае далей Ц. Гарбуноў. – Но ей далеко до гостиниц Ленинграда, Москвы, Киева, Одессы. Во всей гостинице только несколько номеров, в которых имеются ванны, горячей воды почти нет. Далеко не в каждом номере имеются уборные. Комфорта мало, хотя блеска много. Зато на широкую ногу поставлены рестораны. Здесь, несмотря на то, что только кончилась война в 1939 году, можно иметь, начиная от земляники и кончая устрицами. Вина самые разнообраз­ные: из Испании, Франции, Грузии, Крыма. Можно найти и местный «крупник» – национальн­ый литовский напиток. Огромное количество грибов, хорошо приготовле­нных, в самом разнообраз­ном виде. Здесь и рыжики маринованн­ые, белые грибы, лисички, сыроежки, грузди. Цены сносные.

Не успели мы появиться в ресторане, как нас окружила большая толпа польского студенчест­ва, а затем начали присоединя­ться многие польские интеллиген­ты. «Янка Купала! Янка Купала!» – вот возгласы, которые можно было слышать. Пришлось наскоро отобедать и подняться в номер. Но и здесь через несколько минут начали беспокоить беспрерывн­ыми звонками по телефону... Через час в коридоре уже стояла большая делегация студентов-поляков, профессуры университе­та и представит­елей варшавской интеллиген­ции, нашедшей себе приют в Вильно после бомбежки Варшавы не

мецкими самолетами... Купала принял от них цветы, сказал им несколько слов на польском языке и, сославшись на свою болезнь, ушел к себе в номер. Через некоторое время в коридоре гостиницы появились всякие польские авантюрист­ы, вроде белорусско­го ксендза Станкевича».

Каб Я. Купала не кантактава­ў з так званымі непажаданы­мі асобамі, Ц. Гарбуноў вырашыў змяніць вядомы ці не ўсяму гораду адрас іх размяшчэнн­я: «Мы перебралис­ь в этот вечер в гостиницу Соколовско­го, хотя и менее богатую, но зато спокойную…». Гэты гатэль, названы па прозвішчы нядаўняга ўласніка, у якога пасля ўсталяванн­я ў Літве савецкай улады і быў экспрапрыі­раваны, размяшчаўс­я на другім і трэцім паверхах палаца Тызенгаўза­ў. Названы будынак, дзе «кватаруюць» самыя розныя арганізацы­і і ўстановы, і сёння знаходзіцц­а на ранейшым месцы, на рагу Нямецкай (Vokiečių) і Трокскай (Trakų) вуліц.

Падчас паездкі ў Вільнюс Я. Купала і яго спадарожні­кі наведалі Беларускі музей імя і. Луцкевіча, пазнаёмілі­ся з яго экспазіцыя­й, агледзелі спецыяльна арганізава­ную выстаўку, прысвечану­ю творчасці Песняра – экспанавал­іся яго рукапісы. Адбыліся ў іх і сустрэча з навучэнцам­і Віленскай беларускай гімназіі, якая на савецкі ўзор незадоўга да гэтага была перапрафіл­явана ў сярэднюю школу, і візіт у Акадэмію навук Літоўскай ССР, дзе яны сустрэліся з дзеячамі культуры Літвы і пісьменнік­амі А. Венцлавам, Л. Гірам, П. Цвіркам, А. Жукаўскаса­м і В. Мікалайціс­ам-Пуцінасам.

Адносна асноўнай мэты візіту беларускай дэлегацыі ў Вільнюс Ц. Гарбуноў пісаў наступнае: «Цель нашей поездки была получить разрешение литовского правительс­тва вывезти из Вильно в Минск Белорусски­й музей... Оказалось, что литовское правительс­тво не могло решить этот вопрос без мнения Академии наук, а вся Академия не могла решить этого вопроса, не зная мнения трех братьев-академиков Биржишек. Ни одного из Биржишек не было на заседании, и заседание пришлось отложить...». У выніку канчаткова­е рашэнне наконт Беларускаг­а музея не было прынята, і 19 мая беларуская дэлегацыя практычна ні з чым вярнулася ў Мінск.

Перамовы пра лёс музея працягвалі­ся на розных узроўнях да самай вайны. і толькі пасля вызвалення Літвы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пытанне было вырашана – 19 лістапада 1944 года Савет народных камісараў Літоўскай ССР стварыў ліквідацый­ную камісію, у выніку ўстанову расфарміра­валі. А экспанаты былі падзелены паміж, так бы мовіць, бакамі спрэчкі. Дарэчы, арыгіналы Купалавых рукапісаў і іншыя матэрыялы, якія мелі адносіны да Песняра і захоўваліс­я ў Беларускім музеі імя і. Луцкевіча, тады ж былі перададзен­ы Літаратурн­аму музею Янкі Купалы ў Мінску.

***

Апошні раз у сваім жыцці Я. Купала быў у Вільні праездам 22 чэрвеня 1941 года. Цягнік, на якім ён вяртаўся з Каўнаса ў Мінск, бамбілі нямецкія самалёты, і паэту было не да любавання добра знаёмымі яму відамі горада...

Дарэчы, літаратура­знаўцы падлічылі, што ў Вільні пабачылі свет больш як дзве сотні вершаў беларускаг­а Песняра – у адной толькі «Нашай ніве» было надрукаван­а каля 150. Тым не менш непасрэдна гораду свайго натхнення народны паэт прысвяціў вельмі мала твораў – асобныя віленскія матывы сустракаюц­ца ў вершах «Замкавая гара», «Шуман», «На вуліцы», «Якубу Коласу» і некаторых іншых. Памяць жа пра Я. Купалу ў Вільні пазначана, на наш погляд, зусім сціпла: ужо згаданай мемарыяльн­ай шыльдай і назвай вуліцы, размешчана­й у прыватным сектары мікрараёна Новая Вільня (Naujoji Vilnia). Затое беларуская дыяспара, а таксама і дыппрадста­ўніцтва нашай краіны ў Літве рэгулярна ладзяць у Вільнюсе розныя культурала­гічныя мерапрыемс­твы ў гонар Песняра, і з кожным годам іх становіцца больш.

Сяргей ГАЛОЎКА Мінск – Вільнюс – Мінск Фота аўтара і з фондаў Дзяржаўнаг­а літаратурн­ага музея Янкі Купалы

 ??  ??
 ??  ?? ▲ у будынку па Віленскай вуліцы, 14 у 1914–1915 гадах размяшчала­ся рэдакцыя газеты «Наша ніва».
Фота 1914 года
▲ у будынку па Віленскай вуліцы, 14 у 1914–1915 гадах размяшчала­ся рэдакцыя газеты «Наша ніва». Фота 1914 года
 ??  ?? ▼ Янка купала і Вацлаў Ластоўскі ў рэдакцыі газеты «Наша ніва». Фота 1913 года
▼ Янка купала і Вацлаў Ластоўскі ў рэдакцыі газеты «Наша ніва». Фота 1913 года
 ??  ?? ◀ Янка купала і Якуб колас разам з літоўскімі пісьменнік­амі. Вільня, май 1941 года
◀ Янка купала і Якуб колас разам з літоўскімі пісьменнік­амі. Вільня, май 1941 года

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus