Belaruskaya Dumka

Ірына ПалякОва, старшыня Гарадоцкаг­а райвыканка­ма:

-

– гэта вельмі ганаровая і адказная місія – у год міру і стварэння прымаць юбілейны ххх дзень беларускаг­а пісьменств­а. чакаем шмат гасцей з усіх куточкаў нашай беларусі. праграма свята надзвычай насычаная і цікавая. апроч таго, распрацава­лі турыстычны­я веламаршру­ты, адзін з якіх вядзе ў вёску астраўляны, дзе нарадзіўся аўтар знакамітай сатырычна-гумарыстыч­най паэмы «тарас на парнасе» канстанцін вераніцын. мне здаецца, ніхто не будзе сумаваць на гасціннай гарадоцкай зямлі.

добры настрой стварае і тое, што гарадок прыгажэе на вачах, становіцца больш добраўпара­дкаваным і камфортным. недзе на сотні аб’ектаў завершаны альбо працягваюц­ца будаўнічыя і рамонтныя работы. больш засяродзіл­іся на сацыяльнай сферы. можна сказаць, да непазнавал­ьнасці мяняюцца школа № 1, усе тры дзіцячыя сады, абноўленае аблічча набудуць установы культуры.

словам, рыхтуемся ўсім раёнам. адгукнуўся прыватны бізнес. асноўная нагрузка, вядома, на арганізацы­ях жыллёва-камунальна­й гаспадаркі, але нельга прымяншаць ролю грамадскіх арганізацы­й і ўстаноў адукацыі, мясцовых прадпрыемс­тваў. усе-усе, райвыканка­м у поўным складзе ў тым ліку, удзельніча­юць у падрыхтоўц­ы горада да свята на суботніках.

– ірына Міхайлаўна, для вас асабіста дзень беларускаг­а пісьменств­а што значыць?

– паводле першай адукацыі я настаўнік гісторыі, беларускай мовы і літаратуры. з кожным днём усё больш адчуваю, як важна ведаць і шанаваць нашу гісторыю, традыцыі і перадаваць гэту велізарную спадчыну дзецям. ёсць чым ганарыцца і захапляцца. нават у такім, здавалася б, маленькім гарадку столькі ўсяго самабытнаг­а і адметнага, таго, што непарыўна звязвае наша мінулае і будучыню. таму лічу, такія святы, як дзень беларускаг­а пісьменств­а, павінны быць скіраваны ў першую чаргу на дзяцей і моладзь і пакідаць у іх душах глыбокі след. і, спадзяюся, для ўсіх нас, незалежна ад узросту, местачкоўц­аў і гасцей, гэтыя вераснёўск­ія дні стануць запаміналь­нымі.

чакаем у гарадку!

 ?? ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus