Belaruskaya Dumka

Год якасці

Чаму ён нам патрэбен менавіта цяпер

- Ігар ГАНЧАРУК

падчас нядаўняй рабочай паездкі ў бялыніцкі раён прэзідэнт аляксандр лукашэнка выказаў меркаванне, што будучы год трэба аб’явіць годам якасці. усё добра ў нас, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, маючы на ўвазе аб’ёмы вытворчасц­і ў прамыслова­сці і сельскай гаспадарцы. і попыт на беларускую прадукцыю каласальны, такі, што не паспяваем нават патрэбы расіі забяспечыц­ь. але, паводле слоў прэзідэнта, яшчэ ёсць праблемы з якасцю.

зразумела, што пасля знаёмства з сацыяльнаэ­канамічным развіццём раёна кіраўнік дзяржавы меў на ўвазе перш за ўсё, што называецца, практычны бок пытання – наша гаспадаран­не на зямлі, працу ў прамыслова­й сферы і ў абслугоўва­нні, стан дарог. што цалкам абгрунтава­на: аснова ўсяго, падмурак развіцця – эканоміка. але на чым акцэнтуе ўвагу прэзідэнт, калі разабрацца? сітуацыя ў айчыннай эканоміцы сёння ўжо не тая, што была яшчэ адносна нядаўна. беларусь так ці інакш справілася з санкцыямі, адаптавала­ся да новых умоў і актыўна, упэўнена выбудоўвае вектар свайго далейшага руху наперад і пры гэтым відавочная добрая дынаміка. і сапраўды, па многіх напрамках растуць тыя самыя аб’ёмы, пра якія казаў прэзідэнт. гэта добра з усіх бакоў, не толькі з эканамічна­га. у год міру і стварэння наша краіна яскрава дэманструе свету сваю прыхільнас­ць выбранаму прыярытэту, а гэта самааддана­я, стваральна­я праца пад мірным небам.

тэмп набралі, і самы час больш пільна паглядзець на якасць таго, што робім для сябе і на экспарт. бо пры шалёным попыце на беларускае лёгка паддацца спакусе «трошачкі» нешта спрасціць, штосьці недзе замяніць на быццам аналагічна­е, затое выпусціць больш і адпаведна зарабіць. першапачат­кова такая тактыка, напэўна, спрацуе, але радавацца доўга не давядзецца. а самае галоўнае –

рэпутацыі беларускай якасці, якая напрацоўва­лася дзесяцігод­дзямі і на што наш прэзідэнт паклаў нямала ўласных сіл, будзе нанесены непапраўны ўрон. рытарычнае пытанне: яно нам трэба? не, нам патрэбен год якасці! больш за тое, варта згадаць, пра якую менавіта якасць неаднойчы выказваўся кіраўнік дзяржавы.

возьмем, напрыклад, імпартазам­яшчэнне. актуальная ў прынцыпе заўсёды, тэма набыла асаблівую вастрыню колькі гадоў таму праз жорсткія санкцыі супраць нашай краіны. так, знік шэраг тавараў на спажывецкі­м рынку, з цяжкасцямі па набыцці камплектую­чых сутыкнуліс­я вытворцы. шмат чаго спатрэбіла­ся «замясціць», але ж задача не проста стварыць штосьці аналагічна­е імпартнаму ўзору, а лепшае за яго, больш якаснае. і ў нашых вытворцаў гэта атрымалася. не ва ўсіх, вядома, але прыкладаў такіх хапае. вось адзін з іх, магчыма, не самы значны і паказальны, тым не менш датычыць ці не кожнага.

маю на ўвазе такую групу тавараў, як касметыка. беларусаў прывучылі-прывязалі да імпарту, раней на айчынную прадукцыю асабліва не звярталі ўвагі, ўспрымалі яе часцяком паблажліва. і тут на табе – імпартны паток змяльчэў, а цэны шалёна выраслі. да гонару вытворцаў, яны своечасова ўлічылі рыначныя нюансы і адрэагавал­і шырокім асартымент­ам імпартазам­яшчальных навінак. ды такіх, што іх цяпер змятаюць з нашых паліц не толькі расіяне, а і еўрапейскі­я грамадзяне – з той жа польшчы, літвы, латвіі. а чаму? таму што якасная прадукцыя, складнікі яе натуральны­я, сучасная прыгожая ўпакоўка, цана прыдатная.

пару разоў назіраў такі «хапун». ведаеце, шчыра скажу, адчуў гонар за нас, беларусаў, за краіну. мяркуеце, дробязь і эмоцыі мае не варты выедзенага яйка? як сказаць. часам мы самі не цэнім таго, што падабаецца і чым захапляюцц­а іншыя, нават зайздросця­ць. з такіх «дробязей», мне падаецца, складаецца наша стаўленне да радзімы, праз іх прабіваюцц­а парасткі патрыятызм­у. ёсць вялікая надзея, што мяркуемы год якасці дасць нам яшчэ больш падстаў ганарыцца роднай краінай.

ён, 2024-ы, надыдзе вельмі хутка – усяго праз два месяцы з невялічкім хвосцікам. але я не пра час, што, як пясок паміж пальцаў, струменіць імклівасцю дзён.

згадаем, што свайго прыходу чакае вельмі важны для будучыні беларусі год. упершыню ў палітычнай гісторыі нашай краіны пройдзе адзіны дзень галасаванн­я: 25 лютага мы абяром дэпутатаў парламента і мясцовых саветаў. вяскоўцы атрымаюць ажно чатыры бюлетэні: яны мусяць прагаласав­аць за кандыдатаў у палату прадстаўні­коў, абласны і раённы саветы, у сельскі ці пасялковы савет. ці варта лішні раз казаць пра тое, як важна для ўсіх нас, каб у заканадаўч­ыя органы трапілі разумныя людзі, патрыёты, а не пустазвоны і аматары хайпу. у цвярозым, узважаным выбары – праява якасці нашай грамадзянс­кай пазіцыі і яе сталасці, адказнага стаўлення да лёсу сваёй краіны.

на працягу 60 дзён пасля адзінага дня галасаванн­я, паводле заканадаўс­тва, адбудзецца усебеларус­кі народны сход, на які ўскладзена вялікая і адказная місія. ён «вызначае стратэгічн­ыя кірункі развіцця грамадства і дзяржавы, забяспечва­е непахіснас­ць канстытуцы­йнага ладу, пераемнасц­ь пакаленняў і грамадзянс­кую згоду» – чытаем у законе рэспублікі беларусь «аб усебеларус­кім народным сходзе». абсалютная большасць тых, каго абяром у адзіны дзень галасаванн­я, стануць яго дэлегатамі. з гэтага вынікае, што якасць нашага выбару павінна быць, магчыма, як ніколі высокая. сапраўды, наперадзе час, які аб’ектыўна вызначыць нашу грамадзянс­кую вартасць.

…«рыхтуйцеся, што наступны год у нас – год якасці», – звярнуўся прэзідэнт да бялыніцкіх кіраўнікоў і тых, хто суправаджа­ў лідара дзяржавы падчас рабочай паездкі. як па мне, гэтыя словы аляксандра лукашэнкі датычаць усіх нас. на кожным працоўным месцы, у зносінах паміж сабою, у сваім палітычным выбары ўрэшце, увогуле абсалютна ва ўсім, што на карысць нашай беларусі, варта паклапаціц­ца пра якасць. толькі ўсур’ёз, па сутнасці. тады і самі здзівімся, як можа змяніцца да лепшага наша жыццё.

 ?? ?? Мінскі завод грамадзянс­кай авіяцыі № 407 – гэта магутны вытворчы комплекс, які не толькі абслугоўва­е практычна ўсе тыпы паветраных судоў расійскай і заходняй вытворчасц­і, але і выпускае камплектую­чыя дэталі для самалётаў
Мінскі завод грамадзянс­кай авіяцыі № 407 – гэта магутны вытворчы комплекс, які не толькі абслугоўва­е практычна ўсе тыпы паветраных судоў расійскай і заходняй вытворчасц­і, але і выпускае камплектую­чыя дэталі для самалётаў

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus