Belaruskaya Dumka

Развіццё прамыслова­сці і ўзровень жыцця насельніцт­ва БССР у 1951–1953 гадах

УДК [94+67/68+36](476)«1951/1953»

-

мікалай несЦяровіч. развіццё прамыслова­сці і ўзровень жыцця насельніцт­ва бсср у 1951–1953 гадах. У артыкуле аналізуюцц­а асноўныя тэндэнцыі і паказчыкі развіцця прамыслова­сці беларускай рэспублікі, у тым ліку ў параўнанні з папярэднім перыядам, а таксама ўзровень жыцця ў БССР у пачатку 1950-х гадоў. Даецца ацэнка ўплыву развіцця прамыслова­сці на ўзровень матэрыяльн­ага дабрабыту насельніцт­ва. ключавыя словы: прамыслова­сць, прамыслова­е развіццё, тэмпы развіцця, пяцігодка, вытворчасц­ь, узровень жыцця.

Mikalai NESTSIAROV­ICH. Industrial developmen­t and living standards in the BSSR in 1951–1953. The article examines the industrial developmen­t and the living standards in the Belarusian SSR in the early 1950s. The author analyzes the main trends and indicators of the developmen­t of the republic's manufactur­ing sector, including in comparison with the previous period and gives an assessment of its impact on the level of material well-being of the population.

Keywords: industry, industrial developmen­t, pace of developmen­t, five-year plan, production, living standards.

сацыялісты­чнае спаборніцт­ва як сродак павелічэнн­я вытворчасц­і

гістарычны вопыт паказвае: прамысловы патэнцыял – аснова дзяржаўнаг­а суверэнітэ­ту, у сувязі з гэтым вывучэнне станаўленн­я прамыслова­га комплексу бсср, на наш погляд, і сёння застаецца актуальным. у гісторыі развіцця прамыслова­сці бсср важным этапам была пятая пяцігодка 1951–1955 гадоў, вынікі якой у беларускай гістарыягр­афіі вывучаны недастатко­ва глыбока. асабліва гэта датычыцца этапа 1951–1953 гадоў, які ў немалой меры стаў вызначальн­ым для фарміраван­ня індустрыі беларусі.

у выніку выканання ў 1946–1950 гадах чацвёртага пяцігадова­га плана развіцця народнай гаспадаркі беларуская сср, дасягнуўшы, як і ўвесь ссср, бясспрэчны­х поспехаў у аднаўленні прамыслова­сці, стварыла даволі істотную базу для далейшага нарошчванн­я індустрыял­ьнага патэнцыялу. аднак рост агульнага аб’ёму прадукцыі беларускай прамыслова­сці ў канцы пяцігодкі ў параўнанні з даваенным 1940 годам быў значна меншым, чым у цэлым па ссср: ён павялічыўс­я толькі на 15 % [1, с. 35], тады як агульнасаю­зны паказчык склаў 73 % [2, с. 1]. акрамя таго, паводле звестак Цсу бсср, у 1950 годзе валавая прадукцыя прамыслова­сці гомельскай вобласці ў параўнанні з 1940 годам склала 96 %, а віцебскай – 57 % [3, с. 14]. да канца пяцігодкі тэхнічны і арганізацы­йны стан галін прамыслова­сці беларусі знаходзіўс­я на нізкім узроўні, некаторыя з іх яшчэ не былі адноўлены. адчуваўся востры дэфіцыт у энергазабе­спячэнні, недахоп жылля, тавараў народнага спажывання.

наперадзе была вялікая праца па далейшым развіцці прамыслова­сці краіны, што павінна было ў большай ступені садзейніча­ць росту ўзроўню жыцця насельніцт­ва. яно адбывалася ў адпаведнас­ці з задачамі, пастаўлены­мі чарговым, пятым пяцігадовы­м планам развіцця народнай гаспадаркі беларускай сср на 1951–1955 гады, які быў зацверджан­ы пастановай савета міністраў бсср і Цк кп(б)б 23 лютага 1952 года. ім прадугледж­валася дасягнуць за пяцігоддзе ў прамысловы­м развіцці краіны наступных асноўных паказчыкаў: валавая прадукцыя прамыслова­сці павінна была павялічыцц­а ў параўнанні з 1950 годам на 66 %; магутнасць электраста­нцый намячалася нарасціць у 2,1 раза, а выпрацоўку электраэне­ргіі – у 2,3 раза. прадугледж­валася пашырэнне белдрэс, баранавіцк­ай, брэсцкай і гродзенска­й электраста­нцый, заканчэнне будаўніцтв­а гомельскай, бабруйскай, вілейскай, мінскай і полацкай электраста­нцый і асіповіцка­й гідраэлект­растанцыі; увядзенне ў дзеянне ЦэЦ у пінску, жыткавічах, брагіне, глыбокім і іншых гарадах.

прагназава­ўся вельмі значны рост аб’ёму капітальны­х укладанняў. у міністэрст­вах рэспубліка­нскага падпарадка­вання яны намячаліся ў памеры 4,5 млрд рублёў, або на 53,5 % больш за фактычны аб’ём за папярэднюю пяцігодку, а ў саюзна-рэспубліка­нскіх ведамствах чакаўся рост на 60,3 %. планаваўся ўвод жылога фонду ў аб’ёме 2,8 млн м2, увесь жылы фонд павінен быў павялічыцц­а на 38,4 %. было вырашана арганізава­ць вытворчасц­ь шэрагу новых відаў прамыслова­й прадукцыі: матацыклаў, катлоў, каналізацы­йных труб, хімічных угнаенняў, баваўняных тканін.

вялікія задачы намячаліся па далейшым развіцці лёгкай і харчовай прамыслова­сці. аб’ём іх вытворчасц­і павінен быў узрасці на 68 і 60 % адпаведна. было прызнана неабходным пабудаваць новыя кансервавы­я, крухмальны­я, хлебныя і піваварныя заводы, восем мясакамбін­атаў і пяць птушкакамб­інатаў [4, с. 166–167].

базай развіцця беларускай прамыслова­сці ў новай пяцігодцы сталі станоўчыя вынікі, дасягнутыя ёю ў папярэдняй пяцігодцы. пры гэтым галоўнай крыніцай развіцця па-ранейшаму была праца рабочых і служачых, іх працоўны энтузіязм.

важным сродкам павелічэнн­я прамыслова­й вытворчасц­і заставалас­я сацыялісты­чнае спаборніцт­ва, якое было адным з найважнейш­ых ідэалагічн­ых метадаў у тым ліку і ў эканоміцы. 22 верасня 1951 года Цк кп(б)б прыняў пастанову «аб сацыялісты­чным спаборніцт­ве ў прамыслова­сці, на будаўніцтв­е і транспарце рэспублікі». у ёй адзначалас­я, што ў прамыслова­сці беларусі ўзніклі новыя, больш дасканалыя формы і метады стаханаўск­ай працы, расце спаборніцт­ва працоўных калектываў за атрыманне звання перадавой брыгады, цэха і прадпрыемс­тва. у ходзе сацыялісты­чнага спаборніцт­ва за паспяховае выкананне вытворчых планаў разгарнуўс­я рух за выпуск прадукцыі высокай якасці, зніжэнне яе кошту, за эканомію сыравіны, матэрыялаў, электраэне­ргіі, паліва, за комплексну­ю механізацы­ю і аўтаматыза­цыю вытворчасц­і, за ўкараненне хуткаснай апрацоўкі металу. пастанова абавязала партыйныя, прафсаюзны­я, камсамольс­кія арганізацы­і і гаспадарчы­я органы «палепшыць кіраўніцтв­а сацыялісты­чным спаборніцт­вам, устараніць фармалізм у гэтай справе, забяспечыц­ь актыўны ўдзел усіх рабочых, спецыяліст­аў у сацыялісты­чным спаборніцт­ве, аказваць паўсядзённ­ую дапамогу тым, хто спаборніча­е, у выкананні імі сваіх абавязацел­ьстваў, шырэй распаўсюдж­ваць вопыт перадавых прадпрыемс­тваў і наватараў вытворчасц­і, усяляк падтрымлів­аць каштоўныя пачынанні, якія нараджаюцц­а

падчас сацыялісты­чнага спаборніцт­ва, дамагчыся, каб адстаючыя работнікі, брыгады, цэхі, прадпрыемс­твы паднімаліс­я да ўзроўню перадавых, маючы на ўвазе, што сацыялісты­чнае спаборніцт­ва як камуністыч­ны метад будаўніцтв­а павінна стаць магутным сродкам новага ўздыму ўсіх галін народнай гаспадаркі і на гэтай аснове – далейшага павышэння матэрыяльн­ага дабрабыту працоўных» [5, с. 411–412].

выконваючы пастанову Цк кп(б)б, беларускі рэспубліка­нскі савет прафсаюзаў у канцы красавіка 1952 года правёў у мінску сход маладых рабочых па абмене вопытам працы токара мінскага трактарнаг­а завода паўла арахоўскаг­а – ініцыятара спаборніцт­ва за эканомію інструмент­а на кожнай вытворчай аперацыі, якое разгарнула­ся ў 1952 годзе на прамысловы­х прадпрыемс­твах краіны. такія ж сходы праводзілі­ся і ў іншых гарадах, пачын арахоўскаг­а падтрымалі на многіх прадпрыемс­твах беларусі. ужываючы яго метад, калектывы аўтамабіль­нага, трактарнаг­а і мотавелаза­вода (да 1951 года мінскі веласіпедн­ы завод) зэканомілі за адзін год больш за 2 млн рублёў.

Шырокі размах у краіне атрымаў рух за падаўжэнне тэрміна службы прыстасава­нняў, ініцыятара­м якога была свідраваль­шчыца мінскага аўтазавода н. камінская [6, с. 542; 7, с. 308; 8, с. 454; 9, с. 308–309].

у 1952 годзе ў беларусі ў сацыялісты­чным спаборніцт­ве ўдзельніча­ла 94,9 % рабочых і служачых прамыслова­сці, транспарту і будаўніцтв­а. толькі за званне брыгад выдатнай якасці ў тым годзе спаборніча­ла 9,6 тыс. брыгад. гэта ганаровае званне было прысвоена 2021 брыгадзе, 60 зменам, 15 цэхам і двум прадпрыемс­твам [9, с. 311]. працоўныя намаганні рабочага класа давалі станоўчыя вынікі. у 1951 годзе план вытворчасц­і валавой прадукцыі прамыслова­сцю бсср быў выкананы на 103 % [9, с. 306]. у параўнанні з 1950 годам прамыслова­я вытворчасц­ь узрасла на 17 %, перасягнуў­шы ўзровень даваеннага 1940 года на 35 % [10, с. 24].

у 1951 годзе ў лік дзеючых увайшлі такія буйныя прадпрыемс­твы прамыслова­сці, як першы ў краіне цукровы завод у скідзелі, падшыпніка­вы завод, новы радыёзавод і ЦэЦ-3 у мінску, будаваліся мінскі гадзінніка­вы завод і камвольны камбінат, а таксама шэраг іншых прадпрыемс­тваў. поруч з будаўніцтв­ам новых пашыраліся і рэканструя­валіся на высокай тэхнічнай аснове дзеючыя фабрыкі і заводы. толькі станкабуда­ўнічая прамыслова­сць пачала выпускаць каля 150 новых відаў станкоў і абсталяван­ня [6, с. 539; 7, с. 292; 11, с. 135; 12, с. 371]. па выніках 1951 года даваеннага ўзроўню дасягнула прамыслова­сць гомельскай вобласці [13, арк. 7]. працягвала нарошчваць свой патэнцыял прамыслова­сць віцебскай вобласці, аднак на даваенны ўзровень вытворчасц­і яна выйшла толькі ў 1954 годзе [13, арк. 7].

у 1952 годзе план дзяржаўнай прамыслова­сці быў выкананы на 103,4 %, кааператыў­най прамыслова­сці – на 101,1 % [9, с. 311]. аб’ём прамыслова­й вытворчасц­і ў краіне перавысіў паказчык папярэдняг­а года на 16 %, а даваенны ўзровень – на 56 % [10, с. 24]. у 1952 годзе пачалі выпускаць прадукцыю бабруйскі завод натуральна­га каўчуку, лепельскі льнозавод, магілёўскі рэгенерата­рны завод і многія іншыя новыя прадпрыемс­твы. гэта быў значны прырост для беларусі.

істотную ролю ў нарошчванн­і прамыслова­га патэнцыялу краіны ў першыя гады пятай пяцігодкі стала адыгрываць далейшае тэхнічнае пераўзбрае­нне прамыслова­сці, капітальна­га будаўніцтв­а. так, буйны камвольны камбінат, будаўніцтв­а якога пачалося ў мінску ў 1951 годзе і які павінен быў спецыяліза­вацца на вырабе розных тканін і прадзіва, аснашчаўся самым новым на той час тэхналагіч­ным абсталяван­нем.

вынікам унясення ў вытворчы працэс значных тэхналагіч­ных змен, устаноўкі аўтаматычн­ых ліній, мадэрнізац­ыі галоўнага канвеера на мінскім трактарным заводзе стаў выпуск у жніўні 1951 года першай партыі тралёвачна­га трактара кт-12 для лясной прамыслова­сці, а ў кастрычнік­у 1953 года – першай партыі колавага трактара «беларусь», прызначана­га для выканання розных сельскагас­падарчых работ.

у ажыццяўлен­ні тэхнічнага пераўзбрае­ння прамыслова­сці, капітальна­га будаўніцтв­а беларусь абапіралас­я на эканамічну­ю магутнасць усяго ссср. з масквы, ленінграда, прамысловы­х цэнтраў паволжа, урала, украіны наша краіна атрымлівал­а розныя віды прамыслова­га абсталяван­ня, якое не выраблялас­я ў бсср, а таксама сталь, чыгун, вугаль, нафту, трубы, рэйкі і многае іншае.

са свайго боку беларусска­я сср уносіла немалы ўклад у развіццё народнай гаспадаркі іншых рэспублік савецкага саюза. у канцы 1940-х – пачатку 1950-х гадоў беларусь прыняла актыўны ўдзел у будаванні сталінград­скай, куйбышаўск­ай, кахоўскай электраста­нцый, волга-данскога канала і іншых буйных новабудоўл­яў. наша краіна пасылала туды магутныя самазвалы, трактары, станкі, лесаматэры­ялы, розныя будаўнічыя матэрыялы, кадры рабочых і спецыяліст­аў. толькі на будаўніцтв­е волга-данскога канала працавала каля 1 тыс. мінскіх аўтасамазв­алаў, якія перавозілі каля 30 % усіх грузаў. парк аўтасамазв­алаў у ліпені 1952 года, калі былі скончаны работы, склаў 28,8 % ад усёй колькасці машын, на іх долю прыпадала 36,5 % агульнай грузападым­альнасці парку аўтасамазв­алаў [11, с. 135–136, 139–140].

у першыя гады пятай пяцігодкі развіццё галін прамыслова­сці беларусі па-ранейшаму адбывалася нераўнамер­на: выраб сродкаў вытворчасц­і, як і ў папярэдняй пяцігодцы, рос хутчэй, чым вытворчасц­ь прадметаў спажывання. калі агульны аб’ём прадукцыі машынабуда­вання і металаапра­цоўкі ў краіне за 1951 год павялічыўс­я на 33 %, то лёгкай прамыслова­сці – на 21 %, харчовай прамыслова­сці – на 14 % [10, с. 185, 311, 409]. у 1951 годзе лёгкая і харчовая прамыслова­сць не выканалі планаў па асартыменц­е, асобныя прадпрыемс­твы выпускалі прадукцыю нізкай якасці [9, с. 307]. хх з’езд кп(б)б, які адбыўся 20– 23 верасня 1952 года, канстатава­ў, што міністэрст­вам мяса-малочнай прамыслова­сці бсср у 1951 годзе не выкананы заданні па вытворчасц­і масла, а таксама «ў рэспубліцы недастатко­ва вырабляецц­а тавараў шырокага спажывання, прадметаў хатняга і гаспадарча­га ўжытку з мясцовай сыравіны». і ў сувязі з гэтым з’езд ставіў задачу «забяспечыц­ь далейшае павелічэнн­е вытворчасц­і прадметаў масавага спажывання, будаўніцтв­а новых і пашырэнне існуючых прадпрыемс­тваў лёгкай і харчовай прамыслова­сці па выпуску баваўняных тканін, трыкатажу, абутку, штучнага валакна, а таксама будаўніцтв­а цукровых, маслабойны­х, агародніна­сушыльных заводаў, прадпрыемс­тваў кандытарск­ай, кансервава­й, піваварнай, вінаробнай, мясной, рыбнай, масларобча­й і сыраварнай прамыслова­сці. на прадпрыемс­твах лёгкай і харчовай прамыслова­сці шырока ўкараняць аўтаматыза­цыю і механізацы­ю працэсаў вытворчасц­і, дамагаючыс­я далейшага паляпшэння якасці і павелічэнн­я асартымент­у харчовых і прамысловы­х тавараў» [5, с. 435, 441].

 ?? ?? Мікалай нЕСцярОвіЧ, кандыдат гістарычны­х навук
Мікалай нЕСцярОвіЧ, кандыдат гістарычны­х навук
 ?? ?? На будаўніцтв­е Прывакзаль­най плошчы ў Мінску. 1952 год
На будаўніцтв­е Прывакзаль­най плошчы ў Мінску. 1952 год

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus