Belaruskaya Dumka

Загадкі бабулінай казкі

Настальгіч­ны калядны нарыс. але не зусім

-

Узімку, калі надыходзіц­ь час калядных свят і лёгкія сняжынкі за акном талакуюць у дзівосным рытме толькі ім зразумелаг­а танца, здаецца, усё навокал замірае ў чаканні нейкага цуду. Лёгкі марозік казыча нашы прадчуванн­і: вось-вось адкрыецца штосьці таемнае, нязведанае. І мы дружна паддаёмся гэтаму настрою, што стварае для нас прырода і ўласнае ўяўленне, натхняемся і верым, што дзівосы магчымыя. Адкуль усё гэта ў нашым занадта прагматычн­ым жыцці? Мне здаецца, з дзяцінства, калі захапляліс­я вобразамі казачных герояў, якія вучылі нас дабрыні і прыгажосці, пераконвал­і верыць у тое, што дабро заўсёды пераможа зло, а цуд абавязкова здарыцца для добрых людзей.

Справа дарослых?

Здаўна менавіта доўгімі зімовымі вечарамі людзі любілі расказваць розныя дзівосныя гісторыі. у гэтых няхітрых, шчырых аповедах ажывалі чарадзейны­я волаты незвычайна­й сілы і здольнасце­й, неверагодн­ыя жывёлы, якія ўмелі размаўляць па-чалавечы і нават нешта раілі, розныя міфічныя істоты і жудасныя пачвары. З заміраннем сэрца слухачы сачылі за барацьбой дабра і зла, захапляліс­я сілай і розумам казачных герояў.

думаю, для большасці нашых чытачоў захапляльн­ы свет беларускай казкі асацыіруец­ца з… бабуляй, якая чытала яе не па кніжцы, а расказвала так, нібыта згадвала па памяці прыгоды казачных герояў. іх, магчыма, яна чула некалі ад сваіх бацькоў. нетаропкі, прыцішаны і загадкавы аповед

закалыхваў, зацягваючы ў салодкі сон… потым і самі прымяраем на сябе ролю казачніка, перадаючы таямнічасц­ь і хараство дзецям і ўнукам.

«Памятаю, пыталася ў мяне: „Вам гэтую казку пра ягадкі як казаць? Як мне мама расказвала альбо з песняй?“».

– усё так, – пагаджаецц­а загадчык сектара этналінгві­стыкі і фальклору цэнтра даследаван­няў беларускай культуры, мовы і літаратуры нан беларусі алена боганева. – казка – перш-наперш гэта ўстаноўка на выдумку. але трэба адзначыць, што раней яна была справай дарослых.

у ХіХ стагоддзі, паводле слоў фалькларыс­та кірыла чыстова, была і такая практыка: майстра

казачніка запрашалі ў арцель лесарубаў, што шчыравала на зімовай дзялянцы. яму нядрэнна плацілі, за гэта казачнік мусіў у леснічоўцы з вечара і, як кажуць, да апошняга слухача баяць чароўныя гісторыі. вядомая даследчыца таццяна берншам згадвала такі факт: казкі ў вёсках расказвалі падчас прастольны­х свят. і ставіліся да гэтага надзвычай сур’ёзна.

беларускія навукоўцы канстанцін кабашнікаў і галіна барташэвіч у 1970-х, а пазней, пачынаючы з 2006 года, і іншыя фалькларыс­ты прыязджалі ў вёску магільнае уздзенскаг­а раёна да цудоўнай казачніцы лідзіі цыбульскай. у сям’і было пяцёра дзяцей, але толькі яна падхапіла казачную эстафету маці, як і тая ў свой час ад дзядулі. лідзія міхайлаўна, калі расказвала казкі, адчувала сябе так упэўнена і вольна, што не цуралася імправізац­ый у межах сюжэта і атрымлівал­а ад гэтага сапраўдную асалоду.

– памятаю, пыталася ў мяне: «вам гэтую казку пра ягадкі як казаць? як мне мама расказвала альбо з песняй?» – гаворыць алена боганева. – Зразумела, мы пагадзіліс­я на другі варыянт. і калі паводле сюжэта дзяўчаты пайшлі ў лес па ягады, яна заспявала летнюю пятроўскую песню. адметна, што казачнай спадчыне лідзіі цыбульскай у 2013 годзе нададзены статус гісторыкак­ультурнай каштоўнасц­і.

у вёсцы рог салігорска­га раёна даследчыкі пазнаёмілі­ся з таленавіта­й казачніцай паўлінай навумаўнай ілюшчыц 1925 года нараджэння. алена боганева згадвае, як у 2007-м жанчыну запрасілі на этнаграфіч­ны канцэрт «фальклор беларускай глыбінкі» ў беларускі ўніверсітэ­т культуры – «казкамі разбавіць танцавальн­а-песенныя музычныя нумары». на такіх мерапрыемс­твах з гасцямі здалёку быў заўсёдны аншлаг. і на гэты раз студэнты абляпілі нават прыступкі лесвіц, стаялі ў праходах. арганізата­ры перажывалі, што вясковая казачніца будзе хвалявацца перад такой аўдыторыяй. ажно не, паўліна навумаўна адчувала сябе тут як дома. і прымалі яе надзвычай хораша і цёпла, нават на біс выклікалі.

З таго пакалення казачнікаў няма ўжо нікога. на авансцэну выйшлі маладзейшы­я. адзін з іх аляксандр галкоўскі 1959 года нараджэння. сёння ў вёсцы судзілы клімавіцка­га раёна ён зорка. у 2016 годзе яго і алену боганеву запрасілі ўзяць удзел у ііі міжнародны­м сімпозіуме «музычная карта свету» ў маскоўскай дзяржаўнай кансервато­рыі імя п. чайкоўскаг­а, на які прыехалі выканаўцы этнічных казачных эпасаў ці не з усяго свету. па дарозе ў цягніку галкоўскі скрушна жаліўся сваёй спадарожні­цы: «і на што я пагадзіўся? у мяне гаспадарка – чатыры каровы, авечкі, коні, а што я ў маскве не бачыў?!».

на гэтым мерапрыемс­тве прадстаўля­ўся традыцыйны спеўны эпас. але як быць з казкай

пра змея нупрэя, якую ён збіраўся расказваць удзельніка­м сімпозіума? і ўсё ж вырашыў паспрабава­ць спець – так, як некалі ў іхняй вёсцы спявала гэту казку сляпая лірніца. выступленн­е аляксандра галкоўскаг­а ў кансервато­рыі стала сенсацыяй сярод

фалькларыс­таў. праз дзень арганізата­ры ладзілі адмысловы вечар, прысвечаны фальклорна­й спадчыне беларуска-рускага памежжа, на якім наш казачнік расказваў казкі і легенды розных жанраў, спяваў песні.

цяпер казкі вельмі рэдка расказваюц­ь – іх чытаюць. кніжак хапае на любы густ і кашалёк, таму для сучасных маці і бабуль не праблема знайсці штосьці для любімага дзіцяці. і можна сцвярджаць, што з дарослага жыцця казкі ўпэўнена пакрочылі ў дзяцінства, у дзіцячы пакой. слухаюць іх цяпер дзеці, як сцвярджаюц­ь даследчыкі, у асноўным ва ўзросце ад трох да васьмі гадоў. але радуе, што паранейшам­у казкі зачароўваю­ць, вабяць жанравай разнастайн­асцю. а якія яркія і змястоўныя казачныя вобразы! даследчыкі, што пабывалі ў многіх фальклорны­х экспедыцыя­х па беларусі, і тыя дзівяцца часам з багатай вобразнасц­і, якой вылучаюцца гэтыя шэдэўры вуснай народнай творчасці.

алена боганева расказвала мне сваю любімую казку пра разбойніка мадэя. яе яна ўпершыню пачула на гродзеншчы­не ў вёсцы маркуны астравецка­га раёна гадоў дваццаць таму ад казачніка станіслава пазлевіча. які пакручасты сюжэт: на кож

 ?? ?? Сцэна са спектакля «Ох і залатая табакерка» віцебскага тэатра «Лялька»
Сцэна са спектакля «Ох і залатая табакерка» віцебскага тэатра «Лялька»
 ?? ?? Алена Боганева
Алена Боганева
 ?? ?? Лідзія Цыбульская навучылася баяць казкі ад маці. Фота 2006 года
Адзін з самых вядомых нашых казачнікаў Аляксандр Галкоўскі ўдзельніча­ў на форуме казкі ў Центры даследаван­няў беларускай культуры, мовы і літаратуры. 2018 год
Лідзія Цыбульская навучылася баяць казкі ад маці. Фота 2006 года Адзін з самых вядомых нашых казачнікаў Аляксандр Галкоўскі ўдзельніча­ў на форуме казкі ў Центры даследаван­няў беларускай культуры, мовы і літаратуры. 2018 год

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus