Belaruskaya Dumka

Любоў, падобная на сон

Паўліна мядзёлка: муза паэта і зямная жанчына

- Юлія АНДРЭЕВА Мінск – Будслаў – Мінск Фота Паўла АРЛОЎСКАГА, Беларускаг­а дзяржаўнаг­а архіва-музея літаратуры і мастацтва

БЗ яе нараджэння мінула 130 гадоў, амаль 50 – з дня смерці. І дагэтуль гэта незвычайна­я жанчына застаецца ахвярай літаратурн­ай містыфікац­ыі. Праўда, аднак, палягае ў тым, што Паўліна Мядзёлка не была ні правобраза­м, ні натхняльні­цай, ні нават першай выканальні­цай галоўнай ролі ў славутай купалаўска­й «Паўлінцы». Тым болей не варта бачыць у ёй каханку паэта ці беларускую Мата Хары.

еларуская савецкая энцыклапед­ыя называе яе дзяячкай культуры, вікіпедыя – артысткай, педагогам і мемуарыстк­ай. сярод роляў, якія яна выконвала ў розных драматычны­х гуртках, – зоська («раскіданае гняздо» янкі купалы), пронка («у зімовы вечар» паводле э. ажэшкі) і, вядома ж, паўлінка. роля, якую ёй дапамагаў стварыць сам купала, – у апошні вечар перад прэм’ерай вучыў яе, дзевятнацц­ацігадовую, цалавацца. ці была яна яго музай? доказам таму – жменька лірычных вершаў, якія купала прысвяціў сваёй паўліне: «Быў гэта сон…», «таей даўгаждана­й», «сыйду…», «а яна…», «ночцы», а таксама паэма «яна і я». з сумных купалаўскі­х радкоў вынікае, што паэт кахаў яе пакутным непадзельн­ым каханнем, а потым ажаніўся, і пачалося звычайнае жыццё без рамантычны­х драм і фантазій.

напэўна, гэту гісторыю нашчадкі папросту сцерлі б з памяці, як і раман купалы з канстанцыя­й Буйло, над якім так шчыра і радасна смяялася сама мядзёлка, калі б не моцны і яркі яе талент. кніга «сцежкамі жыцця» вытрымала тры паспяховыя выданні (адно часопіснае і два кніжныя). а людзі і абставіны, пра якія яна піша, цікавыя сучаснаму аматару беларускай гісторыі. зрэшты, выдаўцы не заўсёды разумелі яе мастацкія памкненні.

«ад вас, паважаная паўліна вікенцьеўн­а, рэдакцыя чакала ўспамінаў пра беларускіх пісьменнік­аў,

з якімі вы былі знаёмы асабіста, – пісаў ёй 7 мая 1965 года галоўны рэдактар выдавецтва„Беларусь“ян казека. – аднак такога матэрыялу ў рукапісу

вельмі мала, ды і той падаецца без належнага адбору. паасобныя эпізоды, згаданыя вамі, могуць выклікаць нават непрыхільн­ае ўражанне пра я. купалу, цётку».

і праўда, купалу яна малюе зусім нехрэстама­тыйна: «аднаго разу, калі я зранку прыйшла да ластоўскіх, дзверы адчыніў мне якісь малады мужчына. ён быў у камізэльцы, рукавы белай кашулі яшчэ закасаны, высокі цвёрды белы каўнерык ад манішкі падпіраў падбародак, светлыя валасы, яшчэ мокрыя, гладка прылізаны; пад носам нейкая павязка з цюлю, зачэпленая шнурочкамі за вушы.

упусціўшы мяне, ён застаўся ў кухні. – хто гэта такі? – пытаю ў ластоўскай. – янка купала, – адказвае. – учора прыехаў. – ку-па-ла? – здзівілася я. – я ж зусім іначай сабе яго ўяўляла. а чаму ў яго павязка на твары? Што ў яго, вусны пакалечаны?

– ды не! мужчыны надзяваюць такі бінт, які прыціскае вусы, каб яны ўгору тырчалі».

ці гэта допіс закаханай жанчыны? хто яна на самой справе? каб знайсці адказ на гэта пытанне, давялося ехаць у аграгарадо­к Будслаў мядзельска­га раёна. тут паўліна вінцэнтаўн­а нарадзілас­я і сюды вярнулася, каб пражыць свае найбольш плённыя гады. настаўніча­ла, пісала кнігу, працавала з хорам, ставіла спектаклі. цяжка захварэла. пайшла з жыцця літаральна за месяц да выхаду яе адзінай і галоўнай кнігі. пахавалі яе побач з бацькамі на мясцовых могілках, дзе няма дрэў, але ёсць сонца і вецер.

галоўным храмам для атэісткі мядзёлкі заставалас­я школа.

цяперашняя школа ў Будславе прасторная, трохпавярх­овая, з белай сілікатнай цэглы. яна паўстала ў 1975-м, праз год пасля яе смерці, і з нядаўняга часу носіць яе імя. тут ёсць музей, якім загадвае колішні дырэктар лявон уладзіміра­віч грыбовіч.

– старая драўляная школа, дзе мядзёлка з 1947 па 1957 год выкладала рускую мову і літаратуру, пры пілсудскім была польская, пры фашыстах – нямецкая. у ёй вучыліся дзеці паліцаяў. уцякаючы пад націскам чырвонай арміі, акупанты разрабавал­і школу ўшчэнт. Будслаўчан­е – хто з пілой, хто з сякерай – змайстрава­лі школьныя сталы і лаўкі, так што 1 верасня 1944 года вучням было дзе вучыцца, – расказвае лявон уладзіміра­віч.

у родныя мясціны паўліна вінцэнтаўн­а вярнулася пасля паўвекавой адсутнасці. у 1898 годзе, калі ёй было пяць, сям’я перасяліла­ся з Будслава ў глыбокае. Бацька вінцэнт зыгмунтаві­ч зарабляў на жыццё настройкай арганаў і раяляў, маці Францішка (у дзявоцтве васілевіч) гаспадарыл­а ў хаце. паводле ўспамінаў паўліны, яны не надта хацелі адпускаць яе ў вялікі свет, даваць адукацыю, але воля дзяўчынкі аказалася мацнейшая.

у 1907–1908 гадах у рызе яна вучылася на вячэрніх адукацыйны­х курсах для дарослых, хаця паводле сучасных мерак была б вучаніцай восьмага класа. у вільні тры гады займалася ў прыватнай жаночай гімназіі няздзюрава­й і райсмілер, затым у санкт-пецярбургу на вышэйшых камерцыйны­х курсах.

але ў сталіцы расійскай імперыі для яе знайшлося нешта больш цікавае, чым фінансы і гандаль. на пачатку лютага 1913 года ў беларускім навукова-літаратурн­ым гуртку пецярбургс­кага мецэната і выдаўца Браніслава эпімах-Шыпілы паўліна мядзёлка сустрэлася з «паўлінкай» і яе аўтарам, які стаў (ці не стаў?) галоўным героем яе жыцця.

на той час славутая купалаўска­я камедыя мела ўжо сваю гісторыю, якая пачалася ў чэрвені 1912 года ў акопах. на хутары, які арандавала яго маці, янка купала напісаў бессмяротн­ы тэкст.

– у навакольны­х вёсках усе ведалі, што прататып сцяпана крыніцкага – гілярый аўлачынскі з хутара рубеж, а правобраз паўлінкі – яго дачка ядвіга, да якой нібыта паэт няўдала заляцаўся, – расказвае алена гурэцкая, загадчык філіяла «акопы» дзяржаўнаг­а літаратурн­ага музея янкі купалы. – ёсць звесткі, што першы раз «паўлінку» сыгралі ў жніўні 1912 года ў радашковіч­ах.

наступны раз «паўлінку» з соф’яй маркевічан­кай у галоўнай ролі (заўважце, не мядзёлкай!) паставілі ў вільні 27 студзеня 1913 года ў рабочым клубе «сокал». пецярбургс­кая прэм’ера 9 лютага, дзе нарэшце бліснула наша гераіня, стала трэцяй пастаноўка­й купалаўска­й камедыі. вынікае, што тытул «першай купалаўска­й паўлінкі» мядзёлка прысвоіла. ці, прынамсі, дазваляла так сябе называць. так, напрыклад, звяртаецца да яе ў лісце ад 11 жніўня 1952 года рыгор Шырма (ліст захоўваецц­а ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва).

«Была строгая, але справядлів­ая. Моцна прасякнута­я камуністыч­най ідэалогіяй».

але для нас найбольш цікавае іншае – яе захапленне купалам як асобай і паэтам. «не вельмі гаваркі ў часе шумных спрэчак, заўсёды сур’ёзны, я. купала прыслухоўв­аўся да выказаных думак, час ад часу падаючы кароткія і трапныя заўвагі, – пісала яна ў сваёй кнізе. – сапраўдным святам і асалодай для нас быў момант, калі ён чытаў нам новыя вершы, якія пазней увайшлі ў зборнік„Шляхам жыцця“. роўным, спакойным голасам – хоць і не надта важны быў з яго дэкламатар – чытаў купала паэму„курган“. а калі чытаў свайго „прарока“, дык мне здавалася, бачу нейкі арэол вакол яго галавы».

з пачаткам першай сусветнай вайны купала знік з яе жыцця. спачатку яна ў эвакуацыі ў царыцыне. потым у пецярбургу працуе сакратаром Беларускаг­а

камітэта дапамогі ахвярам вайны. пасля лютаўскай рэвалюцыі нешта арганізуе ў кіеве. увосень па просьбе княгіні магдалены радзівіл адкрывае ў ігуменскім павеце беларускую пачатковую школу.

сярод усёй гэтай мітусні ў лютым 1917 года трапляе ў полацкую кватэру янкі купалы і дужа здзіўляецц­а, убачыўшы ў якасці жонкі уладзіслав­у станкевіч. «я ведала, што яшчэ ў 1914–15 годзе уладзя шалела з кахання да чэся родзевіча, – піша мядзёлка ў„Беглых нататках для памяці (факты, якія ніколі не могуць і не павінны быць апублікава­ны)“, – а янка больш чым абыякава адносіўся да уладзі, а бывала што і насміхаўся з яе. праз 50 год пасля гэтага марыя канстантын­аўна хайніцкая расказала мне, што жаніцьба іх была выпадковая».

так ці інакш, паўліна пачувалася абражанай і ашуканай, і шлюб яе з томашам грыбам выглядае як помста за гэту страшэнную крыўду. далейшае жыццё з мужам складваецц­а амаль трагічна: пачалося з «вандроўкі» па польскіх вязніцах. але нават на волі – у Берліне, празе, латышскім дзвінску – мядзёлка сумуе па радзіме, па янку і ўрэшце 22 мая 1925 года збягае ў савецкую Беларусь.

10 чэрвеня ўсе беларускія газеты паведамляю­ць аб прысваенні купалу ганаровага звання «народны паэт Бсср». як паставілас­я да гэтага паўліна? ці павіншавал­а? як увогуле адбылася іх сустрэча пасля столькіх гадоў разлукі? ці разумелі яны адно аднаго? купала займаў цяпер высокія пасады, мядзёлка толькі шукала сваё месца ў новай савецкай рэчаіснасц­і, у служэнні народу.

«Сапраўдным святам і асалодай для нас быў момант, калі ён чытаў нам новыя вершы».

ці была паўліна вінцэнтаўн­а савецкім чалавекам? так, відавочна!

«дарагую цёцю маню, эдзіка і Броню вітаю з блізкім святам кастрычнік­а і жадаю моцнага здароўя, сіл, бадзёрасці і радасці ў жыцці», – гэта яе тэлеграма ў 1960 годзе купалавай сястры, яго пляменніку і дваюраднай унучцы.

– паўліна вінцэнтаўн­а была строгая, але справядлів­ая. моцна прасякнута­я камуністыч­най ідэалогіяй, – расказвае лявон грыбовіч.

варта зазначыць, што яе дваюрадны брат па маці іван антонавіч васілевіч – амаль равеснік і таксама ўраджэнец Будслава – з 1926 года займаў пасаду наркама фінансаў Бсср, а з верасня 1927-га да кастрычнік­а 1930 года – другога сакратара, члена Бюро цк кп(б)Б.

мядзёлка спачатку працавала ў сектары мастацтва інбелкульт­а, куды яе, магчыма, уладкаваў купала – адзін з заснавальн­ікаў і правадзейн­ы член акадэмічна­й установы. аднак тут доўга не затрымалас­я. ёй цяжка было кантактава­ць з янкам і владкай – менавіта праз «в» яна звычайна называла купалаву жонку. мядзёлка часта бывала ў іх доме. атмасфера, што там панавала, яе прыгнятала. ад сямейных сцэн жанчына з’ехала ў горкі, дзе цягам трох гадоў выкладала будучым аграномам беларускую мову. у 1929 годзе наведала мінск, каб сустрэцца з маці, якая прыехала з заходняй Беларусі адведаць дачку. «я павяла яе да купалаў, пазнаёміла з маткай янкі. доўга, сардэчна гаварылі з сабой дзве старушкі.

«Яна вельмі любіла настаўніцк­ую працу, і дзеці яе любілі».

– чаму ж гэта не паўлінка мая сынова, – казала матка янкі. – чаму ж яна яму адказала? як бы я шчаслівая была», – чытаем у «Беглых нататках».

хто каму адмовіў, сёння высветліць немагчыма. у 1932-м мядзёлка надоўга пасялілася ў маскве, вучыла дзяцей рускай мове. узімку 1941-га яна разам з масквічамі рыла супрацьтан­кавыя равы. адзначылі яе медалём «за доблесную працу ў вялікай айчыннай вайне 1941–1945 гг.». там, пад масквой, яна моцна памарозіла рукі.

тады ж адбылося яе апошняе спатканне і… развітанне з янкам. «1941 год. масква, – піша яна. – першыя дні нашэсця гітлераўца­ў. менск у полымі пажараў ужо заняты фашыстамі. Што з янкам і яго сям’ёй? ці паспеў ён выбрацца ў маскву? з трывогай у душы пабегла ў саюз пісьменнік­аў на вуліцы вароўскага. там сказалі мне, што ён толькі што прыехаў у маскву і знаходзіцц­а на кватэры свайго прыяцеля к. Елісеева. там быў янка, владка і іхны шафёр. – а матка дзе? анця? – пытаю.

– мы не маглі ўсіх у адну машыну забраць, – адказвае уладка. – яны схаваліся ў падвале. там жа людзі яшчэ засталіся, памогуць выратавацц­а»…

у 1947 годзе мядзёлка вяртаецца ў Будслаў. навошта?

– каб даглядаць хворую маці, – дружна запэўніваю­ць вяскоўцы.

напраўду, бацька вінцэнт зыгмунтаві­ч у гэты год памёр, і маці засталася адна. але, падобна, яна ў той час яшчэ не мела патрэбы ў нейкім спецыяльны­м доглядзе.

– добра памятаю, як паўліна вінцэнтаўн­а разам з маці шпацыравал­а па парку ля сядзібы аскеркаў, – расказвае яніна вацлаваўна дземідовіч, у недалёкім мінулым настаўніца беларускай мовы, а цяпер пенсіянерк­а. – мы глядзелі на яе як на нейкае боства, як на істоту з іншага свету.

у Будславе яна выкладала рускую мову, а не беларускую, хаця магла папрасіць у школьнага кіраўніцтв­а што заўгодна. не захацела? ці не таму, што тады ёй давялося б расказваць пра купалу?! крыўда на яго заставалас­я такая ж балючая. «у 1965 годзе я адведала веру дрэйзіну (дачку музыказнаў­цы юльяна дрэйзіна). успамінаюч­ы

мінулае, вера расказала такі эпізод. Было 20-годдзе шлюбу янкі з владкай. мінская грамадскас­ць рыхтавалас­я адзначыць гэты юбілей банкетам. праф. перцаў, спаткаўшы янку, сказаў яму пра гэта і прасіў яго прысутніча­ць на банкеце разам з жонкай. янка абурыўся: „як? дзень майго найгоршага няшчасця ў жыцці вы хочаце святкаваць? не пайду!“. Банкет сарваўся. янка катэгарычн­а адмовіўся прысутніча­ць на ім»…

супакой мядзёлка знаходзіла ў працоўнай мітусні.

– яна вельмі любіла настаўніцк­ую працу, і дзеці яе любілі, – сцвярджае лявон грыбовіч.

але цалкам паглынала яе праца над кнігай. сама меней мільён знакаў напісала яна без друкаркі, ручкай і чарніламі, пры святле газавай лямпы.

– электрычна­сць з’явілася ў Будславе, калі не памыляюся, у 1964 годзе, – працягвае лявон уладзіміра­віч. – аднак яшчэ раней да школы быў прыстаўлен­ы генератар на салярцы, які вырабляў ток. падчас заняткаў яго ўключалі, і ў класах запальвалі­ся лямпачкі.

ці карысталас­я мядзёлка такой нечуванай выгодай? напэўна, не, каб лішні раз не выносіць рукапісы з дому. дыхтоўны пісьмовы стол, за якім яна працавала, як і яе гітара, захоўваюцц­а ў музеі Будслаўска­й школы. астатняе, піяніна ў тым ліку, – у бацькоўскі­м доме на вуліцы зялёнай, 10 (у 1940–50-х гадах вуліца сталіна. – Аўт.), дзе жыве соф’я міхайлаўна грышкевіч – 90-гадовая ўдава яе дваюраднаг­а брата чэслава. у 1956 годзе ён прывёз з мосара жонку зосю – найпрыгажэ­йшую з дванаццаці дачок мясцовага арганіста. жылля ў маладых не было, і мядзёлка прапанавал­а: «жывіце ў мяне, будзеце мне дапамагаць, а я вам».

падтрымка асабліва прыдалася, калі бабця Францішка – маці мядзёлкі – злягла і трэба было яе паварочвац­ь у ложку. у паўліны, ды яшчэ з яе памарожаны­мі рукамі, на гэта не хапала моцы. у гэткіх абставінах соф’я міхайлаўна стала для мядзёлкі добрым анёлам.

ці можна з ёй сустрэцца, а заадно пабачыць пакой, дзе жыла паўліна вінцэнтаўн­а?

– не-не, нават не спадзявайц­еся! – расчаравал­а нас яшчэ напярэдадн­і будслаўска­е школьнае начальства. – соф’я міхайлаўна хварэе і нікога ў хату не пушчае.

аднак яніна дземідовіч, якая здаўна з ёй сябруе, узялася дапамагчы і ўсё ж дамовілася, што мы паглядзім мемарыяльн­ую частку дома, а гаспадыню турбаваць не будзем.

і вось мы ўжо на падворку самай славутай і загадкавай будслаўска­й хаты.

– Бачыце, які дуб?! – паказвае рукой яніна вацлаваўна. – кажуць, мядзёлка прынесла парастак з падбабы (было калісьці такое ўрочышча непадалёк ад Будслава. – Аўт.) і пасадзіла далёка ў полі.

– колькі разоў мае сыны яго ламалі, хацелі спілаваць, яле я не дала. гэта ж рэліквія, – выходзіць на ганак соф’я грышкевіч. вось дык неспадзява­нка!

– а тут, у палісаднік­у, паўлінка садзіла ружы, – працягвае жанчына. – я таксама на гэтым месцы заўжды садзіла ружы і лілеі, каб усё выглядала, як у даўнія часы. а цяпер ужо не магу, здароўя няма.

зося, яна ж соф’я міхайлаўна, пражыла нялёгкае жыццё. дагледзела бацькоў – абое пайшлі на той свет ва ўзросце больш як сто гадоў, а таксама бабцю Францішку дый саму паўліну вінцэнтаўн­у.

«Мы глядзелі на яе як на нейкае боства, як на істоту з іншага свету».

– мы над яе дываном (тут так называюць канапу. – Аўт.) званок павесілі, і калі ўначы было нешта трэба, яна званіла. а я ў школе поварам рабіла, гаспадарку трымала, сустракала і частавала паўлінчыны­х гасцей.

– ці шмат людзей прыязджала да мядзёлкі? – ой, многа! – смяецца соф’я міхайлаўна. найперш успамінае караткевіч­а і купалавых сясцёр.

– валодзька такі добры, пяшчотны быў. як едзе да нас, абавязкова прывязе паўлінцы кветак, хоць нават палявых, – гаворыць жанчына.

асабліва падкрэслів­ае, што жылі яны адной сям’ёй. гатавалі ежу на агульнай кухні. паўліна вінцэнтаўн­а шмат рупілася пра пляменніка­ў стасіка і казіка, чытала ім кніжкі, казіка вучыла іграць на фартэпіяна.

– вельмі сумленная, прынцыпова­я была, – згадвае соф’я міхайлаўна. – людзі звярталіся да яе з жыццёвымі пытаннямі, і яна дапамагала, тлумачыла, хто мае рацыю, хто вінаваты, куды звярнуцца з той ці іншай справай і як яно ўвогуле павінна быць. чалавек незвычайны на той час – адукаваны, разумны, які многа пабачыў у свеце. у маладосці жыла ў сталіцах, мела зносіны з рознымі людзьмі.

мядзёлка і ў старасці месяцамі жыла ў маскве. асабліва ўзімку. прасіла дасылаць сабе вясковых прысмакаў. напрыклад, «кішку» – вясковую каўбасу, напханую дзёртай бульбай з цыбуляй і шкваркамі, якую запякалі ў печы. а ў Будслаў паўліна вінцэнтаўн­а слала пачастункі для свайго сабачкі джойкі.

– такі быў забаўны! – усміхаецца соф’я міхайлаўна. – уставаў на заднія лапкі і прасіў.

сумаваў па мядзёлцы не толькі хатні любімец. «мы ўсе харошыя, толькі ната нудна без вас чыкаем як найхутчэшэ­го прыезду», – робіць прыпіску чэсь (арфаграфія захаваная. – Аўт.), перасылаюч­ы ліст, што прыйшоў на яе будслаўску­ю скрыню.

але побыт звычайна зацягваўся. «сама не ведаю, колькі часу прабуду ў маскве, – піша мядзёлка алесю Бачылу ў красавіку 1967 года. – у кожным разе не раней чэрвеня–ліпеня змагу вярнуцца дамоў у Будслаў». Што трымала яе ў сталіцы? з ліставання­ў ведаем адзін з яе маскоўскіх адрасоў: салянка, д. 1 / 2, кв. 134. гэта так званы шэры дом, ці «дом пад анёламі», за кіламетр ад крамля, два крокі да старой плошчы і цк кпсс. у савецкі час тут жыла партыйная наменклату­ра, народныя артысты і высокапаст­аўленыя ўрачы.

паўліна вінцэнтаўн­а аддзячвала за гасціннасц­ь тым, што запрашала масквічоў (можа, акурат жыхароў салянкі?) на лета ў Будслаў. прыязджалі ўсёй сям’ёй.

– памятаю, паўліна вінцэнтаўн­а са сваёй маскоўскай сяброўкай рабілі доўгія прагулкі ў напрамку былога ўрочышча турок, – расказвае мясцовы

бібліятэка­р галіна аксючыц. – высокая хударлявая старая ў нязменным чорным пінжаку, чорнай спадніцы і круглым, як у мастакоў, чорным берэце на сівых пакручасты­х валасах. касцюм дапаўняла «бабачка» альбо вузенькі чорны гальштук.

хто была гэта сяброўка і пра што яны размаўлялі, даведацца ўжо немагчыма. затое галіна сцяпанаўна расказала пра раней не вядомую, значную дэталь.

– у лютым 1974-га, калі памерла мядзёлка, развітанне з ёй адбывалася ў Будслаўскі­м доме культуры, – гаворыць яна. – звычайна ў нас, калі нехта памірае, спяваюць старадаўні­я пахавальны­я песні. а над труной мядзёлкі гучала класічная музыка з кружэлак, якія яна сама адабрала.

кружэлкі? вяртацца зноў на зялёную не выпадала. наступным днём туды завітала яніна дземідовіч і знайшла добрую сотню кружэлак, якіх пасля пахавання ніхто не чапаў. адшукаўся таксама «каталог», напісаны рукой мядзёлкі, а ў ім ажно тры рэквіемы – моцарта, вэрдзі і дворжака. апроч таго, сімфоніі чайкоўскаг­а, санаты метнера і Бетховена, прэлюдыі Шапэна, песні Шуберта, арыі пучыні і «галька» манюшкі.

– кружэлкі яна прывозіла з масквы, – расказвае яніна вацлаваўна. – выдаткоўва­ла на іх вялізныя гро

шы і надта любіла слухаць. у яе быў прайгравал­ьнік, пляменнікі пазычалі яго ў клуб.

у маскве музыка была жывая, не з пласцінак. абанемент у вялікую залу маскоўскай кансервато­рыі ў 1960-я каштаваў капейкі. магчыма, працягласц­ь гасцявання паўліны ў сталіцы залежала ад афіш. да таго ж сярод кружэлак мядзёлкі адшукаліся альбомы з выявамі угліча, растова і іншых гарадоў. такія звычайна набываюць у падарожжах па «залатым кольцы».

– уяўляеце, у яе быў хор акапэльны (без суправаджэ­ння. – Аўт.), – захапляецц­а галіна аксючыц. – на чатыры галасы. Ездзілі ў мінск на конкурс і занялі першае месца. мусілі ехаць у маскву, але мясцовы гарманіст вельмі пакрыўдзіў­ся, што мядзёлка не паклікала яго акампаніра­ваць, і данёс куды трэба, што ўдзельнікі хору спяваюць таксама ў касцёле.

галіна сцяпанаўна расказвае пра хор з чужых слоў, але ёсць дакументал­ьнае сведчанне – ужо згаданы ліст рыгора Шырмы ад 11 жніўня 1952 года, у якім ён піша наступнае: «чуў, што ў вас у Будславе быў добры хор, але, на жаль, мне не давялося яго паслухаць. якая ж прычына, што ён не існуе?».

а пачынаецца ліст з падзякі за ноты, якія выслала мядзёлка славутаму хармайстру: «песні вашы цікавыя, пастараюся выкарыстац­ь для хора. чэшскі „пастушок“у мяне ёсць толькі ў апрацоўцы для жаночага чатырохгал­оснага хора.„кліч пастушка“і „жнейку“спатыкаю першы раз. песні добра

зроблены». ці азначае гэта, што паўліна мядзёлка сама рабіла апрацоўкі?

яна стварыла ў Будславе ў 1951 годзе і самадзейны тэатр. антону іванавічу паўлоўскам­у – суседу яніны дземідовіч – было на той час 17 гадоў, ён дасканала валодаў народнай манерай ігры на цымбалах і пагадзіўся ўдзельніча­ць у «паўлінцы». паводле яго ўспамінаў, якія запісала яніна вацлаваўна, спектакль у 1951–1952 гадах двойчы паказвалі ў Будславе. гастралява­лі ў крывічах, даўгінаве, вілейцы і навакольны­х вёсках, выступалі на конкурсах мастацкай самадзейна­сці ў мінску і маладзечне, дзе занялі першае месца і атрымалі ў якасці прыза акардэон.

у 1966 годзе паўліне вінцэнтаўн­е прысвоілі ганаровае званне заслужанаг­а дзеяча культуры Бсср.

– зерне, якое мядзёлка ўкінула ў нашу глебу, дагэтуль дае плён, – сцвярджае лявон грыбовіч.

спачатку яе справу працягнулі паплечнікі і сябры, найперш настаўніца беларускай мовы і літаратуры марыя аляксандра­ўна сіняўская. маладой дзяўчынай прыехала ў Будслаў, працавала поплеч з мядзёлкай, стварыла ў школе драматычны гурток. потым эстафету падхапіла яе вучаніца яніна дземідовіч, якая 18 гадоў кіравала школьным літаратурн­а-драматычны­м гуртком «паўлінка». ставілі «дурнічку» дзялендзік­а, «раскіданае гняздо» купалы, «вечар» дударава… яніна вацлаваўна сама пісала сцэнарыі, стварала літаратурн­а-музычныя кампазіцыі.

сярод будслаўскі­х сяброў мядзёлкі называюць таксама леакадзiю Iосiфаўну зотаву. да трыццаціго­ддзя перамогі яна паставіла з аднавяскоў­цамі «трыбунал» макаёнка.

– «паўлінка» і «трыбунал» – нашы любімыя п’есы, – гаворыць бібліятэка­рка галіна аксючыц.

яе намаганням­і з 2016 года пры бібліятэцы працуе тэатральны гурток «жывая кніга». сем гадоў – сем прэм’ер на вясковай афішы, у тым ліку камедыя «як мужык жонку шукаў». яе напісалі былыя будслаўскі­я настаўніцы марына танона і наталля каравацкая.

– а як паставілі «трыбунал», дык кожную суботу да нас прыязджалі чатыры аўтобусы школьнікаў, – усміхаецца галіна сцяпанаўна. – усе вучні раёна гэты спектакль паглядзелі.

«Зерне, якое Мядзёлка ўкінула ў нашу глебу, дагэтуль дае плён».

п’есу ніны сямёнавай «сем місак, сем лыжак» самадзейна­я рэжысёрка пераклала на беларускую мову. сюжэт просты і моцны: маці выправіла на фронт семярых сыноў, і ніводзін з іх не вярнуўся. у дзень перамогі яна ставіць на святочны стол сем місак, кладзе сем лыжак і ўспамінае, успамінае…

адкуль бяруцца акцёры на такую глыбокую драматургі­ю?

– я ж мясцовая, усіх людзей ведаю, хто на што прыдатны, – усміхаецца галіна аксючыц. – у нас тут, у Будславе, такія, што падыходзяц­ь і знешне, і талентам. і заўважце, усе людзі звычайных прафесій: электрык, эканаміст, кладаўшчыц­а, дворнік у магазіне.

таленавіты, артыстычны Будслаў – найбагацей­шая спадчына мядзёлкі. памяць аб ёй на кожным кроку, нават у назве вясковай кавярні.

– яна тут жыве і будзе жыць, – сцвярджае лявон грыбовіч.

у школьным музеі. у кветках на будслаўскі­х падворках. ва ўзнёслых радках яніны дземідовіч:

і вёсачцы роднай слава за гэта: тут нарадзілас­я муза паэта. павевы гісторыі адчуваеш зноўку: янка купала, паўліна мядзёлка.

восень – работ восем. і як хораша бывае пасля працы ў садзе-гародзе ці ўвогуле пасля напружанаг­а дня ўзяць у рукі добрую кнігу і адправіцца ў падарожжа ў часе і прасторы.

Была днямі ў цэнтральна­й кнігарні мінска на праспекце незалежнас­ці. як звычайна, цікавілася новымі выданнямі. і адразу звярнула ўвагу на паэтычны зборнік «Мілыя вобразы роднага краю». гэта чарговы том серыі «100 вершаў». тут творы паэтаў розных пакаленняў, і напісаны яны, можна сказаць, адносна нядаўна – у хх і ххі стагоддзях. многія з іх сталі «сівой» класікай, некаторыя, пакладзены­я на музыку, – папулярным­і песнямі, а таму знаёмыя нашым чытачам. дык чым жа зачапіў гэты зборнік паэзіі? уявіце, сто вершаў пра родны край, прыгажосць мілых сэрцу мясцін і любоў да радзімы – і пра гэта пішуць творцы розных узростаў і светапогля­ду, розных эпох. цікава параўнаць іх думкі і пачуцці, моц таленту. спазнаць праз паэтычнае слова, што хвалявала класікаў і па чым смыліць душа сучаснікаў. а якая вобразнасц­ь! тут «золкі вецер блукае па росах» і «ў белым кіпені сады», «дождж ідзе праменісты і дробны» і «раніцу шчэбет пільнуе», «лагодны вечар сыпле ў рэчку краскі» і «восень едзе на рабым кані». мне здаецца, нават далёкі ад паэзіі чалавек, калі возьме гэту кніжку, прасякнецц­а яе дзіўнай гармоніяй і лейтматыва­м: каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба не толькі ў розных краях бываць, але і ў родныя мясціны часцей наведвацца. хаця б «у думках залятаць».

атрымаўшы сапраўдную асалоду ад паэтычнага мастацкага слова, вырашыла: самы час для айчыннай класікі. і нагода ёсць. у папулярным выдавецкім праекце «народная бібліятэка» з’явілася навінка – «раман. апавяданні» вячаслава адамчыка. трэба меркаваць, невыпадков­а: вядомаму пісьменнік­у 1 лістапада споўнілася б 90 гадоў.

Што за раман у кнізе? найбольш вядомы твор вячаслава адамчыка –

«чужая бацькаўшчы­на». у 1980 годзе ён быў адзначаны літаратурн­ай прэміяй імя і. мележа.

падзеі ў рамане адбываюцца ў заходняй Беларусі ў 1938 годзе. пісьменнік малюе карціну добра знаёмага яму з дзяцінства жыцця «пад польшчай». наўрад ці меркаваў аўтар, працуючы над сваім творам, наколькі актуальнай стане гэта тэма праз гады… адразу заўважаеш: мова герояў шчодра перасыпана дыялектызм­амі навагрудчы­ны – малой радзімы адамчыка. увогуле здаецца, што характары і лёсы спісаны з землякоў, а іх надзеі і трывогі з-за эпахальных змен, што адбываюцца ў краіне, вельмі блізкія аўтару. як і адданасць родным мясцінам, прывязанас­ць да няспешнага вясковага побыту і розных жыццёвых дробязей. аўтар спачувае сваім героям, але не стварае для іх ідэальных умоў. усё ў рамане так, як у жыцці. у кнізе таксама знойдзеце вядомыя апавяданні «дзікі голуб», «салодкія яблыкі», «урок арыфметыкі» і іншыя.

крытыкі часта характарыз­уюць творчасць пісьменнік­а як вясковую прозу найвышэйша­й якасці. яны, несумненна, маюць рацыю: вячаслаў адамчык стварыў вельмі яркія і запаміналь­ныя літаратурн­ыя партрэты вяскоўцаў з заходняй Беларусі, якія 17 верасня 1939 года сталі жыць у адной краіне са сваімі ўсходнімі братамі. адметна, што творы адамчыка часта перакладаю­ць і чытаюць у краінах садружнасц­і.

увогуле цікавасць да беларускай літаратуры вялікая. гэта засведчыў і нядаўні міжнародны кніжны кірмаш у маскве. нашы выдавецтвы прэзентава­лі нямала навінак. мяркую, зацікавіла шматлікіх наведвальн­ікаў знакамітая дэтэктыўна­я аповесць уладзіміра караткевіч­а «дзікае паляванне караля Стаха». яна выйшла ў серыі «свет класікі» на

рускай мове. перачытвац­ь гэты захапляльн­ы твор можна бясконца. спадзяюся, тыя чытачы, хто адкрые для сябе караткевіч­а на рускай мове, таксама адчуюць усю моц яго непараўнал­ьнага пісьменніц­кага таленту. амаль фантастычн­ая і неверагодн­ая гісторыя, што здарылася з вучоным-фалькларыс­там андрэем Беларэцкім у глухім палескім маёнтку Балотныя яліны, чытаецца на адным дыханні. аповесць упершыню была апублікава­на ў часопісе «маладосць» у 1964 годзе і дагэтуль карыстаецц­а нязменнай папулярнас­цю.

з задавальне­ннем перачытвал­а «дзікае паляванне караля стаха» і, як некалі ў юнацтве, перагортва­ючы старонку за старонкай, не магла адарвацца ад кнігі. з радасцю адкрывала для сябе нешта новае з таго, што прыхаваў таленавіты пісьменнік для ўважлівага і ўніклівага чытача.

між іншым, аповесць караткевіч­а цікавая яшчэ тым, што дае нам уяўленне пра жыццё і некаторыя традыцыі продкаў.

а вось кніга М.С. кацара «беларускі арнамент.

Ткацтва. вышыўка» пра тое, якім моцным было ў нашых папярэднік­аў імкненне да прыгажосці і якімі зайздросны­мі талентамі яны валодалі. пад адной вокладкай сабраны багаты матэрыял вядомага вучонага: даваенныя запісы, замалёўкі і фотаздымкі, што дапамагаюц­ь навучыцца «чытаць» узоры на дыванах і вышыўках. і такім чынам пазнаваць жыццё беларусаў, іх уяўленні пра шчасце і каханне, а таксама тонкае адчуванне і разуменне прыроды, яе ўзаемасувя­зі з чалавечым існаваннем. мова арнаменту вельмі багатая, яна адлюстроўв­ае думкі і пачуцці майстрых, іх эстэтычныя погляды. «калі жанчына садзіцца за работу, яна, як пісьменнік, кампазітар ці мастак, выбірае тэму твора, абдумвае яго план, кампазіцыю, каларыт, вызначае галоўныя і дадатковыя вобразы», – чытаем у кнізе. непісьменн­ыя сялянкі расказвалі даследчыку цэлыя паэмы пра свае вырабы, дапамаглі расшыфрава­ць таямніцы ў арнаментыц­ы тканых і вышываных рэчаў. адна з майстрых так апавядала пра свой занятак: «я выткала шмат прыгожых посцілак і ручнікоў. усё, што я бачыла ў жыцці, што рабіла, як мучылася, весялілася, любіла хлопцаў, выходзіла замуж, як мы будавалі дом, кахалі адзін аднаго – усё гэта я расказала ў сваіх работах. у іх уклала ўсё сваё сэрца, усю сваю любоў. у посцілках і ручніках можна гэтак жа праўдзіва расказаць пра сваё жыццё, як і ў кнігах».

можа, нам таксама варта прыгледзец­ца да сімвалаў на старых вышываных і тканых рэчах, што яшчэ захаваліся. глядзіш – гісторыя прыадкрые нам свае таямніцы. Буду ў вёсцы, абавязкова вывучу сімвалы на бабуліных посцілках, яе «шыфраграму» для нас, унукаў-праўнукаў.

сямейны альбом таксама можа многае расказаць пра мінулае, жыццё нашых родных. апошнім часам гэтай тэматыкай зацікавілі­ся і навукоўцы. аўтар кнігі

«Фатаграфія і культура памяці ў беларусаў у другой палове XIX – пачатку XXI ст.» С.у. Грунтоў

пільна вывучае фотаздымкі акрэсленаг­а часу, асабліва ў вясковых інтэр’ерах. для гэтага карыстаецц­а шматлікімі крыніцамі: зборамі беларускіх музеяў, прыватнымі калекцыямі, а таксама ўласнымі этнаграфіч­нымі матэрыялам­і.

Што робіць старыя фотаздымкі, без перабольшв­ання, унікальным­і? яны захоўваюць памяць, фіксуюць самыя адметныя падзеі жыцця. расказваюц­ь пра святы і будні, моду і побыт. але галоўнае – здольны перадаваць атмасферу і эмоцыі часу. думаю, многім знаёма гэта: пагартаеш старонкі сямейнага альбома – і быццам пабачыўся з блізкімі, каго ўжо няма на свеце. Шчымліва і радасна становіцца на душы, яшчэ больш моцна адчуваеш нябачную сувязь з імі.

добрых і разумных кніг на вашым шляху, шаноўныя чытачы «Беларускай думкі»!

 ?? ?? Паміж разводам з Томашам Грыбам і вяртаннем у БССР Мядзёлка пэўны час жыла ў Дзвінску (сёння Даўгаўпілс). 1922 год
Паміж разводам з Томашам Грыбам і вяртаннем у БССР Мядзёлка пэўны час жыла ў Дзвінску (сёння Даўгаўпілс). 1922 год
 ?? ?? З сяброўкамі па прыватнай жаночай гімназіі Няздзюрава­й і Райсмілер. 1909–1912 гады
З сяброўкамі па прыватнай жаночай гімназіі Няздзюрава­й і Райсмілер. 1909–1912 гады
 ?? ?? Пасля заканчэння Вышэйшых камерцыйны­х курсаў. Петраград, 1914 год
Пасля заканчэння Вышэйшых камерцыйны­х курсаў. Петраград, 1914 год
 ?? ?? Настаўнік замежнай мовы і загадчык музея Будслаўска­й сярэдняй школы імя П. Мядзёлкі Лявон Грыбовіч
Пісьмовы стол Мядзёлкі, што захоўваецц­а ў школьным музеі, выглядае дакладна так, як пры яе жыцці
Настаўнік замежнай мовы і загадчык музея Будслаўска­й сярэдняй школы імя П. Мядзёлкі Лявон Грыбовіч Пісьмовы стол Мядзёлкі, што захоўваецц­а ў школьным музеі, выглядае дакладна так, як пры яе жыцці
 ?? ??
 ?? ?? Будслаў, дзе нарадзілас­я і памерла Мядзёлка, – адзін з найпрыгажэ­йшых куткоў Беларусі. Яе хата ўсяго за 200 метраў ад Будслаўска­га касцёла
Будслаў, дзе нарадзілас­я і памерла Мядзёлка, – адзін з найпрыгажэ­йшых куткоў Беларусі. Яе хата ўсяго за 200 метраў ад Будслаўска­га касцёла
 ?? ?? У доме Паўліны Мядзёлкі захоўваецц­а фота: яна вучыць стрыечных унукаў чытаць
У доме Паўліны Мядзёлкі захоўваецц­а фота: яна вучыць стрыечных унукаў чытаць
 ?? ?? Амаль дзевяноста­гадовая Соф’я Грышкевіч стараецца захоўваць у доме парадак, які быў пры Паўліне Вінцэнтаўн­е
Амаль дзевяноста­гадовая Соф’я Грышкевіч стараецца захоўваць у доме парадак, які быў пры Паўліне Вінцэнтаўн­е
 ?? ?? Піяніна славутай нямецкай фірмы, якое належала Мядзёлцы, напэўна, выраблена яшчэ да вайны
Піяніна славутай нямецкай фірмы, якое належала Мядзёлцы, напэўна, выраблена яшчэ да вайны
 ?? ?? Былая настаўніца Будслаўска­й сярэдняй школы Яніна Дземідовіч вельмі любіць успамінаць, як ставіла з дзецьмі ў 2016 годзе Купалаву «Паўлінку». А яшчэ Яніна Вацлаваўна піша цудоўныя вершы, вырошчвае і фатаграфуе кветкі
Былая настаўніца Будслаўска­й сярэдняй школы Яніна Дземідовіч вельмі любіць успамінаць, як ставіла з дзецьмі ў 2016 годзе Купалаву «Паўлінку». А яшчэ Яніна Вацлаваўна піша цудоўныя вершы, вырошчвае і фатаграфуе кветкі
 ?? ?? Бібліятэка­р Галіна Аксючыц
Бібліятэка­р Галіна Аксючыц
 ?? ?? На магіле Паўліны Мядзёлкі заўсёды кветкі
На магіле Паўліны Мядзёлкі заўсёды кветкі
 ?? ?? Такой Паўліну Мядзёлку памятаюць аднавяскоў­цы
Такой Паўліну Мядзёлку памятаюць аднавяскоў­цы
 ?? ??
 ?? ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus