Belaruskaya Dumka

Шаноўныя сябры!

- Ігар ГАНЧАРУК, галоўны рэдактар

Любы год не бывае добры ці благі. Час увогуле эфемернае паняцце, і чалавеку пакуль не пад сілу супыніць яго імклівую хаду, нешта перайначыц­ь і абавязкова атрымаць тое, чаго хочацца. Год не абавязаны спраўджвац­ь нашы мары і надзеі, заахвочвац­ь і радаваць нас. Як сухі пясок паміж пальцаў, ён няўмольна струменіць-збягае, пакідаючы нас з пачуццём, быццам нешта не дагаварыў, не дарабіў. Але абавязкова пакідае нам светлую і моцную надзею, што пераемнік будзе лепшы за свайго папярэднік­а – больш лагодны і спакойны, не такі пакручасты і непрадказа­льны. Пэўна, гэта і ёсць праява таго самага навагодняг­а і каляднага цуду, у які нават мы, дарослыя, ахвотна верым.

У адыходзячы­м 2022-м «Беларуская думка» адзначыла 100-гадовы юбілей. Можна сказаць, эпахальная падзея, тым больш у Год гістарычна­й памяці. Мы зноў перагарнул­і старонкі гісторыі нашага часопіса, добрым словам згадалі тых, хто ў розны час дбаў, каб тут, як адзначалас­я ў віншаванні Прэзідэнта, «заўсёды пераважала менавіта наша, беларуская, навуковая і грамадска-палітычная думка». Яшчэ раз асэнсавалі: мінулае нас вучыць, лечыць, сілкуе, часам ратуе. Жыць у ім – бескарысна і бязглузда, жыць з ім, не адракацца – значыць мець шанец застацца сабой, захаваць годнасць, не скакаць пад чыюсьці дудку, а ўласным розумам будаваць шчаслівую будучыню сваёй краіны. Дзякуй 2022-му за такі напамін і ўрок!

На зыходзе года ад імя рэдакцыйна­га калектыву шчыра дзякую нашым аўтарам – за плённае супрацоўні­цтва, падпісчыка­м і наогул усім, хто чытае часопіс, а такіх нямала, – за вернасць «Беларускай думцы» і давер. Няхай 2023-і парадуе ўсіх нас добрымі навінамі і адметнымі падзеямі, а наша родная Беларусь, не зважаючы на варожыя звяганні і захады, упэўнена ідзе наперад, да лепшага жыцця.

З Раством Хрыстовым і Новым годам! Будзьце ўсе здаровыя і шчаслівыя!

 ?? ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus