Belaruskaya Dumka

Чалавек ад зямлі

Творчы свет міхаіла казінца такі ж неабсяжны, як і яго любоў да радзімы

- Юлія АНДРЭЕВА Фота Алены ЦІМАФЕЕНКА, БЕЛТА, з прыватных архіваў і адкрытых крыніц

зЖылі-былі два браты, розныя, як вярба і елка. Старэйшы, Мікалай, – высокі, хударлявы і, паводле бабы Волі, горды. Міхаіл жа – ніжэйшы ростам, крэпкі, плячысты – такі харошы, што заставаўся для вяскоўцаў «нашым Мішкам», нягледзячы на рэгаліі і іншую, на іх погляд, мішуру. Ніхто асабліва не дзівіўся, што звычайны хлопец з іх вёскі вырас да народнага артыста, ардэнаносц­а, прафесара, рэктара Акадэміі музыкі, мастацкага кіраўніка і галоўнага дырыжора славутага на ўвесь свет Нацыянальн­ага акадэмічна­га народнага аркестра імя Жыновіча.

91-гадовай вольгай мікалаеўна­й машынскай і 77-гадовай вольгай васільеўна­й круцько мы пазнаёмілі­ся ў цынцавічах (па-мясцоваму цінцавічы), роднай вёсцы міхаіла казінца. дзесяць кіламетраў ад вілейкі па дарозе на нарач, потым улева па грунтоўцы міма вёскі жаўткі, дзе нарадзілас­я яго маці людміла іванаўна валынец, – і вось яно, паселішча. трыццаць тры хаты ўздоўж вуліцы цэнтральна­й.

мяркуючы па нумарацыі, раней іх было болей, дый тыя, што засталіся, пераважна куплены пад лецішчы. як ні дзіўна, дырыжор з гэтага цешыўся:

«жывуць мае цынцавічы! вёска не вымірае, бо прыязджае многа людзей жыць».

з-за разліву звычайна ціхамірнай рэчкі спорні падворкі на няцотным баку вуліцы ператварыл­іся ў суцэльнае балота. калі б не пазычаныя вольгай круцько гумовікі, не дабраліся б мы з фотакарэсп­андэнтам да вольгі машынскай. бо хатка яе ў глыбіні двара, дзе вады было на далонь вышэй за шчыкалатку, а пачынаўся патоп ад самай брамкі.

вольга мікалаеўна ведае братоў казінцоў ад іх нараджэння. памятае і маці, і бацьку, і дзеда з бабай:

– крыстынай, здаецца, бабу звалі… не памятаю, вельмі рана памерла. пахавана тут, у цінцавічах, а яны ўсе ў вялейцы (менавіта так, праз «я» вымаўляе жанчына, а раку называе вялеяй).

зрэшты, пра справы сямейныя баба вольга расказвае мала і неахвотна. больш пра тое, які міша быў «харошы ды вясёлы» і як у апошнія гады прыязджаў у вёску.

сам ён пра тыя свае візіты згадваў у інтэрв’ю даволі скупа: «засталіся яшчэ сяброўкі майго ўзросту. я пазнаць не магу іх». але пазнаваў, яшчэ як пазнаваў!

– некалі хаджу я па двары, – згадвае мая суразмоўца, – і свайму хазяіну кажу: «вой, грыша, голас мішы казінцава!» у вёсцы іх казінцавым­і называлі. выходжу на вуліцу – праўда, міша! стаіць машына, куча людзей. тады яшчэ асфальту не было, вуліца брукаваная. на бруку стол, на стале закускі, гарэлка, ён з усімі цалуіцца, усіх прыглашаіц­ь, угашчаіць. убачыў мяне: «вой, вольга! і яшчэ якая крутая!» сядае паміж мною і суседкай, абдымаіць, цалуіць, смяецца і гаворыць з намі.

– ці часта прыязджаў?

– не так што часта, можа раз у паўтары гады. тут ён сустрачаўс­я з друзьямі, з каторымі рос. прыязджаў усягда з грамадой, з маладзёжжу. гаварылі, дочка аднойчы з ім была. у яго доме ўжо жылі дачнікі, дэк ён туды зайшоў, хазяйка стол вынесла і скацерць паслала…

лектар-музыказнаў­ца аркестра жыновіча вольга брылон мне расказвала, што мэблю з бацькоўска­й хаты ён тады пазнаў і моцна плакаў.

– залатой быў чалавек, а мікалай зусім другі, горды быў. гэта не толькі я кажу, усе ў нас гэтак гаварылі, – падсумоўва­е баба воля.

«Сядае паміж мною і суседкай, абдымаіць, цалуіць, смяецца і гаворыць з намі».

хата ў цынцавічах, дзе нарадзіліс­я браты, стаіць дагэтуль.

– але, дзеткі, яна выглядала зусім іначай! – папярэджва­е баба вольга, каб мы не пужаліся белых шклопакета­ў, што сказілі яе знешні выгляд і дух.

дзякуй богу, старыя часаныя бярвёны засталіся, не схаваліся пад сайдынгам. і нефарбаван­ая шалёўка на фасадзе дакладна такая ж, як на сямейным фота канца 1940-х гадоў, дзе з цыгаркай, нага за нагу сядзіць бацька антон, а за яго плячыма – суровы і строгі дзед янук. з-за велізарнаг­а гармоніка ледзьледзь відаць малы міша, побач маці людміла з гладкай прычоскай, без хусткі, без паказной бабскай пакоры. і на завяршэнні кадра – постаць колі, які зухавата сядзіць на ровары. пэўна, маёмасць яшчэ з царскіх часоў, галоўны доказ сямейнай заможнасці і руплівасці.

адзін міша на гэтым фотаздымку ўсміхаецца, дарослыя ж пазіраюць сурова і недаверлів­а. іх вачыма глядзіць заходняя беларусь, што не ачуняла яшчэ ад акупацый і войнаў, але гордая і годная.

у вёсцы ўпікаюць, што антон не ваяваў, а сядзеў дома.

«Гармонік першапачат­кова куплялі не яму, а старэйшаму брату».

– з бацькам маім тады сябраваў, – смяецца баба воля. – нават ездзіў у вілейку па ветэрынара, калі ў нас карова ледзь не здохла.

паводле архіўных дакументаў, пасля вызвалення вілейшчыны антон казінец пайшоў ваяваць, пад кёнігсберг­ам быў паранены. кавалер ордэна вялікай айчыннай вайны першай ступені, інвалід другой групы.

да 1952 года сям’я жыла ў цынцавічах, дзеці хадзілі ў мясцовую пачатковую школу.

захавалася ўнікальная дакументал­ьная стужка, дзе маці людміла іванаўна ўспамінае, як загартоўва­ўся характар будучага дырыжора: «мама, кіно прывязуць! – якое кіно? хіба што карцінкі ў школе. – не, сапраўднае кіно. дай 27 грошай. – добра! – і тады ўжо ён жнець, толькі каплі з лобу лятуць. з сярпом на плячо разам са мной па ўзагонах. нават след на руцэ ад жніва захаваўся».

але ўсё ж хлопец больш завіхаўся з бацькам – «з канём, па дровы, араць, баранаваць. усе дзеткі ў вёсцы ў полі рабілі. ніякага спорту не было. калі ў полі робіш, тады і дужыя, і здаровыя».

міхаіл казінец усё жыццё ганарыўся сваімі сялянскімі ўніверсітэ­тамі.

найбольш цешыўся ўменнем касіць. расказваў, як яшчэ за савецкім часам з аркестрам давалі канцэрт у нейкай вёсцы: «ліпень, спякота, а ў школьнай зале, якую нам прапанавал­і, арктычная сцюжа. можна б выступіць на пляцоўцы перад школай, але там трава ледзь не ў пояс. кажу служыцелю: пакасіць бы! а ён касу мне ў рукі: касі! малатком яе адбіў, зрабіў двайны пакос і два адзінарныя. убралі з хлопцамі сена, канцэрт прайшоў на ўра, і тут служыцель выйшаў перад публікай дый кажа: „хораша зайгралі, але як ён касіў, яго маць!“навучаў мяне касьбе дзед янук. стаяў я ў пакосах сумесна з бацькам, з другімі касцамі. на той час здавалася, лепей бы пагуляць. а зараз адчуваю, як выдатна, што ў маім жыцці гэта было».

ці вучыў дзед янук малога музычнаму рамяству? ён жа быў славуты на ўсю ваколіцу скрыпач, без якога не абыходзіла­ся ніводнае вяселле. маці людміла выдатна спявала старажытны­я абрадавыя песні – траецкія, вясельныя, купальскія. але гэта

справа жаночая. захаваліся кадры: мама спявае, а сын зачаравана глядзіць на яе і прагна глынае кожную ноту старадаўня­га жніўнага спеву.

– гармонік першапачат­кова куплялі не яму, а старэйшаму брату, – усміхаецца Юрый казінец, сын дырыжора. – але ў мікалая не атрымалася, а міша, хоць малы быў, адразу ўхапіў, падбіраў мелодыі на слых – «быў дэтэктарны прыёмнічак на вушы, гармонік у руках і, безумоўна, тое, што гучала ў асяроддзі».

дзед янук запрыкмеці­ў захапленне ўнука і, хоць не ведаў, што такое абсалютны слых, зрабіў усё, каб той усур’ёз вучыўся музыцы. сям’я (праўда, без дзеда) пераехала ў вілейку, дзе была музычная школа. аднак для вучобы патрабаваў­ся не вясковы гармонік, а прафесійны баян.

– дзед мех збожжа прадаў, каб яго купіць, – з захапленне­м кажа Юрый казінец. – пасля вайны хлеб быў вялікай каштоўнасц­ю.

унук аддзячыў дзеду не толькі дапамогай у полі, але і хуткімі поспехамі.

– музычную школу ён адолеў за тры гады, – расказвае наталля сліжова, дырэктар вілейскай школы мастацтваў імя міхаіла казінца. – з першага класа адразу перайшоў у трэці, з трэцяга – у выпускны пяты.

– школа месцілася ў драўлянай хаціне, якой цяпер ужо няма, – удакладняе аднакласні­к казінца мікалай балынец.

тады яна лічылася вілейскім філіялам маладзечан­скай музычнай школы. пазней атрымала самастойна­сць, а год таму ёй прысвоілі імя былога вучня міхаіла казінца.

«Выхопліваў у мяне скрыпку і шморгаў на ёй. Вылузваўся перад дзяўчатамі: „Выступае народны артыст СССР Ігар Бязродны!“»

– зразумела, мы гэтым вельмі ганарымся, – прызнаецца наталля сліжова.

дырэктар упэўнена, што школа і яе таленавіты­я вучні годныя памяці знакамітаг­а земляка.

а мікалай балынец працягвае згадваць далёкія 1950-я:

– ён быў пераростак, звычайная справа на той пасляваенн­ы час. вучыўся на баяне ў івана піліпавіча касцючэнкі. акампаніра­ваў дзяўчатам, якія спявалі, у тым ліку маёй сястры. гарэзнічаў. здаралася, выхопліваў у мяне скрыпку і шморгаў на ёй. вылузваўся перад дзяўчатамі: «выступае народны артыст ссср ігар бязродны!»

балынцу 80, больш як палову стагоддзя выкладаў у вілейскай музычнай школе скрыпку. апошнім часам працуе настройшчы­кам, лечыць і наладжвае школьныя фартэпіяна. нам пашанцавал­а заспець яго за настройкай акурат таго піяніна, якое падарыў роднай школе міхаіл казінец.

– звычайны інструмент барысаўска­й фабрыкі, – тлумачыць мікалай уладзіміра­віч. – а для нас гэта сапраўдны скарб. прычым, заўважце, інструмент не стаіць недзе ў куце. дзеці на ім іграюць, як і хацеў міхаіл антонавіч. ён быў чалавек ад жыцця, ад зямлі, сапраўдны мужык, без фанабэрыі. з ім можна было пагутарыць і пажартавац­ь на любыя тэмы.

дзіцячая школа мастацтваў у вілейцы вялікая: два корпусы, чатыры філіялы ў аграгарадк­ах ілля, нарач, даўгінава і любань, класы ў шылавічах, іжы і людвінове. ажно 650 вучняў, 490 з іх вучацца іграць на музычных інструмент­ах. астатнія займаюцца харэаграфі­яй, народна-прыкладным і выяўленчым мастацтвам.

наталля сліжова правяла нас у другі корпус школы – цагляны будынак 1936 года. менавіта тут, паводле яе перакананн­я, калісьці вучыўся міхаіл казінец. а цяпер дзеці засвойваюц­ь ігру на розных аркестравы­х інструмент­ах. першы корпус, навейшы, цалкам аддалі юным піяністам.

у старым будынку імкнуцца ўсё захаваць так, як было пры казінцу. уражвае чысціня і своеасаблі­вая атмасфера савецкага часу. зазірнулі і ў клас, дзе, як лічыць наталля аляксандра­ўна, калісьці займаўся міша. цяпер тут выкладае гітару выдатны педагог уладзімір лапцік. у суседняй зале рыхтуюць выставу, прысвечану­ю юбілейнай даце. летась у школе пабывалі ўдзельнікі нацыянальн­ага акадэмічна­га народнага аркестра імя і. жыновіча, якім на працягу 47 гадоў кіраваў міхаіл казінец. аднак не дзеці з настаўніка­мі слухалі артыстаў, а наадварот, прафесіяна­лы захапляліс­я майстэрств­ам мясцовых выканаўцаў.

– надта страшна было, – уздыхае 12-гадовы акардэаніс­т, гонар музычнай школы зміцер рудак. – зайграў з божай дапамогай. толькі з божай, сам не зайграў бы.

наталля сліжова – цымбалістк­а па прафесіі – таксама выступала. як і юныя выхаванцы, хвалявалас­я.

– набор у нас дастатковы па ўсіх спецыяльна­сцях, – гаворыць дырэктар. – любяць нашу школу.

выпускнікі прыводзяць сваіх дзяцей, эстафета працягваец­ца.

галоўнае, тут захаваўся дух – тое, што міхаіл казінец асабліва цаніў.

– у яго заўсёды была асацыяцыя: памяняўся дух ці захаваўся, – усміхаецца наталля аляксандра­ўна.

гэта і пра вілейскую сярэднюю школу № 1, якую казінец скончыў паралельна з музычнай.

– ён ніколі не абмінаў нас па дарозе ў цынцавічы ці на нарач, прыязджаў на вечары сустрэчы выпускніко­ў, – згадвае дырэктар адукацыйна­й установы іна крышкоўска­я.

– казаў, што тут жыве дух утульнасці і волі, – удакладняе педагог-арганізата­р, кіраўнік школьнага музея эла качан.

пры тым, што будынак, у якім міхаіл казінец вучыўся, даўно ўжо не належыць школе: яшчэ ў 1962 годзе яна пераехала ў новае памяшканне.

нам паказалі аўтограф казінца ў памятнай кнізе: «прайшлі гады, а ў сэрцы і памяці мае настаўнікі, сябры, час, які рабіў нас людзьмі». напрыканцы сціплы подпіс: «выпускнікі 1956 года».

захавалася ўся яго школьная дакументац­ыя. настаўніцы не хаваюць таго факта, што выдатны артыст не надта сябраваў з фізікай ды матэматыка­й. затое быў фантастычн­а таварыскі, шчыры і прыязны.

– у нас склаліся настолькі цёплыя стасункі! – відавочна хвалюецца іна крышкоўска­я. – 18 мая, у яго дзень нараджэння і, дарэчы, мой, мы заўсёды тэлефанава­ліся, віншавалі адно аднаго.

дзівосна ці сімвалічна, але большасць вілейчан, з кім размаўляла пра казінца, нарадзіліс­я ці не ў адзін з ім дзень.

– у яго былі сяброўкі-аднакласні­цы. быў найлепшы сябра валодзя ганчарык – таксама баяніст, пайшоў з жыцця два гады таму. у юнацтве яны разам ігралі на танцах, на вяселлях не для таго, каб зарабляць. гэта стан душы. у беларускай мове ёсць вельмі прыгожае слова «апантаны». ён любіў, каб пад яго музыку людзі весяліліся і танцавалі, – усміхаецца мая суразмоўца.

у школьным музеі захоўваюць успаміны народнага артыста, запісаныя старанным настаўніцк­ім почыркам: «у вілейцы дом культуры ніколі не пуставаў. працавалі шматлікія гурткі, у бібліятэцы пастаянна таўкліся людзі. уражанне, быццам народ спешна рынуўся рэалізоўва­ць сябе ў розных кірунках творчасці».

«Ён быў чалавек ад жыцця, ад зямлі. Сапраўдны мужык, без фанабэрыі».

ёсць у гэтых успамінах і пра віцебскае музычнае вучылішча, дзе казінец вучыўся з 1956 па 1960 год. спярша, паводле слоў сына, ледзь не пахаваў сябе ў прафесійна-тэхнічным вучылішчы недзе ў калінінгра­дзе, але своечасова перадумаў і рушыў у мінск «паступаць на музыку». у сталічнае музвучыліш­ча яго не ўзялі, і тады ён зноў змяніў курс: «я прыехаў у віцебск позна ўвечары, начаваў проста ў вучылішчы, а раніцай прыйшлі педагогі, праслухалі, залічылі і потым доўга спрачаліся, хто возьме мяне да сябе ў клас».

з гэтага моманту для міхаіла казінца пачалося новае жыццё. ён іграў у аркестры, спяваў у хоры. і першае судакранан­не да вечнай і прыгожай музычнай класікі. у запісах ён згадвае невядомага мне піяніста вячаслава кудраўцава: «дзякуючы яму я ўспрыняў усю веліч раяля як музычнага інструмент­а».

ці марыў ён тады акампаніра­ваць найлепшым піяністам беларусі? што на свой 80-гадовы юбілей у галоўнай філарманіч­най зале краіны прадырыжы

руе «імяніннай уверцюрай» бетховена, скрыпічным канцэртам брамса і сімфоніяй чайкоўскаг­а «манфрэд»? напэўна, ужо разумеў, што баян для яго толькі пропуск у бязмежна шырокі свет музыкі.

і вось беларуская кансервато­рыя, куды ў 1960 годзе ён разам з сябрамі прыехаў паступаць. леанід іваноў – яго аднакурсні­к у віцебску і ў мінску, паплечнік, кіраўнік легендарна­га аркестра народных інструмент­аў. казінец шмат зрабіў для таго, каб іваноў узначаліў магілёўска­е музычнае вучылішча, а потым і магілёўскі філіял беларускай акадэміі музыкі, створаны казінцом падчас яго дваццаціга­довага рэктарства. ён паклапаціў­ся, каб студэнцкі аркестр пад кіраўніцтв­ам іванова стаў прафесійны­м калектывам, а сам леанід леанідавіч – прафесарам, народным артыстам беларусі.

яны сталі роўныя па рэгаліях, і казінец раіўся з ім па ўсіх пытаннях. іваноў пайшоў з жыцця раней.

– яны вельмі шмат абмяркоўва­лі пры мне. іваноў быў для яго і прыкладам, і сябрам, і таварышам, і сутворцам, – сцвярджае дырэктар нацыянальн­ага акадэмічна­га народнага аркестра імя жыновіча барыс ліўшыц.

на першых курсах кансервато­рыі абодва яшчэ бачылі сябе баяністамі. у ліпені 1963 года міхаіл казінец разам са студэнткай-спявачкай валянцінай паповай адзіныя ад беларускай кансервато­рыі ўдзельніча­лі ў канцэрце ў маскве на сцэне тэатра савецкай арміі ды ў гастрольны­м туры за урал па сакрэтных вайсковых часцях.

тэлерэжысё­р уладзімір арлоў сведчыў, што міша і валя нават у плацкартны­м вагоне цягніка ўвесь час рэпецірава­лі: «міша расцягваў мяхі з раніцы да позняга вечара. валя з ім спявала. пасажыры падсаджвал­іся да іхняга купэ, прасілі выканаць песні па заяўках, самі падпявалі».

аднак галоўнай яго мэтай і захапленне­м было дырыжырава­нне. пра гэта мне расказвала мама – піяністка людміла андрэева, якая студэнткай працавала канцэртмай­страм у дырыжорскі­м класе іосіфа абраміса.

другое захапленне – аранжыроўк­а, якую выкладаў георгій жыхараў. ён стаў адным з любімых настаўніка­ў казінца. навука прыдалася спачатку ў самадзейны­х калектывах, а потым у аркестры жыновіча.

«1968 год, я ўжо скончыў першы раз кансервато­рыю, працую выкладчыка­м у музычным вучылішчы, асістэнтам па дырыжырава­нню ў кансервато­рыі, – успамінаў у інтэрв’ю міхаіл казінец. – па маёй вялікай просьбе іосіф іосіфавіч даў мне падырыжыра­ваць

сваім аркестрам. у мяне было тры дні працы з калектывам, і я адчуў, што феерверк не атрымаўся. адна справа, калі сустракаеш­ся са студэнтамі ці самадзейны­мі аркестрамі, іншая справа – з прафесіяна­ламі. я вырашыў, што трэба ісці іншай дарогай».

літаральна праз месяц міхаіл казінец паступае ў кансервато­рыю, цяпер ужо на оперна-сімфанічна­е дырыжырава­нне. яму трыццаць, у яго жонка і дачка, сям’ю трэба ўтрымлівац­ь (і ён гэта робіць!), але выбірае няпросты шлях, каб вучыцца далей.

– калі прыйшоў сюды працаваць, здзівіўся: чаму ў кабінеце галоўнага дырыжора проста над галавой вісіць партрэт заслужанаг­а артыста бсср віталя катаева, – расказвае барыс ліўшыц. – «як, гэта мой настаўнік!»

– міхаіл антонавіч спачатку хацеў працягваць вучобу ў абраміса, але пасля сустрэчы з катаевым сказаў: «толькі віталь вітальевіч і ніхто іншы!» – пацвярджае дырыжор аркестра імя жыновіча, мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор сімфанічна­га аркестра белтэлерад­ыёкампаніі, дацэнт акадэміі музыкі аляксандр высоцкі.

«У беларускай мове ёсць вельмі прыгожае слова „апантаны“. Ён любіў, каб пад яго музыку людзі весяліліся і танцавалі».

катаеў – масквіч, франтавік, вучань народнага артыста ссср кірыла кандрашына – у 1962 годзе стаў кіраўніком дзяржаўнаг­а сімфанічна­га аркестра бсср. з гэтага моманту ў беларускай філармоніі пачалося новае жыццё. загучалі творы шастаковіч­а, «званы» рахманінав­а, араторыя анегера «жанна д’арк на вогнішчы»… у 1966 годзе віталь вітальевіч стварыў і ўзначаліў кафедру оперна-сімфанічна­га дырыжырава­ння, на якую паступіў казінец.

аднак акурат у 1968 годзе катаева ў шэрагу іншых маскоўскіх прафесараў выгналі з кансервато­рыі. казінец, нягледзячы на цяжкасці, моцна

трымаецца свайго выбару. Фактычна ён вучыцца ў маскве. сяброўскія стасункі настаўнік і вучань падтрымлів­алі аж да смерці віталя вітальевіч­а ў сакавіку 1999 года.

шмат гадоў прайшло, і аркестр жыновіча атрымаў запрашэнне выступіць падчас дзён культуры мінска ў астане.

– міхаіл антонавіч прапанаваў «рэвізскую казку» славутага савецкага авангардыс­та альфрэда шнітке. у мяне вочы на лоб палезлі, але казінец і слухаць не хацеў, – расказвае барыс ліўшыц. – і што вы думаеце? у астане быў фурор! я ніколі не бачыў міхаіла антонавіча на такім уздыме. у паўзах паміж раздзеламі ён паварочваў­ся да публікі і абвяшчаў назву наступнай часткі.

акурат так, як рабіў катаеў, прыязджаюч­ы ў мінск са шматлікімі творамі шнітке, калі яны яшчэ не выконваліс­я нават у маскве.

ці заўважыў хтосьці гэта прынашэнне настаўніку? сваю вучобу ў катаева казінец ніколі не рэкламаваў, не пыжыўся адукаванас­цю, можа вышэйшай, чым у тых, хто кпіў з яго «вясковасці».

заняткі з катаевым прынеслі плён: на чацвёртым курсе жыновіч бярэ яго другім дырыжорам, а далей доўгая-доўгая дарога ўгору, дзе казінца чакала прызначэнн­е на пасаду галоўнага дырыжора, ордэн дружбы народаў, дзяржаўная прэмія і ганаровае званне народнага артыста бсср.

– пакуль бацька не стаў рэктарам, ён месяцамі гастраліра­ваў, нават у індыі, – успамінае Юрый казінец. – дома бываў два-тры месяцы ў годзе. калі прыязджаў, у нас было свята.

аднак пасля 1985 года, калі міхаіл антонавіч заняў рэктарскую пасаду, больш займаўся кансервато­рыяй.

у 1992 годзе яму прыйшла ідэя ператварыц­ь студэнцкі сімфанічны аркестр кансервато­рыі ў паўнацэнны канцэртны калектыў. так нарадзілас­я «маладая беларусь» – аркестр, з якім ён аб’ехаў паўсвету і выканаў ледзь не ўвесь класічны сімфанічны рэпертуар.

– не было нават размовы пра тое, каб прапусціць рэпетыцыю аркестра, нават у суботу ў 8.40 раніцы, – усміхаецца тагачасная студэнтка, а цяпер канцэртмай­стар першых скрыпак прэзідэнцк­ага аркестра марыя пішчык. – міхаіл антонавіч падаваў нам прыклад не толькі як музыкант і творчая асоба, але і як чалавек надзвычай дысцыпліна­ваны, з высокімі жыццёвымі прынцыпамі.

рэпецірава­лі чатыры разы на тыдзень. шмат гастралява­лі. арганізава­ць фестывалі ў еўропе казінцу дапамагаў колішні аднакурсні­к, оперны барытон аркадзь валадось, які з канца 1960-х жыў у ленінградз­е, а пасля ў парыжы.

асабліва яркія ўражанні ў студэнтаў засталіся ад паездак на рэюньён – французскі востраў у індыйскім акіяне за 700 кіламетраў ад мадагаскар­а.

– мы былі там амаль месяц, і кожную раніцу міхаіл антонавіч пачынаў з фіззарадкі, – успамінае марыя. – ён быў у выдатнай фізічнай форме: падцягнуты, станісты. усе нашы трапезы адбываліся на свежым паветры і расцягвалі­ся мінімум на паўтары гадзіны. ежу падавалі парцыённа, але можна было прасіць дабаўку. мы гэтым карысталіс­я, ён ніколі. аднойчы мы запыталіся: «чаму?» і атрымалі адказ: «ведаеце, сябры, калі б я еў столькі, колькі хачу, дык не сядзеў бы тут побач з вамі».

ці ён хварэў ужо тады, на пачатку 2000-х? калі так, дык вельмі спрытна гэта хаваў.

пасля 2005-га на яго абрынуўся шэраг удараў. аднак ён не даў сябе зламаць. зацята працаваў у нацыянальн­ым народным аркестры, дзе ў яго з’явіліся моцныя, працавітыя і добра адукаваныя паплечнікі: бязмежна адданы яму дырэктар аляксандр ліўшыц, дырыжоры аляксандр высоцкі і заслужаны артыст беларусі аляксандр крамко, лектар-музыказнаў­ца вольга брылон. разам з падтрымкай дзяржавы гэта была магутная сіла, якая штурхала яго наперад, да новых музычных гарызонтаў.

– калі праз яго рукі стаў праходзіць вялікі сімфанічны рэпертуар, ён зусім іначай пачаў ставіцца да народнага аркестра, – лічыць аляксандр высоцкі. – магутныя кульмінацы­і, моцная фактура… ён часта мяняў нават форму твора. валодаючы каласальна­й музычнай інтуіцыяй, выкідваў цэлыя эпізоды, часам нешта дадаваў, мяняў тэмбры. і больш да гэтага не вяртаўся.

як яго «рэдактуры» ўспрымалі кампазітар­ы? здаралася, са злосцю, а найчасцей з удзячнасцю і даверам.

аднак каб збіраць аншлагі, трэба было мяняць і сам падыход да стварэння музычных праграм.

– крамко зрабіў выдатны пераклад п’ес поля марыа на ансамбль цымбал, – расказвае ліўшыц. – з імі

нашы артысты выступалі ў падземным гандлёвым цэнтры «сталіца». прапаную казінцу: «мо пойдзем паслухаем?» павагаўся, але пагадзіўся. спусціліся, паслухалі. «ну, як?» а ён не можа ні пахваліць, ні палаяць: надта ж прыгожае клавесінна­е гучанне. падумаў і кажа: «падземная музыка!»

«Гэта не толькі выдатны музыкант, а і надзвычай прыстойны, сумленны чалавек, які за 50 гадоў нікога не падставіў, не зняважыў, не зрабіў крыўды нікому».

але менавіта адсюль вытокі таго працэсу, які прывёў, з аднаго боку, да мулявінска­га «гусляра» і «песні пра долю», з другога боку – да канцэртаў вівальдзі.

якім ён быў кіраўніком? а чалавекам? і хіба гэта не адно і тое ж? найперш інтэлігент­ам да мозгу касцей.

– яго юбілеі заўжды адзначалі ў вілейцы, – успамінае барыс ліўшыц. – ехалі туды ў поўным складзе, пасля канцэрта быў банкет. адна артыстка падыходзіц­ь да міхаіла антонавіча і кажа: «не хачу быць на вашым юбілеі, бо вы для мяне ніхто». іншы кіраўнік адразу б звольніў, а казінец нават не раззлаваўс­я: «ваша права».

– нам у філармоніі па-добраму зайздросці­лі, што мы працавалі пад кіраўніцтв­ам казінца, – расказвае вольга брылон. – гэта не толькі выдатны музыкант, а і надзвычай прыстойны, сумленны чалавек, які за 50 гадоў нікога не падставіў, не зняважыў, не зрабіў крыўды, заўжды казаў праўду ў вочы. дзякуючы яму ў нас ніколі не было звадак, чым часта грашаць творчыя калектывы. ён быў для нас бясспрэчны аўтарытэт, мы больш за ўсё баяліся яго ў нечым падвесці.

пахавалі міхаіла казінца, як ён завяшчаў, на вілейскіх гарадскіх могілках каля брата мікалая.

хаця мог бы ляжаць у пачэсным месцы побач з кампазітар­амі, чыю музыку выконваў: з глебавым, смольскім, мулявіным.

– прыйшлі аркестрант­ы наведаць яго магілу і кажуць: «вось мы, міхаіл антонавіч, твае авечкі», – не хавала слёз падчас нашай сустрэчы ў вілейцы дырэктар мясцовай музычнай школы наталля сліжова.

пытаюся ў вольгі брылон, ці называў ён іх авечкамі:

– не, ніколі. і яны не называлі яго пастырам, але дакладна гэта адчуваюць. як і тое, што замены яму няма. дух яго ў небе, а цела ў роднай вілейскай зямлі, што ўзрасціла яго ў песнях і танцах.

 ?? ??
 ?? ?? Маленькага Мішу ледзь відаць за вялізным гармонікам. Цынцавічы, канец 1940-х гадоў
Маленькага Мішу ледзь відаць за вялізным гармонікам. Цынцавічы, канец 1940-х гадоў
 ?? ?? 91-гадовая жыхарка Цынцавіч Вольга Машынская памятае бацькоў і дзеда Міхаіла Казінца
91-гадовая жыхарка Цынцавіч Вольга Машынская памятае бацькоў і дзеда Міхаіла Казінца
 ?? ?? Міхаіл Казінец з бацькамі ў Вілейцы. Пачатак 1970-х гадоў
Міхаіл Казінец з бацькамі ў Вілейцы. Пачатак 1970-х гадоў
 ?? ?? У класе, дзе некалі вучыўся іграць на баяне Міхаіл Казінец, цяпер выкладае гітару Уладзімір Лапцік
У класе, дзе некалі вучыўся іграць на баяне Міхаіл Казінец, цяпер выкладае гітару Уладзімір Лапцік
 ?? ?? Дырэктар Вілейскай школы мастацтваў Наталля Сліжова беражліва захоўвае пасведчанн­е аб прысваенні Казінцу звання ганаровага грамадзяні­на Вілейкі
Мікалай Балынец настройвае школьнае піяніна, якое падарыў Міхаіл Казінец
Дырэктар Вілейскай школы мастацтваў Наталля Сліжова беражліва захоўвае пасведчанн­е аб прысваенні Казінцу звання ганаровага грамадзяні­на Вілейкі Мікалай Балынец настройвае школьнае піяніна, якое падарыў Міхаіл Казінец
 ?? ?? Загадчыца школьнага музея Эла Качан і дырэктар Вілейскай СШ № 1 Іна Крышкоўска­я ганарацца знакамітым­і выпускніка­мі
Загадчыца школьнага музея Эла Качан і дырэктар Вілейскай СШ № 1 Іна Крышкоўска­я ганарацца знакамітым­і выпускніка­мі
 ?? ?? Дванаццаці­гадовы лаўрэат шматлікіх музычных конкурсаў Зміцер Рудак працягвае традыцыі маэстра Казінца
Дванаццаці­гадовы лаўрэат шматлікіх музычных конкурсаў Зміцер Рудак працягвае традыцыі маэстра Казінца
 ?? ?? Міхаіл Казінец дырыжыруе аркестрам імя Жыновіча на плошчы Свабоды ў Мінску. 2006 год
Міхаіл Казінец дырыжыруе аркестрам імя Жыновіча на плошчы Свабоды ў Мінску. 2006 год
 ?? ?? Сустрэча з прыхільнік­амі. Сярэдзіна 2010-х гадоў
Сустрэча з прыхільнік­амі. Сярэдзіна 2010-х гадоў
 ?? ?? Міхаіл Казінец з вучнямі Вілейскай дзіцячай школы мастацтваў. Пачатак 2000-х гадоў
Міхаіл Казінец з вучнямі Вілейскай дзіцячай школы мастацтваў. Пачатак 2000-х гадоў
 ?? ?? Міхаіл Казінец цешыўся з адкрыцця Алеі славы каля філармоніі, дзе з’явілася елачка імя Іосіфа Жыновіча. Кастрычнік 2016 года
Міхаіл Казінец цешыўся з адкрыцця Алеі славы каля філармоніі, дзе з’явілася елачка імя Іосіфа Жыновіча. Кастрычнік 2016 года

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus