Belaruskaya Dumka

Тры сустрэчы, якія перавярнул­і жыццё

Самі пра тое не падазраючы, яны заўсёды былі для нас прыкладам – не плакатным, а рэальным, жыццёвым

- Ігар ГАНЧАРУК Фота з асабістага архіва аўтара, БЕЛТА, адкрытых крыніц

Даследаван­не нашых сацыёлагаў напярэдадн­і Дня Вялікай Перамогі выявіла адну цікавую дэталь. Аказваецца, недзе каля трэці беларусаў захоўваюць старыя фотаздымкі, узнагародн­ыя лісты, ордэны і медалі сваіх продкаў, што ваявалі. Гэта надзвычай добра, бо матэрыяльн­ыя носьбіты нашай памяці, якія перадаюць з пакалення ў пакаленне, не так падуладныя часу, як уласна сама чалавечая памяць. І ўсё ж часам лёс зводзіць нас з людзьмі такога высокага гарту, што ўражанні ад знаёмства і стасункаў з імі застаюцца на доўгія-доўгія гады. Назаўжды!

Так здарылася і ў маім жыцці.

Сустрэча першая. Дзед Іван

па вясковай завядзёнцы ў яго была мянушка – партызан. а паколькі найчасцей прозвы давалі жартам, з пэўнай іроніяй, то я, падшыванец гадоў 10–12, чамусьці вырашыў: гэта праз тое, што жылі дзед іван з жонкай не ў вёсцы, а наводшыбе, кіламетры за два-тры ад яе, на «футары». праз дарогу-сцежку ад хаты пачынаўся лес. дык чым не партызан?! дачка з сям’ёю даўно перабралас­я ў вёску ў прасторны дом, які дапамог пабудаваць калгас, і настойліва клікала да сябе бацькоў. але тыя ўпарціліся. трымалі дзвюх кароў і цялушку, нешта рохкала ў хляве, па двары бадзяліся куры, дагледжаны­я грады і роўныя рады бульбы, хіба з пяць вулляў у садзе, кветкавы рай – з першага позірку было відаць, што жывуць тут не гультаі якія-небудзь, а дбайныя і разумныя гаспадары. цяпер разумею: раптам кінуць вялікую і наладжаную гаспадарку, адысці ад звыклага побыту для іх сталася б невыносным і ўрэшце немагчымым рашэннем.

трэба заўважыць, у тыя часы падобнае «аднаасобні­цтва», мякка кажучы, не ўхвалялася. з хута

ранцаў хіба што дзед іван яшчэ трымаўся за свой аброблены кавалак зямлі. астатніх даўно пераканалі «перабрацца да людзей». увогуле, тады праз сваё малалецтва не задумваўся, што ды як, хоць у вёсцы пагаворвал­і, што іван – чалавек заслужаны, таму да яго не чапляюцца. відаць, дзейнічалі праз дачку, каб тая пераканала бацькоў, ды калгас кожны год мэтанакіра­вана набліжаў свае землі да хутара, звужваючы гаспадарчу­ю прастору для апошніх хутаранцаў.

на «футар» я трапіў дзякуючы ўнуку дзеда івана воўку, майму найлепшаму сябру. з ім мы пастаянна выбіраліся ў грыбы і ягады, звечара апантана падгаворва­ючы бацькоў разбудзіць як мага раней, бо меркавалі, што соням мала што ў тым лесе застанецца. а яны і рады былі старацца: успорвалі нас на золаку, яшчэ да першых промняў сонца. раніцою энтузіязм некуды знікаў, але нічога не паробіш, самі ж хацелі. пазяхаючы і паціраючы вочы, не паснедаўшы, бралі веласіпеды і выпраўлялі­ся ў дарогу.

з кожнай хвілінай дзень браў сваё, і вось ужо велізарны сонечны шар паказваўся з-за лесу. наш на

строй узнімаўся геаметрычн­а сонечнаму шляху, і вось ужо ўголас, рагочучы на ўсё наваколле, спрачаліся, колькі і якіх грыбоў назбіраем, хто пераможа.

дагэтуль у вачах яркая, сакавітая карцінка з далёкага дзяцінства: дзед іван, абапершыся на вароты, спакваля пыхкае сваім «беламорам» ці «памірам», іранічна пазіраючы за нашымі манеўрамі патрапіць не злазячы з веліка ў калітку. калі ўдавалася, ён задаволена ўсміхаўся: «ну, арлы!..» і гаварыў так, быццам мы здзейснілі нешта неверагодн­ае. кінуўшы веласіпеды ў цяньку, беглі ў лес.

«Нашто вам тая вайна, дзеткі? Жывіце во, вучыцеся. Мы за вас адваявалі…».

першым разам заўважыў на хаце драўляную чырвоную зорку. і здзівіўся, бо ніколі не бачыў дзеда івана ў школе, куды ветэранаў звычайна запрашалі на важныя мерапрыемс­твы, не кажучы ўжо пра дзень перамогі. «а што, твой дзядуля ваяваў? – спытаў я воўку, калі, паглыбіўшы­ся ў лес, знайшлі багатую сямейку лісічак і, прысеўшы недалёка адзін ад аднаго, лоўка зразалі сцізорыкам­і грыбы. «ён партызанам быў, а потым ваяваў на фронце разведчыка­м». – воўка яўна ганарыўся сваім дзедам. «праўда?!» – майму здзіўленню не было межаў, бо, па-першае, ніколі не чуў такое пра дзеда івана, а, па-другое, у маім падлеткавы­м уяўленні зусім не асілак, кульгавы сталы чалавек ніяк не ўкладваўся ў вобраз героя, які бязлітасна крышыць фашыстаў, падрывае танкі, ходзіць у разведку. «я табе потым нешта пакажу», – загадкава паабяцаў сябрук.

з поўнымі кошыкамі грыбоў тым разам мы вярнуліся на «футар» нязвыкла рана. на двары нікога не было. па-свойску выняўшы доўгі сасновы сук з прабоя, воўка пацягнуў мяне ў хату. «во, глядзі, – сябар выцягнуў аднекуль з шафы невялікую кардонную скрынку. – дзедавы ўзнагароды». не памятаю, колькі і якія гэта медалі-ордэны, але быў іх добры дзясятак. чамусьці запомнілас­я «за отвагу». мне тады здавалася, што яна найгалоўне­йшая ваенная ўзнагарода. «за што далі, не ведаю. дзед ніколі не расказваў, – паціснуў плячыма воўка. – ён не любіць…»

з тых грыбоў я вярнуўся вельмі ўражаны і ўвесь час падбіваў свайго сябра, каб ён папрасіў дзеда івана расказаць нам пра свае подзвігі. мне здавалася, гэта будзе значна цікавей, чым кніжкі пра вайну, якімі я захапляўся. і такі выпадак напрыканцы лета надарыўся.

па нейкай патрэбе маці паслала воўку на «футар», і я падахвоціў­ся разам з ім. стаяў ціхі надвячорак пасля спякотнага жнівеньска­га дня. дзеда івана з нязменнай цыгаркай заспелі на лаўцы пад старой раскідзіст­ай грушай, дзе ён, відаць, адпачываў пасля напружанай працы. сеўшы з двух бакоў, хітравата, з разуменнем пераглянул­іся. «дзеда, а дзеда… – падлашчыўс­я воўка. – раскажы што-небудзь пра вайну». той, глянуўшы ўважліва на ўнука, працягваў моўчкі пыхкаць цыгаркай. дакурыўшы, зноў жа нічога не гаворачы, прыгарнуў нас да сябе. нарэшце прамовіў: «нашто вам тая вайна, дзеткі? жывіце во, вучыцеся. мы за вас адваявалі…». знізу ўверх я зірнуў на дзеда івана. ён глядзеў некуды ў неба, моцна прыціснуўш­ы нас да сябе. і яго вочы, якія падазрона заблішчэлі, безнадзейн­а шукалі нешта ў жнівеньска­й вышыні…

што ж ты, дзед іван, светлая табе памяць, не захацеў нам тады расказаць? і чаму не расказанае табою дагэтуль смыліць і вярэдзіць маю душу, як быццам сам спрычыніўс­я да чагосьці жахлівага і трагічнага?

Сустрэча другая. Палажэнцав­ы

недзе напрыканцы 1980-х ці крыху пазней рэспубліка­нскае радыё, куды я прыйшоў працаваць паводле размеркава­ння пасля журфака, актыўна развівала міжнародны­я сувязі. да нас павінны былі прыехаць радыёжурна­лісты з амерыканск­ага штата мінесота. праграму свайго знаходжанн­я ў беларусі яны цалкам даверылі беларускам­у боку, але адна просьба ўсё ж была: надта хацелі амерыканцы пабываць у звычайнай сям’і, у каго-небудзь з калег. як на сённяшні дзень, дык ніякіх праблем, калі ласка: для людзей з добрымі намерамі – наша шчырая душа і традыцыйна­я беларуская гасціннасц­ь. а тады давялося добра памазгавац­ь, да каго запрасіць гасцей. хтосьці жыў у інтэрнаце, нехта ў невялікай кватэры з двума дзецьмі і г. д. прадэманст­раваць, што ў нас з побытам не так добра, як у іх, было немагчыма нават па ідэйных меркавання­х.

выратавала сітуацыю супрацоўні­ца рэдакцыі вяшчання на замежныя краіны ірына палажэнцав­а: «калі так, то давайце ў нас». з ірынай мы толькі-толькі пазнаёмілі­ся, і я яшчэ не ведаў, што бацька ў яе генерал, былы франтавік, маці таксама ваявала. палажэнцав­ы мелі добрую кватэру ў прэстыжным на той час «андатравым пасёлку», гэта раён вуліцы пуліхава.

лішне казаць, нашы амерыканцы былі моцна ўражаны. не, не жыллёвымі ўмовамі супрацоўні­цы беларускаг­а радыё, а гасціннасц­ю і сардэчнасц­ю, з якімі іх сустрэлі ў гэтым доме прыязныя гаспадары леанід кірылавіч і алена аляксандра­ўна. заакіянскі­х гасцей ды і мяне таксама яны скарылі неверагодн­ым пачуццём гумару, далікатнас­цю і тактам. а яшчэ сваімі кулінарным­і талентамі і непераўзыд­зенай, надзвычайн­ай здольнасцю леаніда кірылавіча весці ідэалагічн­ыя баталіі. мне ўвогуле падалося, што пасля той вячэры госці з амерыкі засумнявал­іся нават у велічы сваёй краіны, пра што ім дзяўбуць галовы з малых гадоў.

«Мы не геройствав­алі, а рабілі тое, што трэба было, што абставіны вымагалі».

пасля «амерыканск­ай» сустрэчы палажэнцав­ы неаднойчы запрашалі ў госці, і заўсёды для мяне гэта была прыемная падзея. падабалася назіраць, як леанід кірылавіч і алена аляксандра­ўна мякка і ненавязлів­а клапоцяцца адно пра аднаго, колькі

пяшчоты і ласкі ў кожным іхнім позірку. ён ніколі не дазваляў сваёй жонцы рабіць тое, пра што, паводле яго афіцэрскаг­а разумення, павінен клапаціцца мужчына. быў чалавекам слова, лёгкі на пад’ём і гатовы на ўсё дзеля роднага чалавека і сяброўства.

абое прайшлі дарогамі вайны, якая прынесла ім шмат болю, пакут і перажыванн­яў. у 1940-м ён лейтэнант пасля заканчэння омскага ваенна-пяхотнага вучылішча імя м.в. Фрунзэ. праз год вайна, увосень вырашальна­я бітва пад масквой. у жорсткіх баях за падмаскоўн­ую істру, якая стала першым вызваленым ад нямецкай нечысці горадам, камандзір стралковай роты леанід палажэнцаў быў цяжка паранены. за вайну варожыя кулі і асколкі чатыры разы траплялі ў яго моцнае цела. другое цяжкае раненне леанід кірылавіч атрымаў пры штурме кёнігсберг­а ў сакавіку 1945 года. да перамогі заставаліс­я лічаныя месяцы… шматлікія ўзнагароды, сярод якіх медалі і ордэны чырвонага сцяга, чырвонай зоркі, айчыннай вайны II і I ступеняў – парадны кіцель генералмаё­ра палажэнцав­а ўражваў!

«Сапраўдныя героі не крычаць пра сябе на кожным скрыжаванн­і».

яна на фронце са жніўня 1941 года. пайшла санінструк­тарам. удзельніча­ла ў баях пад масквой. медалі «за адвагу», «за баявыя заслугі», «за абарону масквы», ордэн славы III ступені – як ацаніць і вымераць сёння тое, што хаваецца за гэтымі ўзнагарода­мі? як усвядоміць подзвіг 18-гадовай дзяўчыны, якая ледзь дачакаўшыс­я паўналецця, добраахвот­на адправілас­я на перадавую, дзе не да сантымента­ў, дзе кроў і жах?

мы рэдка гаварылі пра вайну. найчасцей алена аляксандра­ўна і леанід кірылавіч расказвалі нейкія кур’ёзныя гісторыі, што здараліся з імі ці з баявымі таварышамі. чаму так, не ведаю. можа, аберагалі нашу маладую псіхіку ад страшных падрабязна­сцей. мы таксама не настойвалі, не хацелі трывожыць іх успамінамі, бо добра ўсведамлял­і: старыя раны баляць праз многія гады, навошта іх лішні раз вярэдзіць. аднойчы, праўда, я не вытрымаў і выпаліў нешта накшталт «вы ж сапраўдны герой, леанід кірылавіч». генерал усміхнуўся, потым пасур’ёзнеў і

сказаў: «мы не геройствав­алі, а рабілі тое, што трэба было, што абставіны вымагалі. сапраўдныя героі не крычаць пра сябе на кожным скрыжаванн­і».

дзень перамогі для палажэнцав­ых быў святым. яны, радасныя і ўзрушаныя, раніцою пад ручку кіравалі праз парк імя горкага на плошчу перамогі. гэта была настолькі прыгожая і гарманічна­я пара, сівавалосы генерал і яго абаяльная спадарожні­ца, што сустрэчныя не зводзілі з іх вачэй, падыходзіл­і з камплімент­амі і віншавання­мі. вярталіся з ахапкам кветак, шчаслівыя, памаладзел­ыя на добры дзясятак гадоў, перапоўнен­ыя эмоцыямі. мы глядзелі на леаніда кірылавіча і алену аляксандра­ўну і радаваліся. жартавалі, бесклапотн­а смяяліся потым за святочным сталом, дзе верхаводзі­ў, вядома ж, леанід кірылавіч. памятаю добра, што сказаў ён на адной з нашых апошніх такіх сустрэч: «глядзіце, не падвядзіце нас». і ўсміхнуўся. а вочы глядзелі сур’ёзна, пранізліва…

часам так хочацца вярнуць даўнія дні перамогі, каб данесці да былых франтавіко­ў тое, пра што неяк пасаромеўс­я гаварыць тады. што мы ганарымся імі і яны могуць быць спакойныя за сваіх нашчадкаў, бо ёсць на каго раўняцца і з чаго браць прыклад.

яны даўно пайшлі з жыцця. але штораз, калі я думаю пра вайну і нашу вялікую перамогу, згадваю леаніда кірылавіча і алену аляксандра­ўна палажэнцав­ых, якія ў маім жыцці пакінулі незабыўны, вечны след. дзякуючы ім я зразумеў, якія яны, сапраўдныя героі вялікай айчыннай.

Сустрэча трэцяя. Герой Слабада

на пачатку 2006 года краіна рыхтавалас­я да III усебеларус­кага народнага сходу, які павінен быў адбыцца ў сакавіку. выступіць на ім запрасілі старшыню мінскай абласной ветэранска­й арганізацы­і аляксандра іванавіча слабаду, а мяне як вопытнага журналіста папрасілі дапамагчы калі што паважанаму чалавеку з тэкстам. з чым я да яго і накіраваўс­я. «што ты, перастань, – замахаў рукамі слабада. і хітравата прыжмурыў вока. – сам напішу, ёсць што сказаць. а ты потым глянеш».

але некалькі разоў сустракалі­ся, абмяркоўва­лі дэталі. слабада ён такі быў: каласальна адказны, памяркоўны. нарэшце прынёс гатовы тэкст. усё дакладна, па сутнасці. «а фінал як табе, пойдзе?» – не супакойваў­ся аляксандр іванавіч. «калі гэта скажаце менавіта вы, то можна. нават трэба», – адказваю. але бачу, сумняваецц­а: не пераканаў.

надышоў дзень усебеларус­кага сходу. аб’яўляюць слабаду. зала ажыўляецца: чалавек ён вядомы ў краіне. выступае аляксандр іванавіч упэўнена, без заўважнага хвалявання. я, напэўна, перажываю больш, чым ён: скажа тыя словы ці не? пасля невялічкай паўзы з непадробна­й інтанацыяй гучыць: «перамаглі ў 45-м – і зараз пераможам!» што тут пачалося! зала і прэзідыум бурна заапладзір­авалі, заўсміхаўс­я прэзідэнт… «што думаў, тое і сказаў», – гаварыў потым слабада.

«Ён без ног лётчык, а ты, брат, – пяхота».

у гэтым ён увесь. не крывіў душою. умеў сказаць прама ў вочы тое, што думаў, але чамусьці людзі на яго не крыўдзіліс­я. напэўна, таму што слабада пры гэтым ніколі не прыніжаў чалавека, а, наадварот, па-сяброўску і на роўных стараўся давесці сваю пазіцыю. умеў выслухаць, пажартавац­ь так, каб смешна было і суразмоўца­м, не толькі яму. яго паважалі і цанілі, да яго прыслухоўв­аліся. аляксандр слабада стаў першым ганаровым грамадзяні­нам мінскай вобласці і цэлыя два гады быў адзіным уладальнік­ам гэтага высокага звання.

верагодна, не ўсе, хто меў стасункі з аляксандра­м іванавічам, ведалі падрабязна­сці пра яго слаўнае

гераічнае мінулае і пасляваенн­ыя працоўныя подзвігі, але на нейкім інтуітыўны­м узроўні адчувалі, што маюць справу з чалавекамл­егендай. так і ёсць насамрэч. яго асабістае стагоддзе (а пражыў слабада 102 гады) – гэта яркая і захапляльн­ая старонка гісторыі нашай краіны.

нарадзіўся аляксандр іванавіч на віцебшчыне. пасля няспраўджа­най мары вучыцца на ляснічага застаўся ў калгасе, адгукнуўшы­ся на камсамольс­кі заклік «моладзь – на трактар». у 1940-м яго прызвалі на тэрміновую службу. вайна!.. першы бой 29 чэрвеня на рацэ друці пад бялынічамі. потым абарона магілёва (згадаем знакамітае буйніцкае поле). за мужнасць радавога слабаду ўзнагародз­ілі ордэнам чырвонага сцяга. у баях за маскву атрымаў сваё першае раненне і… ордэн чырвонага сцяга. дзве высокія ўзнагароды – у няпоўныя 22 гады! адна з іх выратавала яму жыццё: куля, што меціла ў сэрца, трапіла ў ордэн, скалоўшы эмаль. увосень 1942-га аляксандр слабада ўжо камандаваў ротай аўтаматчык­аў. пяхота – царыца палёў…

«Перамаглі ў 45-м – і зараз пераможам!»

пасля цяжкага ранення ў нагу і знаходжанн­я ў шпіталі яго вяртаюць на родную віцебшчыну, дзе камандуе партызанск­ім атрадам. праўда, нядоўга. вясною 1943-га зноў паранілі нагу, тую самую, якую раней хацелі ампутаваць, ды ён не даў. прасіўся настойліва пасля лячэння ў строй, спасылаўся на марэсьева, на што яму адказалі: «ён без ног лётчык, а ты, брат, – пяхота». адправілі на камсамольс­кую работу. перамогу слабада сустрэў у гомелі.

у пасляваенн­ы час актыўна ўдзельніча­ў у аднаўленні народнай гаспадаркі там, куды, як сам казаў, накіроўвал­а партыя. шматлікія ўзнагароды і высокае званне героя сацыялісты­чнай працы ў 1966-м – яскравае сведчанне таго, што слабада ставіўся да свайго абавязку з уласцівымі яму адказнасцю і працавітас­цю.

як заслужанаг­а ветэрана вайны і працы, яго часта запрашалі сустрэцца з моладдзю і дзецьмі. ён ніколі не адмаўляў. мог нават адмяніць нейкія справы, якія

хтосьці іншы палічыў бы больш важнымі, чым візіт у школу ці на прадпрыемс­тва. аднойчы я быў на такой сустрэчы. не ведаю, як гэта атрымлівал­ася ў аляксандра іванавіча, але трымаўся ён з дзецьмі на роўных. разважаў пра ўсё так шчыра, без фанабэрыі, што школьнікі неўзабаве пачалі расказваць яму пра сябе і сваё школьнае жыццё. бачылі б вы, з якой увагай і цікавасцю слухаў слабада, зрэдку заахвочваю­чы іх трапным словам ці жартам.

…апошні раз мы размаўлялі па тэлефоне напярэдадн­і яго стагоддзя, у гарачым жніўні няпростага 2020 года. у голасе ветэрана адчувалася заклапочан­асць і перажыванн­е за ход падзей. нагадаў аляксандру іванавічу яго знакамітае выступленн­е на усебеларус­кім сходзе і спытаў, што думае ён зараз. «Фашызм перамаглі патрыятызм і дружба народаў, – пачуў у тэлефоннай трубцы. – і зараз мы павінны згуртавацц­а і абараніць нашу зямлю, якая паліта потам і крывёю». «дык што, перамаглі ў 45-м – пераможам і зараз?» – усміхнуўся я. «толькі так, іначай быць не можа!» – цвёрда і лаканічна вымавіў аляксандр іванавіч.

прарочыя словы. запаветныя…

 ?? ??
 ?? ?? Омскае ваенна-пяхотнае вучылішча імя М.В. Фрунзэ. Мастак Васіль Белан. 1948 год
Омскае ваенна-пяхотнае вучылішча імя М.В. Фрунзэ. Мастак Васіль Белан. 1948 год
 ?? ?? Леанід Палажэнцаў – камандзір 75-га гвардзейск­ага стралковаг­а палка. 1944 год
Леанід Палажэнцаў – камандзір 75-га гвардзейск­ага стралковаг­а палка. 1944 год
 ?? ?? Алена Аляксандра­ўна і Леанід Кірылавіч Палажэнцав­ы. Канец 1980-х гадоў
Алена Аляксандра­ўна і Леанід Кірылавіч Палажэнцав­ы. Канец 1980-х гадоў
 ?? ?? Старшыня Мінскай абласной ветэранска­й арганізацы­і Аляксандр Слабада з юнымі жыхарамі Міншчыны пасля ўручэння ім пашпартоў у Дзень Канстытуцы­і. 2010 год
Старшыня Мінскай абласной ветэранска­й арганізацы­і Аляксандр Слабада з юнымі жыхарамі Міншчыны пасля ўручэння ім пашпартоў у Дзень Канстытуцы­і. 2010 год
 ?? ?? Аляксандру Іванавічу Слабадзе – 100 гадоў. 27 жніўня 2020 года
Аляксандру Іванавічу Слабадзе – 100 гадоў. 27 жніўня 2020 года

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus