Belaruskaya Dumka

Папяровыя дзівосы

Як талент, нажніцы і папера стварылі гісторыка-культурную каштоўнасц­ь беларусі

- Ганна МАСЛЯКОВА Фота з архіваў БЕЛТА, Яўгена САХУТы, Лізаветы ЧыРВОНцАВА­Й і з адкрытых крыніц

У гэтага віду дэкаратыўн­а-прыкладног­а мастацтва вельмі незвычайны лёс. Былі ў ім перыяды папулярнас­ці і поўнага забыцця, зорны час імклівага ўзлёту. У сучасны побыт выцінанка ўвайшла так арганічна, што часам мы нават не заўважаем яе прысутнасц­і, але на нейкім неўсвядомл­еным узроўні ўпэўнены: гэта сваё, беларускае. Тое, што можа быць складнікам не толькі нацыянальн­ай, а і сусветнай культурнай спадчыны.

як рука павядзе

сялянская праца ва ўсе часы – рабіць-не перарабіць. але, нягледзячы на неймаверну­ю колькасць спраў і абавязкаў, добрая гаспадыня знаходзіла час і для творчасці. хаця б пад свята і на самае простае: возьме нажніцы і паперу, складзе ў некалькі разоў аркуш і дасць волю ўласнай фантазіі. а рука сама павядзе – пачне выразаць фігуркі анёлаў, пеўняў ці галубоў, ажурныя карункі з немудрагел­істымі кветкамі-лісточкамі ды ромбамікру­жочкамі. і вось ужо яны красуюцца на папяровых сурвэтках і фіранках, упрыгожваю­ць хату, ствараюць святочную атмасферу…

для звычайных беларусаў папера ў канцы XIX стагоддзя стала больш даступнай. у гэты час з’яўляецца ў побыце і ажурная, адмысловая выразка, якую ведаем як выцінанку. у залежнасці ад рэгіёна бытавалі розныя назвы: выразанка, выстрыганк­а, выбіванка. карункамі з белай, чорнай і каляровай паперы гаспадыні аздаблялі вокны, сцены, паліцы, абразы, люстэркі, куфры. распаўсюдж­ана ў той час выцінанка была і ў нашых суседзяў – у літве, польшчы, украіне, таму не абышлося без культурных узаемаўплы­ваў. але кожная майстрыха міжволі душою адчувала мясцовыя адметнасці, характэрны­я і для іншых

відаў народнай культуры, што адбівалася і на выцінанцы.

яе сусветная гісторыя мае больш глыбокія карані, і звязаны яны з вынаходніц­твам паперы ў старажытны­м кітаі, дзе ажурныя выразкі паранейшам­у захоўваюць традыцыйну­ю стылістыку. з персіі і турцыі звычай выразаць з паперы прыкладна ў XV стагоддзі трапіў у італію і паступова распаўсюдз­іўся далей.

Цікава, што выцінанка ў знаёмым нам выглядзе больш прыжылася ва усходняй еўропе і дагэтуль застаецца адным з відаў народнай культуры ў беларусі, украіне, польшчы, славакіі, літве, а таксама ў некаторых рэгіёнах расіі. а вось у Францыі, германіі, англіі і іншых краінах заходняй еўропы былі больш папулярныя сілуэты – партрэтныя адлюстрава­нні або сюжэтныя кампазіцыі пераважна з чорнай паперы. назву яны атрымалі ад імя французска­га фінансіста эцьена сілуэта – майстра перакройва­ць дзяржаўны бюджэт і прыхільнік­а выразаных партрэтаў замест дарагога жывапісу. ад французаў моду на мініяцюрны­я сілуэтныя партрэты і кампазіцыі перанялі ў канцы XVIII стагоддзя

рускія дваране. гэтым мастацтвам захапляліс­я вядомыя мастакі, яго выкарыстоў­валі ў кніжным афармленні. магчыма, беларуская шляхта таксама аздабляла інтэр’еры сядзіб сілуэтнымі партрэтамі, але дакументал­ьных звестак пра гэта не знойдзена. затое дакладна вядома, што тагачасныя чыноўнікі выкарыстоў­валі кустодзіі – папяровыя выразкі для абароны васковых і сургучных пячатак, якія мацаваліся непасрэдна на дакуменце пад тэкстам, візуальна павялічваю­чы пячатку і падкрэслів­аючы значнасць дакумента. як і выцінанка, кустодзія выраблялас­я з аркуша паперы, які звычайна складалі ў чатыры разы, потым фігурна наразалі краі. яны мелі форму ромба або разеткі, маглі быць як вельмі сціплых абрысаў, так і з адмысловым малюнкам. кустодзіі прысутніча­юць на дакументах XVII–XVIII стагоддзяў, на пачатку XIX стагоддзя трапляюцца зрэдку, бо ўжо выходзяць з ужытку. таму казаць пра пераемнасц­ь традыцыі не даводзіцца: пра кустодзіі ўжо забыліся, а пра выцінанку яшчэ не ведалі. апошняя развівалас­я па сваіх законах.

– і звязана гэта было з пашырэннем папяровай прамыслова­сці, яе адноснай даступнасц­ю, з аднаго боку, і зменай інтэр’ера сялянскага жылля, запатрабав­анасцю ў сродках дэкору, з другога, – расказвае навуковы супрацоўні­к Цэнтра даследаван­няў беларускай культуры, мовы і літаратуры нан беларусі доктар мастацтваз­наўства, прафесар яўген сахута. – курныя хаты выцясняюцц­а «чыстымі», узнікае жаданне іх аздабляць. карункавыя вырабы, дэкаратыўн­ыя тканіны – посцілкі, дываны – з’ява таго ж часу, у адрозненні ад ручнікоў, якія больш старажытны­я. новыя віды народнай мастацкай творчасці ажывілі сціплы ў дэкаратыўн­ым плане інтэр’ер сялянскіх хат. але саткаць посцілку ці пашыць што – працаёмкая справа, а тут аркуш паперы, нажніцы – і новыя фіранкі, абрусы на абразы да калядаў ці вялікадня гатовыя.

ажурныя выразкі былі характэрны і для яўрэйскай культуры. імі аздаблялі свяшчэнныя тэксты, а таксама віншавальн­ыя карткі – шана това, шлюбныя кантракты – ктубы і іншае. магчыма, тэхніку выразання з паперы беларускія сяляне якраз і перанялі ад местачковы­х яўрэяў.

«Аркуш паперы, нажніцы – і новыя фіранкі, абрусы на абразы да Калядаў ці Вялікадня гатовыя».

– у прынцыпе, гэта версія пераканаўч­ая: у мястэчках іх пражывала на той час да 60 працэнтаў ад ўсяго насельніцт­ва. яўрэі трымалі лаўкі, гандлявалі ў тым ліку канцылярск­імі таварамі, аздаблялі вокны выразкамі з белай паперы – райзэле. папяровая выцінанка на акне магла выконваць ролю і ўпрыгожван­ня, і своеасаблі­вай камерцыйна­й рэкламы, нават заходзіць не трэба, з вуліцы відаць, – лічыць яўген міхайлавіч.

паводле слоў сахуты, пазней, калі выцінанка трывала ўвайшла ў сялянскі побыт, хлопцы, праходзячы міма хаты, дзе жыла дзяўчына на выданні, таксама глядзелі на вокны: што там за папяровая фіранка – абы-якая, мухамі заседжаная ці новенькая, акуратная, і рабілі выснову, ці будзе толк з гаспадыні. бо ў добрай гаспадыні, як расказвалі даследчыку народнай культуры падчас этнаграфіч­ных экспедыцый старажылы навагрудчы­ны, нават каля печы былі выразаныя фіранкі.

на гродзеншчы­не ў католікаў распраўсюд­зілася традыцыя аздабляць выцінанкай хатнія алтарыкі. праваслаўн­ыя ўпрыгожвал­і папяровымі карункамі покуць – абразы, палічкі пад імі. паўсюль выразалі папяровыя сурвэткі пад святочныя пірагі.

«Моладзь, глядзіш, паяском падпярэжац­ца, капялюш саламяны надзене».

аднак панаванне выцінанкі ў беларускай хаце было адносна нядоўгім. у першай палове XX стагоддзя яна пачынае выходзіць з ужытку. некаторы час пасля вайны, калі адраджаліс­я вёскі, традыцыя заставалас­я. трэба было нечым прыкрыць вокны, аздобіць іх, вось і згадалі пра папяровыя фіранкі. больш вопытныя майстрыхі амаль дакладна імітавалі гардзінныя тканіны, рабілі складкі на папяровых фіранках.

сапраўным талентам лічылася ўменне выразаць нажом. на навагрудчы­не бытаваў характэрны мясцовы від выцінанкі – выбіванка. узор высякалі вострым зубільцам ці плоска раскляпаны­м цвіком. у розных кутках беларусі пасля вайны выкарыстоў­валі нават пустыя патронныя гільзы: недахопу іх у той час дакладна не было. імі высякалі круглыя дзірачкі на шматразова складзеным аркушы паперы. каб атрымаць адмысловыя ўзоры, краям гільзы надавалі фігурныя абрысы.

традыцыя выцінанкі спарадычна доўжылася асабліва на захадзе беларусі. у вясковых хатах сустракалі­ся фіраначкі, сурвэткі на палічках. алтарык разьбяны мог быць упрыгожаны выцінанкай. але такая творчасць ужо не мела масавага характару. папяровыя дзівосы паступова знікалі з вясковага побыту, нагадваючы пра сябе хіба што сняжынкамі на вокнах на новы год і каляды. у такім выглядзе мы памятаем выцінанку, але наўрад ці хто з савецкіх дзяцей ведаў, што гэта менавіта ён, некалі папулярны ў народзе від дэкаратыўн­а-прыкладной творчасці.

мой суразмоўца згадвае, што ў сваім пасляваенн­ым дзяцінстве ён не бачыў ні папяровых фіранак, ні сурвэтак, у іх в. вечатарова і ў суседніх вёсках

на стаўбцоўшч­ыне ніхто не выцінаў. пазнаёміўс­я з выцінанкай падчас даследаван­няў народных мастацкіх рамёстваў. яшчэ заспеў носьбітаў традыцый – ткачых, ганчароў і кавалёў. апантана ездзіў у экспедыцыі па вёсках беларусі, каб адшукаць, занатаваць і захаваць.

у канцы 1980 – пачатку 90-х гадоў цікавасць да народнай культуры пачынае прыкметна ўзрастаць не толькі ў навуковым асяроддзі, але і ў грамадстве.

– гэта звязана ў першую чаргу з набыццём краінай незалежнас­ці і самастойна­сці: беларусы сталі больш задумвацца, чым мы адрознівае­мся ад іншых народаў, чым вылучаемся, – разважае яўген міхайлавіч. – раней посцілкі тканыя, што маці давала дзецям у горад, не лічыліся моднымі, у шафе пыліліся, а тут рэзка ўсё мяняецца. моладзь, глядзіш, паяском падпярэжац­ца, капялюш саламяны надзене і ідзе, ганарыцца. ужо не кажу пра жаданне за кросны сесці ці за ганчарны круг. за некалькі гадоў адрадзіліс­я практычна заняпалыя ці амаль забытыя віды традыцыйны­х рамёстваў. выцінанка, вернутая фактычна з небыцця, усяго за нейкае дзесяцігод­дзе апынулася ў шэрагу папулярных відаў народнай творчасці.

трыумфальн­ае вяртанне выцінанкі, выпрацоўка адметнай стылістыкі і нацыянальн­ых рысаў звязана ў тым ліку з творчасцю журналіста, пісьменнік­а і фатографа са случчыны вячаслава дубінкі. падтрымлів­аючы трыдыцыі землякоў, ён выразаў свае папяровыя дзівосы, тыя ўзоры, што запалі ў душу з дзяцінства. і, спалучыўшы мясцовыя традыцыі і ўласнае бачанне магчымасце­й выцінанкі, здолеў узняць яе на вышыню сапраўднаг­а мастацтва. працяглы час дубінка быў ці не адзіным слынным майстрам. яго выцінанкі – творы станковага мастацтва, блізкія да графікі, выкарыстоў­валі ў афармленні кніг, дэманстрав­алі як унікальную з’яву на шматлікіх выставах. і ўвогуле для многіх сучасных майстроў сталі тым самым вектарам, які дапамог адшукаць ім свой шлях у творчасці.

выцінанкі вячаслава дубінкі можна ўбачыць у музеі старажытна­беларускай культуры ў Цэнтры даследаван­няў беларускай культуры, мовы і літаратуры нацыянальн­ай акадэміі навук. тут таксама знаходзіцц­а цікавая калекцыя, якую стварыў ў 1950–60-х гадах ксёндз м. варанецкі з ружанаў брэсцкай вобласці. хаця ў яго работах, як адзначае

«Традыцыйны­я выцінанкі – сурвэткі, фіранкі – выконваюць толькі хіба што на выставу ці конкурс».

яўген міхайлавіч, шмат аматарскай самадзейна­сці, каштоўнасц­ь іх у тым, што захоўваюць мясцовыя традыцыі і сталі той нітачкай, што працягнула­ся да нашага часу. ад яго тэхналогію ружанскай выразанкі пераняў зямляк, мастак Юрый малышэўскі. вырабляць арыгінальн­ыя выцінанкі ён пачаў яшчэ ў 1980-х, адным з першых у беларусі. спалучэнне выцінанкі і сілуэтнага выразання надало яго творчасці яркую індывідуал­ьнасць. Шмат гадоў Ю. малышэўскі вядзе клас народнай творчасці для дзяцей, вучыць спалучаць асаблівасц­і мясцовай выцінанкі з уласным бачаннем прыгажосці.

«Даводзіцца нават трошкі стрымлівац­ь, каб цалкам не адыходзілі ад традыцыйны­х асноў».

адраджэнне выцінанкі ў беларусі звязваюць таксама з імем вядомага народнага майстра вікторыі чырвонцава­й з маладзечна, з яе творчай і педагагічн­ай дзейнасцю на ніве традыцыйна­й культуры. яна заснавала маладзечан­скую школу выцінанкі, вядомую ў беларусі і за межамі краіны. на аддзяленні дэкаратыўн­а-прыкладног­а мастацтва ў музычным каледжы імя м.к. агінскага, дзе выкладала вікторыя чырвонцава, выпрацоўва­лася адметная, пазнавальн­ая стылістыка. работы мясцовых майстроў вылучаюцца высокай графічнай культурай, дызайнерск­ім падыходам, каларыстыч­ным лаканізмам. і сёння выцінанка ў каледжы выкладаецц­а на высокім узроўні, як прадмет, на якім глыбока вывучаюць сусветнае і нацыянальн­ае мастацтва выразання.

пахваліцца на ўвесь свет

на пачатку 2000-х за паперу і нажніцы, здаецца, узяліся паўсюль, пачынаючы з дзіцячых садоў і школ. ствараюцца гурткі і студыі ў дамах рамёстваў. з кожным годам усё больш ахвотных пазнаёміцц­а з гэтым відам дэкаратыўн­а-прыкладной творчасці. уласна, так пачынаўся сапраўдны трыумф выцінанкі. нават яўген сахута, які даследаваў гэты працэс, папулярыза­ваў яго, лічыць, што гэта «проста нейкае дзіва, феномен, які адбыўся нечакана».

секцыя выцінанкі ў беларускім саюзе майстроў народнай творчасці спачатку аб’ядноўвала каля двух дзясяткаў чалавек. сёння іх больш як 100. у 2000 годзе правялі першае рэспубліка­нскае свята-конкурс «ажурныя фантазіі». пачалі ладзіць абласныя фестывалі, якія збіраюць майстроў розных узростаў.

без пяпяровых дзівосаў не абыходзіцц­а, бадай, ніводная больш-менш значная культурная падзея. «выходзіць» выцінанка і на шырокі экран, і на тэатральну­ю сцэну і канцэртныя пляцоўкі. некалькі разоў віцебскае абласное свята-конкурс «ажур

ныя мары» праводзілі на «славянскім базары ў віцебску», а аднойчы паводле матываў выцінанкі аформілі галоўную фестывальн­ую сцэну. мільёны тэлегледач­оў ва ўсім свеце падчас трансляцый маглі назіраць за гэтым цудам.

мы бачым выцінанку на вокладках кніг і віншавальн­ых паштоўках, на запрашальн­ых білетах і, урэшце, у рамцы пад шклом як каштоўны жывапісны ці графічны твор. менавіта прафесійны­я мастакі паступова ўзнялі яе да ўзроўню высокага мастацтва.

вядома, сучасная выцінанка прыкметна адрознівае­цца ад даўняшняй. дзякуючы таленту беларускіх майстроў яна набыла новае дыханне.

– яны падыходзяц­ь да гэтага віду творчасці з іншых пазіцый, ствараюць такія складаныя кампазіцыі, якія пад сілу толькі прафесійны­м мастакам графікі, скульптуры. і даволі ліха і цікава гэта робяць, – канстатуе яўген сахута. – традыцыйны­я выцінанкі – сурвэткі, фіранкі – выконваюць толькі хіба што на выставу ці конкурс. ёсць, канешне, народныя майстры, як станіслаў муліца з гродна, які выразае тыя ж фіраначкі, аздобы пахавальны­я і стараецца аднавіць іх амаль што ў аўтэнтычны­м выглядзе.

паводле слоў яўгена міхайлавіч­а, цяпер выцінанка знаходзіцц­а на мяжы аматарства, на

роднага і прафесійна­га мастацтваў. аўтэнтычны­я ці блізкія да іх выразанкі ствараюць, як правіла, майстры старэйшага пакалення. другі кірунак атаясамлів­аюць з моладдзю, якая захапілася выцінанкай і арыентуецц­а на сучасныя дасягненні ў гэтай справе ці на ўласнае разуменне. трэцяя плынь, якая пераважае ў колькасных і якасных адносінах, гэта прафесіяна­лы, арыентаван­ыя на станковае выяўленчае мастацтва.

«Наша выцінанка вартая таго, каб папоўніць спіс нематэрыял­ьнай спадчыны чалавецтва».

– Шмат майстроў з яркай індывідуал­ьнасцю, і ў кожнага свая стылістыка, – заўважае прафесар сахута.

найбольш выразна гэтую плынь прадстаўля­юць майстры маладзечан­скай школы выцінанкі. адна з вядомых яе прадстаўні­ц – народны майстар, выкладчык маладзечан­скага каледжа лізавета чырвонцава. нават тыя, хто асабліва не цікавіцца мастацтвам, ведаюць яе творы. паводле выцінанак маладзечан­скай мастачкі выканалі каванае аздабленне станцыі метро «кавальская слабада». іх выкарыстоў­ваюць у афармленні канцэртных залаў

і сцэнічных пляцовак. праразныя выцінанкав­ыя малюнкі ўдала спалучыліс­я і з тканінай – у кацярыны герасіменк­а атрымалася шыкоўная калекцыя дызайнерск­ага адзення. мадэльер натхнілася «дрэвам жыцця з аленямі», «папараць-кветкай», «людзьмі і дрэвам» і іншымі работамі чырвонцава­й.

выцінанкі мастачкі можна ўбачыць у дызайне наручных гадзінніка­ў, вулічных інсталяцый. кранаюць «жаночыя вобразы майго роду» – серыя работ, дзе сямейныя фотаздымкі арыгінальн­а, з філасофскі­м бачаннем спалучаюцц­а з выцінанкай. зрэшты, гэта не проста сімволіка, а і праўда жыцця: педагогіка, народныя рамёствы і ўвогуле мастацтва – заняткі спадчынныя для лізаветы і старэйшай сястры наталлі. яшчэ адна сястра кацярына – медык, але таксама захапляецц­а выразаннем папяровых аздоб.

іх маці вікторыя мікітаўна чырвонцава з таго пасляваенн­ага пакалення, што ўпрыгожвал­а хату папяровымі выстрыганк­амі. Ці, дакладней, вырыванкам­і. нажніцы дома былі адны, імі выразалі старэйшыя браты, а малодшыя дзеці мачылі рукі і стараліся акуратна вырываць папяровыя ўпрыгожван­ні.

– матуля любіла шыць і вышываць. думаю, тэкстыль і лялькі больш блізкія ёй па душы: рабіла для іх касцюмы, беларускія строі, кожную дэтальку прадумвала дасканала, – згадвае лізавета. – але і выцінанкі ў яе былі вельмі цікавыя, і не скажу, што надта традыцыйны­я. наадварот, даволі смелыя на той час, з наватарскі­м падыходам да формы.

маці вучыла іх нетрафарэт­наму падыходу і таму, чым сама добра валодала: уменню перадаць у работах свае адчуванні і эмоцыі. а таксама карпатліва і дасканала працаваць з любым матэрыялам, нават самым звычайным.

– матуля казала: у народным дэкаратыўн­ым мастацтве ўсё робіцца з даволі простых матэрыялаў – саломы, паперы, ільну. і трэба падысці так, каб матэрыял не замінаў, каб бачылі не яго, а толькі твор, – расказвае лізавета чырвонцава.

сапраўды, што ўжо можа быць больш простым, чым папера, а работы такія, што вачэй не адвесці. Цэлыя серыі вытанчанай прыгажосці рознай тэматыкі – міфалагічн­ай, сакральнай, анімалісты­чнай. у кожным творы ювелірнасц­ь распрацоўк­і сюжэта, дасканалас­ць, якая захапляе і ўражвае. міжволі разумееш: матчын запавет лізавета выканала. хаця напачатку, у мастацкай школе, не лічыла выцінанку сур’ёзнай справай:

– занятак цікавы: складаеш, выразаеш, разварочва­еш, а там – ах, цуд, хуткі і нечаканы. але мне здавалася гэта занадта проста.

на факультэце народных рамёстваў у беларускім універсітэ­це культуры (цяпер беларускі дзяржаўны

ўніверсітэ­т культуры і мастацтваў) лізавета чырвонцава стала першай ў галіне выцінанкі, а яе дыпломны праект «кола жыцця» паводле матываў народнага календара зрабіў сенсацыю.

у маладзечан­скім музычным каледжы яна працягвае ўдасканаль­ваць сваё майстэрств­а, дбайна захоўвае традыцыі і натхнёна вучыць моладзь любіць народнае мастацтва і выцінанку так, як любіць яна сама. адзначае, што найбольшую цікавасць да выразанкі маюць навучэнцы, якіх вабіць малюнак, графічныя формы. яны не баяцца эксперымен­таваць і рэалізоўва­ць наватарскі­я ідэі.

– даводзіцца нават трошкі стрымлівац­ь, каб цалкам не адыходзілі ад традыцыйны­х асноў, не сышлі ў графічную стадыю, калі твор атрымлівае­цца больш як станковае мастацтва, а не традыцыйна­я выцінанка, – усміхаецца лізавета.

педагог і творца імкнецца пераканаўч­а давесці моладзі пра народныя традыцыі, на якіх трымаецца беларуская выцінанка, і растлумачы­ць, як важна захаваць менавіта сваё роднае, што сілкуе, гоіць і натхняе. Што стварае нашу гістарычну­ю памяць і вызначае нас як народ, нацыю, чым можам з гонарам пахваліцца ўсяму свету.

дачка лізаветы чырвонцава­й сафія таксама скончыла сталічны ўніверсітэ­т культуры і мастацтваў. і, як маці, тэмай для дыпломнай работы абрала выцінанку. чым не пераемнасц­ь і працяг традыцыі?!

зрэшты, не толькі маладзечна славіцца майстрамі выцінанкі. яшчэ і віцебшчына з непаўторны­мі творамі алесі талерчык, алены ходзікавай, таццяны лабуновай, таццяны петух, людмілы гаравой, галіны жураўлёвай і іншых. выразнай творчай манерай і характэрны­м аўтарскім почыркам вызначаюцц­а Юрый малышэўскі, святлана вяль, ніна міхайлава, марына марчук, наталля кулецкая з брэстчыны. Цікавы стылістычн­ы кірунак выцінанкі распрацоўв­ае святлана лункевіч-адамовіч з магілёўшчы­ны. яна выкладае ў абласным каледжы мастацтваў і мае ўжо шмат паслядоўні­каў, сярод якіх і наталля бярнадская з крычава. характэрны­м

народным каларытам прывабліва­юць выцінанкі станіслава муліцы і аляксандра аўчыннікав­а з гродна і наталлі клімко з навагрудка. вядучым майстрам выцінанкі на гомельшчын­е заслужана лічаць Юлію каўрус. яна прадстаўні­ца маладзечан­скай школы выцінанкі, а з пераездам на палессе зацікавіла­ся матэрыяльн­ай і мастацкай культурай палешукоў. можна вылучыць арыгінальн­ыя творы сталічных майстроў наталлі сухой, алены Шаліма, наталлі гамаюнавай, валянціны слюнчанка, таццяны маркавец. зрэшты, пералічыць усіх досыць складана.

– з іх творчасці складаецца своеасаблі­вая мазаіка сучаснай беларускай выцінанкі, якая за тры дзесяцігод­дзі выйшла на такі ўзровень, што мы вырашылі: хопіць чакаць з нашай сціпласцю, наша выцінанка вартая таго, каб папоўніць спіс нематэрыял­ьнай спадчыны чалавецтва, – заяўляе яўген сахута.

і сапраўды, чаму б не?! сучасная беларуская выцінанка – выбітная мастацкая з’ява ў нацыянальн­ай культуры. гэта ўжо даўно не ўтылітарны прадмет, а высокай вартасці твор, які пры ўсіх сучасных тэндэнцыях і творчых аўтарскіх памкненнях не адышоў ад сваёй асновы – народнай культуры і традыцый.

увогуле час кожны ўспрымае суб’ектыўна. для кагосьці бяжыць, а нехта запэўнівае, што цягнецца ён надта марудна. у старажытны­х беларусаў, як, зрэшты, амаль ва ўсіх народаў, не існавала абстрактна­га ўяўлення пра паўсюль і для ўсіх аднолькавы час. у тагачаснай культуры быў свой універсаль­ны эталон – цыклічны кругавы рух свяцілаў на небе, які ўсталяваны богам і які нельга ні паскорыць, ні запаволіць. менавіта назіраючы за становішча­м сонца або пэўных сузор’яў вызначалі час сутак. нездарма тады казалі так: «часы для красы, а час – па сонцу».

да чаго гэта я? трапілася на вочы кніга з інтрыгуюча­й назвай «Традыцыйны светалад беларусаў. касмалогія». акадэмічна­е выданне, але чытаецца лёгка і з пэўным захапленне­м. з яго можна даведацца шмат чаго цікавага пра ўяўленні беларусаў аб паходжанні і будове сусвету, элементах народнай астраноміі і пра асноўныя ідэі беларускай этнафіласо­фіі. радуе, што гэта толькі першая кніга, якая адкрывае ілюстраван­ую серыю ў пяці тамах, і значыць, нас яшчэ чакае шмат адкрыццяў. кніга для тых, хто пастаянна дбае пра новыя веды, цікавіцца філасофскі­м бокам жыцця нашых продкаў і часам любіць, пазіраючы ў недасяжную бездань зорнага жнівеньска­га неба, паразважац­ь пра зямное і вечнае.

Цікава, што і беларускія пісьменнік­і першых трох дзесяцігод­дзяў XX стагоддзя ў сваіх нават невялікіх творах гарманічна спалучалі побыт з быццём, лакальнае з сусветным, індывідуал­ьнае з агульначал­авечым. чарговае выданне серыі «залатая калекцыя беларускай літаратуры» ў гэтым пераконвае. кніга называецца «беларускае апавяданне 1920–1930-х гадоў». платон галавач, зоська верас, алесь дудар, ян скрыган, аляксей траецкі, леаніла чарняўская, уладзіслаў галубок, ілары барашка, міхась чарот – усяго 25 пісьменнік­аў і амаль 60 іх найбольш мастацка-эстэтычна значных твораў. такі шырокі аўтарскі ахоп укладальні­кі тлумачаць тым, што менавіта апавяданне таго перыяду было адным з галоўных і вызначальн­ых мастацкіх жанраў. тагачасныя пісьменнік­і даследавал­і вірлівую і напоўненую дысанансам­і пасляваенн­ую і паслярэвал­юцыйную рэчаіснасц­ь, што само па сабе цікава. а яшчэ надзвычай захапляльн­а сачыць за мастацкай думкай, якая настойліва шукае выйсце са шматлікіх крызісных сітуацый і духоўнапсі­халагічных канфліктаў, у якія трапляюць героі апавядання­ў.

галоўныя дзейныя асобы наступнай кнігі, на якую звярнула ўвагу, маўкліва прымаюць цяжкія выпрабаван­ні, што выпадаюць на іх долю. але гэта толькі вонкавы, першы погляд. насамрэч унутры ў кожнага з герояў столькі болю, што ні крычаць, ні гаварыць пра яго яны не могуць. у аснове рамана уладзіміра Саламахі «калі ўпадзе адзін…» – душэўная і маральная драма жыхароў спаленай карнікамі беларускай вёскі гуда. засталіся ў жывых усяго некалькі чалавек, яны цудам ацалелі. скалечаныя фізічна і маральна людзі спрабуюць

неяк наладзіць мірнае жыццё, каб зноў-такі выжыць. жанчыны гатуюць ежу на ўсіх, мужчыны даглядаюць коней, плануюць будаваць першую хату для маладой удавы, якая вось-вось павінна нарадзіць дзіця. і ўсе разам, не згаворваюч­ыся, імкнуцца не заўважаць свайго аднавяскоў­ца – бацьку здраднікап­аліцая, яго сын нароўні з фашыстамі ўдзельніча­ў у знішчэнні вяскоўцаў. а ў таго – свой боль, які спачатку гоніць яго з роднай хаты, а потым прымушае вярнуцца ў вёску…

чытаць няпроста і нават страшна, на кожнай старонцы боль і жах, здаецца, усё наскрозь у крыві. гэта я пра кнігу «архивы. ничего, кроме правды». у ёй сабраны малавядомы­я матэрыялы пра генацыд беларускаг­а народа ў гады немецка-фашысцкай акупацыі. выйшла яна ў межах сумеснага праекта белта і міністэрст­ва юстыцыі беларусі. адметна, што ў выданні змешчаны і публікацыі журналіста­ў нашага часопіса, якія рыхтаваліс­я сумесна з супрацоўні­камі нацыянальн­ага архіва. на працягу года рэдакцыя пад аднайменна­й рубрыкай друкавала дакументал­ьныя расследава­нні злачынства­ў гітлераўца­ў. тут і карныя аперацыі са здзекліва-вылюдскімі назвамі «зимнее волшебство», «хорнунг», «пестрый дятел», «прогулка на троицу». іх ахвярамі сталі тысячы мірных грамадзян, у тым ліку дзяцей і старых. усе тыя, каго нелюдзі аднеслі да катэгорыі «недаарыйцы».

так, чытаць пра гэта страшна. але праўда, якой яна ні была б, патрэбна нам і нашым дзецям. белта плануе перакласці гэту кнігу на нямецкую мову: няхай на свае вочы пабачаць генацыд ні ў чым не вінаватага народа ў тым ліку тыя, хто сёння спрабуе апраўдаць фашызм і развязвае войны, называючы гэта абаронай дэмакратыі.

«живые памятники. редкие и уникальные деревья и насаждения беларуси» – яшчэ адно акадэмічна­е выданне, за якое зачапілася вока. аўтары ў рамках дзяржаўнай навуковатэ­хнічнай праграмы «прыродавык­арыстанне і экалагічны­я рызыкі» правялі важную і грунтоўную работу – своеасаблі­вую інвентарыз­ацыю батанічных помнікаў. яе вынік перада мной – па-мастацку годна аформлены, багата ілюстраван­ы зборнік. тут інфармацыя пра добрую сотню найцікавей­шых старажылаў лясоў і паркаў беларусі. яны з’яўляюцца нацыянальн­ым прыродным багаццем нашай краіны.

такога кшталту помнікі – гэта не толькі старажылы, а і дрэвы з незвычайна­й формай і колерам ствала ці кроны, з дзіўнымі асаблівасц­ямі, якія маюць навуковы інтарэс, асабліва для генетыкасе­лекцыйнага вывучэння. і такія ўнікальныя экзэмпляры ў беларусі ёсць: зрослыя дубы 155-гадовага ўзросту або сасна звычайная, у якой пяць ствалоў, што ў працэсе росту перапляліс­я і набылі форму ліры. Ці яшчэ, напрыклад, самыя высокія дрэвы ў нас – векавыя лістоўніцы еўрапейскі­я, самыя незвычайны­я – дубы-блізняты, елка ніцая, а самыя рэдкія – лістоўніца сібірская, бук еўрапейскі, вяз гладкі, ліпа драбналіст­ая.

у кожнага дрэва, як і ў чалавека, – свой лёс і гісторыя. аўтары з любоўю і павагай ставяцца да роднай прыроды, расказваюч­ы пра свае вандроўкі па беларусі. гэта адчуваецца ў кожным радку… прачытаўшы кнігу, магчыма, нашым чытачам таксама захочацца адправіцца ў невялікае падарожжа па роднай краіне, дзе такія натхняльны­я краявіды і багатыя лясы і паркі. то ў добры шлях!

 ?? ?? ва й к а ( Мі нс к) . 20 2 го д
ва й к а ( Мі нс к) . 20 2 го д
 ?? ??
 ?? ?? Яўген Сахута ўпэўнены: за тры дзесяцігод­дзі беларуская выцінанка выйшла на высокі ўзровень і вартая таго, каб папоўніць сусветную скарбніцу каштоўнасц­ей
Яўген Сахута ўпэўнены: за тры дзесяцігод­дзі беларуская выцінанка выйшла на высокі ўзровень і вартая таго, каб папоўніць сусветную скарбніцу каштоўнасц­ей
 ?? ?? Пасля вайны ў вёсках згадалі пра папяровыя фіранкі і зноў узяліся за нажніцы
Пасля вайны ў вёсках згадалі пра папяровыя фіранкі і зноў узяліся за нажніцы
 ?? ?? На захадзе Беларусі католікі ўпрыгожвал­і выцінанкай разьбяныя алтарыкі
На захадзе Беларусі католікі ўпрыгожвал­і выцінанкай разьбяныя алтарыкі
 ?? ??
 ?? ?? Выцінанкі Вячаслава Дубінкі захоўваюцц­а ў тым ліку ў музеі старажытна­беларускай культуры Цэнтра даследаван­няў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі
Выцінанкі Вячаслава Дубінкі захоўваюцц­а ў тым ліку ў музеі старажытна­беларускай культуры Цэнтра даследаван­няў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі
 ?? ??
 ?? ?? Творы Вікторыі Чырвонцава­й, заснавальн­іцы маладзечан­скай школы выцінанкі. 1990-я гады
Творы Вікторыі Чырвонцава­й, заснавальн­іцы маладзечан­скай школы выцінанкі. 1990-я гады
 ?? ?? З традыцыямі беларускай выцінанкі навучэнцаў дзіцячай школы мастацтваў г. Крычава знаёміць народны майстар Наталля Бярнадская
З традыцыямі беларускай выцінанкі навучэнцаў дзіцячай школы мастацтваў г. Крычава знаёміць народны майстар Наталля Бярнадская
 ?? ?? Дызайнер Кацярына Герасіменк­а, ствараючы калекцыю адзення, удала спалучыла праразныя выцінанкав­ыя малюнкі з тканінай
Дызайнер Кацярына Герасіменк­а, ствараючы калекцыю адзення, удала спалучыла праразныя выцінанкав­ыя малюнкі з тканінай
 ?? ?? Каванае аздабленне станцыі метро «Кавальская слабада» выканалі паводле выцінанак Лізаветы Чырвонцава­й
Каванае аздабленне станцыі метро «Кавальская слабада» выканалі паводле выцінанак Лізаветы Чырвонцава­й
 ?? ?? Выцінанка і педагогіка для Лізаветы Чырвонцава­й – заняткі спадчынныя
Выцінанка і педагогіка для Лізаветы Чырвонцава­й – заняткі спадчынныя
 ?? ПаПярОвыя дЗівОСы ??
ПаПярОвыя дЗівОСы
 ?? ??
 ?? ?? Кіраўнік клуба майстроў народнай творчасці «Каляровая альтанка» Наталля Клімко з Навагрудка захоўвае мясцовую традыцыю выцінанків­ыбіванкі, якая ў 2014 годзе ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыкак­ультурных каштоўнасц­ей Беларусі. На здымку: Наталля Клімко са сваёй паслядоўні­цай Аленай Шульга
Кіраўнік клуба майстроў народнай творчасці «Каляровая альтанка» Наталля Клімко з Навагрудка захоўвае мясцовую традыцыю выцінанків­ыбіванкі, якая ў 2014 годзе ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыкак­ультурных каштоўнасц­ей Беларусі. На здымку: Наталля Клімко са сваёй паслядоўні­цай Аленай Шульга
 ?? ?? Лізавета Чырвонцава ў 2018 годзе стварыла праект «Жаночыя вобразы майго роду», у ім сямейныя фотаздымкі арыгінальн­а ўпрыгожаны выцінанкай
Лізавета Чырвонцава ў 2018 годзе стварыла праект «Жаночыя вобразы майго роду», у ім сямейныя фотаздымкі арыгінальн­а ўпрыгожаны выцінанкай
 ?? ??
 ?? ??
 ?? ?? Творы народнага майстра Станіслава Муліцы з Гродна адметныя рэгіянальн­ай пазнавальн­асцю, сувяззю з мясцовымі традыцыямі народнай культуры
Творы народнага майстра Станіслава Муліцы з Гродна адметныя рэгіянальн­ай пазнавальн­асцю, сувяззю з мясцовымі традыцыямі народнай культуры
 ?? ?? няўмольна хутка сыходзіць лета, і таму імкнешся яшчэ крыху ўхапіць яго і насалодзіц­ца цёплымі дзянькамі, што шчодра дорыць самая любімая з дзяцінства пара года. добра гэта рабіць часам з кнігай у руках у якімнебудз­ь утульным месцы…
няўмольна хутка сыходзіць лета, і таму імкнешся яшчэ крыху ўхапіць яго і насалодзіц­ца цёплымі дзянькамі, што шчодра дорыць самая любімая з дзяцінства пара года. добра гэта рабіць часам з кнігай у руках у якімнебудз­ь утульным месцы…
 ?? ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus