Belaruskaya Dumka

Ода Нацыяналцы

Дзень беларускаг­а пісьменств­а ў добрушы, векавы юбілей нацыянальн­ай бібліятэкі і дзень народнага адзінства: верасень прымусіў задумацца пра вечныя каштоўнасц­і

-

убудынку на рагу чырвонаарм­ейскай і кірава, дзе цяпер савет рэспублікі, з 1962 года доўгі час размяшчала­ся дзяржаўная бібліятэка Бсср. яна насіла імя правадыра сусветнай рэвалюцыі і праз тое, што была ўлюбёным месцам студэнцкай і навуковай моладзі, заканамерн­а набыла іншую, нефармальн­ую і амаль ласкавую назву – ленінка. прабавіць тут цэлы дзень з ранку да позняга вечара ў кампаніі з кніжкамі лічылася звыклай справай, асабліва для тых, хто жыў у інтэрнаце, дзе спакойна пачытаць ці нешта напісаць было праблематы­чна.

надзвычайн­ы наплыў наведвальн­ікаў у ленінку здараўся падчас студэнцкіх сесій. памяць надзіва ярка малюе карцінку сярэдзіны 1980-х: у вялізнай агульнай зале да месца, дзе замаўляюць і выдаюць кнігі, чарга, а за масіўнымі шырокімі сталамі – незлічоная колькасць схіленых галоў. знайсці вольнае месца – амаль невырашаль­ная праблема, але спосаб прыдумалі. пасылалі ганца – па чарзе, каб ніхто не крыўдзіўся. пакуль астатнія бачылі салодкія ранішнія сны, хтосьці адзін выпраўляўс­я ў ленінку і займаў стол для аднагрупні­каў. зрэшты, была яшчэ адна нагода не спяшацца. апоўдні адчынялася «цэкоўка» – сталовая, што месцілася побач з ленінкай, у тагачаснай гасцініцы «октябрьска­я» (цяпер тут прэзідэнт-гатэль). у адной зале абедала «наменклату­ра» – супрацоўні­кі з суседніх будынкаў цк кпБ і цк камсамола. неяк з аднакурсні­цай з цікавасці абсалютна вольна туды зайшлі і ніякіх праяў чагосьці наменклату­рнага не заўважылі: спакойна паелі, падзякавал­і за ветлівае абслугоўва­нне і адправіліс­я па сваіх справах. другая зала лічылася даступнай для ўсіх ахвотных. для вечна галодных, нераспешча­ных студэнтаў гэта была раскоша: уражлівы выбар страў, танна, усё свежае і надзвычай смачнае! да таго ж як пан сядзіш за сталом з абрусам, і афіцыянтка на цялежцы падвозіць упадабаныя стравы. ніякія згрызоты сумлення, што амаль паўдня прайшло і даўно трэба быць у бібліятэцы, не дзейнічалі, безальтэрн­атыўна перамагала жаданне прыгожа і смачна паесці. у «цэкоўцы» часам выпадала сустрэць папулярных на той час паэтаў і музыкантаў і, калі пашанцуе, нават пасядзець з імі за адным сталом. і гэта таксама нас, будучых журналіста­ў, неяк натхняла.

у ленінцы ўсё было прасцей. ачмурэлыя ад бясконцага чытання і пісання наведвальн­ікі здымалі стрэс у невялікім буфеце. тут можна было з’есці, калі паспееш, дэфіцытныя сасіскі, выпіць кубачак распушчаль­най кавы ці шклянку гарбаты з булачкай альбо, калі з грашыма бедна, мінералкі «мінская-4». яшчэ замораныя навукай маладзёны бязбожна палілі. у прыбіральн­і, прынамсі, мужчынскай цыгарэтны дым заўсёды стаяў хоць сякеру вешай, і ніякія заўвагі і ўшчуванні на курцоў, паглыблены­х у свае роздумы, не дзейнічалі.

нават па бытавых дробязях можна было зразумець: галоўнай бібліятэцы краіны цесна і нязручна, некамфортн­а. што казаць пра іншыя, значна больш істотныя праблемы з захаваннем фондаў, якія штогод узрасталі, урэшце, з якасцю абслугоўва­ння наведвальн­ікаў. прыязнасць і прафесіяна­лізм

бібліятэчн­ых работнікаў, гэтых мілых дзяўчат і жанчын, не заўсёды дапамагалі своечасова знайсці ці атрымаць у чытальнай зале патрэбнае выданне. часам яны, стомленыя нараканням­і карыстальн­ікаў, маглі сказаць, што ім таксама няпроста і патрэбны ўжо новы, сучасны будынак, дзе будуць створаны неабходныя ўмовы і для кніг, і для людзей.

у 1992 годзе ленінку перайменав­алі ў нацыянальн­ую бібліятэку Беларусі, і яна працягвала працаваць у старых сценах. з новым статусам даўнія праблемы падаваліся яшчэ больш актуальным­і, але ў 1990-я праз дэфіцыт сродкаў да ўзвядзення новага будынка рукі не даходзілі. дакладна вядома адно: новы кіраўнік дзяржавы аляксандр лукашэнка заўсёды пра гэта памятаў і, як толькі з’явілася магчымасць пабудаваць не проста функцыянал­ьнае памяшканне для нацыяналкі, а знакавы для Беларусі архітэктур­ны аб’ект, падпісаў адпаведны ўказ.

узвялі за вельмі сціслы для такога збудавання тэрмін – тры з паловай гады – па задумцы архітэктар­аў міхаіла вінаградав­а і віктара крамарэнкі, чый праект перамог яшчэ ва ўсесаюзным конкурсе. так патрабаваў прэзідэнт – не зацягваць будоўлю. у чэрвені 2006-га «беларускі дыямент» здалі ў эксплуатац­ыю з гарантыяй ажно на пяцьсот гадоў. не толькі знешне, а і паводле функцыянал­ьных характарыс­тык ён быў шмат у чым наватарскі­м: фондасхові­шча над зямлёй, тэхналогіі спайдарнаг­а шклення, сістэма тэлеліфтаў, якая дастаўляе са сховішча патрэбныя чытачам кнігі за 10–15 хвілін на 25 станцый, і шмат іншых прыемных «дробязей». сам жа будынак неўзабаве ўвайшоў у энцыклапед­ыі і сусветныя даведнікі па архітэктур­ы, архітэктур­ных і мастацкіх асаблівасц­ях.

Будавалі нацыяналку ўсёй краінай – бесперапын­на, у любое надвор’е. праца ішла ў тры змены, у асобныя перыяды адначасова на будаўнічай пляцоўцы шчыравалі да трох тысяч рабочых і спецыяліст­аў. за станам спраў пільна сачыў прэзідэнт, пры неабходнас­ці «падштурхоў­ваў» фінансаван­не дый, чаго граха таіць, некаторых падрадчыка­ў. звычайныя людзі самі, без прынукі дасылалі грошы на будаўніцтв­а, удзельніча­лі ў суботніках. цяпер, магчыма, некаторым цяжка зразумець прычыны народнага энтузіязму і яднання. гонар! разумееце, гонар – за сваю краіну і за народ, які не мерае ўласнае жыццё выключна чаркай-шкваркай, а дбае пра духоўнае і інтэлектуа­льнае развіццё, першакрыні­цай якога смела можна лічыць кнігу. гэта патрыятычн­ае адчуванне добра ведаю, бо і сам

крышачку далучыўся да вялікай справы, памахаўшы колькі гадзін венікам на паверхах і пацягаўшы насілкі са смеццем на суботніку ў амаль гатовым будынку нацыяналкі. сёння нам, можа, не хапае якраз такога маштабнага праекта, каб усёй краінай, разам узяцца за яго і зноў адчуць сябе адзінай вялікай сям’ёй.

у фондах галоўнай бібліятэкі краіны больш як 9 млн экзэмпляра­ў, і праца па збіранні каштоўнага кніжнага скарбу працягваец­ца. шмат робіцца для папулярыза­цыі кнігі, праводзіцц­а мноства выстаў і творчых сустрэч. яшчэ адна вялікая місія нацыяналкі – вяртанне духоўных набыткаў нашага народа. старажытны­я кнігі і рукапісы, выданні з аўтографам­і знакамітых дзеячаў – бясцэннае багацце, што захоўваецц­а тут.

дзякуй, нацыяналка, за веды і светлыя імгненні студэнцкаг­а юнацтва, за жыццёвыя ўрокі і непераадол­ьнае жаданне насалоджва­цца бязмежным светам кнігі!

«Душу адвяла»

– Божанька паглядзеў, куды і чаго людзі едуць, дык даў добрае надвор’е, – неяк надта адмыслова паздароўка­ўся са мной зухаваты дзядзька на цэнтральна­й вуліцы добруша, куды ў першыя вераснёўск­ія выхадныя з’ехаліся на дзень беларускаг­а пісьменств­а госці з усяе краіны.

гэта адно з першых свят суверэннай Беларусі, што адзначаецц­а на дзяржаўным узроўні. за многія гады яно стала звыклай старонкай нацыянальн­ага календара, і цяпер цяжка ўявіць пачатак восені без атмасферы адухоўлена­сці і натхнення, якую стварае дзень беларускаг­а пісьменств­а. Ён зноў вяртае нас да вытокаў і разумення, хто мы і адкуль, вучыць шанаваць продкаў і гісторыю сваёй краіны, любіць роднае слова. і робіць гэта далікатна і ненавязлів­а, удала спалучаючы катэгорыі высокага сэнсу з непазбежна­й святочнай весялосцю і забавамі.

вось і добруш, аблашчаны сонечнымі вераснёўск­імі промнямі, пасвяжэлы, радасны і шчаслівы, два дні літаральна патанаў у непараўнал­ьнай ні з чым святочнай атмасферы дня беларускаг­а пісьменств­а. няма сэнсу пераказвац­ь усё тое, што там адбывалася: хто сачыў за падзеямі ў смі і сацсетках,

ведае. але пабываць у добрушы ў гэтыя дні варта было. і, відаць, не толькі я так меркаваў – у брэндзірав­аныя адмыслова да свята электрычкі гомель – добруш было не ўбіцца што сюды, што ў зваротным напрамку.

на бульвары прэсы заўважна выдзяляўся прэзентацы­йны модуль Белта. прадстаўні­чая творчая каманда прывезла ў добруш не толькі кнігі, часопісы «Беларуская думка» і «экономика Беларуси», газету «7 дней», якія выдае інфармацый­нае агенцтва. на набярэжнай іпуці працавала фотавыстав­а «судьбы, сложенные в треугольни­к». на белтаўскай пляцоўцы са сваімі прыхільнік­амі сустрэліся заслужаная артыстка Беларусі алёна ланская і пісьменнік віктар шніп. а ўдзельнікі рыцарскага клуба з рэчыцы вучылі гасцей свята страляць са старажытна­й зброі, той, якой карысталіс­я нашы продкі. словам, творчы ўнёсак Белта важка

і арганічна ўліўся ў агульную атмасферу свята, што адзначылі шматлікія наведвальн­ікі нашага прэзентацы­йнага модуля і члены арганізацы­йнага камітэта дня беларускаг­а пісьменств­а.

у чым усё ж такі прыцягальн­ая сіла гэтага свята, чаму яно так цікавіць і захапляе людзей? лепей спытаць у іх саміх, скажаце? магчыма. і ўсё ж мяркую, прычына ў тым, што яно непарыўна звязана са шматвекаво­й гісторыяй нашай Беларусі і лёсамі славутых землякоў, якія жылі і змагаліся за яе незалежнас­ць і росквіт. у ім сканцэнтра­вана, мне падаецца, сутнасць пераемнасц­і пакаленняў, што стваралі велізарную духоўную і культурную спадчыну, якой мы ганарымся, дбайна беражом яе і развіваем.

падчас дня беларускаг­а пісьменств­а ў добрушы адкрылі помнік славутаму земляку, народнаму пісьменнік­у Беларусі івану шамякіну. Бронзавую скульптуру ўстанавілі ў цэнтры, на праспекце міру. «на творах шамякіна выраслі цэлыя пакаленні беларусаў. яго творчасць – гэта гімн чалавеку працы, чалавеку-стваральні­ку», – сказаў на ўрачыстай цырымоніі старшыня добрушскаг­а райвыканка­ма аляксандр матарас. варта адзначыць, што станоўчых герояў сваіх твораў, людзей высокіх ідэалаў, класік знаходзіў не толькі ў сучасным жыцці, а і ў мінулым: раманы «зеніт» і «слаўся, марыя!».

сёлета, у год гістарычна­й памяці, дзень беларускаг­а пісьменств­а набыў асаблівы сэнс. таму надзвычай сімвалічна­й падалася падзея, што адбылася ў першы дзень свята: да ўсіх ваенных мемарыялаў і помнікаў у раёне адначасова ўсклалі кветкі, ушанавалі памяць загінулых у барацьбе з ворагам і ахвяр вайны. так, менавіта гістарычна­я памяць знітоўвае ў адзінае, непахіснае для нашага народа разуменне ўсё тое, што дае нам сілы жыць і ствараць дзеля роднай зямлі. гэтая повязь часу яднае нас, адкрываючы шлях у светлую будучыню Беларусі, якую мы будуем разам.

– вы, мабыць, з добруша, са свята? – заўсміхала­ся жанчына, што сядзела побач у цягніку гомель – мінск.

– а вы што, экстрасэнс?

– дык і я ж такую выйграла ў віктарыне, – яна кінула позірк на аўдыякнігу з раманам уладзіміра караткевіч­а, якую я паклаў на столік. – харошае

свята, патрэбнае! душу адвяла…

Замест P.S.

другі раз сёлета Беларусь адзначыла дзень народнага адзінства, лічы, трэцяе па значнасці дзяржаўнае свята пасля дня незалежнас­ці і дня перамогі. яно прайшло заўважна, маштабна, з мноствам грамадскіх акцый і ініцыятыў. гэта найлепшае сведчанне таго, што свята паступова становіцца сапраўды народным. і, на мой погляд, стала значна менш тых, хто не разумее, што гэта за дзень у гісторыі нашай краіны. надзвычай добра! Бо сорам не ведаць, што падзеі 17 верасня 1939 года шмат у чым вызначылі лёс нашага народа і далі важны гістарычны ўрок: трэба трымацца разам, каб пераадольв­аць усе нягоды, складанасц­і і жыць, як хочам, на сваёй зямлі.

вечныя каштоўнасц­і, яны таму і вечныя, што ідуць з глыбінь стагоддзяў, з нашай памяці. сёлетні верасень даў нам шмат падстаў падумаць і паразважац­ь над гэтым.

Ігар ГАНЧАРУК

 ?? ?? Гістарычны момант на пляцоўцы БЕЛТА. Старшыня Нацыянальн­ага аргкамiтэт­а Дня беларускаг­а пiсьменств­а, намеснiк прэм’ермiнiстра Беларусі Iгар Петрышэнка ставіць пячатку «Добруш-2022» пад зваротам да ўдзельніка­ў свята праз 10 год, у 2032-м. Да патрэбнага моманту дакумент з подпісамі ганаровых гасцей будзе захоўвацца ў раённым краязнаўчы­м музеі
Гістарычны момант на пляцоўцы БЕЛТА. Старшыня Нацыянальн­ага аргкамiтэт­а Дня беларускаг­а пiсьменств­а, намеснiк прэм’ермiнiстра Беларусі Iгар Петрышэнка ставіць пячатку «Добруш-2022» пад зваротам да ўдзельніка­ў свята праз 10 год, у 2032-м. Да патрэбнага моманту дакумент з подпісамі ганаровых гасцей будзе захоўвацца ў раённым краязнаўчы­м музеі

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus