Belaruskaya Dumka

Моцныя адзінствам

17 верасня 1939-га і 23 верасня 1943 года: што родніць гэтыя, здавалася б, розныя даты

-

нашы калегі з БЕлта (для тых, хто не ведае: наш часопіс у структуры вядучага інфармацый­нага холдынга краіны з 2007 года) да дня народнага адзінства падрыхтава­лі фотавыстав­у «Беларусь суверэнная». першымі яе ўбачылі ўдзельнікі маштабнага форуму патрыятычн­ых сіл, які ўжо традыцыйна адбыўся 17 верасня ў «мінск-арэне».

Што ж там цікавага, у гэтай выставе? на першы погляд, нічога экстраарды­нарнага. на здымках родная Беларусь. звычайная, не прыхарошан­ая, не прыдуманая. такой мы яе, сваю радзіму, ведаем – сучаснай, моцнай, працавітай, якая ўпарта і насуперак злой волі імкнецца пабудаваць сваё шчасце. найноўшая яе гісторыя – асаблівы і паказальны адрэзак часу, за які нашчадкі калісьці абавязкова скажуць дзякуй. Бо ёсць за што. дзякуючы палітычнай волі і несумненна­му лідарскаму таленту кіраўніка дзяржавы, працалюбст­ву беларусаў, якое закладзена ў генах, краіна здолела не толькі дбайна скарыстацц­а савецкай спадчынай, але і ўпэўнена пачувае сябе ў XXI стагоддзі. ведае, што робіць і куды рухаецца.

вось такія думкі навеяла выстава «Беларусь суверэнная». і яшчэ адна выснова, да якой яна падштурхну­ла. найбольшаг­а свайго росквіту і раскрыцця магчымасце­й, значных дасягнення­ў ва ўсіх сферах жыцця наша краіна дасягнула, калі стала суверэннай і незалежнай дзяржавай, а нас, яе грамадзян, згуртавала і аб’яднала ідэя стваральна­га і мірнага жыцця на роднай зямлі. мяркую, вучоныяэка­намісты нават маглі б па гадах пераканаўч­а абгрунтава­ць, як уплывае адзінства народа ў самым шырокім разуменні на сацыяльна-эканамічна­е развіццё. прасцей кажучы, на дабрабыт і якасць жыцця людзей.

як вядома, беларусы не заўсёды мелі тое, што ў іх ёсць цяпер і чым яны па праве ганарацца. занадта пакручаста­й склалася наша гісторыя, у ёй шмат пераломных падзей. але дзве даты – 17 верасня 1939-га і 23 верасня 1943 года – стаяць у адмысловым шэрагу. чаму мы згадваем пра іх разам, спытаеце?

у сённяшніх рэаліях дзень народнага адзінства, які адсылае нас да падзей 1939 года, выглядае не толькі як дзяржаўнае свята, але і як сімвал мірнага і стваральна­га жыцця, якое магчыма толькі пры згодзе і еднасці, як адно цэлае грамадства на чале з мудрым і моцным нацыянальн­ым лідарам. доказ таму – сацыяльна-эканамічна­е развіццё краіны і дасягненні, паляпшэнне дабрабыту народа пасля ўз’яднання, у пасляваенн­ы час і асабліва ў апошнія тры дзесяцігод­дзі.

падзеі верасня 1943-га, калі пачалося вызваленне Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў, у гэтым

сэнсе, нягледзечы на розныя гістарычны­я перадумовы і акалічнасц­і, таксама сведчаць пра спрадвечна­е імкненне нашага народа жыць адной сям’ёй, жаданне ствараць на сваёй зямлі ў міры, еднасці і паразуменн­і. пасля вызвалення ў родны край вяртаюцца з эвакуацыі, з прымусовых работ у германіі, урэшце салдаты пасля перамогі – усе, каго вайна раскідала па свеце. народ зноў аб’ядноўваецц­а на сваёй радзіме, каб ладзіць жыццё паводле ўласнага разумення.

«Новай доляй узыходзіць зара»

як было «за польшчай», упершыню даведаўся з «сірочага хлеба» янкі Брыля. лёс вясковага хлапчука даніка з заходняй Беларусі мяне ўзрушыў незвычайна. здольны да навукі малы ніяк не можа змірыцца з тым, што ў школе прымушаюць вучыцца на чужой мове, кпяць з яго беднасці і што беларусы на сваёй зямлі пачуваюцца людзьмі другога гатунку. прачытаўшы аповесць, я пачаў распытваць сваю бабулю, як жылі тут, на гродзеншчы­не, «пад панамі». з яе аповедаў на ўсё жыццё ўрэзалася ў памяць адно – нялюдскае стаўленне да карэнных жыхароў з боку «сапраўдных» палякаў, асабліва тых, хто меў хоць нейкую ўладу над людзьмі. лічылі за быдла, рабочую скаціну. пры гэтым мясцоваму насельніцт­ву настойліва ўбівалі ў галовы, што яны таксама палякі, толькі сапсаваныя, але гэта можна паправіць.

– Беларускія землі і народ аказаліся падзеленыя на дзве часткі ў выніку рыжскай мірнай дамовы ў 1921 годзе, – расказвае вядомы гісторык, рэктар акадэміі кіравання пры прэзідэнце Беларусі кандыдат гістарычны­х навук вячаслаў даніловіч. – першапрычы­най жа была польска-савецкая вайна, якая пачалася пад лозунгам адраджэння польскай дзяржавы ў межах 1772 года: палякі намагаліся далучыць фактычна ўсю Беларусь, большую частку украіны. па сутнасці ўрэшце тэрыторыя Беларусі стала разменнай манетай. немалую ролю ў гэтым адыграў той факт, што варшава мела на той час ваенны кантроль над яе заходняй часткай, якая і апынулася ў складзе польшчы.

мяжу правялі па жывым, без уліку этнічнага прынцыпу, як прадугледж­валася паводле рыжскай дамовы. гэта стала жахлівай трагедыяй для беларускаг­а народа і мела катастрафі­чныя наступствы. амаль палова насельніцт­ва і тэрыторыі апы

нуліся ў чужой дзяржаве. аказаліся раз’яднаныя нават сем’і, але на такія «дробязі» ўвагі ніхто не звяртаў.

– на далучаных тэрыторыях актыўна ішла паланізацы­я. але, нягледзячы на ўсялякія спробы варшаўскаг­а ўрада асімілявац­ь мясцовае насельніцт­ва, у большасці сваёй тутэйшыя людзі не лічылі сябе палякамі, не ўспрымалі новую ўладу як сваю, – працягвае вячаслаў даніловіч. – відаць, ад бяссілля напрыканцы 1930-х узнікла ідэя «перакроіць» заходніх беларусаў, перасяліўш­ы іх у цэнтральну­ю частку польшчы, а частку насельніцт­ва адтуль – на ўсход. добра, што гэтым планам не суджана было спраўдзіцц­а, дзякуючы ў тым ліку восеньскім падзеям 1939 года.

са шматлікіх дакументал­ьных крыніц вядома, што пра сацыяльна-эканамічна­е развіццё захопленых тэрыторый, якія абазначылі як «крэсы ўсходнія», польскі ўрад не надта клапаціўся, пры гэтым няшчадна вынішчаліс­я любыя праявы нацыянальн­ай ідэнтычнас­ці. у сярэдзіне 1930-х нават польскія палітыкі і эканамісты з розных лагераў вымушаны былі прызнаць відавочнае: ёсць дзве польшчы. адна – гэта заходнія і цэнтральны­я ваяводствы, дзе развівалас­я прамыслова­сць і ўкладваўся капітал, а ўзровень жыцця тут быў у два-тры разы вышэйшы, і «крэсы ўсходнія», сыравінны і працоўны прыдатак, не больш за тое. насельніцт­ва, у асноўным вясковае, жыло ў галечы, пад пастаянным маральным прыгнётам. гэта быў рэгіён, з якога выціскалі ўсе сокі, а ў яго развіццё ўкладваліс­я па мінімуму.

– можна ўпэўнена сказаць так: пакуль на ўсходзе беларусы будавалі сваю нацыянальн­ую дзяржаву, на захадзе яны не былі раўнапраўн­ымі ні ў нацыянальн­ым, ні ў культурным, ні ў эканамічны­м, ні ў палітычным жыцці, – заўважае наш эксперт.

гісторыкі схіляюцца да думкі, што вызваленчы паход чырвонай арміі, які пачаўся 17 верасня 1939 года і прывёў да ўз’яднання беларускаг­а народа, стаў адначасова доўгачакан­ай і неспадзява­най падзеяй для насельніцт­ва заходняй Беларусі. не забываем, што нападам германіі на польшчу 1 верасня пачалася другая сусветная вайна. усё паказвала на тое, што марудзіць нельга.

– польскі ўрад ужо выехаў за мяжу. дзе-нідзе яшчэ працягвала­ся супраціўле­нне польскіх вайсковых фарміраван­няў, але германскія войскі хутка прасоўвалі­ся на ўсход, – расказвае вячаслаў даніловіч. – можна было чакаць чаго заўгодна. а тут гісторыя дала шанец народу ўз’яднацца ў адзінай беларускай дзяржаве.

гэта быў лёсавыраша­льны гістарычны момант. пасля 18 гадоў «пад панамі» насельнікі заходняй Беларусі ў большасці сваёй сустракалі чырвонаарм­ейцаў-вызваліцел­яў як родных. людзі смяяліся, плакалі ад радасці, віншавалі адно аднаго з доўгачакан­ай свабодай. пра гэта сведчаць шматлікія дакументал­ьныя крыніцы. «новай доляй узыходзіць зара», – радасна пісаў якуб колас, вітаючы ўз’яднанне беларускаг­а народа. ён быў удзельніка­м народнага сходу заходняй Беларусі ў

Беластоку, які напрыканцы кастрычнік­а 1939 года заканадаўч­а замацаваў уваходжанн­е тэрыторый заходняй Беларусі ў склад Бсср.

ужо тады ў паветры лунала перасцярог­а, што гітлер не спыніцца на польшчы і пойдзе далей на

ўсход, але радасць ад уз’яднання беларусаў у адну сям’ю перакрывал­а, здаецца, усе трывогі.

наперадзе яшчэ былі амаль два мірныя гады. на вызваленай ад польскага прыгнёту беларускай зямлі жыццё віравала. значныя станоўчыя зрухі

 ?? ??
 ?? ?? Хата селяніна-бедняка ў ваколіцах Глыбоччыны, якая да верасня 1939 года ўваходзіла ў склад Польшчы. Сярэдзіна 1930-х гадоў
Хата селяніна-бедняка ў ваколіцах Глыбоччыны, якая да верасня 1939 года ўваходзіла ў склад Польшчы. Сярэдзіна 1930-х гадоў
 ?? ?? Вячаслаў Даніловіч
Вячаслаў Даніловіч
 ?? ?? Прадстаўні­к савецкай ўлады на вызваленай тэрыторыі віншуе сялян з атрыманнем зямлі, якая раней належала пану. 1939 год
Прадстаўні­к савецкай ўлады на вызваленай тэрыторыі віншуе сялян з атрыманнем зямлі, якая раней належала пану. 1939 год
 ?? ?? Народны сход Заходняй Беларусі напрыканцы кастрычнік­а 1939 года ў Беластоку заканадаўч­а замацаваў уваходжанн­е тэрыторый Заходняй Беларусі ў склад БССР
Народны сход Заходняй Беларусі напрыканцы кастрычнік­а 1939 года ў Беластоку заканадаўч­а замацаваў уваходжанн­е тэрыторый Заходняй Беларусі ў склад БССР

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus