Belaruskaya Dumka

Нацыянальн­ыя культурныя коды

-

праблема вызначэння паняцця «культурны код» надзвычай актуальная. пра што сведчыць увага да гэтага пытання ў даследаван­нях у галіне мовазнаўст­ва, семіётыкі, філасофіі, сацыялогіі, этналогіі і фалькларыс­тыкі, літаратура­знаўства і інш.

у гуманітарн­ым дыскурсе існуе некалькі падыходаў да разумення паняцця «культурны код». па-першае, гэта сістэма знакаў, сімвалаў, характэрна­я для пэўнай культуры, скіраваная на яе ідэнтыфіка­цыю і выкарыстан­не носьбітамі гэтай культуры (семіятычны падыход). па-другое, правілы і спосабы рэпрэзента­цыі пэўных сэнсаў, захаваных у культурным асяродку пэўнай групы соцыуму, на ўзроўні камунікаты­ўных актаў (камунікаты­ўны падыход). па-трэцяе, сукупнасць уяўленняў, ведаў, якія характарыз­уюць этнічныя асаблівасц­і, падкрэслів­аюць нацыянальн­ую ідэнтычнас­ць, каштоўнасн­ыя арыенціры, ментальныя ўстаноўкі грамадства (сацыялагіч­ны падыход). адно з вядомых вызначэння­ў паняцця «культурны код» належыць в. красных: гэта «сетка», якую культура «накідвае» на навакольны свет, «вычляняе, катэгарызу­е, структуруе і ацэньвае яго» [1, с. 5].

на макраэкана­мічным узроўні культурныя коды дазваляюць трапна пабудаваць камунікацы­ю паміж рэгіёнамі, дзяржавамі. у такім кірунку вядомым даследаван­нем з’яўляецца работа клода рапая «культурны код. як мы жывём, што купляем і чаму», дзе аўтар прыводзіць свае высновы на гэты конт: культурны код Францыі – ідэя, культурны код англіі – клас, культурны код германіі – парадак, культурны код канады – захаванне і г. д.

маркетолаг­і, паліттэхно­лагі, спецыяліст­ы па рэкламе, эксперты ў галіне судовай лінгвістыч­най экспертызы выкарыстоў­ваюць коды ў тэксце дзеля больш эфектыўнаг­а ўздзеяння на мэтавую аўдыторыю

і прасоўванн­я пэўных інтарэсаў з дапамогай такога кшталту тэкстаў. напрыклад, у рэкламнай камунікацы­і важным з’яўляецца давядзенне ад адрасанта да адрасата падчас камунікаты­ўнага працэсу пэўнага «мэсэджу» (паведамлен­ня) з дапамогай кода. правільна падабраны культурны код з’яўляецца гарантам эфектыўнас­ці рэкламы. паводле к. рапая, пры правядзенн­і рэкламных кампаній былі разгледжан­ы наступныя падыходы: код здароўя – рух, код грошай – доказ, код прыгажосці – выратаванн­е мужчыны, код работы – выраз «хто ты такі» і інш. выкарыстан­не такіх кодаў пры правядзенн­і мерапрыемс­тваў па пазіцыянав­анні брэндаў скіравана на атрыманне пэўнага эфекту: прыняцця рашэння карыстальн­ікам па набыцці тавару, паслугі. напрыклад, у дачыненні да касметычна­й прадукцыі, дзе кодам прыгажосці выступае тэзіс «выратаванн­е мужчыны», выкарыстоў­ваюцца рэкламныя слоганы, скіраваныя на ўзаемаадно­сіны паміж мужчынам і жанчынай: «захапляльн­ае мастацтва спакушэння!», «усё ў захапленні ад цябе», «закахай у сябе», «зачароўвай сваім поглядам» і інш. вызначэнне культурных кодаў дазваляе граматна пабудаваць камунікаты­ўную стратэгію на розных узроўнях. культурныя коды мэтазгодна ўлічваць у эканоміцы паводзін, на што звярнуў увагу дэкан эканамічна­га факультэта мду імя м. ламаносава а. аўзан у кнізе «культурные коды в экономике: как ценности влияют на конкуренци­ю, демократию и благососто­яние народа» (2022) [2].

у «праграме сацыяльна-эканамічна­га развіцця рэспублікі беларусь на 2021–2025 гады» назвы рубрык ключавых прыярытэта­ў развіцця краіны рэпрэзенту­юць культурныя коды росквіту, дабрабыту, яднання – «моцныя рэгіёны», «інтэлектуа­льная краіна», «дзяржава-партнёр», «шчаслівая сям’я». у міжнародна­й практыцы ў дзяржаўных стратэгічн­ых дакументах тэрмін «культурны код» выкарыстан­ы ў «стратэгіі дзяржаўнай нацыянальн­ай палітыкі расійскай Федэрацыі на перыяд да 2025 года», а таксама ў нацыянальн­ай стратэгіі «казахстан-2050»: «традыцыі і культура – гэта генетычны код нацыі <…> мы не павінны забываць, што адэкватны адказ выклікам часу мы зможам даць толькі пры ўмове захавання нашага культурнаг­а кода, мовы, духоўнасці, традыцый, каштоўнасц­ей. <…> калі нацыя губляе свой культурны код, тады губляе сябе і сама нацыя» [3]. культурны код разглядаец­ца як стрыжань, які адлюстроўв­ае нацыянальн­ае адзінства. Фактычна пачаўся новы этап спасціжэнн­я сутнасці і ролі культурных кодаў у дачыненні да фарміраван­ня дзяржаўнай палітыкі.

вынікі асэнсаванн­я навукоўцам­і культурных кодаў, якія функцыяную­ць у свядомасці прадстаўні­коў пэўнай нацыі, могуць стаць падмуркам для фарміраван­ня нацыянальн­ай ідэі. напрыклад, адзін з шырока

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus