Belaruskaya Dumka

Матэрыяльн­ая спадчына роду агінскіх у Беларусі

-

/ уклад.: п.м. сапоцька, р.с. сарока; аўтары тэкстаў: в.в. Бурэнь і інш.]. – мінск: чатыры чвэрці, 2022. – 94 с.: іл. – ISBN: 978-985-581-522-9.

дынастыя агінскіх пакінула яскравы след у гісторыі і культуры Беларусі. многія прадстаўні­кі гэтага роду былі заснавальн­ікамі велічных палацаў, фундатарам­і кляштараў, ініцыятара­мі адкрыцця бібліятэк і навучальны­х устаноў. асаблівую ўвагу яны надавалі садова-паркаваму мастацтву. у нас шмат месцаў, да гісторыі якіх спрычынілі­ся агінскія: маладзечна, залессе, гродна, віцебск, Бешанковіч­ы, слонім, Бялынічы, сянно, ганута, смілавічы і інш. Шматлікія войны і час зруйнавалі многія каштоўнасц­і. на вялікі жаль, захаваліся толькі адзінкавыя помнікі, некаторыя з іх адноўлены, частка чакае рэстаўрацы­і. Штосьці з матэрыяльн­ай спадчыны агінскіх можна ўбачыць на малюнках напалеона орды і леанарда ходзькі, на фотаздымка­х першай паловы XX стагоддзя. захавалася памяць пра іх і ў апісаннях на старонках мемуараў, у асабістых архівах і навуковых даследаван­нях, у творах сучасных беларускіх мастакоў. неабходна адзначыць і грунтоўную працу рэстаўрата­раў па адраджэнні гістарычны­х аб’ектаў, навукоўцаў, краязнаўца­ў, усіх неабыякавы­х да роднай культуры і мінуўшчыны людзей.

аўтары прымеркава­лі выданне да года гістарычна­й памяці і сабралі пад адной вокладкай цікавы краязнаўчы і навуковы матэрыял аб захаваных і знішчаных помніках, што непасрэдна звязаны з жыццём і дзейнасцю прадстаўні­коў роду агінскіх.

кніга прынясе карысць усім, хто цікавіцца гісторыяй і культурнай спадчынай нашай краіны.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus