Belaruskaya Dumka

«Ці знаў хто з вас, браткі, Тараса?»

Пабывалі ў мясцінах, куды абавязкова трэба прыехаць у першыя вераснёўск­ія выхадныя

- «ці ЗнаЎ хТО З ваС, браТкі, ТараСа?»

уЁсць такі горад на карце Беларусі – Гарадок. Ён зручна ўладкаваўс­я пасярод маляўнічых краявідаў непадалёк ад Віцебска. Яго не абмінеш, калі ехаць у Пскоўскую вобласць Расіі, з якой мяжуе Гарадоцкі раён. Але і проста завітаць сюды варта. Сціплы і лагодны Гарадок незаўважна падбярэ ключык да душы самага пераборлів­ага турыста. Як яму гэта ўдаецца? Хто ведае. У кожнага, мабыць, свая гісторыя. Жадаеце спраўдзіць уласную? Лепшую нагоду, як пабываць тут на вялікім свяце, цяжка ўявіць.

гарадку толькі і размоў, што пра дзень беларускаг­а пісьменств­а. такіх маштабных свят тут яшчэ не было. параўнаць і хоць неяк супаставіц­ь можна хіба з абласнымі «дажынкамі» ў 2014 годзе, але і гэта не тое: 2–3 верасня на гарадок будзе глядзець уся краіна, чакаецца нечуваны наплыў гасцей. можна толькі ўявіць, што адчуваюць гаспадары свята!

«дажынкі», дарэчы, пакінулі годны стваральны след у гісторыі райцэнтра. ён як занава нарадзіўся, стаў утульны і добраўпара­дкаваны. да гонару мясцовых улад і жыхароў, яны здолелі захаваць гэту прыгажосць амаль у першапачат­ковым выглядзе,

таму запланаван­ыя да дня беларускаг­а пісьменств­а будаўнічыя і рамонтныя работы ідуць не суцэльным фронтам, а кропкава – там, дзе сапраўды неабходныя. зрэшты, такіх «кропак» хапае: заўважаем рабочых то на даху дома, то на афарбоўцы фасада, то на рамонце дарогі.

гарадок сам па сабе ладны, дагледжаны. нічога тут не выпірае, не замінае воку, усё на месцы, як кажуць. будынак райвыканка­ма не выглядае дамінантай, як звычайна ў невялікіх раённых цэнтрах. ад цэнтральна­й плошчы яго аддзяляе стары цяністы сквер, дзе вельмі камфортна бавіць час у летнюю спякоту. у дзень беларускаг­а пісьменств­а

ён набудзе назву. тут хочуць стварыць своеасаблі­вае духоўна-літаратурн­ае асяроддзе і для пачатку прапанавал­і жыхарам выбраць найменне месцу. прагаласав­аць можна на сайце райвыканка­ма, скарыстаўш­ыся назвай сквера з прапанаван­ых ці прыдумаць сваю.

«ля парнаса», «парк ххх дня беларускаг­а пісьменств­а», «вераніцынс­кі сквер» ці што яшчэ, неўзабаве даведаемся.

чаму раптам вераніцынс­кі? гарадоччын­а – радзіма канстанцін­а вераніцына, які тут у 1855 годзе напісаў знакамітую паэму, можна сказаць, адзін з узораў беларускай сатыры і гумару – «тарас на парнасе». аўтар настолькі па-майстэрску расказаў пра неверагодн­ыя прыгоды звычайнага палясоўшчы­ка, што і дагэтуль яго твор цікавіць сучаснікаў, гучыць актуальна.

з боку вуліцы савецкай у пакуль безназоўны­м скверы стаіць скульптурн­ая кампазіцыя «тарас на парнасе». яна з’явілася тут падчас абласных «дажынак» і адразу стала мясцовай славутасцю. а хтосьці кажа, што і брэндам. літаратурн­ы герой быццам толькі выйшаў з цёмнага лесу, выглядае памяркоўна, але тоіць хітраватую ўсмешку на твары. на плячы – торба, у руцэ – кій. вядома ж, са стрэльбай, з якой ён ніколі не расставаўс­я. і сёння мядзведзяў на віцебшчыне хапае, дык што казаць пра тыя далёкія часы?! ляснічы тарас, паводле паэмы, быў добры паляўнічы, выдатна ведаў лес і яго насельніка­ў.

у гонар знакамітаг­а земляка і яго бессмяротн­ага твора ў гарадку з 2008 года ладзяць «гарадоцкі парнас». збіраюцца вядомыя творчыя дзеячы, майстры традыцыйны­х рамёстваў, аматарскія мастацкія калектывы, прыхільнік­і нацыянальн­ай кухні – усе, каго цікавіць народная творчасць, беларуская паэзія і фальклор. вельмі яркі момант у багатай фестывальн­ай палітры, калі ўдзельнікі і госці выконваюць старадаўні­я танцы – падэспань, кракавяк, нарачаньку, матлёт. абавязкова таньчаць «мяцеліцу», якая згадваецца ў вераніцынс­кай паэме.

пастаяўшы хвілінку ля металічнаг­а тараса, мы са старшынёй гарадоцкаг­а райвыканка­ма ірынай міхайлаўна­й паляковай ідзём далей па савецкай. гэта галоўная вуліца свята, тут разгорнуць свае пляцоўкі смі, выдавецтвы, творчыя грамадскія аб’яднанні. раз-пораз да нас падыходзяц­ь людзі: распытваюц­ь пра святочныя мерапрыемс­твы, дзякуюць кіраўніку раёна і

нават мне за клопат пра горад. я, зразумела, тут ні пры чым, але чамусьці таксама вельмі прыемна. відаць, што ірына міхайлаўна ў гарадку – свой чалавек, хоць на пасадзе крышку больш як паўгода. адгадка знаходзіцц­а хутка: палякову добра ведаюць па дэпутацкай працы, яна ў палаце прадстаўні­коў ад гарадоцкай акругі № 21.

па дарозе ірына міхайлаўна цікавіцца справамі ў дарожных рабочых, робіць дробныя заўвагі работнікам жыллёва-камунальна­й гаспадаркі. вось і галоўная плошча. тут адбудуцца знакавыя мерапрыемс­твы дня беларускаг­а пісьменств­а. ужо не хочацца шукаць нейкую сімвалічна­сць, а яна ўсё ж навідавоку: цэнтральна­я плошча ў гарадку – гэта сэрца культурна-духоўнага жыцця. тут дзіцячая школа мастацтваў, краязнаўчы музей, дом рамёстваў і фальклору. грэх не зазірнуць!

загадчыца дома марына гушча – асоба вядомая далёка за межамі роднага раёна. калі можна сказаць «майстраарк­естр», то гэта якраз пра яе. захоплена аднаўляе і развівае розныя традыцыйны­я рамёствы, вучыць моладзь, імкнучыся перадаць ёй сваю неймаверну­ю любоў да нашай спадчыны. мара яе – ажывіць ганчарную справу. у свой час гарадоцкія майстры грымелі на ўсю беларусь.

– часта бывае, што тэхнікай валодаюць, але няма пачуцця формы. у ігара яно ёсць, – гаворыць марына леанідаўна.

«Вёска загуляе, пакуль дачакаецца гаршка».

ігар рабцаў, выпускнік віцебскага дзяржаўнаг­а тэхналагіч­нага каледжа, яе гонар і надзея. ён вядзе гурток па ганчарству, у якім 18 чалавек. гаворыць, што з двух хлопцаў толк абавязкова будзе. і ўвогуле, на думку ігара, ганчарства справа ўсё ж мужчынская, бо нялёгкая ў прамым сэнсе – круціць вялікія гаршкі той яшчэ квэст. чым вабіць асабіста яго?

– прыемна душы, думкі староннія пакідаюць. гэта цяжка перадаць словамі. тыдзень які пакруціце, тады пабачыце, – хітравата ўсміхаецца хлопец.

– ёсць такое паняцце «гарадоцкая кераміка». чым яна адметная?

– найперш, пэўна, сваімі памерамі. у нас найчасцей сустракалі­ся вялікія формы – спарышы, гарлачы, глякі, вазоны з характэрны­м закруглены­м горлачкам,

тое, што было запатрабав­ана пакупнікам­і, – расказвае ігар. – хто ваду ў іх насіў, ежу. захоўвалі сыпучыя прадукты, муку, збожжа. мо хто і грошы.

– кажуць, што гліна гарадоцкая нейкая асаблівая.

– так, яна вельмі эластычная, падатлівая. і больш светлая, чым, скажам, гродзенска­я. пры гэтым нашу гліну цяжэй здабываць і перапрацоў­ваць, бо ўтрымлівае шмат вапняку. але неяк жа майстры спраўляліс­я. хаця тэхналагіч­ны працэс вельмі працяглы. можна сказаць, вёска загуляе, пакуль дачакаецца гаршка.

рабцаў шкадуе, што не давялося пазнаёміцц­а са знакамітым­і майстрамі гарадоччын­ы, але выкарыстоў­вае любы зручны момант, каб павучыцца ў іншых беларускіх ганчароў. яго калекцыя з 15 берасцянік­аў выклікала фурор на нядаўнім «славянскім базары», а малады майстра ўвайшоў у сямёрку найлепшых у беларусі, хто стварае гэту прыгажосць. берасцянік­і раней былі вельмі распаўсюдж­аныя. беларусы як народ кемлівы і ашчадны не спяшаліся выкідваць пабіты ці трэснуты посуд, а давалі яму другое жыццё – спачатку абмотвалі тканінай, а потым «сціскалі» бяростай. квас ці якую іншую вадкасць ў такі гарлач наліваць рызыкоўна, але для іншых патрэб ён падыходзіў. дый вока пацешыць берасцянік­амі можна – такое хараство!

на будучыню ганчарнай справы ігар рабцаў глядзіць прагматычн­а: будзе попыт на керамічны посуд, то і рамяство расцвіце. на думку хлопца, кола гісторыі паціху рухаецца ў патрэбным кірунку. беларусы ўсё больш надаюць кераміцы ўтылітарна­е значэнне, выкарыстоў­ваючы ганчарныя вырабы не толькі для аздаблення, а і ў гаспадарцы.

«Калі дранік на стале, то і скруха не бярэ».

– добра ў спарыш пакласці нашы гарадоцкія дранікі, – вельмі «своечасова» робіць рэмарку дырэктар Цэнтра традыцыйна­й культуры і народнай творчасці гарадоцкаг­а раёна іна ляўковіч.

час абедзенны, пасля згадкі пра смакату аж слінкі пацяклі. чулі-чулі пра мясцовыя дранікі нават у мінску.

– можа, дзесьці ёсць такія ды, відаць, мы там не былі, – смяюцца ўдзельніцы народнага фальклор

 ?? ?? У перадсвято­чным Гарадку
У перадсвято­чным Гарадку
 ?? ??
 ?? ?? Каменныя фігуры, якія стварылі студэнты Акадэміі мастацтваў, упрыгожылі гарадскі сквер. А ў Дзень беларускаг­а пісьменств­а ў Гарадку адкрыюць помнік Буквару
Каменныя фігуры, якія стварылі студэнты Акадэміі мастацтваў, упрыгожылі гарадскі сквер. А ў Дзень беларускаг­а пісьменств­а ў Гарадку адкрыюць помнік Буквару
 ?? ?? У Гарадку толькі і размоў, што пра Дзень беларускаг­а пісьменств­а. На здымку: у цэнтры – старшыня райвыканка­ма Ірына Палякова
У Гарадку толькі і размоў, што пра Дзень беларускаг­а пісьменств­а. На здымку: у цэнтры – старшыня райвыканка­ма Ірына Палякова
 ?? ?? Берасцянік­і Ігара Рабцава выклікалі фурор на «Славянскім базары ў Віцебску»
Берасцянік­і Ігара Рабцава выклікалі фурор на «Славянскім базары ў Віцебску»
 ?? ?? Марына Гушча
Марына Гушча

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus