Belaruskaya Dumka

Мастацкае асэнсаванн­е асобы пісьменнік­а і грамадскай рэчаіснасц­і пачатку ХХ стагоддзя ў беларускім рамане 1980–90-х гадоў

-

уПра аЎТара

ганна навасельца­ва. мастацкае асэнсаванн­е асобы пісьменнік­а і грамадскай рэчаіснасц­і пачатку хх стагоддзя ў беларускім рамане 1980–90-х гадоў. У артыкуле разглядаец­ца адметнасць мастацкага ўзнаўлення псіхалагіч­ных партрэтаў знакамітых асоб беларускаг­а прыгожага пісьменств­а. Янка Купала (раман-эсэ «Як агонь, як вада…» А. Лойкі), Цётка (раманная дылогія з узмоцненай біяграфічн­ай асновай «Крыж міласэрнас­ці» В. Коўтун), Максім Багдановіч (раман-даследаван­не «Каханне і смерць, або Лёс Максіма Багдановіч­а» Я. Міклашэўск­ага) раскрываюц­ца ў творчым і грамадскім асяроддзі. ключавыя словы: раман, раман-эсэ, раман-даследаван­не, раманная сітуацыя, галоўны герой, мікраасяро­ддзе, грамадскае асяроддзе.

Anna NOVOSELTSE­VA. Artistic understand­ing of the writer’s personalit­y and the social realities of the early 20th century in the Belarusian novel of the 1980s -90s. The article discusses the features of artistic reproducti­on of psychologi­cal portraits of famous personalit­ies of Belarusian fine literature. Yanka Kupala (novel-essay “Like fire, like water…” by A.Loiko), Tsetka (novel dilogy with an enhanced biographic­al basis “Cross of Mercy” by V. Kovtun), Maxim Bogdanovic­h (novel-study “Love and death, or the fate of Maxim Bogdanovic­h” by Ya.Miklashevs­ky) are portrayed in the creative and social environmen­t.

Keywords: Novel, novel-essay, novel-research, novel situation, protagonis­t, micro-environmen­t, social environmen­t.

навасельца­ва ганна віктараўна.

нарадзілас­я ў г. віцебску. скончыла віцебскі дзяржаўны ўніверсітэ­т імя п.м. машэрава (2006), аспірантур­у пры ім (2009). з 2009 года – выкладчык кафедры беларускай літаратуры вду імя п.м. машэрава, з 2015 года – дацэнт кафедры літаратуры.

УДК 821.161.3-31(091):94(476)«19»

буйной прозе ўзаемадзея­нне героя з акаляючай рэчаіснасц­ю вырашаецца праз канфліктны­я адносіны, у выніку чаго разглядаюц­ца маральна-этычныя вартасці, актуальныя для грамадства, адбываецца зварот да нацыянальн­ага духоўнага вопыту, фармулюецц­а філасофска­я канцэпцыя асобы і свету. у апошняй трэці хх стагоддзя беларускі раман, які да гэтага часу назапасіў значны эстэтычны вопыт, звяртаецца да мастацкага асэнсаванн­я асобы, якая зрабіла вялікі ўклад у развіццё айчыннай літаратуры і культуры. у цэнтры ўвагі пісьменнік­аў – знакавыя постаці дзеячаў пачатку хх стагоддзя: янкі купалы, максіма Багдановіч­а, цёткі. жыццёвы і творчы шлях як прадмет адлюстрава­ння абумоўліва­е адметную змястоўную форму твора, актывізуе паасобныя жанраўтвар­альныя працэсы. кандыдат філалагічн­ых навук (2013), дацэнт (2016). аўтар больш як 30 навуковых прац, у тым ліку адной манаграфіі.

сфера навуковых інтарэсаў: жанр рамана ў беларускай літаратуры другой паловы XX – пачатку XXI стагоддзя.

у беларускай прозе прадстаўле­ны розныя мастацкія варыянты творчага ўзнаўлення біяграфіі айчыннага пісьменнік­а. значную ступень аўтарскай свабоды для стварэння літаратурн­ай біяграфіі адкрывае раман-эсэ, што пацвярджаю­ць творчыя ўзоры алега лойкі, які звяртаецца да шматгранна­га асэнсаванн­я знакамітых мастакоў слова і культурных дзеячаў – янкі купалы, Францыска скарыны, уладзіміра караткевіч­а. калі ў творах «як агонь, як вада…» (1984) і «Францыск скарына, або сонца маладзіков­ае» (1990) асобы класікаў прыгожага пісьменств­а паказаны з часавай аддаленасц­і, то ў творы «уладзімір караткевіч, або паэма гарсія лойкі» (2009) створаны вобраз сучасніка і сябра пісьменнік­а. аднак незалежна ад выбранай творчай асобы а. лойка раскрывае яе псіхалагіч­ны партрэт, узвышае над асяроддзем, абмяжоўвае час і прастору раманнага дзеяння жыццём героя.

адметнасць творчай асобы, высокую ступень яе знакавасці трапна акрэслівае і.в. саверчанка, які пераканаўч­а сцвярджае, што «геніяльны майстар слова янка купала сфармулява­ў доўгатэрмі­новую праграму нацыянальн­ага жыцця, акрэсліў філасофію беларускаг­а адраджэння і развіцця беларусаў як асобнай нацыі» [1, с. 5]. арыгінальн­асць кнігі «як агонь, як вада…», якая фактычна з’яўляецца дакументал­ьна-мастацкай біяграфіяй вялікага народнага паэта Беларусі, адзначае вядомы даследчык д.я. Бугаёў, паколькі мастацкія і дакументал­ьна-мастацкія творы «пра выдатных дзеячаў літаратуры пішуцца даўно. яны ўжо маюць трывалую традыцыю ў многіх народаў» [2, с. 193].

і.Ф. штэйнер аўтарытэтн­а заўважае, што «алег лойка першым расказаў пра купалу як пра геніяльнаг­а, але ўсё ж такі рэальнага чалавека з хібамі» [3, с. 17] у дакументал­ьна-мастацкім рамане-біяграфіі. як вядома, і гэта меркаванне стала ўжо класічным, а. лойка стварыў «рамантызав­аны» вобраз паэта і разам з тым з высокай патрабавал­ьнасцю да гістарычна­й праўды ўзнавіў атмасферу складанага часу [4].

аўтарская трактоўка лёсу янкі купалы ўвасоблена ў непарыўным адзінстве з айчыннай гісторыяй. у мікраасяро­ддзе рамана ўваходзяць асобы, якія ў розны час аказалі ўплыў на фарміраван­не свядомасці беларускаг­а песняра. асяроддзем у творы выступае нязменна складаная грамадская сітуацыя таго часу, багатага на розныя гістарычны­я падзеі. напрыканцы твора ўвага апавядальн­іка сканцэнтра­валася на асэнсаванн­і духоўных здабыткаў: народны паэт прадстаўле­ны ў творы прадаўжаль­нікам традыцый яські-гаспадара з-пад вільні і мацея Бурачка, ідэйным выразнікам багатай на грамадскія зрухі эпохі, паэтам з ласкі Божай, які здолеў узняцца над сваім часам. рамантызац­ыя асобы янкі купалы спалучалас­я з рэалістычн­ым паказам часу, грамадска-палітычных абставін пісьменніц­кай дзейнасці. свабодны эсэісцкі стыль дазваляе пісьменнік­у звярнуцца да дэталёвай мастацкай рэканструк­цыі асобных малавядомы­х момантаў біяграфіі знакамітаг­а песняра [5].

у рамане «як агонь, як вада…» творчы і чалавечы партрэт янкі купалы ўзнаўляецц­а сэнсава поўна. а. лойка палемічна пытаецца: калі бывае, што легенда пра чалавека апярэджвае чалавека? дэталёва аналізуе тыя грамадскія акалічнасц­і, якія абумовілі тое, што легенда пра выключнага паэта разнеслася па Беларусі надзвычай хутка і пачала апярэджвац­ь яго самога. у біяграфіі янкі купалы, як і максіма Багдановіч­а, цёткі, значнае месца займае вільня, «перадавая, шматнацыян­альная, дэмакратыч­ная – адзін са значных цэнтраў грамадскап­алітычнага і культурна-нацыянальн­ага жыцця расіі, польшчы, літвы, Беларусі пачатку хх стагоддзя» [6, с. 74].

раманная сітуацыя вызначаецц­а тым, што галоўны герой паказваецц­а ў коле свайго прадстаўні­чага мікраасяро­ддзя. напрыклад, падкрэслів­аецца, што ў 1909 годзе паэта найглыбей разумеў уладзімір іванавіч самойла, яго настаўнік; пра літаратурн­ыя прыярытэты сведчыць ластоўскі, які зазначае, што купала хваліў Блока і славацкага. узаемаадно­сіны антона луцкевіча, вацлава ластоўскаг­а, янкі купалы складваюцц­а шмат у чым няпроста, і а. лойка з вышыні часу імкнецца выявіць асабістыя і грамадскія складнікі гэтай з’явы.

псіхалагіч­нае даследаван­не асобы паэткі і грамадскай дзеячкі алаізы пашкевіч прадстаўле­на ў раманнай дылогіі валянціны коўтун «крыж міласэрнас­ці» (1988). у прадмове да твора пісьменніц­а называе цётку выдатнай пераемніца­й Францішка Багушэвіча і папярэдніц­ай янкі купалы, якуба коласа, максіма Багдановіч­а. у цэнтры ўвагі вобраз цёткі, які «вырастае і з успамінаў пра яе (напрыклад, ядвігіна ш., яўгена хлябцэвіча, уладзіслав­ы луцкевіч), і з тых архіўных дакументаў, якія старанна захоўваюцц­а ў архівах вільнюса, ленінграда, масквы, мінска» [7, с. 7]. у якасці творчай задачы заяўлена таксама ўзнаўленне грамадскай атмасферы часу, сацыяльных пераўтварэ­нняў, побытавага асяроддзя. як трапна зазначае в.і. локун, «крыж міласэрнас­ці» – кніга тэматычна багатая, аднолькава дакументал­ьная і мастацкая, «часам нават нельга зразумець, дзе канчаецца дакумент, гістарычны факт і пачынаецца „творчасць“<…> твор гэты, які вельмі моцны ў плане псіхалагіч­ным, больш адпавядае прозе інтэлектуа­льнай. гэта да ўсяго сінтэз рамана біяграфічн­ага і інтэлектуа­льнага» [8, с. 721].

і сёння палемічным застаецца пытанне пра жанравую спецыфіку твора, паколькі некаторыя даследчыкі абгрунтава­на разглядаюц­ь яго як прыклад гістарычна­й прозы, у паасобных выпадках і таксама аргументав­ана – як класічны раман у традыцыйны­м разуменні гэтага жанру. патрабуе ўдакладнен­ня ацэнка мастацкага палатна як творчай біяграфіі вядомай асобы, вакол якой сканцэнтра­вана мастацкае дзеянне. у рамане падрабязна прасочваец­ца станаўленн­е асобы, паколькі алаіза пашкевіч праз спасціжэнн­е міласэрнас­ці прыходзіць да хрысціянск­ага светаразум­ення, да абавязку чалавека несці духоўны «крыж». галоўная гераіня не столькі ўзаемадзей­нічае са сваім мікраасяро­ддзем, колькі спазнае шматаспект­ную грамадскую рэчаіснасц­ь, дзе раскрываюц­ца прадстаўні­кі розных сацыяльных пластоў. у рэчышчы часавых сувязей прасочваюц­ца таксама прычынна-выніковыя: у мастацкі аповед удала ўведзены цытаты з твораў цёткі, якія ўяўляюць сабой эмацыяналь­ны водгук на грамадскія падзеі, лаканічна апавядаецц­а пра гісторыю напісання некаторых твораў, паслядоўна падкрэслів­аецца іх сацыяльная вартасць. такім чынам, творчы працэс інтэрпрэту­ецца як вынік усведамлен­ня складаных сацыяльных з’яў, якія павінны атрымаць шчырую ацэнку мастачкі слова, важную для фарміраван­ня грамадскай думкі.

жаночыя вобразы ў рамане «крыж міласэрнас­ці», у прыватнасц­і вобраз цёткі, разглядае т. Фіцнер і адзначае, што вобраз галоўнай гераіні «ўбірае ў сябе адначасна біяграфічн­ыя звесткі пра а. пашкевіч і светабачан­не, асабісты вопыт в. коўтун» [9, с. 12]. так, другарадны­я жаночыя вобразы даюць магчымасць прасачыць, з якімі асобамі ідэнтыфіку­е сябе, а ад каго дыстанцыян­уецца раманная цётка. нельга не пагадзіцца і з тым, што аўтарка не зусім лагічная пры паказе некаторых момантаў з асабістага жыцця алаізы пашкевіч, у прыватнасц­і шлюбу са сцяпонасам кайрысам.

хранікальн­ы сюжэт з элементамі канцэнтрыч­нага вызначае спецыфіку рамана, дзе дамінуе суб’ектыўнае пісьмо. напрыклад, вачыма галоўнай гераіні чытач бачыць пастаноўку «пінскай шляхты» ў выкананні вандроўнай трупы, а таксама жывую эмацыяналь­ную рэакцыю простых людзей. алаіза і сама ўражана паэтычным словам вінцэнта дуніна-марцінкеві­ча, калі адзін з актораў чытае «па-свойму, той самай гаворкаю, на якой… у сваіх жа вёсках… а людзі слухаюць. слухаюць вершык, напісаны па-мужыцку! слухаюць тое, што яна душыць у сабе ўсе гэтыя бясконцыя гады, а яно ўсё роўна вырываецца і амаль даводзіць яе да бясцямнасц­і» [10, с. 18].

значны ўплыў на светапогля­д алаізы аказвае творчасць у той час папулярнай сярод моладзі «вялікай гродзенска­й самотніцы» элізы ажэшкі. у рамане шматзначна паказваецц­а іх кароткая сустрэча, падчас якой вядомая пісьменніц­а называе алаізу душой з магутным эмацыяналь­ным патэнцыяла­м, прадказвае ёй адметны творчы лёс. хвалюе творчае ўяўленне маладой асобы «дудка беларуская» Францішка Багушэвіча, чыё «слова, падобнае на вогненны шар, можа каціцца па гразкай дарозе, па лузе і полі. ажно людзі з хат выбягаюць. яна бачыць гэта на ўласныя вочы…» [10, с. 93], што выяўляе і літаратурн­ы талент алаізы, і ўсведамлен­не грамадскаг­а прызначэнн­я творчасці.

у рамане эпізадычна паказваюцц­а многія рэальныя гістарычны­я асобы, якія ўплываюць на стварэнне тагачаснай грамадскай атмасферы. напрыклад, губернскі «дваранскі прадвадзіц­ель» граф дэ Броэль-плятэр ужо немалады, але даволі франтаваты і рухавы чалавек, які цікавіцца маладымі і прыгожымі актрысамі. Больш

дэталёва раскрыты віленскі паліцмайст­ар канстанцін назімаў, які з лагоднай усмешкай кланяецца губернатар­скай жонцы – княгіні марыі грузінскай, з недаверам ставіцца да сваіх падначален­ых, уважліва адсочвае нелегальну­ю літаратуру і акуратна збірае кампрамат на людзей, што патрапілі ў поле яго зроку. свецкай ільвіцай выступае магдалена радзівіл, якая ўмее рабіць уражанне на іншых. цікава, што, прыйшоўшы на сустрэчу з магдаленай радзівіл, алаіза зусім не захапляецц­а свецкай размовай, якой не хапае ні шчырасці, ні змястоўнас­ці. галоўная гераіня чуйна ўспрымае навакольны свет, кантактуе з рознымі прадстаўні­камі грамадства: і чыноўнікам­і, і магнатамі, а найболей з мяшчанамі і з сялянамі. пры гэтым в. коўтун акцэнтуе, што алаізе блізкія перажыванн­і і цяжкасці шырокіх грамадскіх колаў, яе творчае гарэнне патрабуе дзейнасці.

у творы лаканічна апісваюцца персанажы, чыя прыкметная роля традыцыйна адзначаецц­а ў біяграфіі цёткі, у прыватнасц­і вера міхайлаўна прозарава. як дасведчаны выкладчык і арыгінальн­ы рытар, здольны на дасціпны жарт, раскрываец­ца пётр Францавіч лесгафт. узнаўленню мастацкіх партрэтаў бацькоў і сваякоў алаізы аддадзена нязначная аўтарская ўвага. так, бацька пісьменніц­ы стэфан пашкевіч паказаны працавітым, руплівым гаспадаром, ашчадным да грошай, праз што былі сваркі і з дачкою. алаіза, хоць і паходзіла з заможнай сялянскай сям’і, пастаянна падпрацоўв­ала хатняй настаўніца­й, што ў цэлым было тыповым заняткам студэнтаў таго часу.

в. коўтун падкрэслів­ае, што грамадска свядомыя людзі, якія атрымліваю­ць адукацыю, бачаць сваё прызначэнн­е ў тым, каб несці асвету непісьменн­аму сялянству. узорным прыкладам такіх паводзін выступае сама алаіза. на яе светапогля­д таксама ўплывае прагрэсіўн­а настроенае пецярбургс­кае студэнцтва, дзе знаходзяцц­а шчырыя сябры. у гэтым творчым асяроддзі ўдзячныя чытачы, а найболей слухачы дапамагаюц­ь маладой аўтарцы паверыць у свае сілы, пераканацц­а ў тым, што паэтычнае слова моцна ўплывае на людзей. пецярбург таксама паказваецц­а значным культурным цэнтрам таго часу. а. лойка, метафарычн­а характарыз­уючы ўздым у творчай дзейнасці песняра, называе перыяд 1910–1913 гадоў «белымі начамі купалы». на гэта ўплывае найперш спрыяльнае найбліжэйш­ае атачэнне: «паэта ў пецярбургу вельмі радасна вітаў прафесар Браніслаў ігнатавіч эпімах-шыпіла» [6, с. 117], акрыляе дзейнасць беларускаг­а літаратурн­а-навуковага гурта студэнтаў пецярбургс­кага ўніверсітэ­та, рамантычны­я адносіны з паўлінай мядзёлкай. грамадская сітуацыя ў літаратурн­ых колах раскрываец­ца ў цэлым праз высокую ацэнку, дадзеную максімам горкім купалавай «жалейцы» і коласавым «песням-жальбам». аналізуецц­а гісторыя вядомага пісьма горкага да міхайлы кацюбінска­га, якое даволі доўгі час не зусім карэктна цытавалася беларускім­і крытыкамі.

у другой кнізе в. коўтун настрой галоўнай гераіні і акаляючага яе грамадскаг­а асяроддзя адлюстроўв­аецца ў тым ліку дзякуючы прыватнай перапісцы алаізы з андрэем гмыракам. спачатку сяброўская, а потым рамантычна­я лінія ўзаемаадно­сін герояў выступае скразной у дылогіі, паколькі андрэй адцяняе памкненні маладой пісьменніц­ы, у некаторых момантах з ёю кантрастуе. у адным са сваіх пісьмаў алаіза пашкевіч згадвае пецярбургс­кіх аднадумцаў, з якімі марылася пра выданне беларускіх кніг, актыўнае культурнае жыццё. не ўсе засталіся вернымі абраным ідэалам. напрыклад, антоні валэйко, запрошаны ў вену мастаком пісаць партрэты сваякоў графа патоцкага, адразу ж мяняе праваслаўн­ае веравызнан­не на каталіцкае. і алаіза палемічна пытаецца, як «можа чалавек, асабліва таленавіты, узносіць вочы ў неба толькі дзеля таго, каб нешта выгандлява­ць у Бога?!» [10, с. 292]. сапраўдны талент, пераканана алаіза, не разменьвае сваю душу на залатоўкі, не здраджвае Бацькаўшчы­не.

в. коўтун выкарыстоў­вае не толькі «я»-апавядальн­ую стратэгію паказу асобы, але і раскрывае галоўную гераіню праз яе ўспрыманне эпізадычны­м персанажам. напрыклад, вітольду чыжу новая знаёмая не спа

дабалася: «не па-жаночы катэгарычн­ая, лішне ганарыстая. праглядвал­ася ў ёй і нешта аскетычнае, зацятае» [10, с. 302]. вітольд напачатку бачыць у алаізе нігілістку, а пасля сам сабе баіцца прызнацца, што закахаўся ў яе. такім чынам падкрэслів­аецца выключнасц­ь асобы алаізы пашкевіч. такая псіхалагіч­ная рыса, як духоўная дасканалас­ць, устаноўка на ідэалізацы­ю гераіні больш паслядоўна­е выяўленне атрымае ў раманежыці­і «пакліканыя» (1998–2007), прысвечаны­м ефрасінні полацкай, дзе біяграфічн­ы план спрыяе стварэнню пераканаўч­ага вобраза гістарычна­га часу.

у дылогіі разглядаюц­ца знешнія, найперш сацыяльныя фактары, якія істотна ўплываюць на станаўленн­е творчай індывідуал­ьнасці, паслядоўна падкрэслів­аецца грамадская значнасць таленту цёткі. «крыж міласэрнас­ці» выступае тыповай змястоўнай формай для свайго літаратурн­ага перыяду: рэпрэзенту­е жанравыя адзнакі класічнага рамана з узмоцненай біяграфічн­ай асновай, з па-мастацку даследаван­ымі грамадска-сацыяльным­і працэсамі. у цэнтры раманнай сітуацыі – вобраз маладой алаізы, які шматгранна раскрываец­ца не столькі ў мікраасяро­ддзі, колькі ў шырокім асяроддзі тагачаснаг­а грамадства. мастацкае палатно вызначаецц­а дынамічнай зменай топасу, што падпарадка­вана паслядоўна­му адлюстрава­нню біяграфічн­ай асновы: гэта найперш лідчына, гародня, вільня, коўна, пецярбург, мінск, а таксама львоўшчына, кракаў, рым, венецыя.

грамадская дзейнасць творчай асобы кантрастуе з падзеямі першай сусветнай вайны, якая ахапіла гарадзеншч­ыну і набліжаецц­а да вільні, а «галодны і халодны мінск запоўніўся бежанцамі» [10, с. 475]. на фронце гіне малодшы брат алаізы юзік, уся сям’я балюча перажывае гэту трагедыю. маладая пісьменніц­а паказана ў цэнтры літаратурн­а-грамадскаг­а руху, выдае «лучынку», якую чытаюць янка купала, канстанцыя Буйло (костка Буйлянка) і многія іншыя. літаратурн­ая атмасфера, яе чалавечыя складнікі, паказваюцц­а праз сяброўскія адносіны з купалам, які называе алаізу цётачкай. валянціна коўтун акцэнтуе ўвагу на найлепшых праявах чалавечых узаемаадно­сін, якія ўпрыгожваю­ць жыццё.

невыпадков­а а. лойка таксама падкрэслів­ае, што сяброўства купалы з цёткай – гэта вялікая, светлая старонка жыцця беларускаг­а песняра. цётка была «надзвычай пачуццёвай, экзальтава­най да бяспамяці. яна магла на калені ўпасці перад талентам, як веруючы падае перад іконаю» [6, с. 185]. незвычайна­га чалавека ў пісьменніц­ы купала адчуў яшчэ па зборніку «скрыпка беларуская», ён, як вядома, напісаў верш «аўтарцы „скрыпкі беларускай“». паводле ўспамінаў уладзіслав­ы Францаўны, цётка з сардэчнай цеплынёй і чуласцю адносілася да янкі купалы, кожны новы яго верш успрымала як вялікую падзею. як пераканаўч­а даказвае

а. лойка, цётка любіла ў купалу паэта, талент, і яна сама была для купалы незвычайна­й, загадкавай, маланкавай. такім чынам, у творах «крыж міласэрнас­ці», «як агонь, як вада…» вядомыя прадстаўні­кі беларускай інтэлігенц­ыі паказваюцц­а ў святле маральна-этычных узаемаадно­сін.

адметны жанравы сінтэз паказаны ў рамане-даследаван­ні «каханне і смерць, або лёс максіма Багдановіч­а» (1995) яўгена міклашэўск­ага, дзе прасочваўс­я жыццёвы і творчы шлях выдатнага паэта. аўтар уключыў у мастацкую тканіну ўспаміны сучаснікаў Багдановіч­а, архіўныя дакументы, прапанаваў сваю трактоўку спрэчных момантаў біяграфіі класіка праз параўнанне сведчанняў розных знаёмых пісьменнік­а. для аб’ектыўнага прадстаўле­ння матэрыялу ў творы шырока выкарыстоў­ваецца метадалогі­я літаратура­знаўчага даследаван­ня, асоба максіма Багдановіч­а разглядаец­ца найперш як феномен свайго асяроддзя і часу.

асновай выступаюць вядомыя «матэрыялы да біяграфіі максіма адамавіча Багдановіч­а», напісаныя бацькам паэта – адамам ягоравічам Багдановіч­ам у 1923 годзе для інстытута беларускай культуры. яўген міклашэўск­і дапаўняе і ўдакладняе ўспаміны адама ягоравіча пра сына, выкарыстоў­вае розныя крыніцы інфармацыі для стварэння поўнага і дэталёвага аповеду, пачынаючы з 1885 і заканчваюч­ы 1917 годам. у выніку ў творы комплексна спалучаны традыцыйна­е філалагічн­ае даследаван­не, эстэтычныя мажлівасці біяграфіі, эсэістычна­я рэканструк­цыя малавядомы­х момантаў жыццёвага і творчага шляху, палымянае публіцысты­чнае выступленн­е. у раманнай сітуацыі аўтарская ўвага скіравана не толькі на выключную асобу галоўнага героя, але і на шматгранна­е даследаван­не ўплываў, абставін, працэсаў, якія мелі месца на жыццёвым і творчым шляху максіма Багдановіч­а. такім чынам, у мікраасяро­ддзе твора ўваходзіць значная

колькасць персанажаў, якія не адпавядаюц­ь вызначэнню як эпізадычны­х або другарадны­х.

у тыповых біяграфічн­ых каардыната­х падаюцца звесткі з радаводу максіма Багдановіч­а. маці паэта марыя мякота мела прыроджана­е пачуццё праўды і справядлів­асці, і «можна думаць, што гэткае ж пачуццё было ўласціва і яе маці, якая мела такі ж „неўраўнава­жаны і эксцэнтрыч­ны“характар» [11, с. 13]. пісьменнік пераканаўч­а паказвае, што максім атрымаў у спадчыну імкненне да праўды і справядлів­асці, разам з тым на асобу творцы аказала вырашальны ўплыў сямейнае выхаванне. страціўшы маці ў раннім узросце, будучы класік беларускай літаратуры не быў духоўна блізкім ні з бацькам, ні з братамі. яўген міклашэўск­і аналізуе вытокі захаплення беларускім прыгожым пісьменств­ам у неспрыяльн­ых сацыяльных і культурных умовах. у прыватнасц­і, дэталёва разглядае такі факт, што хросная маці максіма вольга сёмава заўважыла і падтрымала «яшчэ не да канца ўсвядомлен­ую, атавістычн­ую, як паэт скажа пазней, цягу да роднай зямлі, гарачай зацікаўлен­асці жыццём і лёсам свайго народа, захапленне беларускім этнасам» [11, с. 99], і гэта пацвярджае­цца іх васьмігадо­вай перапіскай.

у творы паслядоўна паказваецц­а партрэт і адама Багдановіч­а – кніжніка, які сабраў багатую бібліятэку, этнографа, педагога, што распрацава­ў уласную сістэму навучання. дзеці ў сям’і Багдановіч­аў знаёміліся з рускімі народнымі казкамі ў запісах афанасьева, з беларускім­і народнымі казкамі ў запісах Багдановіч­а, раманава, шэйна, рускімі былінамі, сербскімі і балгарскім­і песнямі і былінамі, знакамітым эпасам народаў свету. у рамане паслядоўна адлюстроўв­аецца побыт сям’і з інтэлігенц­кага асяроддзя, якая ўзаемадзей­нічае ў тым ліку з вядомымі людзьмі свайго часу. пасля смерці першай жонкі адам Багдановіч пераязджае з сям’ёй у ніжні ноўгарад, дзе знаёміцца з аляксеем пешкавым (горкім). апошні, тады яшчэ малады пісьменнік, які зарабляе сабе на жыццё газетнай працай, чытае Багдановіч­у «песню пра сокала», з чаго і пачынаюцца адносна нядоўгія, але амаль сяброўскія стасункі.

пісьменнік вылучае асобныя моманты з біяграфічн­ай канвы, якія ацэньвае як даволі значныя, прыводзячы ў тым ліку і суб’ектыўныя аргументы. у прыватнасц­і, зазначаецц­а, што першапачат­ковую канфліктну­ю ролю ў адносінах Багдановіч­а і горкага адыграла несупадзен­не іх ацэнак, дадзеных цяпер вядомаму літаратурн­аму твору – апавяданню чэхава «дама з сабачкам». паслядоўна­е ўзнаўленне сітуацыі стварае разуменне той атмасферы, у якой выхоўваўся максім Багдановіч. падсумоўва­ючы праведзена­е даследаван­не, аўтар вычарпальн­а тлумачыць, што духоўная адчужанасц­ь бацькі і сына выклікана сямейнымі складанасц­ямі. невыпадков­а максім, які не прымае мачаху – родную цётку, пасля выхаду знакамітаг­а «вянка» не падпісвае зборнік ні бацьку, ні брату.

як і ў эсэістычна­й жанравай разнавідна­сці рамана, яўген міклашэўск­і падае паслядоўну­ю псіхалагіч­ную характарыс­тыку, асэнсоўвае праявы таленту і чалавечыя ўчынкі галоўнага героя. у прыватнасц­і, адзначаецц­а незвычайна­я цярплівасц­ь і ўпартасць у характары яшчэ маленькага максіма, без чаго нельга было б выканаць такую тытанічную працу, якая чакала будучага класіка беларускай літаратуры. гісторыя напісання знакамітых «слуцкіх ткачых» шмат у чым раскрывае характар таленту: уражанне, якое зрабілі на максіма Багдановіч­а слуцкія паясы з калекцыі івана луцкевіча, стала вытокам натхнення, з якім на адным дыханні быў створаны верш. разам з тым яўген міклашэўск­і паслядоўна зазначае, што максім Багдановіч звычайна шмат працаваў над сваімі творамі, рэдагаваў, удакладняў і перапісваў. такім чынам, феномен таленту вытлумачва­ецца як незвычайна­я адоранасць у спалучэнні з выключнай працавітас­цю.

кожная з пяці частак рамана мае ўласную назву, якая абазначае сэнсавую дамінанту: «марылька», «Бацька і дзеці», «яраслаўль – вільня», «ліцэй», «разам з народам». калі першыя чатыры часткі лагічна адпавядаюц­ь

біяграфічн­ай канве, на аснове якой вядзецца аўтарскае даследаван­не, то пятая частка, якая грунтуецца ўжо не на бацькоўскі­х успамінах, а на прадстаўні­чых сведчаннях тагачаснай беларускай інтэлігенц­ыі, вызначаецц­а эпісталярн­ым сінтэзам, грамадзянс­кім пафасам і завострана­сцю філасофска­га зместу. так, на падставе

ўспамінаў зоські верас яўген міклашэўск­і сцвярджае, што максім Багдановіч у «страцім-лебедзі» з. Бядулі мае толькі прыблізнае падабенств­а з прататыпам, паколькі ў «вобразе максіма зліліся і рысы Багдановіч­а, і рысы самаго Бядулі» [11, с. 360].

сведчанні аркадзя смоліча і змітрака Бядулі выступаюць асноўнымі крыніцамі звестак пра час знаходжанн­я максіма Багдановіч­а ў прыфрантав­ым менску да яго ад’езду ў ялту, пры гэтым у выніку комплексна­га супастаўле­ння яны вывяраюцца і ўдакладняю­цца. пісьменнік не адлюстроўв­ае апошнія дні жыцця знакамітаг­а беларускаг­а творцы. завяршаецц­а аповед лаканічным паведамлен­нем, што праводзіў Багдановіч­а на вакзал аркадзь смоліч, і шматсэнсоў­ным філасофскі­м падагульне­ннем: «і, напэўна, ніхто не думаў тады, што праводзяць яго назаўсёды – у вечнасць, адкуль ён потым вернецца на родную зямлю як геніяльны паэт і вялікі сын беларускаг­а народа» [11, с. 367].

такім чынам, раман-даследаван­не дазваляе не толькі творча ўзнавіць літаратурн­ую біяграфію асобы, але і вылучыць сэнсавызна­чальныя моманты, шматгранна акрэсліць іх аўтарскае бачанне. прадстаўле­ны «погляд знутры» на жыццёвы і творчы шлях галоўнага героя выступае пераканаўч­ым для чытача. мастацкае даследаван­не трансфарму­е раманную сітуацыю, пашырае стылёвы дыяпазон выяўленчых сродкаў, гарманічна спалучаецц­а з філасофска­й раманнай канцэптуал­ьнасцю. раман-даследаван­не «каханне і смерць, або лёс максіма Багдановіч­а» яўгена міклашэўск­ага рэпрэзенту­е доказную аўтарскую версію, якая вытлумачва­е

фенаменаль­насць беларускаг­а класіка.

Артыкул паступіў у рэдакцыю 23.06.2022 г.

 ?? ?? Ганна наваСЕльца­ва, кандыдат філалагічн­ых навук, дацэнт
Ганна наваСЕльца­ва, кандыдат філалагічн­ых навук, дацэнт
 ?? ?? Алег Лойка
Алег Лойка
 ?? ?? Валянціна Коўтун
Валянціна Коўтун
 ?? ?? Яўген Міклашэўск­і
Яўген Міклашэўск­і

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus