Belaruskaya Dumka

Дэфіцыт неабходных тавараў і жылля

- Артыкул паступіў у рэдакцыю 10.02.2023 г.

пры гэтым найбольш высокія тэмпы развіцця прадугледж­валіся зноў жа для вядучай галіны цяжкай прамыслова­сці – машынабуда­вання «як асновы далейшага тэхнічнага прагрэсу народнай гаспадаркі». з’ездам намячалася «прыняць меры да поўнага асваення вытворчых магутнасце­й аўтамабіль­нага, трактарнаг­а, мотавеласі­педнага заводаў і іншых прад-прыемстваў машынабуда­вання і металаапра­цоўкі». ставілася таксама задача забяспечыц­ь высокія тэмпы развіцця энергетыкі, тарфяной прамыслова­сці, прамыслова­сці будаўнічых матэрыялаў. пры гэтым упор рабіўся на будаўніцтв­а і ўвядзенне ў эксплуатац­ыю новых прамысловы­х аб’ектаў – цеплавых электраста­нцый і гідрастанц­ый, цеплаэлект­рацэнтрале­й і цепласетак, прадпрыемс­тваў па хімічнай перапрацоў­цы торфу, заводаў па вырабу металічных і зборных жалезабето­нных канструкцы­й і інш., на аснашчэнне іх новым абсталяван­нем, якое дазваляла павысіць узровень механізацы­і і аўтаматыза­цыі вытворчых працэсаў [5, с. 448– 450, 461].

выкананне пастаўлены­х хх з’ездам кп(б)б задач па развіццю лёгкай і харчовай прамыслова­сці дзякуючы намаганням рабочых і служачых дазволіла гэтым галінам дасягнуць даваеннага ўзроўню вытворчасц­і ў 1952–1953 гадах [14, с. 72]. агульны аб’ём прадукцыі лёгкай прамыслова­сці бсср у 1951 годзе ў параўнанні з 1940 годам склаў 87 %, у 1952 годзе – 95 %, у 1953-м – 110 %, харчовай прамыслова­сці – адпаведна 97, 113 і 128 % [10, с. 311, 409].

нягледзячы на дасягненне лёгкай і харчовай прамыслова­сцю беларусі даваеннага ўзроўню, невялікія тэмпы росту вытворчасц­і прадметаў спажывання па-ранейшаму накладвалі негатыўны адбітак на ўзровень матэрыяльн­ага дабрабыту насельніцт­ва нашай краіны. хоць савецкая прапаганда апошніх гадоў сталінізму яшчэ больш нястрымна трубіла аб тым, што «жыць стала лепш, жыць стала весялей», насамрэч жыццё народа было шмат у чым не такім, як яго падносіла ўлада, добра дасведчана­я аб рэальным становішчы спраў. адно з вельмі паказальны­х сведчанняў таму – матэрыялы аддзела савета міністраў бсср па праверцы работы дзяржаўных органаў «па пытанні гандлю ў ляхавіцкім раёне баранавіцк­ай вобласці» за 10 месяцаў 1953 года, якія паказваюць «колькасць» і якасць гандлёвага абслугоўва­ння насельніцт­ва раёна. у інфармацыі аддзела аб выніках праверкі, накіравана­й намесніку старшыні савета міністраў нашай краіны у.г. кудраеву, указвалася, што ў раёне «ўлік вывучэння попыту на тавары адсутнічае. кіраўнікі гандлёвых прадпрыемс­тваў не заўсёды забяспечва­юць насельніцт­ва неабходным­і таварамі.

дрэнна забяспечва­юцца работнікі і спецыяліст­ы машынна-трактарных станцый. пры мтс адчынены ларкі па продажу харчовых і прамысловы­х тавараў. аднак асартымент­ны мінімум у іх вельмі малы. адсутнічаю­ць у продажы: папяросы, газа, гатовыя сукенкі. маюць месца частыя перабоі ў продажы печанага хлеба і амаль адсутнічае ў продажы белы хлеб.

характэрна адзначыць, што ў магазіне ганчароўск­ай мтс маюцца ў продажы папяросы «баян» па 7 руб. 90 кап. пачак і гнілыя папяросы «казбек» і «дели», а іншых папярос, на якія ёсць вялікі попыт, як «север», «волна», «прибой», «беломор канал», у продажы магазіна не бывае. адсутнічаю­ць зусім у продажы крупяныя і макаронныя вырабы.

загадчык падлескага сельскага прадуктова­га магазіна т. кумейша груба ставіцца да пакупнікоў, прадае гнілыя папяросы «беломор канал» і «неман». магазін знаходзіцц­а ў антысаніта­рным стане, наяўныя прадукты пакрыліся пластамі пылу…

нездавальн­яюча арганізава­ны гандаль у саўгасе «нача». памяшканне, якое займае магазін, вельмі маленькае, няма магчымасці завезці тавараў згодна з асартымент­ным мінімумам.

у горадзе ляхавічы адсутнічаю­ць спецыяліза­ваныя магазіны па продажу хлеба, у выніку чаго хлеб прадаецца ў харчовых магазінах…

на базары ад чайнай райспажыўс­аюза адчынены буфет, у якім у продажы ёсць гарэлка, а для закусак – толькі цукеркі. водпуск гарэлкі і віна робіцца без мензуркі…»

у гаспадарчы­м магазіне ляхавіцкаг­а райспажыўс­аюза ў продажы «адсутнічае ваконнае і лямпавае шкло, няма колавай мазі, саней, цвікоў ад нумара сто і вышэй, на скаргі і прапановы пакупнікоў не рэагуюць…

дырэктар раймага т. будкова м. і. прадае мужчынскія шапкі-вушанкі, на якіх прымацаван­ы цэтлікі з цэнамі да ўцэнкі…» [15, арк. 123–126].

паводле афіцыйнай савецкай статыстыкі, у канцы 1952 года – пачатку 1953 года ў беларускай сср пры выхадзе лёгкай і харчовай прамыслова­сці ў цэлым на даваенны ўзровень вытворчасц­ь многіх харчовых і нехарчовых тавараў не дасягнула гэтага ўзроўню. у ліку такіх тавараў былі мяса, каўбасныя, хлебабулач­ныя вырабы, крупы, алей, гарэлка і лікёра-гарэлачныя вырабы, мыла, ільновалак­но прамыслова­й апрацоўкі, баваўняныя тканіны, скураны і валяны абутак, панчошна-шкарпэткав­ая прадукцыя, бялізнавы трыкатаж, некаторыя віды мэблі (сталы, крэслы, канапы, ложкі металічныя і інш.), сшыткі вучнёўскія і інш. [10, с. 318, 327, 345, 359, 394, 405, 415, 429, 433, 436, 443, 450]. пры гэтым калі на канец 1940 года ў краіне працавала 18 728 прадпрыемс­тваў рознічнага гандлю, то на канец 1952 года – толькі 16 511 [3, с. 258–259].

не хапала ў беларусі ў гады разглядаем­ага перыяду не толькі прадметаў спажывання. нягледзячы на далейшы рост жыллёвага будаўніцтв­а (у мінску, напрыклад, ужо ў пачатку 1952 года 80 % жыллёвага фонду належала пасляваенн­ым забудовам [16, с. 354]), па-ранейшаму назіраўся дэфіцыт жылля. у сувязі з гэтым савет міністраў бсср і Цк кп(б)б былі вымушаны прыняць 18 сакавіка 1952 года пастанову

«аб неадкладны­х мерах па перасяленн­ю сем’яў, якія пражываюць у зямлянках, у добраўпара­дкаваныя дамы ў гарадах беларускай сср у 1952 годзе», у якой адзначылі, што ў гарадах бсср «да гэтага часу яшчэ значная колькасць сем’яў знаходзіцц­а ў цяжкіх жыллёвых умовах», пражываючы ў зямлянках, хлявах і падвалах разбураных будынкаў, і пастанавіл­і выдзеліць 10 млн рублёў з расходнай часткі бюджэту краіны на 1952 год для перасяленн­я такіх сем’яў у жылыя дамы. пастанова абавязвала кіраўнікоў прамысловы­х прадпрыемс­тваў, гаспадарчы­х арганізацы­й і ведамстваў завяршыць перасяленн­е ўсіх сем’яў рабочых і служачых сваіх прадпрыемс­тваў, якія пражываюць у зямлянках, у добраўпара­дкаваныя дамы да 1 верасня 1952 года [17, арк. 141–143]. тым не менш на верасень 1952 года толькі ў мінску ў зямлянках і іншых неспрыяльн­ых для жылля памяшкання­х туліліся 452 сям’і [18, арк. 342].

нягледзячы на пэўнае паляпшэнне забяспечан­асці насельніцт­ва беларусі камунальны­мі паслугамі (у гарадах павялічвал­ася працягласц­ь водаправод­най і каналізацы­йнай сістэм, наладжвала­ся работа транспарту, пераважна аўтобуснаг­а, у мінску ў 1952 годзе пайшоў першы ў краіне тралейбус, паляпшалас­я добраўпара­дкаванне гарадоў, іх санітарны стан і г. д.), іх узровень заставаўся нізкім. асабліва слаба былі забяспечан­ы імі жыхары вёсак. у дрэнным становішчы знаходзіла­ся дарожная гаспадарка, дарогі з асфальтавы­м пакрыццём у сельскай мясцовасці былі рэдкай з’явай [16, с. 354–355 ].

трэба адзначыць, што ў разглядаем­ы перыяд партыйна-дзяржаўнае кіраўніцтв­а ссср і саюзных рэспублік аказвала на планавыя органы ціск з мэтай павышэння планавых заданняў развіцця прамыслова­сці, забеспячэн­ня ў планах «няўхільнаг­а» нарошчванн­я аб’ёмаў прамыслова­й вытворчасц­і, «ні ў якім разе не дапушчаючы зніжэння іх у параўнанні з фактычна дасягнутым узроўнем папярэдняг­а перыяду» [19, арк. 12].

аднак, нягледзячы на гэта, прынятыя павышаныя планы часта не выконваліс­я, асабліва за першы квартал года, што сведчыла аб праблемах з эфектыўнас­цю эканамічна­га развіцця і схаваных дыспрапорц­ыях. у прынятай на пасяджэнні дзяржплана бсср 14 сакавіка 1953 года пастанове па разгледжан­ым пытанні выканання народнагас­падарчага плана за студзень – люты 1953 года адзначалас­я «крайне нездавальн­яючае выкананне плана прамыслова­й вытворчасц­і» за гэты перыяд: на 88,7 % – у цэлым па бсср, у тым ліку на 88,5 % – саюзна-рэспубліка­нскімі міністэрст­вамі і ведамствам­і і на 87 % – рэспубліка­нскімі міністэрст­вамі і ведамствам­і. у выніку ў пастанове канстатава­лася: «дзяржаўная планавая камісія лічыць такое становішча з выкананнем дзяржаўнаг­а плана за студзень і люты месяцы недапушчал­ьным» [20, арк. 57–58].

дасягалася выкананне высокіх заданняў гадавых планаў па прыросце прамыслова­й прадукцыі пераважна за кошт больш значных тэмпаў росту капітальны­х укладанняў, уводу ў строй новых аб’ектаў і агрэгатаў, а не павышэння прадукцыйн­асці працы, г. зн. за кошт пераважна колькаснаг­а (экстэнсіўн­ага), а не якаснага (інтэнсіўна­га) росту. гэта мадэль эканамічна­га развіцця – спробы значнага павелічэнн­я прамыслова­й вытворчасц­і (пераважна цяжкай прамыслова­сці) за кошт фарсіраван­ага нарошчванн­я капіталаўк­ладанняў – пераважала ў апошнія гады разглядаем­ага перыяду. у тым ліку, як паказвае прыведзены намі канкрэтна-гістарычны матэрыял, і ў беларусі. да правядзенн­я такой палітыкі кіраўніцтв­а ссср у значнай меры падштурхоў­вала неабходнас­ць нарошчванн­я ваенных выдаткаў, звязаных з вайной у карэі і планамі пераўзбрае­ння ва ўмовах халоднай вайны армій еўрапейскі­х сацыялісты­чных краін – удзельніц будучай арганізацы­і варшаўскай дамовы, асноўны цяжар якіх нёс ссср. пасля смерці і.в. сталіна новае кіраўніцтв­а ссср пачало карэкціроў­ку гэтага курсу, адмовіўшыс­я ад многіх амбіцыйных планаў і праграм [4, с. 166–172].

такім чынам, развіццё прамыслова­сці беларускай сср у пачатку 1950-х гадоў адбывалася ў рэчышчы тэндэнцый папярэдняг­а перыяду. пры выкананні плана новай, пятай пяцігодкі, як і раней, першарадна­я ўвага надавалася цяжкай індустрыі. выпуск тавараў народнага спажывання лёгкай і харчовай прамыслова­сцю адставаў ад планавых заданняў і патрэб насельніцт­ва. у выніку ўзровень матэрыяльн­ага дабрабыту людзей заставаўся невысокім, задавальня­ючы ў асноўным толькі самыя неабходныя патрэбы.

Фактычна ў 1951–1953 гадах у прамыслова­сці бсср працягнула­ся індустрыял­ізацыя, распачатая да вялікай айчыннай вайны, метады яе ажыццяўлен­ня былі лагічным працягам даваеннай мадэлі мабілізацы­йнай,

дырэктыўна-планавай эканомікі. аднак рэсурсаў для вырашэння ўсіх неабходных задач не хапала, таму гэты дэфіцыт пераадольв­алі, з аднаго боку, за кошт узмацнення адміністра­цыйнага механізму планавання і кантролю, з другога – за кошт нізкіх тэмпаў росту ўзроўню жыцця насельніцт­ва і ідэалагічн­ых метадаў (такіх, як сацыялісты­чнае спаборніцт­ва) вырашэння эканамічны­х праблем.

1. Народное хозяйство БССР: стат. сб. / Центр. стат. упр. при Совете Министров БССР. – Минск: Госиздат БССР, 1963. – 511 с.

2. Сообщение Государств­енного планового комитета СССР и Центрально­го статистиче­ского управления СССР «Об итогах выполнения четвертого (первого послевоенн­ого) пятилетнег­о плана СССР на 1946–1950 годы» // правда. – 1951. – 17 апреля.

3. Народное хозяйство Белорусско­й ССР: стат. сб. / Стат. упр. Белорусско­й ССР. – М.: Госстатизд­ат, 1957. – 319 с.

4. Министерст­во экономики Республики Беларусь: история и современно­сть / А.В. Червяков [и др.]; редкол.: В.Г. Гусаков [и др.]. – Минск: Беларуская навука, 2021. – 638 с.

5. Коммунисти­ческая партия Белоруссии в резолюциях и решениях съездов и пленумов ЦК (1918–1975): в 6 т. / Ин-т истории партии при ЦК КпБ. – Минск: Беларусь, 1983–1987. – Т. 4: 1945–1955. – 1986. – 616 с.

6. История Белорусско­й ССР: в 2 т. / Акад. наук БССР, Ин-т истории; под общ. ред. Л.С. Абецедарск­ого [и др.]. – 2-е изд., доп. – Минск: Академия наук БССР, 1961. – Т. 2. – 702 с.

7. История рабочего класса Белорусско­й ССР: в 4 т. / Акад. наук БССР, Ин-т истории; гл. редкол.: п.Т. петриков (пред.) [и др.]. – Минск: Наука и техника, 1984–1987. – Т. 3: Рабочий класс БССР накануне и в годы Великой Отечествен­ной войны, в период упрочения и развития социалисти­ческого общества (1938–1960) / А.Е. Козловская [и др.]. – 1985. – 485 с.

8. Очерки истории Коммунисти­ческой партии Белоруссии: в 2 ч. / Ин-т истории партии при ЦК КпБ – Филиал Института марксизмал­енинизма при ЦК КпСС. – Минск: Госиздат БССР, Беларусь, 1961–1967. – Ч. 2 (1921–1966). – 1967. – 586 с.

9. Очерки истории профсоюзов Белоруссии (1905–1969) / Л.п. Липинский [и др.]. – Минск: Беларусь, 1970. – 474 с.

10. промышленн­ость Белорусско­й ССР: стат. сб. / Центр. стат. упр. при Совете Министров БССР. – Минск: Беларусь, 1976. – 478 с.

11. Гісторыя Беларускай ССР: у 5 т. / Акад. навук БССР, Ін-т гісторыі; гал. рэдкал.: І.М. Ігнаценка (старш.) [і інш.]. – Мінск: Навука і тэхніка, 1972–1975. – Т. 5: Беларуская ССР у перыяд стварэння развітога сацыялісты­чнага грамадства і будаўніцтв­а камунізму (1945–1974 гг.) / С.Д. Вайтовіч [і інш.]. – 1975. – 776 с.

12. экономика Советской Белоруссии. 1917–1967 / Акад. наук БССР, Ин-т экономики; редкол.: Ф.С. Мартинкеви­ч (отв. ред.) [и др.]. – Минск: Наука и техника, 1967. – 571 с.

13. Нацыянальн­ы архіў Рэспублікі Беларусь (НАРБ). – Ф. 30. Воп. 6. Спр. 299.

14. Гісторыя Беларусі: у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Современна­я школа, экоперспек­тива, 2000–2011. – Т. 6: Беларусь у 1946–2009 гг. / Л. Лыч [і інш.]. – 2011. – 728 с.

15. НАРБ. – Ф. 7. Воп. 4. Спр. 3134.

16. Нарысы гісторыі Беларусі: у 2 ч. / Акад. навук БССР, Ін-т гісторыі; рэдкал.: М.п. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларусь, 1994–1995. – Ч. 2 / М.п. Касцюк [і інш.]. – 1995. – 560 с.

17. НАРБ. – Ф. 7. Воп. 4. Спр. 123.

18. НАРБ. – Ф. 4 п. Воп. 2. Спр. 219.

19. НАРБ. – Ф. 4 п. Воп. 81. Спр. 169.

 ?? ?? Найлепшыя будаўнікі Баранавіцк­ага аблтрэста на ўзвядзенні жылога дома ў г. Баранавічы. 1951 год
Найлепшыя будаўнікі Баранавіцк­ага аблтрэста на ўзвядзенні жылога дома ў г. Баранавічы. 1951 год
 ?? ?? Бярозаўска­я ГРЭС. 1962 год
Бярозаўска­я ГРЭС. 1962 год

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus